Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Statut 2012.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
109 Кб
Скачать
☆

4.17. Старшыня незалежнага прафсаюза

Старшыня Незалежнага прафсаюза валодае ўсiмi правамi i паўнамоцтвамі кiраўнiка, юрыдычнай асобы, у тым лiку:

- ад iмя Незалежнага прафсаюза з'яўляецца прадстаўнiком у органах улады i кiраўнiцтва, мiжнародных i ўнутрыдзяржаўных арганiзацыях i прафрухах;

- ад iмя Незалежнага прафсаюза заключае ўсе вiды дагавораў i пагадненняў з грамадзянамi, прадпрыемствамi, установамi, арганiзацыямi;

- акрэслівае абавязкi i функцыi вiцэ-старшынь i сакратара-скарбнiка, які арганізуе і забяспечвае справаводства, фінансавую, маёмасна-гаспадарчую дзейнасць Незалежнага прафсаюза, устанаўлівае адзіную для Незалежнага прафсаюза сістэму справаводства і справаздач, ажыццяўляе кантроль за яе выкананнем;

- ажыццяўляе iншую дзейнасць у адпаведнасцi i згодна з патрабаваннямi гэтага Статута.

Старшыня Незалежнага прафсаюза абiраецца тэрмiнам на 4 гады, ён можа быць датэрмiнова вызвалены па ўласнаму жаданню або па рашэнню з'езда. Рашэнне прымаецца простай большасцю галасоў.

4.18. Кола абавязкаў вiцэ-старшынь акрэсліваецца старшынёй Незалежнага прафсаюза.

Пры кароткатэрміновай адсутнасцi старшынi адзiн з вiцэ-старшынь па пісьмоваму ці вуснаму распараджэнню старшыні выконвае яго абавязкі.

4.19. Пры фізічнай немагчымасці старшыні выконваць свае абавязкі выконваючага абавязкі старшыні вызначае Рада прадстаўнікоў.

5. Члены прафсаюза.

Iх правы I абавязкi

5.1. Членамi Незалежнага прафсаюза могуць быць грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства, дасягнуўшыя пятнаццацiгадовага ўзросту i працуючыя ў горнай, хiмiчнай, нафтаперапрацоўчай, энергетычнай, транспартнай, будаўнiчай i iншых галiнах, навучэнцы i студэнты, звязаныя агульнымi iнтарэсамi па роду iх дзейнасцi.

5.2. Наймальнiкi i iншыя асобы, надзеленыя правам прыёму i звальнення, якія ажыццяўляюць функцыi найму i звальнення, не могуць быць членамi Незалежнага прафсаюза.

5.3. Iнжынерна-тэхнiчныя работнiкi, спецыялiсты, служачыя i iншыя работнiкi, на якiх не распаўсюджваецца пункт 5.2., могуць ствараць пярвiчныя арганiзацыi Незалежнага прафсаюза.

5.4. Пенсiянеры, хатнiя гаспадынi, iнвалiды працы i беспрацоўныя, пакiнуўшыя работу па ўважлiвых прычынах, знаходзяцца на ўлiку ў сваiх пярвiчных арганiзацыях.

5.5. Грамадзяне, якія належаць па роду дзейнасцi да катэгорый, пералiчаных у пункце 5.4., жадаючыя ўступiць ў Незалежны прафсаюз, падаюць заявы ў пярвiчную арганiзацыю па апошняму месцу працы.

5.6. Прыём у члены Незалежнага прафсаюза ажыццяўляецца ў iндывiдуальным парадку на аснове асабiстай заявы ў Выканаўчае бюро пярвiчнай арганiзацыі. Членства ў Незалежным прафсаюзе адлiчваецца з дня падачы заявы.

Членства ў iншым прафсаюзе не з'яўляецца перашкодай для прыёму ў Незалежны прафсаюз, калi прафсаюз мае падобныя мэты i задачы.

Асобы, выключаныя з Незалежнага прафсаюза за парушэнне палажэнняў гэтага Статута, не могуць быць прыняты паўторна.

5.7. Страта членства ў прафсаюзе наступае:

- па ўласнаму жаданню на падставе асабiстай заявы;

- па рашэнню выбарчага органа за няўплату членскiх

узносаў на працягу больш трох месяцаў i без уважлiвых прычын, за нанясенне шкоды прафсаюзу сваiмi дзеяннямi i парушэнне Статуту прафсаюза;

- па рашэнню сходу, канферэнцыi, з'езда для кiраўнiкоў прафсаюзных органаў адпаведнага ўзроўню па прапанове пярвічнай арганiзацыi.

5.8. Пры адсутнасці на прадпрыемстве, у арганізацыі, установе пярвічнай арганізацыі грамадзяне падаюць заяву аб прыёме ў прафсаюз у Выканаўчае бюро Незалежнага прафсаюза або рэгіянальнай арганізацыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]