- •Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт
- •Беларуская мова (прафесійная лексіка)
- •Ад аўтараў
- •I. Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія.
- •§1. Слова як адзінка мовы
- •§2. Амонімы
- •Пытанні і заданні
- •Якая прымета з’явы ці прадмета пакладзена ў аснову назвы?
- •Вызначце прамое і пераноснае значэнне слоў у наступных прыкладах. На якой аснове адбыўся перанос назваў?
- •Прачытайце тэксты. Вызначце сярод выдзеленых слоў адназначныя і мнагазначныя. Якіх слоў больш у дадзеных тэкстах і чаму?
- •Як, на вашу думку, адрозніць амонімы ад мнагазначных слоў? Вызначце ў кожным сказе слова, якое мае амонімы:
- •Пытанні і заданні
- •2. Вызначце, якія з прыведзеных у сінанімічных радах сінонімы з’яўляюцца сэнсавымі, а якія – стылістычнымі.
- •Да прыведзеных запазычаных слоў падбярыце ўласнабеларускія сінонімы.
- •Прачытайце тэкст. Растлумачце сэнс выдзеленых слоў. Перакажыце тэкст, замяняючы выдзеленыя лексемы сінанімічнымі.
- •§4. Антонімы
- •Пытанні і заданні
- •Вызначце, якія з прыведзеных слоў з’яўляюцца антонімамі, а якое слова лішняе ў кожным радзе.
- •Падбярыце антонімы да прыведзеных словазлучэнняў.
- •Прачытайце ўрыўкі з вершаў. Знайдзіце антонімы. Якія антонімы з’яўляюцца агульнамоўнымі, а якія – кантэкстуальнымі?
- •Вызначце антонімы і ахарактарызуйце прыём іх выкарыстання. Раскрыйце мастацка-выяўленчую функцыю антонімаў.
- •Прачытайце прыказкі, назавіце ў іх антонімы. Растлумачце сэнс прыказак.
- •Спішыце сказы. Замест кропак устаўце патрэбныя антонімы, растлумачце іх значэнне.
- •§5. Паронімы
- •Растлумачце значэнні паронімаў, складзіце з выдзеленымі словамі сказы.
- •2. Выберыце з дужак патрэбнае слова.
- •3. Выпраўце памылкі ў наступных сказах.
- •Да прыведзеных слоў падбярыце паранімічную пару, растлумачце значэнні паронімаў і складзіце з імі словазлучэнні.
- •§6. Актыўная і пасіўная лексіка
- •Чым тлумачыцца з’яўленне новых слоў у мове?
- •Чым адрозніваюцца паміж сабой архаізмы і гістарызмы, у чым праяўляюцца іх функцыі ў мове?
- •Размяркуйце прыведзеныя словы на групы ў залежнасці ад іх ужывальнасці:
- •Складзіце сказы з наступнымі неалагізмамі і растлумачце мэту іх выкарыстання:
- •Прачытайце тэксты, вызначце актыўную і пасіўную лексіку. Якая функцыя ўстарэлых слоў і неалагізмаў?
- •Растлумачце значэнні новых слоў і словазлучэнняў, якія ўзніклі ў пачатку 90-ых гг. 20-га ст.
- •§7. Беларуская лексіка паводле паходжання
- •Пытанні і заданні
- •11. Перакладзіце на рускую мову наступныя словы .
- •12. Перакладзіце верш с. Грахоўскага на рускую мову, знайдзіце ў ім безэквівалентныя словы. Зрабіце вывад аб паходжанні лексікі ў гэтым вершы.
- •Запазычаная лексіка
- •Пытанні і заданні
- •1. Чым тлумачыцца няўхільны рост запазычанага лексікону беларускай мовы? Ці з’яўляецца запазычванне характэрнай адзнакай толькі сучаснасці?
- •2. Як растлумачыць, што ў розныя перыяды развіцця мовы працэнт запазычаных слоў розны?
- •3. За кошт лексікі якіх славянскіх і неславянскіх моў папаўняецца слоўнік беларускай мовы?
- •§8. Анамастыка
- •Пытанні і заданні
- •Пракамеціруйце наступнае выказванне к. Паўстоўскага:
- •Пра Нёман і Лошу
- •3. Якія з легендаў пра паходжанне назвы вашага населенага пункта вам вядомы? з якой прычыны яны ўзніклі? Ці дакладна яны тлумачаць узнікненне тапоніма?
