Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік. Частка 3..doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
898 Кб
Скачать
☆

Пытанні і заданні

1. Падбярыце сінонімы да прыведзеных слоў у розных значэннях. Складзіце сказы са словам гарэць у розных яго значэннях:

Вольны – ‘нікому не падпарадкаваны’; ‘нікім, нічым не заняты’; ‘не абмежаваны якімі-небудзь перашкодамі’. Даволі – ‘у значнай ступені’; ‘столькі, колькі трэба’. Гарэць – ‘знішчыць агнём’; ‘даваць, выпраменьваць святло’; ‘быць у гарачцы’; ‘выдзяляцца яркай афарбоўкай’; ‘рабіцца гарачым’; ‘быць у кветках’. Задума – ‘тое, што задумана, намечана зрабіць’; ‘асноўная думка мастацкага твора’; ‘псіхічны стан, разважанні’.

Даведка: бязмежны, бяскрайні, вакантны, незалежны, пусты, свабодалюбівы, свабодны; багата, многа, шмат, парадкам, дастаткова, досыць, хопіць; блішчаць, залаціцца, зіхацець, ззяць, ірдзець, курэць, палаць, палыхаць, прамяніцца, свяціць, серабрыцца, цвісці, чырванець, шугаць, трызніць; задуменнасць, заклапочанасць, замысел, засяроджанасць, ідэя, намер, план, прыцэл, разлік, рашэнне, роздум.

2. Вызначце, якія з прыведзеных у сінанімічных радах сінонімы з’яўляюцца сэнсавымі, а якія – стылістычнымі.

Бяда, пагібель, канец, каюк, крышка; галава, кацялок; гультай, абібок; зразумець, скеміць, уцяміць, раскусіць; маланка, бліскаўка; канчатак, флексія; май, травень; хуткі, імклів; гераічны, доблесны; спаць, дрыхнуць.

  1. Да прыведзеных запазычаных слоў падбярыце ўласнабеларускія сінонімы.

Элемент, імпульс, дыслакацыя, каноэ, рэгламент, эфектыўны, інтэрпрэтаваць, эксперымент, дэфект, бартэр, фенаменальны, крэдыт, матор, эвалюцыя, дэталь, рэзерв, філантроп, кантраст, рэгент, рэзананс, ілюзія, дэбітор, дырэктыва, рэестр.

Для даведак: колькасць руху, тавараабмен, рухавік, змена, незвычайны, дослед, дабрадзей, частка, дзейсны, недахоп, падрабязнасць, даўжнік, знаходжанне, загад, тлумачыць, падзея, лодка, адрозненне, пазыка, запас, дырыжор, расклад, рэха, спіс.

  1. Прачытайце тэкст. Растлумачце сэнс выдзеленых слоў. Перакажыце тэкст, замяняючы выдзеленыя лексемы сінанімічнымі.

Многія дасягненні нашай навукі падобны на мары, увасобленыя ў жыцці. З хуткасцю ствараюцца новыя рэчывы і незвычайныя матэрыялы. Не паспеў нарадзіцца полівінілавы спірт поліакрылнітрыл, як на яго аснове вынайшлі цудоўнае валакно – бензанол. Штучнае валакно і пластмасы сталі вырабляць з манамераў і паўпрадуктаў. Новы матэрыял – шлакасісталы – пераўзыходзіць па сваіх уласцівасцях бетон і цэглу. Новы клей для жалезабетону – клеебетон – валодае перавагай у параўнанні з эпаксідным клеем. Цудоўным падарункам для будаўнікоў з’явіліся і белыя квадрацікі, якія нагадваюць цукар-рафінад, – шклаплітка, якая надае прыгажосць жалезабетонным дэталям.

  1. Сінонімы шырока функцыянуюць у мове мастацкай літаратуры. На выкарыстанні сінанімічных адзінак заснаваны прыём замены слоў, прыём “нанізвання” сінонімаў і прыём паралельнага ўжывання сінонімаў. Растлумачце сутнасць гэтых прыёмаў, ахарактарызуйце прыём выкарыстання сінонімаў у наступных урыўках.

А) Дарога вільнула ўправа, потым улева, затым зноў загнула ў правы бок і зноў пятляла, нібы той, хто пракладваў гэтую дарогу, меў намер павярнуцца як не ля кожнага пня. (А. Савіцкі)

Б) Звіняць касілкі, свішчуць косы

У летняй маладой траве. (А. Астрэйка)

В) Другу баліць – мне нялёгка,

Маме баліць – вельмі цяжка,

Сыну баліць – невыносна.

А Радзіме баліць –

Стыне сэрца ад болю. (Н. Загорская)

Г) Завіруха вые, плача, тужыць.

Сцішыцца, каб нанава пачаць. (С. Грахоўскі)

Д) Травы ачысцяцца, дрэвы памыюцца,

Лівень не зломіць іх – стануць даўжэй. (П. Панчанка)

Е) Куды ты, любая дзяўчынка?

Свой спорны крок спыні, пастой –

Не свята там, а вечарынка

Шумлівай моладзі пустой. (С. Грахоўскі)