- •1.Старажытная беларуская літаратура: агульная панарама развіцця. Перыядызацыя. Эпохі. Стылі. Майстры.
- •2. Асноўныя асаблівасці старажытнай беларускай літаратуры.
- •3. Беларуская літаратура ранняга сярэдневечча. Перакладная літаратура і яе бытаванне ў Полацкім княстве.
- •4. Летапісанне у перыяд ранняга Сярэднявечча. Адлюстраванне гісторыі Русі у “Аповесці мінулых гадоу”
- •5. Эпізоды гісторыі Полацкага княства ў люстэрку летапісання.
- •6.Кірыла Тураўскі.
- •7. Еўфрасіня Полацкая.
- •8.Аўрамій Смаленскі. (каля1146-пасля1219)
- •9. Клімент Смаляціч і яго месца ў кантэксце літаратуры ранняга Сярэднявечча.
- •10. “Слова пра паход Ігаравы” як помнік агульнаславянскай літаратуры. Беларускія матывы “Слова…”
- •11. Літаратура эпохі станаўлення вкл. Агляд. Гісторыка-культурны кантэкст, жанры, сюжэты.
- •12. Беларуска-літоўскія хронікі. Эвалюцыя жанру. Апісанне дынастыйнай барацьбы ў вкл у “Летапісе вялікіх князеў літоўскіх”
- •14. Пахвала Вітаўту як узор сярэднявечай публіцыстыкі.
- •15. Трансфармацыя жанру рыцарскага рамана. Трышчан.
- •16. Рэнесанс ў Еўропе і Беларусі.
- •17. Творчасць м. Гусоускага.
- •18. Беларускія піьсьменнікі лаціністы эпохі Рэнесансу. Прусская вайна Яна Вісліцкага.
- •22. Рэфармацыя у еуропе і Беларусі…
- •23. Жыццё и дзейнасць Сымона Буднага
- •24. Жыццё и дз. В. Цяпинскага
- •25. Палемічная літаратура.
17. Творчасць м. Гусоускага.
(1470-1533?), бел. паэт-гуманіст і асветнік э. Адр, прадстаўнік новалацінскай усходнеэўр. школы, дзеяч славян культ. Адукацыю атрымаў у Бел., паглыбляў веды ў Вільні, Польшчы, Італіі. У 1518 у складзе бел-польск. дыпл. місіі Г. трапіў у Рым, дзе стварыў свой лепшы твор, які ў 1528 быў выдадзены ў Кракаве: «Песня пра зубра»( напісана удалечыні ад радзімы па просьбе папы Льва Х, які хацеў пачуць праўдзівае паэтычнае слова пра паляванне на зуброў.). У творы Г. выступіў як выразнік перадавых грамад-паліт і эст. поглядаў таго часу і папулярызатар гісторыі і культуры Б. на сусветнай арэне, прадстаўнік рэнесансавага рэалізму. У паэме выразна прасочваецца патрыятыч. заклік да яднання і дружбы розных па веры і культуры эўрапейскіх народаў перад пагрозай турэцкага і татарскага нашэсця, услаўленне дзейнай, свабоднай, гарманічна развітай і мужнай асобы, ідэя патрыятызму і антываенны пафас, рэнесансава-утапічная канцэпцыя гарманічных узаемадзеянняў чалавека, грамадства і прыроды, міждзяржаўных адносін. Г. стварыў мастацка-гістарычны гімн прыгажосці сваёй зямлі. Вялікая яго заслуга ў пастаноўцы праблемы аховы прыроды, беражлівых адносін да яе, рацыянальнага выкарыстання і памнажэння прыр. багаццяў радзімы. Ён крытыкаваў сац.-класавую палітыку ВКЛі Поль., з абурэннем пісаў пра пакуты прост. народа. З мэтай маральна-этычнага ўдасканалення грамадства, павышэння яго адукаванасці Г. прапанаваў сістэму лацінскай эўрапейскай адукацыі («сем свабодных навук»). У войнах Г. бачыў адну з важнейшых прычын няшчасцяў чалавецтва, пакут радзімы і народа. Г. таксама аўтар паэм «Новая і славутая перамога над туркамі ў ліпені месяцы» (1524), «Жыццё і подзвігі святога Гіяцынта» (1525). Яго паэзія паўплывала прама ці апасродкавана на станаўленне гістарыяграфіі ВКЛ, росквіт лацінскай, уласнабел., польск-бел. Літаратур. творчасць яго аказала значны ўплыў не толькі на лацінамоўную літаратуру, але і на развіццё х целым такіх жанраў ва ўсходняй Еўропе, як ліра-эпічная, гістарычная і сатырычная паэма, эпіграма, элегія, палемічна-публіцыстычны трактат. Мікола Гусоўскі выступаі таксама не толькі як папулярызатар сваёй Радзімы ў Захаднім свеце, але і як выразнік перадавых грамадска-палітычных і эстэтычных поглядаў свайго часу.
