Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік. Частка 3..doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
898 Кб
Скачать
☆

Пытанні і заданні

1. Сярод прыведзеных тэрмінаў вызначце запазычаныя і ўстанавіце іх мову-крыніцу, карыстаючыся “Слоўнікам іншамоўных слоў” А.М. Булыкі (У 2-х т. Мн., 1999).

Выдаткі, ордэр, маёмасць, спадчына, маркетынг, этнагенез, інтэграл, іпатэка, ваўчар, завяшчанне, ізамеры, холдынг, антаблемент, канстанта, сетка, гарэльеф, скос, дымаўтваральнік, флюс, вугляводы, вільгацеўстойлівасць, варыятар.

2. Карыстаючыся “Слоўнікам іншамоўных слоў” А.М. Булыкі (У 2-х т. Мн., 1999), вызначце крыніцу паходжання тэрмінаэлементаў і іх этымалогію. Утварыце тэрміны з выкарыстаннем гэтых тэрмінаэлементаў.

Авія-, бія-, геа-, гідра-, гіпер-, інтэр-, макра-, мікра-, пан-, пара-, тэле-, ультра-.

Узор: авія- (ад лац. avis – птушка) – першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю ‘авіяцыйны’.

3. Вызначце новыя значэнні тэрмінаў, якія яны набылі ў працэсе дэтэрміналагізацыі і пранікнення ў агульналітаратурны ўжытак.

Аргумент, каталізатар, кантакт, контур, алергія, напружанне, стыль, цэнтр цяжару, патэнцыял, пункт кіпення, пункт замярзання, атмасфера, фаза, сімптом, апагей, агонія.

Узор выканання: аргумент – доказ, довад; каталізатар – стымулятар чаго-небудзь; кантакт – сувязь, узаемадзянне.

4. Сярод прыведзеных тэрмінаў вызначце агульнаўжывальныя.

Гіпотэза, мадэль, катэт, аналіз, сінтэз, сінтаксіс, тэарэма, дослед, інтэрпаляцыя, працэс, пошук, гіпатэнуза, тангенс, сістэма, гіпербала, тэорыя, эксперымент.

5. Вызначце аманімічныя тэрміны і дайце ім азначэнне. Назавіце галіны навукі, дзе яны выкарыстоўваюцца.

Гіпатэнуза, асіміляцыя, інтэрферэнцыя, рэакцыя, інкубацыя, блакада, катэт, марфема, кластэр.

Узор выканання: інтэрферэнцыя – 1) фіз. узаемнае ўзмацненне або аслабленне хваляў (светлавых, гукавых, электрычных) пры іх накладванні адна на другую; 2) мед. з’ява пры заражэнні арганізма рознымі вірусамі, калі пад уздзеяннем адных з іх клеткі арганізма выпрацоўваюць інтэрферон, што падаўляе развіццё іншых вірусаў; 3) лінгв. узаемапранікненне моўных элементаў у выніку кантактавання моў.

6. Да наступных іншамоўных тэрмінаў падбярыце беларускія адпаведнікі.

Акумуляцыя, бартэр, дэфіс, імпарт, імпульс, інфінітыў, календула, кандэнсатар, лінгвістыка, матор, полісемія, суфлёр, фіксатар, экспарт.

7. Утварыце антанімічныя пары тэрмінаў.

Асіміляцыя, гетэрагенізацыя, катод, дынамічны, закончанае трыванне, пераменны ток, інтэграцыя, гіперфункцыя, адкрыты пералом, вадкае паліва, інтэнсіўны, экспліцытны, экспарцёр, рэгрэсіўны, інсталяцыя.

Узор: экспліцытны – імпліцытны, пераменны ток – пастаянны ток.

8. Расшыфруйце абрэвіятуры.

АМС, ВПТ, ВРА, ДПЭС, ДЭУ, ЛЭП, МН, НАТП, ПРР, УВЧ, ЭВМ.

9. Вызначце тэрмінасістэму і значэнне тэрмінаў, якія ўтварыліся на аснове агульналітаратурнай лексікі ў выніку асацыятыўнага пераносу.

Нос, рукаў, падол, пучок, калена, сабачка, бычок, складкі, прадукт, поле, шапка, пята, галоўка, стакан, палец, свечка.

Узор для выканання: нос – мыс (геаграфія).

10. Перакладзіце на беларускую мову тэрміны. Якія асаблівасці напісання і вымаўлення слоў сведчаць пра іх іншамоўнае паходжанне?

Артериальный, биссектриса, верлибр, геополитика, депозит, дилер, маркетинг, рефрен, сольфеджио, окказионализм, фюзеляж, коэффициент, орган, индексирование, параллель, дефект, диапазон, теодолит.

11. Да прыведзеных дэфініцый падбярыце тэрміны.

1. Непрымірымыя супярэчнасці. 2. Доўгатэрміновая няхватка тавараў або перавышэнне расходаў перад даходамі. 3. Ломаная лінія. 4. Увоз у краіну замежных тавараў. 5. Усе словы, якія ўваходзяць у склад якой-небудзь мовы. 6. Барацьба паміж вытворцамі за больш выгадныя ўмовы вырабу і збыту тавараў. 7. Адносная велічыня, якая паказвае суадносіны ўзроўню якой-небудзь з’явы ў часе або прасторы. 8. Драўляная ці мураваная дэкаратыўная пабудова каркаснай (слупавой) канструкцыі, для адпачынку, аховы ад сонца і ападкаў.