- •3.Экспрэсіянізм у літаратуры і мастацтве.
- •4.Дадаізм: сэнс лексіка-фанетычных эксперыментаў.
- •5. Сюррэалізм у літаратуры і мастацтве хх ст.: тэорыя і практыка.
- •6.Авангардызм і мадэрнізм: змест паняццяў. Асн. Нерэалістычныя з’явы ў замежнай літаратуры п.Пал. ХХст.
- •8. Проза в. Вульф і “псіхалагічная школа” ў англіскай літаратуры.
- •1. Літаратурны працэс п.Пал. ХХст.: асноўныя тэндэнцыі.
- •2. Замежная літаратура ў святле філасофскіх пошукаў
- •9. Экзюперы
- •11. Раман-рака м. Пруста “у пошуках страчанага часу”: гісторыя стварэння, праблема мастацкага метаду.
- •10. В. Марыяк і французскі сямейна раман.
- •12. Сінтэз стыляў і напрамкаў у творчасці г. Апалінэра. Апалінэр і Беларусь.
- •17. «Раман эпохі» т. Мана “Доктар Фаустус”. Трагедыя асобы і трагедыя краіны ў творы.
- •18. Нямецкі гістарычны раман перашай паловы 20 ст. (г. Манн, л. Фейхтвангер)
- •19. Б. Брэхт (1898-1956) і яго тэорыя “эпічнага тэтра” (/ “дыялектычны тэатр”)
- •20. Тэхніка “ачужэння” ў п’есе б. Брэхта “Матухна Кураж і яе дзеці”
- •2: Сама рэалістычная манера.
- •14. Паэзія т.С. Эліята і э. Паўнда ў кантэксце англа-амерыканскага авангардызму
- •15. Антыутопія ў замежнай літаратуры п.П. 20 ст. : сэнс паняцця, вытокі жанравай формы, папераджальна-прагнастычная функцыя.
- •16. Праблематыка і паэтыка еўрапейскай антыутопіі першай паловы 20ст. (Хакслі, Оруэл, Чапек, Гесэ)
- •17. «Раман эпохі» т. Мана “Доктар Фаустус”. Трагедыя асобы і трагедыя краіны ў творы.
- •25. Раман э. Хэмінгуэя “Па кім звоніць звон”: эвалюцыя аўтара і героя.
- •24. Раман-метафара г. Мілера “Тропік Рака”
- •22. Псіхалагізм г.Гесэ: вытокі і паэтыка (раман “Стэпавы воўк”).
- •21. Асаблівасці нямецкай антыфашысцкай літаратуры (раман г. Зегерс “Сёмы крыж”.
- •23. Аўстрыйскі сацыяльна-філасофскі эпас (р.Музіль, э.Канэцці).
- •28. Жанрава-стылёвыя навацыі ў польскай прозе п.П.ХХст. (раман в.Гамбровіча “Фердыдурка”).
- •29. Сатырычнае майстэрства я.Гашака (раман “Прыгоды ўдалага салдата Швейка”).
- •30. Экзістэнцыялізм у еўрапейскай літаратуры п.П. ХХст.: вытокі і сутнасць. Эсэ а.Камю “Міф пра Сізіфа”. Быкаў і экзістэнцыялізм.
- •31. А. Камю і экзістэнцыялізм (раман “Чужаніца”)
- •32. Ж. П. Сартр і экзістэнцыялізм (апавяданне “Мур”, п’еса “Мухі”).
- •33. Асоба і гісторыя ў п’есе б. Шоў “Святая Іагана”. Паэтыка парадоксу Шоў.
- •34. Ф. Кафка і літаратура “пражскага вострава”. Канцэпцыя чалавека і свету ў прозе Кафкі (“Ператварэнне”, “Замак”).
- •35. Літаратура “страчанага пакалення” (э. Хэмінгуэй, э. М. Рэмарк, р. Олдынгтан, л. Ф. Селін).
- •36. Праблемна-тэматычная і жанрава-стылёвая разнастайнасць паэзіі славянскіх краін у першай палове хх ст. (ч. Мілаш, л. Стаф, в. Нэзвал і інш.).