- •4. Напішыце творчую работу (сачыненне-разважанне, рэферат, апавяданне, нарыс, верш...) “Назвы роднага краю”.
- •Адкуль у чалавека імя? Што яно азначае?
- •§9. Фразеалогія Фразеалогія як раздзел мовазнаўства
- •Крыніцы беларускай фразеалогіі
- •Прыказкі (прымаўкі). Крылатыя словы, афарызмы, перыфразы
- •Пытанні і заданні
- •1. Прачытайце сказы, знайдзіце фразеалагізмы, растлумачце іх значэнне.
- •3. Да дадзеных фразеалагізмаў падбярыце сінанімічныя.
- •7. Прачытайце наступныя беларускія літаратурныя афарызмы. Вызначце сітуацыі іх дарэчнага выкарыстання. Правядзіце ў групе конкурс на лепшае веданне беларускіх літаратурных афарызмаў.
- •§ 10. Слоўнікі беларускай мовы
- •1. Прадстаўце класіфікацыю слоўнікаў, дапоўніўшы наступную табліцу.
- •2. Пазнаёмцеся з наступнымі слоўнікавымі артыкуламі. Вызначце, якім тыпам слоўнікаў яны належаць.
- •Дадатак 1 Слоўнік актуальных іншамоўных слоў
- •Дадатак 2 Устойлівыя выразы, якія ўзыходзяць да Бібліі.
- •II. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання паняцце аб спецыяльнай лексіцы і тэрміналогіі
- •§1. Лексіка абмежаванага ўжывання
- •Пытанні і заданні
- •1. Выпішыце са сказаў дыялектызмы, растлумачце іх значэнне, пры неабходнасці звяртаючыся да дыялектных слоўнікаў.
- •3. Растлумачце жарганізмы агульналітаратурнай лексікай.
- •§2. Асаблівасці тэрмінаў
- •§3. Лексіка-граматычная характарыстыка тэрмінаў
- •§ 4. Спосабы ўтварэння тэрмінаў
- •Пытанні і заданні
- •12. З прыведзенымі словамі складзіце свабодныя і тэрміналагічныя словазлучэнні.
- •13. Вызначце ў тэкстах іншамоўныя тэрміны і іх мову-крыніцу.
- •§5. З гісторыі фарміравання і развіцця беларускай тэрміналогіі
- •Пытанні і заданні
- •1. Напішыце кароткі канспект §5.
- •2. Складзіце руска-беларускі тлумачальны тэрміналагічны слоўнік па сваёй галіне навукі, які б уключаў 40–50 тэрмінаў.
- •3. Перакладзіце тэксты на беларускую мову.
Пытанні і заданні
Чым адрозніваецца лексічнае значэнне слова ад граматычнага?
Якіх слоў у мове больш – адназначных ці мнагазначных? Абгрунтуйце адказ. Прывядзіце прыклады мнагазначных слоў, вылучыце прамыя і пераносныя значэнні. Растлумачце падставу ўзнікнення пераносных значэнняў.
Назавіце віды пераносных значэнняў. Які від вы лічыце найбольш прадуктыўным, чаму?
У кожным слупку знайдзіце адназначнае слова. Дакажыце, што астатнія – мнагазначныя словы:
аб’ём |
формула |
акалічнасць |
канчатак |
калена |
пялёстак |
маса |
лагарыфм |
дзейнік |
прыстаўка |
рабро |
сцябло |
прыцяжэнне |
прыклад |
азначэнне |
корань |
плячо |
плод |
паскарэнне |
ступень |
дапаўненне |
аснова |
кісць |
ліст |
Якая прымета з’явы ці прадмета пакладзена ў аснову назвы?
Завушніцы, дзьмухавец, завея, падтыннік, масляк, сыраежка, чарніцы, бяляк, снежань, студзень, роўнядзь.
Вызначце прамое і пераноснае значэнне слоў у наступных прыкладах. На якой аснове адбыўся перанос назваў?
Прамы чалавек, прамы шлях, прамы цягнік, прамы выклік.
Тонкі памол, тонкі густ, тонкі сшытак.
