- •Асимиляцыя и дысимиляцыя зычных гукау.
- •№ 12 .Вымаўленне зычных і спалучэнняў зычных.
- •№ 17. Правапіс о, э-а; е, ё-я. Злучэнняу іе-ые,ія-ыя,іе,эо.Эа у іншамоуных словах.
- •Правапіс падоўжаных зычных
- •Правапіс у, ў:
- •Правапіс мяккага знака і апострафа
- •1. Пішуцца разам:
- •2. Пішуцца праз злучок утварэнні, якія з'яўляюцца:
- •2. Пішуцца праз злучок складаныя назоўнікі:
- •3. Пішуцца праз злучок:
- •1. Пішуцца разам:
- •№ 21. Ужыванне вялікай літары.
- •№ 22. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства
- •. Слова і яго значэнне
- •№26. Фразеалагізмы, іх значэнне і ўжыванне.Крылатыя словы, прыказкі і прымаўкі. Фразеалагізмы (устойлівыя спалучэнні слоў)
- •Білет 28 Лексікаграфія.Тыпы слоўнікаў
- •№ 29. Паняцце пра марфему. Характарыстыка асноўных марфем слова.
- •№ 53. Ад’ектыўнае (прыметнікавае) скланенне
- •Змешанае скланенне
- •Нулявое скланенне
Правапіс падоўжаных зычных
Зычныя гукі [ж], [ш], [ч], [з], [с], [дз], [ц], [л], [н] у становішчы паміж галоснымі падаўжаюцца. Падоўжанае вымаўленне іх на пісьме абазначаецца падвоеным напісаннем адпаведных літар: палоззе, калоссе, купалле, паданне, ноччу. Падоўжаны гук [дз] перадаецца на пісьме спалучэннем літар ддз: стагоддзе, асяроддзе.
Падоўжаных зычных няма ў словах іншамоўнага паходжання: асістэнт, тона, група, тэлеграма, балада, імунітэт, тэрыторыя.
Але: ванна, Жанна, Мекка, мадонна, донна, дурра (расліна), панна, мецца-сапрана.
Не падаўжаецца ў вымаўленні і не перадаецца на пісьме гук [л] у некаторых уласных імёнах: Ілья, Ільіч, Ульяна, Ульянаў.
Падаўжэнне зычных – з’ява фанетычная, яе трэба адрозніваць ад марфалагічнага падваення – напісання дзвюх аднолькавых літар на стыку марфалагічных частак слова: рас-сыпаць, камен-ны.
№ 19. Правапіс літары у.правапіс мяккага знака і апострафа.
Правапіс у, ў:
Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем пасля галосных:
пры чаргаванні [у] з [ў]:
у пачатку слова (калі гэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): на ўвесь дзень (ад усіх), моцны ўдар (ад удару), хацела ўзяць (хацеў узяць), сонца ўзімку (месяц узімку), крыкі «ўра» (крык «ура»), для ўніята (з уніятам), ва ўніверсітэце (перад універсітэтам), на ўзвей-вецер (сцяг узвіўся), ледзьве ўчуў (раптам учуў);
у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыенцыя, саўна, фаўна, аўдыякасета, аўра, даўн, джоўль, каўчук, маўзер, маўр, паўза,раўнд; але: траур;
пры чаргаванні [л] з [ў]: даў, мыў, казаў, змоўклі, воўк, шоўк, шчоўк, поўны, коўзкі, моўчкі, паўметра, боўтаць; але: палка, памылка, сеялка,Алдан, Алжыр, Албанія, Волга, Валдай, Балгарыя;
пры чаргаванні [в] з [ў]: лаўка (лава), крыўда (крывы), зноўку (новы), аўса (авёс), бацькаў (бацькавы), кроў (крыві), любоў (любові), кароў(карова), гатоў (гатовы), аўчына, аўторак, каўбой, аўгур, Аўстрыя, Аўдоцця, Аўрора, Каўказ, Боўш, Роўда, аўгіевы стайні; але: краіна В’етнам, рака Влтава, армія В’етконга, змаганне за В’енцьян.
У канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, Шоу, Ландау, Каратау, Дахау, Цеміртау, ток-шоу, ноу-хау.
