Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Документология.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
270 Кб
Скачать
☆

24. Грамадска-палітычныя перыядычныя выданні.

-Ад імя дзяржавы

- Арганізацыі

А. Па мэтавым прызначэнні.

А1 Навуковыя .

А2 Вытворча-практычныя.

А3 Нарматыўна-вытворчапрактычныя.

А4 Папулярныя ( “Спадчына”, “Беларусь”)

Б. Па галіновай прыналежнасці.

Б1 Па філасофіі.

Б2 Па псіхалогіі і педагогікі.

Б3 Па юрыспрудэнцыі.

Б4 Па эканомікі.

В .Жанры матарыялу.

В1 Публіцыстыка ( знешняя і ўнутраная палітыка)

В2 Рэпартажы(нарысы)

В3 Інтэрвью.

В4 Агляд і інш.

25. Аналіз перыядычных выданняў і іх склад.

Перыядычныя выданні з’яўляюцца часткай серыяльных выданняў. Перыядычныя выданні выходзяць праз пэўныя прамежкi часу. Да перыядычных выданняў адносяць: газеты, часопiсы, бюлетэнi, календары. Газета –выданне, што выходзiць праз непрацяглыя iнтэрвалы часу, змяшчае афiцыйныя матэрыялы. Часопiс – перыядычнае выданне, якое мае пастаянную рубрыкацыю i змяшчае артыкулы або рэфераты па розных пытаннях. Бюлетэнь – перыядычнае. Каляндар – перыядычнае даведачнае выданне.

Грамадска-палiтычныя перыядычныя выданнi прадстаўлены ўсiмi разнавiднасцямi. Iх заснавальнiкамi з’яўляюцца органы ўлады i кiравання, грамадскiя аб’яднаннi, палiтычныя партыi, рэдкалегii часо­пiсаў i газет, асобныя грамадзяне. Яны выходзяць па ўсiх пытан­нях грамадскiх навук: гiсторыi, фiласофii, сацыялогii, эканомiцы, юрыс­прудэнцыi, педагогiцы, псiхалогii.

Лiтаратурна-мастацкiя перыядычныя выданнi шырока асвятляюць бягучы лiтаратурны працэс, маюць шырокi чытацкi адрас, змест i жан­равую накiраванасць. Зыходзячы з гэтых асаблiвасцей, яны падзя­ляюц­ца на агульнарэспублiканскiя, мiждзяржаўныя, лiтаратурна-ма­стацкiя перыядычныя выданнi для моладзi, масавыя iлюстраваныя, рэгiяналь­ныя, лiтаратуразнаўчыя. Кожная група мае сваю адметнасць. У апош­нiя гады з’явiлася тэндэнцыя аб’яднання грамадска-палiтычных i лi­таратурна-мастацкiх перыядычных выданняў.

Навукова-тэхнiчныя перыядычныя выданнi аператыўна раскры­ваюць навуковыя здабыткi вучоных, дапамагаюць у практычнай дзей­насцi спецыялiстаў, папулярызуюць тэхнiчную творчасць, здаровы лад жыцця, любоў да прыроды. Iх развiццё адбываецца пад уплывам агульных тэндэнцый: дыферэнцыяцыi i iнтэграцыi навукова-тэхнi­ч­ных ведаў, неабходнасцi аператыўнага iнфармавання аб дасягненнях у навукова-тэхнiчнай сферы, аховы правоў аўтараў. Па мэтавым пры­значэннi яны падзяляюцца на навуковыя, навукова-папулярныя i вы­творча-практычныя. Навуковыя часопiсы падзяляюцца на навукова-тэарэтычныя шырокага профiлю i вузкага профiлю, навукова-практы­ч­­ныя, навукова-метадычныя. Навукова-папулярныя часопiсы змяшча­юць звесткi аб даследаваннях, выкладзеных у форме, даступнай для чытача-неспецыялiста. Вытворча-практычныя часопiсы падзяляюць на мiжгалiновыя, галiновыя i вузкага профiлю. Гэтая група часопiсаў прызначана пераважна спецыялiстам навукова-тэхнiчнай сферы i толька нязначная iх частка прызначана для распаўсюджвання навуко­ва-тэхнiчных ведаў i тэхналогiй сярод шырокiх колаў карыстальнiкаў.

У апошнiя гады шмат перыядычных выданняў выходзяць на электронных носьбiтах, распаўсюджваюцца ў iнтэрнеце. Яны маюць зваротную сувязь з чытачамi, значна аператыўней перадаюць навiны, маюць нiзкi сабекошт. У бiблiятэках з’яўляецца магчымасць многiм карыстальнiкам адначасова карыстацца iмi, iх захаванне не патрабуе вялiкiх плошчаў.

Пры адборы перыядычных выданняў у фонд бiблiятэкi i iх рэкамендацыi чытачам праводзiцца вывучэнне сукупнасцi перыядычных выданняў па пэўнай методыцы. Аналiз праводзiцца ў двух кiрунках: знешнiх прымет (месца часопiса/газеты ў галiновай сiстэме перыядычных выданняў, мэтавае, чытацкае прызначэнне, год заснавання, дынамiка аб’ёму, тыражу i iнш.) i ўнутраных асаблiвасцей (развiццё раздзелаў, рубрык, жанраў апублiкаваных матэрыялаў). Аналiзуюцца таксама асаблiвасцi афармлення выдання.