Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
белит вопросы к экзам.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
157 Кб
Скачать
☆

8. Растлумачце сістэму ўрокаў па вывучэнні аглядавай тэмы (тэма, клас на выбар).

Аглядавыя тэмы – гэта ўступныя і абагульняючыя тэмы, характарыстыкі пэўнага перыяду грамадска-літаратурнага працэсу, кароткія агляды. Аглядавыя тэмы ўключаюць кароткі аналіз мастацкіх тэкстаў, звесткі аб развіцці культуры, крытыкі, аб асобных пісьменнікаў.

Часцей за ўсё аглядавая тэма раскрываецца падчас урока-лекцыі з элементамі гутаркі, дыялогу, выразнага чытання, самастойных выступаў.

Перад настаўнікам стаіць задача аб’яднаць увесь матэрыял, у тым ліку наглядны, надаўшы яму тэматычную складнасць і завершанасць.

Паглыблены праблемны паўтор творчасці асобных пісьменнікаў, уразуменне спецыфікі іх творчасці падвядуць навучэнцаў да разумення іх ролі ў канкрэтным грамадска-літаратурным працэсе або эпохе.

Каб занятак не ператварылася ў мазаіку, у набор фрагментаў з твораў пісьменнікаў, вызначаецца адзіная лінія выкладу матэрыялу. Афармляецца яна ў якасці пытання і прапануецца навучэнцам ў пачатку ўрока.

Аглядная лекцыя выкладчыка спалучаецца з работай па падручніку з арганізацыяй назірання над стылем пісьменнікаў, з удасканаленнем навыкаў аналізу літаратурных твораў. Складанасць літаратурнага матэрыялу і яго параўнальна вялікі аб’ём запатрабуюць павелічэння долі самастойных і індывідуальных заданняў.

У 11 класе пры вывучэнні аглядавай тэмы “Беларуская літаратура на сучасным этапе (з сярэдзіны 1980-х гадоў)” (19 гадзін) можа быць прапанавана наступная сістэма заняткаў:

1. паэзія (7 гадзін)

- Беларуская літаратура на сучасным этапе (агляд)

Асноўныя пытанні для вывучэння: Літаратурны працэс у Беларусі на сучасным этапе. Прыход у літаратуру новых пакаленняў творчай моладзі. Знаёмства з літаратурнымі часопісамі і публікацыямі ў іх твораў сучасных аўтараў (“Полымя”, “Маладосць” і інш.). Утварэнне грамадскага аб’яднання ”Саюз пісьменнікаў Беларусі“.

- Паглыбленне агульначалавечага, маральна-філасофскага, гуманістычнага зместу лірыкі (агляд)

Асноўныя пытанні для вывучэння: Літаратурны працэс у Беларусі на сучасным этапе. Утварэнне грамадскага аб’яднання ”Саюз пісьменнікаў Беларусі“. Паглыбленне агульначалавечага, маральна-філасофскага, гуманістычнага зместу лірыкі, яе грамадзянска-публіцыстычнага і інтымна-псіхалагічнага пачаткаў у творчасці М.Танка, П.Панчанкі, В.Зуёнка, С.Грахоўскага, А.Вярцінскага і інш. Чарнобыль у творах Я.Сіпакова, М.Мятліцкага, А.Зэкава, М.Башлакова. Пошукі і наватарства ў галіне паэтычнай формы (М.Танк, А.Разанаў, Р.Баравікова, М.Мятліцкі). Разнастайнасць творчых індывідуальнасцей у сучаснай паэзіі: М.Башлакоў, К.Жук, М.Шабовіч, К.Цыбульскі, Л.Рублеўская, В.Шніп, П.Вераб’ёў, Т.Трафімава, Н.Шклярава і інш.

- Патрыятычнае гучанне лірыкі Я. Сіпакова.

Асноўныя пытанні для вывучэння: Патрыятычнае гучанне, спавядальнасць, разнастайнасць вобразаў як рысы індывідуальнага стылю пісьменніка. Пейзажная лірыка Я. Сіпакова. Аўтабіяграфізм твораў на ваенную тэматыку. Вершы на гістарычныя тэмы, спалучанасць у іх эпічнай і лірычнай плыні.

- Я. Сіпакоў – майстар баладнага жанру.

Асноўныя пытанні для вывучэння: Сіпакоў — майстар баладнага жанру. Лёс славянскіх народаў, адлюстраванне рыс іх характараў у баладах. Лірычная (аповесці ”Крыло цішыні“, ”Усе мы з хат“, кніга апавяданняў ”Пяць струн“), філасофская, прытчавая (зборнік ”Тыя, хто ідуць“) плыні прозы Я. Сіпакова.

- А. Вярцінскі – прадстаўнік філасофска-інтэлектуальнай плыні ў сучаснай беларускай паэзіі.

Асноўныя пытанні для вывучэння: А. Вярцінскі — прадстаўнік філасофска-інтэлектуальнай плыні ў сучаснай беларускай паэзіі. Сцвярджэнне чалавечай высакароднасці і дабрыні.

- А. Вярцінскі. Паэма “Песня пра хлеб”. Роля пейзажных малюнкаў

Асноўныя пытанні для вывучэння: Паэма ”Песня пра хлеб“. Успаміны паэта пра сваё маленства, пра самы дарагі падарунак зямлі — хлеб. Глыбокая любоў да роднай зямлі. Роля пейзажных малюнкаў у паэме.

- Тэма Бацькаўшчыны ў лірыцы А. Разанава

Асноўныя пытанні для вывучэння: Філасофска-інтэлектуальны кірунак творчасці: суадносіны агульначалавечага (быційнага) і нацыянальна-гістарычнага (асабістага). Тэма Бацькаўшчыны ў лірыцы паэта. Трагізм светаадчування мастака ў творах на гістарычную тэматыку (”Радзіма…“, ”Рагнеда“, ”Стары горад“, ”Парог“). Традыцыі і наватарства: адметнасць жанрава-стылёвых форм, стыль пісьма паэта. Асацыятыўная вобразнасць. Роля А. Разанава ў развіцці традыцый беларускай філасофскай паэзіі.