18. Беларускія піьсьменнікі лаціністы эпохі Рэнесансу. Прусская вайна Яна Вісліцкага.
Майстры: Гусоўскі, Скарына, Вісліцкі.
Нарадзіўся каля 1485 года, як мяркуюць даследчыкі, на тэрыторыі Беларусі. Скончыў Ягелонскі універсітэт у Кракаве.\\Выступаў у пашыраных на той час у свецкай літаратуры жанрах - ода, эпіграма, элегія, пасланне. Пісаў творы на лацінскай мове.\\У 1516 годзе у Кракаве выдаў паэму "Пруская вайна",Таксама вершаваныя «Ода да караля Сігізмунда», «Элегія да Багародзіцы Дзевы Марыі», «Эпіграма на зайдзросніка»..\\Памёр каля 1520 года.
Пруская вайна: У першая частка- паэтычная прылюдыя,экспазіцыя да гераічнага эпасу, ўмоўна-малітоўны зварот да алімпійскіх багоў і музы эпічнай паэзіі Каліопы. ўзнаўляецца легендарная радаслоўная заснавальнікаў польскай дзяржавы.\\У другой – апісваецца захопніцкая палітыка тэўтонскага ордэна, пераможная бітва з рыцарамі Тэўтонскага ордэна пад Грунвальдам. Рыцарам супрацьстаяць беларускія, літоўскія, польскія, рускія, татарскія палкі.Гістарычная крыніца- “Гісторыя Польшчы”(Ян Длугаш). У Гэтай кнігі упершыню нарад с літвінамі узгадваюцца “беларусцы”. Трэцяя частка паведамляе пра вяселле караля Ягайлы з маладзенькай беларускай шляхцінкай Соф'яй Гальшанскай, ад якой 74-гадовы манарх урэшце дачакаўся наследніка. Міфалагічныя персанажы: Юпітэр склікае ісіх алімпійцаў на вяселле: Юнона абяцае шчасце і багацце, Мінеўра-дзецям яе мудрасць, Марс зычыць усё дынастыі ваенную славу. Прысутнічае німфа русінаў Сонька.
Пруская вайна
У першай частцы ўзнаўляецца легендарная радаслоўная заснавальнікаў польскай дзяржавы. У другой — апісваецца пераможная бітва з рыцарамі Тэўтонскага ордэна пад Грунвальдам. Рыцарам супрацьстаяць беларускія, літоўскія, польскія, рускія, татарскія палкі. Трэцяя частка паведамляе пра вяселле караля Ягайлы з маладзенькай беларускай шляхцянкай Соф'яй Галыпанскай, ад якой 74-гадовы манарх урэшце дачакаўся наследніка.
Мастацкія асаблівасці
Твор складаецца з тысяча трохсот радкоў, напісаных гекзаметрам. Часткі паэмы сюжэтна слаба звязаны паміж сабой. Пэўным чынам аб'ядноўвае іх вобраз князя Вялікага княства Літоўскага, потым караля Польшы Ягайлы і праслаўленне караля Сігізмунда.
Цікавасць выклікае 2-я частка, прысвечаная Грунвальдскай бітве 1410 г. Я. Вісліцкі адзін з першых у літаратуры таго часу звярнуўся да лёсаноснай для славян і балтаў падзеі стогадовай даўніны.
У паказе Я. Вісліцкім Грунвальдская бітва — гэта змаганне народаў, хоць значнае месца на старонках паэмы займаюць вобразы Ягайлы і Вітаўта.
Сцвярджаючы, што на гераічных падзеях мінулага павінны вучыцца маладыя сучаснікі, аўтар твора побач з гэтым зычыў свайму і іншым народам спакою і міру. «Каб жылі ўсе народы шчасліва, каб ваенны гром абышоў свет сармацкі здалёку, на лемяшы прызначым мячы баявыя...», — пісаў паэт напрыканцы твора.
