Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
беларуская мова.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
205 Кб
Скачать
☆

№ 53. Ад’ектыўнае (прыметнікавае) скланенне

Да ад’ектыўнага тыпу скланення адносяцца назоўнікі, якія скланяюцца, як прыметнікі: паранены, прыёмная, абязбольваючае, Гартны, Кавалеўская, Каліноўскі.

Змешанае скланенне

Да змешанага тыпу скланення адносяцца мужчынскія прозвішчы на –аў-, -еў, -оў- (ёў-), -ын- (-ін-) і жаночныя на –ав- (а), -ев-(а), -ов-(а), -ёв- (а), -ын- (а), -ін- (а), а таксама агульныя назоўнікі кабельтаў, швартоў, якія пры змяненні маюць канчаткі назоўнікаў і прыметнікаў.

Параўнаем: тапанімічныя назвы змяняюцца паводле I субстантыўнага скланення (Н. Петрыкаў, Р. Петрыкава, Д. Петрыкаву, В. Петрыкаў, Т. Петрыкавам, М. у Петрыкаве), а мужчынскія прозвішчы – паводле змешанага тыпу скланення: у творным склоне назоўнік мае канчатак прыметніка, а ва ўсіх іншых – назоўніка (Н. Петрыкаў-□ Антось, Р. Петрыкав-а Антося, Д. Петрыкав-у Антосю, В. Петрыкав-а Антося, Т. Петрыкав-ымАнтосем, М. пры Петрыкав-е Антосю). Жаночыя прозвішчы ў назоўным і вінавальным склонах маюць канчаткі назоўнікаў, а ва ўсіх ускосных – прыметнікаў (Н. Кавалёв-а, Р. Кавалёв-ай, Д. Кавалёв-ай, В. Кавалёв-у, Т. Кавалёв-ай, М. пры Кавалёв-ай).

Нулявое скланенне

Да нулявога тыпу скланення адносяцца назоўнікі, якія ва ўскосных склонах маюць аманімічныя формы: рандэву, Ляўко, Кармэн, Баранавых.

Па-за сістэмай скланення знаходзяцца множналікавыя назоўнікі (цымбалы, канікулы, шпалеры, Віскулі, Сілічы), таму што ў множным ліку ў сучаснай беларускай мове адбылася ўніфікацыя канчаткаў розных скланенняў.

№ 54. Скланенне асабовых імѐнаў, прозвішчаў і геаграфічных назваў

Мужчынскія прозвішчы на –ін(-ын), -оў(-аў), -еў(-ѐў) скланяюцца як назоўнікі 2-га скланення, толькі ў творным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак –ым: Барысавым, Растовым, але: Грынам, Дарвінам, Чаплінам.

Геаграфічныя назвы з такімі самымі суфіксамі ў творным склоне маюць канчатак –ам: пад горадам Барысавам, Растовам. У месным склоне прозвішчы маюць канчатак –у: (пры) Мікалаю Барысаву, Растову, а геаграфічныя назвы -- -е:(у) горадзе Барысаве, Растове. Прозвішчы на –а(-я-), калі яны належаць асобе мужчынскага полу, у родным і вінавальным склонах маюць канчаткі 1-га скланення, а ў давальным, творным і месным – канчаткі 2-га скланення: Р. Батуры, Асіпенкі, Ясючэні; Д. Батуру, Асіпенку, Ясючэню; В. Батуру, Асіпенку, Ясючэню; Т. Батурам, Асіпенкам, Ясючэнем; М. (пры) Батуру, Асіпенку, Ясючэню.

Імѐны і прозвішчы мужчынскага роду, якія заканчваюцца на зычны, а таксама назоўнікі мужчынскага роду, што абазначаюць геаграфічныя назвы, скланяюцца як агульныя назоўнікі 2-га скланення: Р. Садовіча Алеся, горада Слуцка; М. (пры) Садовічу Алесю, у горадзе Слуцку. Прозвішчы асоб жаночага полу, якія заканчваюцца на зычны, не змяняюцца: Зосьцы Верас, з Нінаю Колас, Марыі Пашкевіч.