Цвіце сліва, з’еў сліву.
Сумная кніга, сумная жанчына, сумная вестка.
Мяккі дотык, мяккі пластылін, мяккі зычны, мяккі ложак.
Паказалася галава каровы, у статку 150 галоў.
Здабыча золата, золата заваявалі хакеісты.
Ледзяны панцыр, ледзяны вецер, ледзяны позірк.
Адарваць ад работы, адарваць лісток.
Намаляваць акварэллю, наведаў выстаўку акварэлей.
Апора маста, апора ў жыцці.
Багаж ведаў, ручны багаж.
Вастрыё іголкі, вастрыё сатыры.
Спелыя вішні, спелыя думкі.
Вузкая дарога, вузкі кругагляд.
Прачытайце тэксты. Вызначце сярод выдзеленых слоў адназначныя і мнагазначныя. Якіх слоў больш у дадзеных тэкстах і чаму?
А. У мэтах забеспячэння эканамічнай і надзейнай работы абсталявання Мінская ЦЭЦ-4 аснашчана: аўтаматычным кіраваннем асноўнымі тэхналагічнымі працэсамі, сродкамі кантролю тэхналагічных параметраў, сістэмай дыскрэтнага кіравання электрафікаванай запорнай арматурай (індывідуальнае, выбарнае, па месцы); тэхналагічнымі абаронамі, блакіроўкамі, папярэджальнай тэхналагічнай і аварыйнай святло-гукавай сігналізацыяй, якія папярэджваюць узнікненне і развіццё аварый. Для аператыўнага кіраўніцтва станцыя абсталявана сучаснымі сродкамі тэлефоннай і камандна-пошукавай сувязі.
Б. Для праектавання і разліку элементаў інжынерных збудаванняў неабходна ведаць такія механічныя ўласцівасці матэрыялаў, як пругкасць, трываласць, пластычнасць і цвёрдасць. Пад уздзеяннем знешніх сіл целы дэфармуюцца. Дэфармацыі могуць быць простымі і складанымі. Аднак любую дэфармацыю можна ўявіць як сукупнасць больш простых яе відаў.
§2. Амонімы
Словы, якія аднолькава гучаць і пішуцца, але маюць рознае значэнне, называюцца амонімамі (ліра – музычны інструмент і ліра – грашовая адзінка; нота – музычны знак і нота – афіцыйны дыпламатычны зварот). З’ява супадзення ў гучанні і напісанні розных слоў называецца аманіміяй. Паколькі амонімы – розныя словы, то кожнае з іх фіксуецца і раскрываецца ў тлумачальных слоўніках у асобных слоўных артыкулах. Пры гэтым кожнае слова-амонім пазначаецца надрадковай арабскай лічбай зверху справа ў канцы загаловачнага слова:
Но́та , -ы, дав., месн. но́це, ж. 1. Умоўны знак, якім абазначаюць музычны гук. 2. (мн. но́ты, нот.) Тэкст музычнага твора, запісаны ўмоўнымі знакамі. Іграць па нотах. 3. перан. Тон мовы, гаворкі, які выражае пэўнае пачуццё. Нота незадавальнення.
Но́та , -ы, дав., месн. но́це, ж. Афіцыйны дыпламатычны зварот урада адной дыпламатычнай дзяржавы да ўрада другой. Абмен нотамі.
Словы адной і той жа часціны мовы, якія супадаюць у вымаўленні і напісанні ў сваіх пачатковых формах, адносяцца да лексічных амонімаў (люстра – ‘адшліфаванае шкло, здольнае даваць адбіткі прадметаў’ і люстра – ‘падвесны асвятляльны прыбор’). Словы, у якіх супадаюць усе суадносныя граматычныя формы, адносяцца да поўных лексічных амонімаў (кампанія – ‘група блізка знаёмых людзей, якія разам праводзяць вольны час’ і кампанія – ‘сукупнасць ваенных аперацый’. Словы, у якіх супадаюць не ўсе суадносныя граматычныя формы, а толькі асобныя з іх, з’яўляюцца няпоўнымі лексічнымі амонімамі (дысцыпліна – ‘асобная галіна якой-небудзь навукі’ і дысцыпліна – ‘цвёрда ўстаноўлены парадак’ супадаюць толькі ў склонавых формах адзіночнага ліку, таму што першае слова ў множным ліку не ўжываецца).