Адзін з першых сярод творцаў эпохі Сярэднявечча Я. Вісліцкі ўжыў у «Прускай вайне» назвы Белая Русь, Беларусь, беларусы:
Правіў краінай Ягайла...
Правіў жмудзінамі дзікімі, дзе мацярык наш знікае,
Пеніцца ў злосці Балтыйскае мора трывожна і грозна,
I Беларуссю, праслаўленай смеласцю воінаў, правіў.
...Вітаўт з праслаўленым братам Ягайлам палкі ўзначаліў,
Тых, хто штогод у Літве засяваў урадлівыя нівы,
Краю, багатага пушчай бяскрайняй, азёрных вод люстрам,
Сеючых смерць беларусаў, што лоўка валодаюць лукам.
...Далей ў радах багатырскіх наперад ідуць беларусы.
З коп'ямі крочаць за імі літоўцы бясстрашна.
...Бітва кіпіць, сутыкнуліся, быццам магутныя хвалі.
Сеча — і мёртвыя целаў узгоркі паўсюль вырастаюць,
Смерць раскідала парадкі, сплываюць крывавыя рэкі.
19-21.Франціск Скарына як рэнесансны дзеяч, асветнік, гуманіст.
Беларускі асветнік-гуманіст, першадрукар, вучоны, пісьменнік і перакладчык Франціск Скарына быў сярод тых славутых дзячаў славянскай культуры, якія адкрылі для свайго народа крыніцу духоўнасці ў Бібліі, шматвяковую мудрасць старажытнай цывілізацыі. Рознабаковая дзейнасць пачынальніка беларускага Адраджэння адкрыла новую эпоху ў гісторыі беларуская культуры, шмат ў чым вызначыла яе нацыянальную спецыфіку і асноўныя напрамкі будучага развіцця.
Засвоіўшы дасягненні заходнееўрапейскай культуры эпохі Рэнесансу, ё разам з тым не только не выракся духоўных здабыткаў свайго народа, але і ўзняў іх на новую ступень, паказаў тагачаснаму цывілізаванаму свету іх невычэрпныя магчымасці ў справе асветы і маральнага ўдасканалення.
Першая кніга, якую Скарына “повлел..тиснути рускыми словами, а словенскым языком”, “Псалтыр”, выйшла ў свет 6 жніўня 1517г. Так палачанін паклаў пачатак беларускаму і ўсходнеславянскаму кнігадрукаванню. А да канца 1519г. ён выдаў яшчэ 22 кнігі Старога Запавеу. Першадрукар не толькі адціснуў 23 кнігі, але і першым асмеліўусся змясціць у іх прадмовы і пасляслоўі, дзе тлумачыў змест, выказваў свае філасофскія, гістарычныя, прававыя і асетніцкія погляды, што спалучался з ідэямі адраджэння.
Вялікае значэнне мелі кнігі, надрукаваныя ў Вільні. Гэта садзейнічала пранікненню і замацаванню ідэй Рэнесансу і гуманізму, стварала падмурак для зараджэння беларускай нацыянальнай літаратуры, спачатку на лацінскай мове, але прасякнутай духам Адраджэння. Выданне “Малой падарожнай кнігі” ў 1522г. яшчэ раз падкрэсліла арыянтаванасць на простых людзей( карысталіся ёй найчасцей купцы). Што тычыцца “Апостала”(1525), выдадзенага таксама ў Вільні, то перакладчык імкнецца тут наблізіць царкоўнаславянскую мову да звычайнай гутарковай.
Напісаныя Скарынам 50 прадмоў да кніг Бібліі складаюць аснову яго літаратурна-публіцыстычнай спадчыны, у якой адлюстраваліся грамадска-публіцыстысныя, філасофскія, прававыя, педагагічныя і літаратурна-эстэтычныя погляды асвеніка. У ідэйна-стылістычнаым плане прадмовы Скарыны нясуць на сабе адзнаку пераходный эпохі: яны грунтуюцца на традыцыях хрысціянскай біблеістыкі і разам з тым грунтуюць Біблію ў рэчышчы рэнеснсавай культуры. Сінкрэтычная структура прадмоў, наяўнасць іх яшчэ развітых элементаў літаратуры, тэалогіі, філасофскай публіцыстыкі, правазнаўства, лінгвістыкі, эстэтыкі і крытыкі абумоўлівалі іх шматпланавую. Хоць і адносна цэласну. Стылістыку.