Не скланяюцца прозвішчы асоб мужчынскага і жаночага полу, якія заканчваюцца на –о: Гурло, Лапко, Санько

№ 55. Словаўтварэнне назоўнікаў

Назоўнікі ўтвааюцца ўсімі спосабамі словаўтварэння. Найбольш пашыраныя з іх – суфіксальны спосаб і складанне асноў.

Суфіксальным спосабам утвараюцца назоўнікі ад розных часцін мовы: вучыцца – вучоба, прыгожы – прыгажосць, два – двойка, свой – сваяк. Пры дапамозе суфіксаў утвараюцца назоўнікі, што абазначаюць асобу, канкрэтныя прадметы, прылады працы, рэчывы, абстрактныя паняцці і інш: будаўнік, гадзіннік, сеялка, смеласць. Суфіксы -нік(-ніц-), -чык(-чыц-), -шчык(-шчыц-), -льнік(-льніц-), -іст(- іст-к-), -ыст (-ыст-к-), -ар(-ар-к-), -ач(-ач-к-) і інш. выкарыстоўваюцца для ўтварэння назоўнікаў са значэннем асобы паводле роду заняткаў, дзейнасці, прафесіі: вартаўнік, настаўніца, чытальнік, лѐтчык, сувязіст, свінарка, слухач. Назоўнікі, якія абазначаюць асоб паводле нацыянальнасці, месца нараджэння, жыхарства, ўтвараюцца ад назоўнікаў пры дапамозе суфіксаў ан-ін(-ян-ін), -ан-к-, -ін(-ын), -ін-к-, -ак(-як), -ац(-ец), -іч, -ук і інш.: кітаец, паляшук, масквіч, армянін, капылянін, гараджанка. Пры дапамозе суфіксаў -ік(-іц-), -ец, -ак(-як), -ун ад прыметнікаў утвараюцца назоўнікі, якія абазначаюць асоб паводле іх індывідуальных якасцей, знешняга выгляду: разумнік, разумніца, шчаслівец, бядняк, хітрун. Абстрактныя назоўнікі найчасцей утвараюцца пры дапамозе суфіксаў - осць(-асць), -ств-(-цтв-), -нн-, -енн-(-энн-), -к-, -ын-(-ін-), -от-(-ат-), -б-, і інш.: разуменне, падрыхтоўка, знаѐмства, свежасць, белізна, цемната, геройства. Прыставачны спосаб у параўнанні з суфіксальным менш прадуктыўны. Гэтым спосабам назоўнікі ўтвараюцца ад назоўнікаў шляхам далучэння да слова прыстаўкі: шчасце – няшчасце, парадак – беспарадак.Прыставачна-суфіксальным спосабам утвараюцца назоўнікі пры дапамозе прыставак і суфіксаў: узлесак, пагалоўе, падмурак, закутак. Некаторыя назоўнікі з абстрактным значэннем утвараюцца ад прыметнікаў і дзеясловаў без словаўтваральных афіксаў. Гэта так званае бязафікснае ўтварэнне: чырвоны – чырвань, бегчы – бег. Асноваскладанне – спосаб утварэння назоўнікаў шляхам складання асноў. Аб’ядноўваюцца асновы ў складаныя словы пры дапамозе суфіксаў і без іх: краявід, крыгаход, першакласнік, першапраходзец. Асновы паміж сабой могуць звязвацца пры дапамозе злучальных афіксаў (інтэрфіксаў): новабудоўля, часопіс, землекарыстанне, земляроб, радзей без іх: пяцідзѐнка, шматтыражка.

