- •I iншых работнiкаў
- •1. Агульныя палажэннi
- •2. Мэты I задачы
- •3. Метады дзейнасцi
- •4. Структура I органы
- •4.14. Рада прадстаўнiкоў:
- •4.15. Выканаўчае бюро
- •Iх правы I абавязкi
- •4.17. Старшыня незалежнага прафсаюза
- •5. Члены прафсаюза.
- •5.9. Правы членаў незалежнага прафсаюза
- •5.10. Абавязкі членаў незалежнага прафсаюза
- •6. Сродкі і маёмасць незалежнага прафсаюза
- •7. Кантрольна- рэвізійная камісія
- •8. Справаводства
- •9.Парадак спынення дзейнасці
3. Метады дзейнасцi
3.1. Для вырашэння мэтаў i задач Незалежны прафсаюз:
- ажыццяўляе грамадскi кантроль адпаведнасцi тэхналогiй, арганiзацыi i ўмоў працы, дзе працуюць яго сябры, дакументам, якiя рэгламентуюць дзейнасць прадпрыемстваў;
- акумулiруе станоўчы айчынны i мiжнародны вопыт перадавых метадаў арганiзацыi працы i прыёмаў работы на прадпрыемствах галiн прамысловасцi, дзе дзейнiчаюць арганiзацыi Незалежнага прафсаюза, шырока яго прапагандуе i дабіваецца ўкаранення ў вытворчасць;
- удзельнiчае ў рабоце камiсiй па расследаванню няшчасных выпадкаў у адносiнах членаў Незалежнага прафсаюза i афармленню адпаведных дакументаў;
- праводзiць анкетаванне i тэсцiраванне членаў Незалежнага прафсаюза па пытаннях умоў працы i адпачынку;
- садзейнiчае сацыяльна-эканамiчнай i псiхалагiчнай адаптацыi членаў Незалежнага прафсаюза ва ўмовах змянення форм уласнасцi i пераходу да рынку;
- дабiваецца прымальных i задавальняючых членаў Незалежнага прафсаюза ўмоў прыватызацыi;
- дзеля здзяйснення статутных мэтаў i задач стварае прадпрыемствы i iншыя гаспадарча-разлiковыя арганiзацыi, якія маюць правы юрыдычнай асобы і ажыццяўляюць гаспадарчую дзейнасць, у тым лiку знешнеэканамiчную;
- засноўвае сродкi масавай iнфармацыi i ажыццяўляе выдавецкую дзейнасць;
- ажыццяўляе iншую дзейнасць, не забароненую дзеючым заканадаўствам.
4. Структура I органы
НЕЗАЛЕЖНАГА ПРАФСАЮЗА
4.1. Аснову Незалежнага прафсаюза складаюць пярвiчныя арганiзацыi, ствараемыя па вытворчаму або прафесiйнаму прынцыпу, пры наяўнасцi 10 i болей членаў Незалежнага прафсаюза па месцы працы або вучобы.
Прадпрымальнікі без права набыцця статуса юрыдычнай асобы могуць ствараць свае арганізацыі па месцы іх дзейнасці.
Пярвiчныя арганiзацыi могуць быць створаны грамадзянамi, якія працуюць на адным прадпрыемстве, у адной арганiзацыi, установе цi навучаюцца ў адной навучальнай установе, шляхам самаарганiзацыi.
Членства ў Незалежным прафсаюзе ў гэтым выпадку пачынаецца з моманту правядзення сходу аб стварэннi пярвiчнай арганiзацыi.
4.2. Пярвiчныя арганiзацыi могуць ствараць у сваiм складзе прафсаюзныя арганiзацыi па структурных падраздзяленнях (цэх, участак i iнш.).
Вышэйшым органам пярвiчнай арганiзацыi з'яўляецца сход (канферэнцыя), склiкаемы па меры неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў год. Правамоцны пры наяўнасці больш палавіны яго членаў (дэлегатаў). Рашэнне прымаецца простай большасцю галасоў. Яны вызначаюць форму, метады работы i структуру выбарных органаў пярвiчных арганiзацый.
4.3. Пярвiчныя арганiзацыi праходзяць рэгiстрацыю ў кіруючым органе рэгіянальнай арганізацыі. Калі такі орган у горадзе, раёне, вобласці адсутнічае, рэгістрацыя праводзіцца ў Выканаўчым бюро Незалежнага прафсаюза.
4.4. Пярвiчныя арганiзацыі могуць аб'ядноўвацца ў рэгiянальную (абласную, раённую, гарадскую) арганiзацыю Незалежнага прафсаюза. Рэгiянальныя арганiзацыi роўныя памiж сабой.
