- •4. Абрадавыя стравы вялікай,багатай,галоднай куцці.
- •7. Хрысціянскія калядныя дзеі.
- •13. Калядныя варожбы.
- •14 Абрад “Калядаванне”, яго структура і сімволіка дзеі.
- •15. ГенэзісКаляд і этымалогія назвы.
- •22. Беларускі кірмаш. Агульная характарыстыка.
- •23.Грамадскія звычаі беларусаў ( бонда, талака, вячоркі ).
- •29 . Этымалогія назвы і сутнасць абраду дажынак.
- •31. Традыцыi народнага застолля. Этыкет паволдзiн за сталом.
- •32. Сёмуха (агульная характарыстыка)
- •33. Вогненные дзеi беларускага Купалля.
- •День инженерных войск в Беларуси
- •День сотрудников военных комиссариатов
- •День защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь23 февраля
- •День милиции в Беларуси
- •День войск противовоздушной обороны Беларуси
- •День пограничника
- •День десантника
- •День танкистов в Беларуси
- •День таможенника Беларуси
- •День сотрудника органов государственной безопасности в Беларуси
- •Специфика работы спортивного режиссера
- •Особенности постановки массовых сцен
- •Заключение
29 . Этымалогія назвы і сутнасць абраду дажынак.
Дажынкі—свята, прысвечанае збору ўраджая хлеба; комплекс рытуалаў, якія завяршаюць жніво і скіраваны на захаванне вегетатыўнай сілы нівы ў наступным годзе (15, с.448). Дажынкі неслі ў сабе багаты духоўны змест, звязаны з культам зямлі і ўрадлівасці, адначасова ўслаўлялі жанчыну і яе нялёгкую працу (19, с.166).
Большая частка назваў свята матывавана глаголам жаць, дажынаць: усходнія славяне дажынкі, дожні, абжынкі, аджын, аджынкі, дажон, пажынкі; рускія (в)оспажинки, госпожинки - вынік збліжэння язычніцкай і хрысціянскай традыцый.(15, с.448).
Заканчэнне жніва—дажынкі—ва ўсіх славян адзначаліся вельмі ўрачыста , з прыгожымі змястоўнымі абрадамі, з мноствам лакальных варыянтаў. Структурнымі кампанентамі, вакол якіх групіраваліся абрады дажынак, былі апошнія нязжатыя каласы (барада), дажынкавы вянок, апошні сноп. Усе абрады суправаджаліся дажынкавымі песнямі. (2)
Для свята характэрны рытуальныя дзеі і абрады, якія скіраваны на падзяку “духам нівы” , захаваць яе плёну на наступны год. Погляд гэты, выказаны нямецкім вучоным Мангартам, падзяляў і беларускі этнограф Я.Карскі. Гэтыя абрады былі вельмі важнымі і складанымі, і захоўвалі ў сабе элементы татэмізму.(7)
Дажынкі былі розныя: багатыя і бедныя. У бедных сялян дажынкі насілі сямейны характар і абмяжоўвалася абрадам “завіваннем барады”(15, с. 450). Заможныя сяляне, на апошні дзень жніва, збіралі талаку, і абрад дажынак, набываў статус паўнацэннага свята з элементамі народнай тэатралізацыі. Дажынкі у славян маюць аблічча старажытна-слывянскага быту і знакаміты свабоднай нязмушанасцю жыцця…(5)
Дажаўшы апошні загон жыта, жнеі выконвалі рытуальныя дзеянні над “барадой” , ўпрыгожвалі дажынкавы сноп кветкамі, плялі вянкі з каласоў, і з песнямі ішлі ў вёску . Зайшоўшы ў двор, яны перадавалі сноп гаспадару, які іх адпаведна адорваў і запрашаў на абрадавае застолле Адметныя рысы і выразныя сродкі абраду дажынкі.
Тэатралізаваныя дзеянні характэрны для тых дажыначных абрадаў, у якіх удзельнічала ўся вёска. Адметнымі рысамі свята Дажынак, безумоўна з’яўляюцца абрадара-рытуальныя дзеі з апошнімі калсамі збожжа ,“барадой”, апошнім снапом і дажынкавым вянком.
Асноўнымі рытуальнымі прадметамі, якія могуць служыць яркімі, выразнымі сродкамі пры дапамозе якіх адбываецца пераўвасабленне ў час дажынак, з’яўляюцца вянок і сноп. Маскіраваныя, яны ўвасаблялі міфічных персанажаў Багіню або Талаку, з’яўляліся цэнтральнымі персанажамі, вакол якіх у адпаведнасці са строгай іерархіей арганізацыі ўдзельнікаў дажыначных абрадаў, групіраваліся астатнія дзеючыя асобы.
Такімі ж выразнымі сродкамі з’яўляюцца дажынкавыя песні, абрадавыя танцы (“Талакуха”), мифалагічныя вобразы, такія як: Жыцень, Жытняя Баба, Багіня (Талака), Спарыш, Рай (Раёк),
Апошні сноп— рытуальны прадмет, апошняму снапу часта надаваўся антрапаморфны выгляд, на яго апраналі жаночую ці мужчынскую кашулю.
Апошни сноп, як і першы называлі гаспадаром, што можа сведчыць аб павазе да гэтага магічна-сімваличнага прадмета.