- •37. Тэма фашызму і вайны ў еўрапейскай паэзіі першай паловы хх ст. (л. Арагон, п. Элюар, ф. Г. Лорка, н. Вацпараў, б. Брэхт, е. Р. Бэхер і інш.).
- •38. Чалавек і вайна ў рамане а. Барбюса “Агонь”.
- •39. Кніга ю. Фучыка “Рэпартаж з пятлёй на шыі”: гісторыя стварэння, маральна-філасофскі пафас, жанравыя асаблівасці.
- •40. Замежная літаратура і паловы хх ст. У беларускай культурнай прасторы.
37. Тэма фашызму і вайны ў еўрапейскай паэзіі першай паловы хх ст. (л. Арагон, п. Элюар, ф. Г. Лорка, н. Вацпараў, б. Брэхт, е. Р. Бэхер і інш.).
Літаратура антыфашысцкага Супраціўлення — сукупнасць твораў розных аўтараў з розных нацыянальных літаратур. Перш за ўсё гэта паэзія і публіцыстыка, бо гэта самыя мабільныя і больш уплывовыя віды літаратуры. Да яе можна аднесці літаратуру Народнага Фронту (склалася як рэакцыя на прыход у 1933 годзе да ўлады Гітлера і масавыя рэпрэсіі, на фашысцкія путчы ў Францыі 1934 года, Іспаніі 1937, фашысцкую дыктатуру ў Грэцыі 1936). У 30-я гг. літаратура прыкметна палітызавалася і рэвалюцыянізавалася: ствараюцца рознага кшталту асацыяцыі пісьменнікаў, выдаюцца рэвалюцыйныя часопісы, узмацняецца цікававсць да тэмы класавай барацьбы ў гістарычным аспекце.
Нямецкая літаратура Супраціўлення нараджалася ў эміграцыі ў розных краінах свету. Уся нямецкая эміграцыя слата сімвалічным падполлем, у якім змагаліся паэтычным радком. Так, Ёганес Роберт Бэхер, знаходзячыся ў Маскве, напісаў свой знакаміты верш “Я — немец”, у якім выказаў сваю грамадзянскую пазіцыю, непрыняцце вайны, сацыяльны прыгнёт. Паэзія Бэхера перыяду выгнання прасякнута тэмай пошуку Германіі, адказнасці перад айчынай, гатоўнасці змагацца супраць фашызму. Творчасць суайчынніка Бэхера Бертальда Брэхта ў эміграцыі таксама праходзіць пад сцягам антыфашысцкага Супраціўлення (у 1948 годзе пісьменнік пераязджае ва Усходні Берлін і плённа там працуе). У паэзіі гэтага перыяду антываенны пафас зліты з антыфашысцкім.
Маніфестам Французскага антыфашысцкага Супраціўлення стаў верш Поля Элюара “Свабода”. У вершы 21 страфа і ўсе яны заканчваюцца адным і тым жа радком — “імя тваё пішу”, — і толькі ў канцы верша аднойчы называецца гэтае імя, якое паэт носіць у сабе, — Свабода. Такі прыём надае ўражанне пра перашкоды, якія стаяць на шляху паэта. Удзельнік 2 войнаў, антыфашысцкай барацьбы ў падполлі, Поль Элюар шмат вершаў прысвяціў палітычнай тэматыцы. Сярод шматлікага спектра сфер, у якіх праявіў сябе Луі Арагон, і творы антыфашысцкага накірунку, калі палітычная накіраванасць паэзіі паэта дасягнула найбольшай вышыні.
Антыфашысцкая літаратура стваралася і ў партызанскіх атрадаў ва ўмовах фронту. Паэма харвацкага паэта Івана Горана Кавачыча “Яма”, напісаная ў ператынках паміж бойкамі за некалькі месяцаў да смерці паэта. Яна занатавала жудасныя злачынствы, масавыя забойствы, якія рабілі ў Югаславіі саюзнікі фашыстаў — усташы і чотнікі.
Паэзія Супраціўлення не давала згаснуць надзеі, насуперак нянавісці і жорсткасці вучыла любіць, заставацца добрымі, не ачарсцвець. Такімі былі вершы Ніколы Вацпарава, якія захоўвалі тонкасць пачуццяў, веліч душы, якая працягвала жыць паводле законаў любові, дабра і міру.