Утварэнне складаных назоўнікаў шляхам аб’яднання частак скарочаных слоў называецца абрэвіяцыяй. Складанаскарочаныя словы (абрэвіятуры) могуць утварацца з пачатковых гукаў: БДПУ, АТС; з часткі першага слова і пачатковых гукаў наступных слоў: завуч, аблана; з частак слоў: мапед, прафкам, з часткі аднаго слова і поўнага другога слова: медпункт, санстанцыя. У назоўнікі могуць пераходзіць іншыя часціны мовы, пераважна прыметнікі і дзеепрыметнікі. Пераход іншых часцін мовы ў назоўнікі называецца субстантывацыяй. Пры субстантывацыі прыметнікі і деепрыметнікі набываюць прадметнае значэнне і зменную катэгорыю роду: мінулае, марожанае, знаѐмы, добрае, вечнае. Семантычны спосаб утварэння назоўнікаў звязаны з пераасэнсаваннем раней вядомых слоў: брыгадзір, кулак, або з распадам полісеміі, калі ўтвараюцца два словы з новым значэннем: шапка ―галаўны ўбор‖ і ―агульны загаловак‖.

Тыповыя памылкі ў выкарыстанні формаў назоўнікаАсноўныя прычыны памылак у выкарыстанні формаў назоўнікаў часцей за ўсѐ выкліканы: - несупадзеннем катэгорыі роду ў рускай і беларускай мовах; - несупадзеннем катэгорыі ліку ў рускай і беларускай мовах; - несупадзеннем ў скланенні ў рускай і беларускай мовах. Родавыя разыходжанні ахопліваюць невялікі пласт лексікі рускай і беларускай моў. Найбольшую цяжкасць пры вызначэнні роду выклікаюць словы тыпу: боль, цень, гусь, мазоль і інш. Граматычныя формы адзіночнага і множнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў часцей за ўсѐ супадаюць. Аднак гэта супадзенне няпоўнае. І ў рускай, і ў беларускай мовах фармальным паказчыкам ліку з’яўляецца канчатак. Форма множнага ліку рускіх назоўнікаў утвараецца пры дапамозе канчаткаў –и, -ы, -а, -я, -е (книги, мечты, окна, поля, славяне). У беларускай мове назоўнікі множнага ліку маюць канчаткі –ы, -і, -е (студэнты, палі, вокны, гараджане). Існуюць выпадкі, калі пры аднолькавых канчатках не супадае граматычная форма ліку назоўнікаў: чернила (мн. ч.) – чарніла (адз. л.), белила (мн.ч.) – бяліла (адз.л.). Некаторыя назоўнікі ў рускай і беларускай мовах ужываюцца толькі ў пэўным ліку. Так назоўнік дзверы ў беларускай мове ўжываецца ў множным ліку, а ў рускай мове – у адзіночным (дверь); назоўнік конопля ў рускай мове ўжываецца ў адзіночным ліку, а ў беларускай – ў множным ( каноплі) назоўнік грудзі ў рускай мове можа ўжывацца як у адзіночным (грудь), так і ў множным ліку (груди), а ў беларускай мове – толькі ў множным (грудзі). У рускай і беларускай мовах назоўнікі (акрамя нескланяльных) скланяюцца. Катэгорыя скланення цесна звязана з катэгорыямі роду і ліку. Тып скланення вызначаецца родам назоўніка. З прычыны несупадзення роду ў рускай і беларускай мовах можа назірацца блытаніна ва ўжыванні канчаткаў некаторых граматычных формаў назоўнікаў. Так, некаторыя назоўнікі першага скланення ў давальным і месным склонах маюць канчаткі –е(-э) як у рускай, так і ў беларускай мове, але ў беларускай мове назіраецца чаргаванне зычных г//з, к//ц ( дороге – дарозе,руке – руцэ). Пры гэтым пасля ц у ненаціскным становішчы ўжываецца канчатак –ы (книжке – кніжцы -- - – – ). У месным склоне множнага ліку назоўнікі ў беларускай мове маюць канчаткі –ах(-ях), а ў рускай мове - ам(-ям) ( по дорогам – па дарогах, по выходным – па выхадных). Вялікая колькасць памылак звязана з ужываннем канчаткаў назоўнікаў. Напрыклад, у беларускай мове зборныя і рэчыўныя назоўнікі, а таксама назоўнікі, якія абазначаюць абстрактныя паняцці, дзеянні, тэорыі, з’явы прыроды маюць канчаткі –у(-ю). У рускай мове тыя ж самыя назоўнікі маюць канчаткі –а(-я) (песка – пяску, мороза – марозу, мѐда - мѐду, юбилея