У сучаснай беларускай літаратурнай мове сустракаюцца не толькі выпадкі супадзенняў у гучанні і напісанні асобных слоў, але і выпадкі супадзення толькі некаторых форм слоў адной ці розных часцін мовы. Формы асобных слоў, якія супадаюць у вымаўленні і напісанні, называюцца амаформамі, гэта значыць, што амаформы не маюць супадзення ў пачатковых формах. Напрыклад: го́ркі – форма роднага склону адзіночнага ліку назоўніка го́рка і го́ркі – форма нозоўнага склону прыметніка го́ркі; забе́г – форма вінавальнага склону адзіночнага ліку назоўніка забе́г і забе́г – форма прошлага часу адзіночнага ліку мужчынскага роду дзеяслова забе́гчы; грана́ты – форма назоўнага склону множнага ліку слова грана́т і грана́ты – форма назоўнага склону множнага ліку слова граната.
Словы, якія аднолькава пішуцца, але вымаўляюцца па-рознаму, называюцца амографамі. Супадаць у напісанні могуць:
А) словы адной часціны мовы: мука́ і му́ка, пада́ць і па́даць;
Б) словы розных часцін мовы: туга́ (назоўнік) і ту́га (прыслоўе), самы́ (назоўнік) і са́мы (займеннік);
В) асобныя формы розных часцін мовы: ска́заў (назоўнік) і сказа́ў (дзеяслоў).
Словы, якія аднолькава вымаўляюцца, але па-рознаму пішуцца, называюцца амафонамі. З’ява супадзення ў гучанні асобных слоў і словазлучэнняў называецца амафоніяй. У вымаўленні могуць супадаць:
А) розныя словы адной часціны мовы: грыб і грып, везці і весці;
Б) словы розных часцін мовы: прыназоўнік пад і назоўнік пат (‘становішча ў шахматнай гульні’);
В) асобныя формы слоў: лад (назоўнік у форме назоўнага склону адзіночнага ліку) і лат (форма роднага склону множнага ліку слова лата – ‘кавалак тканіны’);
Г) агульныя і ўласныя назоўнікі: Колас (Якуб Колас) і колас (расліна).
Амонімы, амаформы, амографы і амафоны з’яўляюцца адным са сродкаў стварэння вобразнасці ў мове мастацкай літаратуры, асабліва ў паэзіі. Вобразна-выяўленчыя магчымасці гэтых моўных з’яў заключаюцца ў тым, што ў тэксце ўжываюцца словы, якія аднолькава гучаць і пішуцца, але маюць рознае значэнне. У залежнасці ад таго, якія словы ці формы слоў рыфмуюцца, вылучаюць:
А) аманімічныя рыфмы:
Высокім травам даспяваць
Прыходзілася позна.
А нам спяваць – не даспяваць
На песні ў нас заводня.
(Ю. Голуб)
Б) амаформныя рыфмы:
Хлеб, напэўна, ніколі не горкі,
Толькі горкая праўда зямлі.
Дзед з жыццёвай спускаецца горкі,
Ужо не свецяць яму мазалі.
(А. Пысін)
В) амаграфныя рыфмы:
А паром на прывязі.
Толькі крыкні:
- Прывязі!
Прывязе на бераг той.
(Р. Барадулін)
Г) амафонныя рыфмы:
Ці трапіць штых ва ўпор,
Ці куля ўп’ецца ў каску,
Хай знаюць:
Я памёр,
Памёр за гэту казку.
(А. Куляшоў)
Д) амафанічныя рыфмы:
Ушчэнт ступіліся нарогі,
Сашнік нагрэўся на раллі,
Валы прысталі і на рогі
Барвовы месяц паднялі.
(С. Грахоўскі)
На з’яве супадзення ў гучанні і напісанні розных слоў ці форм слоў заснаваны каламбуры (невялікія вершаваныя творы гумарыстычнага ці сатырычнага характару):
Дожджык,
Рунь спаўна палі.
Гусі селі – палі.
Пух спадае на палі.
Перастылі палі.
Смуціцца ў акне малыш:
Хутка снег,
А няма лыж.
(Р. Барадулін)
ПЫТАННІ І ЗАДАННІ