38. Чалавек і вайна ў рамане а. Барбюса “Агонь”.
Першая сусветная вайна, вызначыўшы і сфарміраваўшы лёсы многіх творцаў, з’яўляецца адной з асноўных тэм мастацтва першай паловы. Яна знайшла мастацкі водгук у розных еўрапейскіх літаратурах, паказаўшы яе з розных пазіцый.
Так, Анры Барбюс у рамане “Агонь” (пачаў у снежні 1915у шпіталі, пісаў 6 месяцаў, апублікаваны ў 1916 у газеце “Эўр”) паказаў у першай сусветнай вайне рэвалюцыйны пачатак. Анры Барбюс, калі пісаў пра сутнасць сімвала, які лёг у аснову назвы, казаў менавіта пра тое, “агонь — гэта і вайна, і рэвалюцыя, да якой вядзе вайна”. Раман увайшоў у гісторыю сусветнай літаратуры як кніга, якая разбурыла арэол параднасці і рамантыкі вайны (тут вякую ролю адыграў натуралістычны талент творцы: ён быў вучнем Эміля Заля). Анры Барбюс быў перакананым пацэфістам і, нягледзячы на тое, што ні па адным з параметраў не мог быць мабілізаваны (ні па ўзросце, ні па стане здароўя) усё ж такі пайшоў дабраахвотнікам на фронт, бо лічыў за абавязак выступіць супраць мілітарызму. Прыйшоўшы на вайну, ён адмовіўся ад афіцэрскіх прывілеяў. Гэта дазволіла творцу ўбачыць сапраўдную вайну. Раман “Агонь” напісаны на аснове нататкаў, якія Анры Барбюс пастаянна вёў і якія вызначылі жанр (у падзагалоўку — “дзённік узвода”). Уздзеянне рамана на маладых было як “халодны душ на галаву”, многія ўсцерагліся ад таго, што спасціг аўтар, калі дабраахвотна прыйшоў на вайну (“хлусня, крывадушнасць, бруд і кроў, якія ў агульным завуцца вайной”). Вачыма аўтара чытачы ўбачылі праз агонь бітваў сацыяльныя заганы цывілізацыі (паказваючы дзве Францыі: 1 — тая, што “акапалася” і нядрэнна зарабляе на ёй і 2 — тая, што пад кулямі ў брудзе і вадзе абараняла айчыну, ва ўсялякім разе верыла, што абараняе менавіта яе —Барбюс робіць выснову —а разам з ім і чытачы— аб неабходнасці істотных пераўтварэнняў у палітычнай сітэме еўрапейскіх дзяржаў). Пафас рамана даволі аптымістычны, бо ў ім вера пра тое, што ўрокі вайны не пройдуць без наступстваў для яго герояў. Вельмі паказальнымі з’яўляюцца ў гэтым плане фінальныя радкі: “Вочы салдат расплюшчыліся.палоска ў небе гаварыла, што сонца існуе.”
Таксама ў канцы рамана ёсць сімвалічная сцэна, калі побач у адной траншэі спяць змучаныя немцы і французы, якія па чыймсьці рашэнні сталі ворагамі і змагаюцца адзін з адным. Яны быццам не ў траншэі, а ў брацкай магіле. Вырваныя вайной людзі падобныя адзін на аднаго, бо звязаныя агульным лёсам, які немагчыма выправіць, яны ўцягнуты ў гэтую “аванцюру”, што з’яўляецца смяротнай небяспекай для ўсіх, недатыкальных на вайне няма. Ад усяго вее ўсеагульнай згубай, надвор’е дрэннае, нябожчык, немагчыма, пустэча — найчасцей у творы сустракаюцца словы менавіта такога кшталту (адбіваецца школа натуралізму), падкрэсліваючы ўсю змрочнасць і ненатуральнасць для жыцця сітуацыі. Кранае за душу вокліч аднаго з параненых на перавязачнам пункце: “А яшчэ на мінулым тыдні я быў маладым, я быў чыстым. Мяне падмянілі...”.