№56. Прыметнік як часціна мовы

Прыметнік — самастойная часціна мовы, якая мае абагульненае значэнне прыметы прадмета і дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку і склоне, у сказе выконвае функцыю азначэння або выказніка. Прыметнікі могуць называць: - якасці прадмета, уласцівасці: блакітнае неба, паслухмянае дзіця; - адносіны да іншых прадметаў: цагляны дом, жытнѐвы палетак; - прыналежнасць пэўнай асобе або жывой істоце: братаў сшытак, Верына пальто. Прыметнікі змяняюцца па родах, ліках і склонах (акрамя кароткіх форм) у залежнасці ад роду, ліку, склону назоўнікаў, да якіх яны дапасуюцца: чырвоны абрус, чырвоная хустка, чырвонае неба, чырвоныя алоўкі. Граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону прыметніка не самастойныя, а залежныя: яны паказваюць толькі на сінтаксічную сувязь прыметнікаў з назоўнікамі. У множным ліку прыметнікі па родах не змяняюцца. У сказе прыметнік бывае дапасаваным азначэннем: Туман насоўваўся белай шапкай (Лыньк); выказнікам або ўваходзіць у склад выказніка: Зямля мая то мяккая, то мулкая… (панч.); Дзень быў ціхі, сонечны (Б.).

Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў. Якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі, іх значэнне і граматычныя асаблівасціПаводле лексічных значэнняў, граматычных і словаўтваральных асаблівасцей прыметнікі падзяляюцца на тры разрады: ---якасныя,

адносныя

прыналежныя.

Якасныя прыметнікі абазначаюць разнастайныя прыметы, якасць прадметаў, што могуць праяўляцца ў большай або меншай ступені: белы – бялейшы, малады – маладзейшы. Якасці і ўласцівасці прадметаў успрымаюцца непасрэдна органамі пачуццяў: зялѐны, гучны, салодкі; называюць прасторавыя і часавыя прыметы: цесны, шырокі, працяглы; выражаюць ацэнку людзей, жывѐл, прадметаў: добры, разумны, шкодны, карысны. Якасныя прыметнікі маюць наступныя граматычныя асаблівасці, якімі яны адрозніваюцца ад адносных і прыналежных: - утвараюць формы ступеней параўнання: моцны – мацнейшы, наймацнейшы, больш (менш) моцны, самы моцны; - маюць формы ацэнкі і меры якасці: сіні – сіненькі, малы -- маленькі; - могуць уступаць у антанімічныя адносіны: вясѐлы – сумны; - ад іх утвараюцца абстрактныя назоўнікі з суфіксамі –осць(-асць), -ізн, -ат-, -ын- і бязсуфіксныя: малады – маладосць, хітры – хітрасць, сівы – сівізна, сіні – сінь, а таксама прыслоўі на –а: глухі – глухата, добры – дабрыня; - маюць поўную і кароткую формы: смутны — смуцен, рады — рад, поўны — повен; - спалучаюцца з прыслоўямі меры і ступені: вельмі ціхі, зусім малады; - могуць мець вытворную і невытворную аснову: гучны, новы, праўдзівы; - некаторыя якасныя прыметнікі маюць кароткія формы: мілы – міл, рады – рад.