Пісьменнк вядзе з чытачом даверліва-шчырую, а часам і ўзнёсла-ўрачыстую гаворку пра значныя духоўныя каштоўнасці сваёй Радзімы і ўсяго чалавецтва. Асобныя месцы прадмоў( пра любоў дп сваёй зямлі і роднае мовы, пра духоўну. Карысць песень, змешчаных у Бібліі) гучаць, як вершы ў прозе.
У якасці выдаўца і асветніка Скарына ўпершыню ў беларускай літаратуры ўвёў анатацыю да выдадзеных ім кніг.Скарынаўскія анатацыі- яшчэ адно сведчанне пра асетніцкі, “вучыцельскі” характар першых беларускіх кніг.
Яго патрыятычныя звароты да суайчыннікаў з заклікам мчырай любові да роднай краіны(“..Тако ж і люді, і где зроділіся і ускормлены суть по Бозе, к тому месту велікую ласку імають”), да роднай мовы(“…Наболей с тое прічіны, іже мя мілостівый Бог с того языка на свет пустіл”) набылі значэнне сакральнага сімвала для дзеячаў нацыянальнага адраджэння на ўсіх этапах яго развіцця. Імя Скарыны стала сімвалам гуманіста-асветніка і патрыёта, чалавека высокай еўрапейскай культуры, энцыклапедычна адукаванай рэнесансавай асобы, прыкладам самаадданага служэння свайму народу.
Яго прамовы складаюцца з: абагульняючай філасофскай, маральна-дыдактычнай ці тэалагічнай ідэі\агульная хар-кі зместу і структуры кнігі, яе аўтараў і герояў\гістарычных, філілігаічных, юрыдычных і тэалагічных каментарыяў да апаведнай кнігі, тлумачэнняў этымалогіі яе назвы\падрабязнай анатацыі , асабліва да кніг апавядальна гістарычнага ці сюжетна-фабульнага зметк\тлумачэнне адносна прынцыпаў перакладў і выдання.
Прамовы да ЮДЗИФА(Ў?) – “ Понеже от прірожденія звері, ходяўіе в пустыне, знають ямы своя\птіці, плаваюўіе по морю і в реках, чують віры своя\ пчёлы і тым подобная боронять ульев своіх,- ток ж і люді, ігде зродзіліся і ускормлены суть по Бозе, к тому месту вялікую ласку маюць”. Віленскі біскуп ЯН.
20. «В сей книзе вси прироженое мудрости зачало и конець... В сей книзе вси законы и права, ими же люде на земли справоватися имеють, пописаны суть. В сей книзе вси лекарства душевные и телесные зуполне знайдете. Ту навчение филозофии добронравное, яко любити Бога для самого себя и ближнего для Бога, имамы. ...Ту научение седми наук вызволеных достаточное.
Хощеши ли умети грамматику или, по-рускы говорячи, грамоту, еже добре чести и мовити учить, знайдеши в зуполной Библии, Псалтыру, чти ее. Пак ли ти ся любить разумети логику, она же учить з доводом разознати правду от кривды, чти книгу Светого Іова или Послания светого апостола Павла. Аще ли же помыслиши умети риторику, еже ест красномовность, чти книги Саломоновы...
Восхощете ли пак учиться музыки, то ест певници, премножество стихов и песней светых по всей книзе сей знайдеши.
Любо ли ти ест умети аритметику, еже вократце а неомылне считати учить, четвертый книги Моисеевы часто чти.
Пак ли же имаши пред очима науку геометрию, еже по-руски сказуется землемерии, чти книги Исуса Наувина.
Есть ли астрономии или звездочети — найдеш на початку книги сее о сотворении солнеца и месеца и звезд; найдеш во Исусе Наувине...
Аще ли кохание имаши ведати о военных а о богатырских делех, чти книги Судей или книги Махавеев...»