Дажынкавы вянок— рытуальны прадмет, зроблены з калосся; сімвалізуе заканчэнне жніва, перадае прадуцыруемую сілу зерня будучаму ўраджаю. У славян быў шырока распаўсюджаны звычай - па заканчэнні жніва плесці дажынкавы вянок з калосся, уплятаючы ў яго палявыя кветкі, гронкі арабіны, каліны. Вянок па заканчэнні жніва, асобныя сем’і плялі рэдка, яго завівалі пры завяршэнні калектыўнай працы. Дажынкавы вянок разам з апошнім снапом нясуць з поля ў хату, дзе захоўваюць да наступнага жніва. Дажынкавы вянок вядомы усім славянам, акрамя рускіх і балгар, у іх гэту функцыю выконвае апошні сноп.
Цікавы факт: у Мінскай губерніі (засведчана этнографамі) пры дажынанні каласоў для вянка, падхоплівалі іх, не даючы зваліцца на зямлю. Украінцы рабілі некалькі дажынкавых вянкоў, па колькасці пасеяных культур, у там ліку і з гароху, грэчкі і інш.
Дажынкавы вянок можа мець розныя формы: звычайны круглы, у выглядзе кароны (пол., славац., чэш.), алтара, касцёла, арла (пол.), вазы (славац.) і інш.
Дажынкавы вянок плялі на полі ў дзень дажынак, пасля апошняга снапа і пасля абраду завіванне “барады”, ці плялі адначасова з апошняй. Звычайна дажынкавы вянок плялі толькі вопытныя жнеі, бо гэта патрабавала вялікага майстэрства, але яго маглі плесці і дзяўчаты. Вянок надзявалі на галаву самай прыгожай дзяўчыне, ішлі ў вёску і там уручалі гаспадару, якому належала поле, з пажаданнямі здароўя і добрага будучага ўраджаю (13, с.318-320).
“Барада”(“куст”)— рытуальны прадмет, які сімвалізуе заканчэнне жніва, пучок апошніх не зжатых каласоў, злучаных зверху, і ўпрыгожаных кветкамі, арабінай, над якім жнеі выконваюць рытуальныя дзеі: завіванне “барады”, скаканне цераз яе, вырыванне (выпалванне) яе, песні ў яе гонар, ваджэнне карагодаў вакол яе, качанне праз яе і інш (13,с.231). Паводле старых вераванняў, гэты пучок захоўвае сілу з усёй зжатай нівы.
“Завіванне барады” –дажынкавы абрад, што азначае апошні нязжаты пучок калоссяў пакідаць на ніве. “Завіваць” азначае упрыгожваць кветкамі, і непасрэдна выконваць маніпуляцыі з каласамі, сплятаючы іх у розныя формы. Звычай завівання “барады” быў пашыраны ў многіх краінах: Расіі , Украіне, Польшчы, Югаславіі, Балгарыі і інш. У рускіх “барада” больш ахрысціянізавалася. Аб гэтым сведчаць яе назвы: “борода Ильие-пророку”, “Христу на бороду”.
На Беларусі зафіксавана некалькі відаў дажыначных барод, якія сустракаюцца і ў іншых славянскіх краінах (2, с.467). Абрад выраба “барады” асмысляецца, як ахвяра Богу, святому—ахоўніку ўраджаю, Хрысту (рус., славяне),Спасу (укр.), Вялесу (Воласу), “дзеду”, палявым жывёлам (мышам, зайцам), птушкам (асабліва на бел., серб.) (13,с.233).
Падобныя жніўныя абрады, звязаныя з “барадой”, апошнім снапом, існавалі, між іншым, і ў далёкай Грэцыі (10, с.167).
Шэсце на дажынкі — шэсце з дажыначным вянком і снапом, у суправаваджэнні абрадавых песень, выступае ў ролі звязуючага звяна паміж старым і новым ураджаем. (15)
Жняя пачынальница- галоўная і самая вопытная жняя, кіравала ходам абраду, выконвала шматлікія важнейшыя абрадава-магічныя дзеянні, атрамлівала падарункі, яе ўсяляк узвялічвалі і ўшаноўвалі. (7)
Багіня (Талака)- адна з галощных дзеючых маскіраваных персанажаў на дажынках. Ёй магла быць як и жняя пачынальница, так і выбраная, самая прыгожая і сумленная дзяўчына, якой даручалася несці дажынкавы вянок і сно. Яе ўсяляк ушаноўвалі і шчодра адорвалі.
Спарыш - язычніцкае ўвасабленне прадуцыраваных сіл прыроды, зааморфная ці антрапаморфная. Вобраз увасабляе плён, пладаносны пачатак наогул, поспех ў працы, сустракаецца ў народных вераваннях і песнях.
Некаторыя даследчыкі лічаць, што “завіванне барады”, не што іншае, як “штучнае стварэнне спарыша” (Н. Ціханіцкая).
Спарышамі называюць сцябліны з двайным коласам, як прадвяшчэнне ўсякага багацця і пладароддзя, плённасці.
Слова “спарыш”, паходзіць ад дзеяслоўнага корня “спор” (спарыцца, спорны і інш.), супадае з грэчаскім speiro- сею, sporos- сейбіт (8, с.