Адносныя прыметнікі абазначаюць прымету прадмета праз яго адносіны да іншых прадметаў. Гэтыя прыметы могуць выражаць адносіны: - да матэрыялу, з якога зроблены прадмет: шкляны посуд — посуд са шкла , залатыланцужок — ланцужок з золата; - да часу існавання і месца знаходжання: учарашняя газета, універсітэцкая бібліятэка; - да дзеяння як уласцівасці: раскладныстолік — столік, які раскладаецца; - да прызначэння: дзіцячы сад, медыцынская карта; - да ўдзельнікаў: вучнѐўскі сход, настаўніцкая нарада; - да тэрміну: сутачны паѐк, пяцігадавы план; - да меры і вагі: двухметровы дуб, трохтонная пліта. Адносныя прыметнікі – вытворныя словы, яны ўтвораны ад назоўнікаў, дзеясловаў і прыслоўяў: драўляны слуп, касмічная прастора. Некаторыя адносныя прыметнікі пры пераносным ужыванні могуць набываць значэнне якасных: жалезная бочка – жалезны характар, каменны будынак – каменнае сэрца.У сваю чаргу якасныя прыметнікі могуць набываць значэнне адносных: звонкі голас і звонкі зычны (гук), глухі стук і глухі зычны, лѐгкае заданне і лѐгкая прамысловасць. Такія прыметнікі, як правіла, становяцца тэрмінамі. Прыналежныя прыметнікі абазначаюць - прыналежнасць прадмета пэўнай канкрэтнай асобе або жывой істоце: леснікова хата, братаў камп’ютар, буслава гняздо; - паказваюць на агульную родавую прыналежнасць: ласіны след, вароніна гняздо. Прыналежныя прыметнікі ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -аў(ав), - оў(ов), -ѐў(ѐв), -еў(ев), -ін, -ын. У назоўным склоне адзіночнага ліку яны маюць формы кароткіх прыметнікаў, а ў астатніх склонах – формы поўных прыметнікаў. Суфіксы –аў(ав), -оў(ов), -ѐў(ѐв), -еў(ев) ужываюцца пры ўтварэнні прыналежных прыметнікаў ад асноў адушаўлѐных назоўнікаў мужчынскага роду: дзядзькаў, Кастусѐў, Васеў, леснікоў. Суфіксы -ін, -ын ужываюцца пры ўтварэнні прыналежных прыметнікаў ад асноў адушаўлѐных назоўнікаў жаночага роду: сястрын, бабін, Наташын. Калі аснова назоўнікаў жаночага роду заканчваецца на к, у прыналежных прыметніках адбываецца чаргаванне к//ч: Танька – Таньчын, вавѐрка

№ 57. Поўныя і кароткія формы прыметнікаў

Якасныя прыметнікі ў поўнай форме ў назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду маюць канчатак -ы(-і):светлы, летні; жаночага роду ая(-яя): светлая, летняя; ніякага роду — -ое, -ае(-яе): светлае, летняе, дарагое; у назоўным склоне множнага ліку -- -ыя(-ія): светлыя, летнія, дарагія. Поўныя прыметнікі змяняюцца па склонах. Гэтыя формы выконваюць у сказе функцыю як азначэння, так і выказніка: Была раняя восень. Неба, пакуль што не замутненае дажджамі, было спакойнае і яснае (Дайн.); Увосень і верабей багаты (Прык.); Для ўсякай птушачкі сваѐ гняздо міла (Прык.). Кароткія формы прыметнікаў у сучаснай беларускай мове ўжываюцца рэдка. Яны не скланяюцца, але змяняюцца толькі па ліках, а ў адзіночным ліку -- па родах. У назоўным склоне адзіночнага ліку ім уласцівы нулявы канчатак у мужчынскім родзе: чуцѐн, люб, дораг; канчатак -а — у жаночым родзе: чутна, люба, дорага; -о(-а) — у ніякім родзе: чутно, люба, дорага (Добрае далѐка чутно); у назоўным склоне множнага ліку -- -ы(-і): чутны, любы, дорагі. Якасныя прыметнікі звычайна маюць поўную форму, але некаторыя з іх зрэдку могуць ужывацца ў кароткай форме, хаця іх ужыванне у беларускай мове вельмі абмежавана. У сказе кароткія формы прыметнікаў выконваюць функцыю выказніка часцей у вершаваных творах, прыказках.