Гук [у] пад націскам не чаргуецца з [ў]: да у'рны, Брэсцкая у'нія, групоўка у'льтра, норма і у'зус, насілі у'нты, чулася у'ханне, ау'л, бау'л, ау'каць, у выклічніках у (у, нягоднікі!), ух (ух ты!), уй (уй, які смешны!).
Гук [у] не чаргуецца з [ў] у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, радыус, страус, соус і вытворных ад іх.
Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка: ва Узбекістан (для ўзбекаў), на Уральскіх гарах (на ўральскіх дарогах), на Украіне (за ўкраінцаў), за Уладзіміра, каля Уладзіслава, да Усяслава.
Правапіс мяккага знака і апострафа
Змякчальны мяккі знак
Літара ь (мяккі знак) ужываецца для абазначэння мяккасці зычных з, л, н, с, ц, дз:
на канцы слова: столь, верасень, мядзведзь, мазь, вось;
у сярэдзіне слова перад цвёрдымі зычнымі: пісьмо, вазьму, дзьмуць; літара ь пішацца і тады, калі пры змяненні слова цвёрды зычны чаргуецца з мяккім: пісьмо – у пісьме, вазьму – возьмеш, дзьмуць – дзьме;
пасля мяккага [л’] перад зычным (цвёрдым або мяккім): пальцы, гульня; выключэнні – словы з падоўжанымі зычнымі: галлё, ралля, вяселле.
Літара ь (мяккі знак) пішацца ў некаторых граматычных формах:
перад канчаткам -мі ў назоўніках творнага склону множнага ліку, а таксама перад суфіксам -чык, калі слова без гэтага суфікса канчаецца на -нь:людзьмі, калясьмі, агонь – агеньчык, камень – каменьчык;
перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў: чэрвеньскі, ліпеньскі, студзеньскі; а таксама ў слове восеньскі;
у суфіксах прыметнікаў -еньк-, -эньк-, аньк-: маленькі, старэнькі, свежанькі;
у складаных лічэбніках: пяцьдзесят, дзевяцьсот;
у дзеясловах загаднага ладу перад суфіксам -ся ў зваротных дзеясловах і перад суфіксам -це ў форме 2-ой асобы множнага ліку, калі гэтыя дзеясловы ў адзіночным ліку загаднага ладу канчаліся на ь: сустрэнься, гляньце; перад канчаткам 1-ай асобы множнага ліку -ма: гляньма, едзьма;
у няпэўных займенніках і прыслоўях: хтосьці, кагосьці, кудысьці, калісьці; а таксама у слове ледзьве.
Літара ь (мяккі знак) не пішацца:
пасля мяккіх зычных перад мяккімі, калі пры змене слова абодва зычныя становяцца цвёрдымі ці застаюцца мяккімі: дзве – два, збіраць – зборы, песня – песні;
пры перадачы падоўжаных зычных: жыццё, калоссе, насенне;
перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на -нь, калі гэтыя назоўнікі – не назвы месяцаў: любанскі, разанскі, цянь-шанскі;
пасля літар ж, ш, дж, ч, р, якія абазначаюць зацвярдзелыя гукі; б, п, м, ф, якія абазначаюць губныя гукі: рэжце, Сібір, рэч, верф, восем, стэп.
Раздзяляльны мяккі знак і апостраф
Для абазначэння раздзельнага вымаўлення зычных з галоснымі е, ё, ю, я, і выкарыстоўваюцца ь (раздзяляльны мяккі знак) і ’ (апостраф).
Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля зычных дз, з, с, л, н, ц перад е, ё, ю, я, і, калі яны абазначаюць два гукі - [йэ], [йо], [йу], [йа], [йі]: паштальён, мільярд, парцье; але булён.
Апостраф пішацца:
пасля прыставак, якія канчаюцца на зычны, перад е, ё, ю, я, перад націскным і: з’езд, раз’юшаны, аб’інець;
у сярэдзіне слоў пасля зычных перад тымі самымі галоснымі: бар’ер, сям’я, вераб’і;
у складаных словах пасля частак двух-, трох-, чатырох-: двух’ярусны, чатырох’ярусны.
Пасля ў (нескладовага) апостраф не пішацца: салаўі, здароўе.
№ 20. Напісанне слоу разам, праз злучок, асобна
