Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Адказы на залік - 3 курс, 2 семестр.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
295 Кб
Скачать
☆

39. Кніга ю. Фучыка “Рэпартаж з пятлёй на шыі”: гісторыя стварэння, маральна-філасофскі пафас, жанравыя асаблівасці.

Раман “Рэпартаж з пятлёй на шыі” быў напісаны Юліўсам Фучыкам у фашысцкім канцлагеры за 6 тыдняў у перапынках паміж допытамі, здзекамі. Аўтар здолеў напісаць раман у такіх умовах (пасля паразы пад Сталінградам немцы былі вымушаны браць на службу карэннае насельніцтва; такім чынам наглядчык Адольф Калінскі і іншыя чэхі, якія давалі Фучыку паперу і аловак, дапамагалі выносіць за кратылісткі, спісаныя журналістам). Кніга напісаная амаль без правак. Пасля вайны з прыходам камуністаў да ўлады “Рэпартаж” зрабілі, зразумела, зрабіўшы праўкі згодна з стэрыятыпам “жалезнага чалавека” (убіраліся моманты, дзе аўтар выглядаў задаволі самастойнай асобай) прадметам ідэалагічнага культу. Перакладаючыся з такімі праўкамі, раман Ю. Фучыка доўгі час не адпавядаў арыгіналу. Новае прачытанне тэкста і факсімільнае яго выданне зрабілася магчымым толькі пасля рэвалюцыі 1989 года.

Назва дзвюх глаў “Людзі і людзішкі” — гэта адзін з асноўных матываў. Праз яго выяўляецца спроба аэснсаваць трагедыю вайны і асобы на вайне.Ствараючы галерэю вобразаў, аўтар імкнецца зразумець, чаму сярод людзей, якія выстаялі і ахвяравалі сабой дзеля свабоды і нацыянальнай незалежнасці (Марыя Елінекава з-за кратаў перадала аошні свой запавет, каб людзі не давалі сябе запужаць) ёсць і тыя, хто здрадзіў (Мірэк, які прайшоў Іспанію і канцлагер у Францыі толькі пасля некалькіх удараў расшыфраваў усе імёны і выдаў усе яўкі). Імкнучыся пранікнуць у свядомасць чалавека, героя (паводле Фучыка, герой — гэта той, хто робіць тое, што трэба ў дадзены момант) і негероя, даследаваць яго ўчынкі ў экстрымальных умовах (аўтар піша пра тое, што камера, дзе вязні чакалі допытаў была месцам пазнання істоты, якая называлася чалавекам), Юліўс Фучык разумее асобу заснавана на веры ў ідэалы, на маралі і даверу.

Пасля вайны кніга Фучыка ўспрымалася як дакумент трагічнага часу. Абумоўлена гэта і жанравымі асаблівасцямі. Журналістская прафесія, доўгі час трыманне матэрыялу ў галаве (пакуль не заступяць “свае”) надалі дакументальнасць жанру, а імкненне даследаваць учынкі на узроўні псіхалогіі прыўнесла пэўную псіхалагічнасць.

40. Замежная літаратура і паловы хх ст. У беларускай культурнай прасторы.

Нельга разглядаць беларускую літаратуру ў адрыве ад сусветнай, бо, па-першае, кожная нацыянальная літаратура — гэта неад’емны складнік сусветнай, а, па-другое, тэндэнцыі сусветнай літаратуры ў пэўным сэнсе паўплывалі на развіццё нацыянальнай, пэўна мадыфікуючыся і асімілюючыся.

Замежная літаратура І паловы ХХ ст. багатая на новыя літаратурныя напрамкі, можна вылучыць нават цэлыя тэматычныя блокі, якія аб’ядноўваюць творы пісьменнікаў з розных краін.

Так, напрыклад, можна правесці паралель паміж творам Максіма Гарэцкага “На імпералістычнай вайне” і творамі пра першую сусветную вайну (параўнаем на прыкладзе Барбюса “Агонь”). Падобнае не толькі ў тэматыцы і праблематыцы, але і ў форме (аповед вядзецца ад першай асобы, своеасаблівая форма споведзі), крыніцы (аснова — біяграфічныя і дакументальныя ў шырокім сэнсе факты) і нават паэтыцы (у абодвух творах ёсць элементы натуралізму, пры дапамозе якой дасягаецца эфект жудасці вайны). Як агульнае можна адзначыць і выснову, да якой аўтары прыходзяць: вайна — крыніца сапраўднага здзічэння чалавека. Абодва творы звернуты да будучых пакаленняў, бо насычаны сімваламі і філасофскімі абагульненнямі.Паміж творчасцю В. Быкавым і Жан Полем Сартрам таксама можна правесці нямала прыкладаў канцэптуальных і фармальных паралелейі нават амаль вербальных супадзенняў паміж аповесцямі В. Быкава і літаратурнай спадчынай розных жанраў Ж.П.Сартра (гл. пытанне30.).Вельмі блізкай да паэзіі Эліота і Паўнда творчасць Янкі Юхнаўца. Падобнае палягае ў рэчышчы імажынізму, агульнай праблемы часу, якая непазбежна цягне за сабой іншыя праблемы — бясконцасці, руху, бязмежнасці форм пераўтварэння ўсяго існага...Алесь Разанаў увогуле з’яўляецца феноменам, які немагчыма ўкласці ў межы пэўнага накірунку ці знайсці агульнае з пэўным аўтарам. З еўрапейскай літаратурай кропкі судакранання можна ўбачыць і ў сферы гукатворчасці, і ў традыцыі “рэчыўнасці”, і ў медытатыўнасці, што лучыць яго з рознымі постмадэрністычнымі накірункамі.