№58. Ступені параўнання якасных прыметнікаў, іх значэнне і ўтварэнне. Суплетыўныя формы

Якасныя прыметнікі утвараюць дзве ступені парўнання — вышэйшую і найвышэйшую. Кожная з іх можа мець простую і складаную формы. Вышэйшая ступень параўнання прыметнікаў паказвае на большую ці меншую якасць аднаго прадмета ў параўнанні яго з іншым, або на розную ступень якасці прадмета ў залежнасці ад часу і абставін: цікавы – цікавейшы, высокі – вышэйшы. Простыя формы вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе суфіксаў -эйш-, -ейш-, якія далучаюцца да асновы прыметніка: дарагі – даражэйшы, салодкі – саладзейшы. У асобных выпадках простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе суфікса –ш-, якая далучаецца да суплетыўнай асновы: малы — меншы, добры — лепшы, кепскі — горшы, вялікі — большы. Складаная форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца шляхам далучэння да прыметнікаў слоў больш (болей), менш (меней):больш (болей) дарагі, менш (меней) салодкі. Складаная форма вышэйшай ступені параўнання больш ужывальная, чым простая, бо ўтвараецца практычна ад усіх якасных прыметнікаў. Прыметнікі вышэйшай ступені параўнання найчасцей ужываюцца з назоўнікамі вінавальнага склону з прыназоўнікам за: Добрая слава даражэйшая за багацце (Прык.). Найвышэйшая ступень параўнання прыметнікаў паказвае самую высокую ці самую нізкую ступень якасці, уласцівасці прадмета ў параўнанні з адпаведнай якасцю іншых прадметаў: Найцяжэйшай была дарога праз горны перавал (Я.М.). Простая форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца шляхам далучэння да простай формы вышэйшай ступені прыстаўкі най-: важнейшы – найважнейшы, прыгажэйшы – найпрыгажэйшы.Часам простая форма найвышэйшай ступені параўнання ад прыметнікаў ўтвараецца прыставачна- суфіксальным спосабам: новы — найноўшы, вялікі — найвялікшы. Складаныя формы найвышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца далучэннем да якасных прыметнікаў займенніка самы ці прыслоўяў найбольш, найменш: самы шчаслівы, найбольш дарагі, найменш цяжкі. Не ўсе якасныя прыметнікі ўтвараюць формы ступеней параўнання. Гэта залежыць ад іх структуры і значэння. Толькі складаныя формы ступеней параўнання ўтвараюць прыметнікі з суфіксамі дзеепрыметнікаў –уч-(-юч-),- ім-: траскучы, гаючы, любімы; з суфіксамі -ат-, -авіт-, -альн-, -к-, -лів-, -льн- , -н-, -іст-: стракаты, хваравіты, мінімальны, гаваркі, спагадлівы, марозны, лясісты. Не ўтвараюць ступеней параўнання прыметнікі з суфіксамі -ават- (-яват-): стараваты, сіняваты; -ав- (-ов-), -н-:перадавы, каляровы, пераможны, а таксама прыметнікі, якія абазначаюць нязменныя якасці: жывы, босы, глухі; называюць масці жывѐл: буланы, гняды; абазначаюць колер прадметаў праз іх адносіны да іншых прадметаў: васільковы, вішнѐвы.

№ 59.Скланене якасных, адносных і првналежных прыметнікау.

У поўнай форме якасныя і адносныя прыметнікі адзіночнага ліку маюць аднолькавыя канчаткі ва ўсіх склонах, акрамя назоўнага і вінавальнага.