4.5. Вышэйшым органам рэгiянальнай арганiзацыi Незалежнага прафсаюза з'яўляецца канферэнцыя, склiкаемая па меры неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў год. Правамоцна пры наяўнасці больш палавіны яго членаў (дэлегатаў). Рашенне прымаецца простай большасцю галасоў. Яна вызначае форму, метады работы i структуру выбарных органаў. Для вырашэння асобных пытанняў пастановай адпаведнага выбарнага органа Незалежнага прафсаюза можа праводзiцца рэферэндум.
4.6. Абавязкамi любога выбарнага кiруючага органа Незалежнага прафсаюза з'яўляюцца:
- прыцягненне новых членаў;
- правядзенне сходаў (канферэнцый), прадстаўленне на iх абмеркаванне справаздачнага даклада аб сваёй дзейнасцi i стане сродкаў i маёмасцi;
- iнфармаванне членаў аб рашэннях вышэйстаячых органаў, палiтыцы прафсаюза, дастаўка членам Незалежнага прафсаюза друкаваных выданняў i распаўсюджванне iнфармацыi аб яго дзейнасцi.
4.7. Пярвiчная арганiзацыя Незалежнага прафсаюза заключае калектыўны дагавор цi пагадненне з адмiнiстрацыяй, уласнiкам або упаўнаважаным iм органам.
Для вядзення перагавораў, заключэння калектыўнага дагавору (пагаднення), а таксама кантролю за iх выкананнем арганiзацыйныя структуры могуць ускладаць гэтыя абавязкi на абраных упаўнаважаных прадстаўнiкоў, правы i абавязкi якiх замацоўваюцца ў заключаемым дакуменце.
4.8. Рэгiянальныя i пярвiчныя арганiзацыi, зарэгiстраваныя ва ўстаноўленым гэтым Статутам парадку, якія рэгулярна пералiчваюць на рахунак Незалежнага прафсаюза прадугледжаную гэтым Статутам частку членскiх узносаў, дэлегуюць у Савет прадстаўнiкоў свайго ўпаўнаважанага прадстаўнiка.
Арганiзацыя, якая не выканала адно з пералiчаных патрабаванняў, мае права дэлегаваць у Раду прадстаўнiкоў свайго прадстаўнiка з правам дарадчага голасу.
4.9. Рэгіянальная арганізацыя Незалежнага прафсаюза заключае мясцовае Тарыфнае пагадненне з органамі выканаўчай улады і аб'яднаннем наймальнікаў.
4.10. Мясцовыя арганiзацыi (пярвiчныя i рэгiянальныя) зацвярджаюць свой каштарыс выдаткаў з улiкам адлiчэнняў на рахунак Незалежнага прафсаюза не меней 25% сумы членскiх узносаў. Па рашэнню Рады прадстаўнiкоў на рэалiзацыю рэспублiканскiх мэтавых праграм мясцовыя арганiзацыi абавязаны адлiчваць дадатковыя сродкi прапарцыянальна колькасцi сваiх членаў.
4.11. Рашэнне вышэйшага i кiруючага органа мясцовай арганiзацыi не можа быць адменена вышэйстаячымi органамi Незалежнага прафсаюза, калi яно не супярэчыць гэтаму Статуту.
4.12. Вышэйшым органам Незалежнага прафсаюза з'яўляецца з'езд, якi праводзiцца адзiн раз у чатыры гады.
Пазачарговы з'езд склiкаецца па рашэнню Рады прадстаўнiкоў або па iнiцыятыве Кантрольна-рэвiзiйнай камiсii цi па патрабаванню не меней 1/3 членаў Незалежнага прафсаюза.
Аб даце, месцы правядзення, парадку дня з'езда i норме прадстаўнiцтва рашэнне прымае Рада прадстаўнiкоў, не менш чым за месяц да даты правядзення з'езда апавяшчае кiруючыя органы пярвічных і рэгіянальных арганiзацый Незалежнага прафсаюза.
Члены Рады прадстаўнiкоў i Кантрольна-рэвiзiйнай камiсii з'яўляюцца дэлегатамi з'езда.
З'езд правамоцны пры ўдзеле ў яго рабоце не меней дзвюх трэцiх ад колькасцi абраных дэлегатаў. Рашэнне прымаецца простай большасцю галасоў, за выключэннем выпадкаў, абумоўленых гэтым Статутам.
4.13. З ' Е З Д:
- вызначае праграмныя напрамкi дзейнасцi Незалежнага прафсаюза;
- зацвярджае Статут Незалежнага прафсаюза, уносiць у яго дапаўненнi i змяненнi;
- абiрае старшыню Незалежнага прафсаюза, вiцэ-старшынь Незалежнага прафсаюза, сакратара-скарбнiка i Кантрольна-рэвiзiйную камiсiю (КРК);
- заслухоўвае i зацвярджае справаздачы Выканаўчага бюро i Кантрольна-рэвiзiйнай камiсii;
разглядае i прымае рашэннi па ўсiх асноўных пытаннях дзейнасцi Незалежнага прафсаюза.