21. Да кожнай кнігі Бібліі Скарына пісаў прадмовы, пасляслоўі, каментарыі - новыя ў беларускай літаратуры жанры, - у якіх ацэньваў пазнавальна-адукацыйныя і мастацкія вартасці біблейскіх твораў, выказваў свае грамадска-філасофскія, маральна-этычныя і эстэтычныя погляды. Лічыў Біблію тварэннем філасофіі, мудрацоў і летапісцаў, а не Божым звеставаннем, як патрабавалі артадаксальныя багасловы. Ён не адмаўляўся ад веры, але пацясняў яе, рэкамендуючы рэлігійныя кнігі для навучання і выхавання. «Біблія» Скарыны выйшла раней за нямецкі пераклад Лютэра. Сутнасць яго каментарыяў- у рэнесансавым сцвярджэнні, што змест Бібліі можна ўзгадняць з чалавечым разуменнем і вопытам, рацыянальна выкарыстоўваць. Яна павінна даваць спажыву мысленню мудраца і навучаць розуму і добрым норавам простага чалавека. Гэта пярэчыла традыцыі і практыцы царкоўнікаў сярэдневякоўя, якія глядзелі на выданні Скарыны як ерэтычныя. У Бібліі Скарына шукаў асновы гуманістычнага светаўяўлення. Свет для яго - гарманічная сістэма, якая дзейнічае па законах разумнай мэтазгоднасці, а грамадства - частка гэтай сістэмы, якая павінна кіравацца законамі сумлення. Справядлівы той закон, што «не к пожитку единого человека, но к посполитому доброму написанный». Прыклады бездакорных правіцеляў-заканадаўцаў ён знаходзіў у антычным свеце (Салон, Лікург, Нума Пампілій), для хрысціян ставіў за ўзор Майсея і Саламона. Мудрых правіцеляў супрацьпастаўляў тыранам, дэспатам, заваёўнікам. Скарына быў прыхільнікам прагрэсіўных зрухаў, звязаных з ростам гарадоў, пераходам іх на магдэбургскае права. Ідэалам чалавека лічыў грамадзяніна выхаванага і свядомага, які заўжды і без прымусу трымаецца закону, інтарэсы грамадскія ставіць вышэй за асабістыя. У прадмове да кнігі «Юдзіф» ён ухваляе патрыятызм як праяву універсальнага закону гарманічных суадносін чалавека і Радзімы. Служэнне грамадству прыраўноўваў да служэння Богу, а сваю перакладчыцкую, пісьменніцкую і выдавецкую дзейнасць трактаваў як духоўную ахвяру Радзіме. Неад'емнымі якасцямі дасканалага чалавека прызнаваў праўдалюбства, сумленнасць і цнатлівасць у грамадскім жыцці і асабістых учынках. Высока цаніў эстэтычныя вартасці псалмаў, прытчаў Саламона. У ліку першых біблейскіх кніг надрукаваў любоўную паэму «Песня песняў». Хараство лічыў праявай разумнай гармоніі жыцця, а мастацтва, у прыватнасці музыку, псалмаспеў, - сілаю, што можа звязаць чалавека з сутнасцю быцця, устанавіць гармонію ў душы, ачысціць яе ад страху, зайздрасці, жорсткасці. Несучы асвету ў свой край, Скарына ўлічваў яго канкрэтныя ўмовы. Ён заяўляў, што ў Бібліі ўсёй мудрасці «зачало и конец». Даў свабодны выклад кананічных біблейскіх тэкстаў, пераклаў вершамі 10 запаведзяў Майсеевых. Вершаваныя радкі сустракаюцца і ў іншых мясцінах яго прадмоў і перакладаў. Гэта дае падставу называць яго пачынальнікам беларускай пісьмовай паэзіі. Універсальна адукаваны чалавек, які валодаў многімі эўрапейскімі мовамі, Скарына любіў, цаніў і ўмеў карыстацца родным словам. Уводзячы грамадскую думку Беларусі ў агульнае рэчышча эўрапейскай думкі і культуры, ён падняў прэстыж свайго народа і Радзімы ў цывілізаваным свеце. Выданні Скарыны вылучаюцца высокімі мастацкімі якасцямі: майстэрствам набору, разнастайнасцю шрыфтоў, шырокім выкарыстаннем заставак, вялікіх рамачных ініцыялаў і высокамастацкіх тэматычных гравюр-ксілаграфій. Рэлігійная тэматыка некаторых ілюстрацый секулярызаваная (адлюстроўваюць архітэктуру эўрапейскіх гарадоў, працу дойлідаў і земляробаў, адзенне, вайсковы рыштунак сучаснікаў, жывёльны і раслінны свет). Манаграмы на паасобных гравюрах першадрукара, у т.л. на яго партрэце 1517, не расшыфраваны. Выданні Скарыны істотна паўплывалі на беларускае і ўсё ўсходнеславянскае кнігадрукаванне.