 

Н. склон смелы (на цвёрды), калючы (на зацвярдзелы), летні (на мяккі), дарагі (на г, к, х) Р. склон  смелага, калючага, летняга (канчатак не пад націскам), дарагога  (канчатак пад націскам) Д. склон смеламу, калючаму, летняму (канчатак не пад націскам), дарагому (канчатак пад націскам) В. склон як у Н. склоне (пры назоўніку мужчынскага ці ніякага роду); як у Р. склоне (пры адушаўлёным назоўніку мужчынскага роду)   Т. склон смелым, калючым (на цвёрды і зацвярдзелы), летнім, дарагім (на мяккі і на на г, к, х) М. склон аб смелым, калючым (на цвёрды і зацвярдзелы), аб летнім, дарагім (на мяккі і на на г, к, х)

 

Прыналежныя прыметнікі ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць кароткую форму:

1) у жаночым родзе (цётчына, не цётчыная; Кацярыніна, не Кацярыніная);

2) у ніякім родзе (цётчына, не цётчынае; Кацярыніна, не Кацярынінае);

3) у мужчынскім родзе з нулявым канчаткам (цётчын, не цётчыны; Кацярынін, не Кацярыніны).

У вінавальным склоне прыналежныя прыметнікі, якія адносяцца да адушаўлёных назоўнікаў мужчынскага роду, маюць форму роднага склону (бачу дзедавага сябра, татавага знаёмага). Іншыя прыметнікі маюць такую ж форму, як і ў назоўным склоне, г. зн. кароткую (бачу дзедаву кнігу, татаў партфель).

У іншых склонах прыналежныя прыметнікі набываюць поўную форму і скланяюцца гэтак жа, як і якасныя, адносныя:

Р. склон Віктаравага сябра Д. склон Віктараваму сябру Т. склон Віктаравым сябрам М. склон аб Віктаравым сябру

 

У множным ліку канчаткі прыметнікаў залежаць толькі ад характару асновы.

№60. Словаўтварэнне прыметнікаў.

Прыметнікі ўтвараюцца рознымі спосабамі, але часцей суфіксальным, прыставачна-суфіксальным і асноваскладаннем. Самым прадуктыўным спосабам ўтварэння прыметнікаў з'яўляецца суфіксальны. Гэтым спосабам утвараюцца прыметнікі ўсіх трох разрадаў пераважна ад назоўнікаў і дзеясловаў пры дапамозе суфіксаў -н-, -ск-, -лів-, - іст-, -ов-(-ав-) і інш: летні, аўтарскі, дажджлівы, жатраўлівы, галасісты, ганаровы, ласкавы. Прыставачна-суфіксальным спосабам прыметнікі ўтвараюцца ад назоўнікаў, радзей ад дзеясловаў: пілот – беспілотны, мяжа – бязмежны. Утварэнне складаных прыметнікаў, іх правапіс [Пры напісанні раздзела быў выкарыстаны матэрыял ―Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі‖- Мінск, 2008 –144 с.]Складаныя прыметнікі ўтвараюцца шляхам аб’яднаннем дзвюх ці трох асноў без дапамогі суфіксаў (чыстае складанне): бела-ружовы зефір,беларуска-рускі слоўнік, шляхам складання асноў пры дапамозе суфіксаў (складана-суфіксальны спосаб): кароткачасовы, бульбаўборачны, іншамоўны і шляхам зрашчэння кампанентаў словазлучэння ў адно слова: глыбоканавуковы, высокамаральны. Пішуцца р а з а м прыметнікі: - якія суадносяцца са складанымі назоўнікамі, што пішуцца разам: чарназѐмны (чарназѐм), водаправодны (водаправод), мастацтвазнаўчы (мастацтвазнаўства), іншаземны (іншаземец), радыѐфізічны (радыѐфізіка), жалезабетонны (жалезабетон), самаходны (самаход), хваляводны (хвалявод); - якія суадносяцца са словазлучэннямі з падпарадкавальнай сувяззю: каменнавугальны (каменны вугаль), народнапаэтычны (народная паэзія), агульнаадукацыйны (агульная адукацыя), меднарудны,цэнтральнаеўрапейскі, цвѐрдапаліўны уласнаручны,, круглагадовы,чырванабокі; - якія суадносяцца са словазлучэннямі дзеясловаў з назоўнікамі: дрэваапрацоўчы (апрацоўваць дрэва), масларобны (рабіць масла), мукамольны (малоць муку), касцярэзны,кветкаводчы, водазаборны, ільноцерабільны, лесанарыхтоўчы, лѐсавызначальны; - якія суадносяцца са словазлучэннямі назоўнікаў з лічэбнікамі і прыслоўямі адноснай меры колькасці, аб’ѐму, прасторы і інш.: двухразовы (два разы), трохколавы, двухтысячагадовы, сямісотпяцідзесяцігадовы, саракаградусны, пяцідзесяціпрацэнтны, саракатонны, шматразовы, мнагалюдны, усемагутны; - першай часткай якіх з’яўляюцца прыслоўі: моцнадзеючы (моцна дзейнічаць), лѐгкапаранены (лѐгка параніць), цяжкаўсв прымальны (цяжка ўспрымаць), нізкарослы,высокаадукаваны,слабасалѐны, добраўпарадкаваны, малапрыкметны; але: дыяметральна процілеглы (супрацьлеглы), чыста беларускі, яскрава вызначаны, выключна дасканалы, асабліва адказны, колькасна акрэслены, рэзка адмоўны, кепска ўзараны, усенародна абраны, выпадкова сустрэты, своечасова прыняты, адносна спакойны, бясконца глыбокі, матэрыяльна зацікаўлены; - складаныя прыметнікі з дзвюх і больш лексічных частак, якія служаць для абазначэння навуковых і тэхнічных паняццяў: старажытнаўсходнеславянскі, правабярэжназаходнебугскі, старабеларускамоўны, індаеўрапейскі. Пішуцца п р а з з л у ч о к складаныя прыметнікі: - утвораныя ад складаных назоўнікаў, якія пішуцца праз злучок: вакуум- насосны, генерал-губернатарскі, унтэр-афіцэрскі, ліберал- дэмакратычны, давыд-гарадоцкі, санкт-пецярбургскі і інш.; - часткі якіх абазначаюць разнародныя назвы адпаведнай прыкметы: прыродна-гаспадарчы, жыллѐва-будаўнічы, аграрна-сыравінны, лячэбна- працэдурны, таварна-грашовы, электронна-вылічальны, навукова- тэхнічны, грамадска-палітычны, сусветна-гістарычны, народна- вызваленчы, сярэдне-верхні, прытарна-салодкі і інш.; - часткі якіх абазначаюць раўнапраўныя паняцці: рабоча-сялянскі, руска- беларускі; - часткі якіх абазначаюць асаблівасці ці адценні разнароднай якасці: кісла- салодкі, жоўта-зялѐны, горка-салѐны, гучна-пявучы і інш.; - часткі якіх абазначаюць напрамкі свету ў іх спалучэнні: паўночна-заходні; - якія ўваходзяць у склад геаграфічных назваў з пачатковай часткай Усходне-, Заходне-, Паўднѐва-, Паўночна-, Цэнтральна- і інш.: Паўднѐва- Афрыканская Рэспубліка, Заходне-Сібірская раўніна, Цэнтральна-Азіяцкі рэгіѐн і інш.; - пачатковай часткай якіх з’яўляюцца лічба або літара любога алфавіта: 1000-гадовы, 5-павярховы, Т-падобны. Складаныя прыметнікі, утвораныя ад складаных уласных імѐнаў са злучком, калі яны маюць прыстаўку, пішуцца р а з а м: заісыккульскі, перадцяньшанскі. Складаныя прыметнікі з пачатковай часткай ваенна- пішуцца разам: ваеннапалонны, ваеннапалявы, ваеннаабавяза