- •1.Старажытная беларуская літаратура: агульная панарама развіцця. Перыядызацыя. Эпохі. Стылі. Майстры.
- •2. Асноўныя асаблівасці старажытнай беларускай літаратуры.
- •3. Беларуская літаратура ранняга сярэдневечча. Перакладная літаратура і яе бытаванне ў Полацкім княстве.
- •4. Летапісанне у перыяд ранняга Сярэднявечча. Адлюстраванне гісторыі Русі у “Аповесці мінулых гадоу”
- •5. Эпізоды гісторыі Полацкага княства ў люстэрку летапісання.
- •6.Кірыла Тураўскі.
- •7. Еўфрасіня Полацкая.
- •8.Аўрамій Смаленскі. (каля1146-пасля1219)
- •9. Клімент Смаляціч і яго месца ў кантэксце літаратуры ранняга Сярэднявечча.
- •10. “Слова пра паход Ігаравы” як помнік агульнаславянскай літаратуры. Беларускія матывы “Слова…”
- •11. Літаратура эпохі станаўлення вкл. Агляд. Гісторыка-культурны кантэкст, жанры, сюжэты.
- •12. Беларуска-літоўскія хронікі. Эвалюцыя жанру. Апісанне дынастыйнай барацьбы ў вкл у “Летапісе вялікіх князеў літоўскіх”
- •14. Пахвала Вітаўту як узор сярэднявечай публіцыстыкі.
- •15. Трансфармацыя жанру рыцарскага рамана. Трышчан.
- •16. Рэнесанс ў Еўропе і Беларусі.
- •17. Творчасць м. Гусоускага.
- •18. Беларускія піьсьменнікі лаціністы эпохі Рэнесансу. Прусская вайна Яна Вісліцкага.
- •22. Рэфармацыя у еуропе і Беларусі…
- •23. Жыццё и дзейнасць Сымона Буднага
- •24. Жыццё и дз. В. Цяпинскага
- •25. Палемічная літаратура.
8.Аўрамій Смаленскі. (каля1146-пасля1219)
Аўрамій Смаленскі нарадзіўся ў сярэдзіне XII ст. у Смаленску ў заможных бацькоў, якія да яго мелі 12 дачок. Пасля смерці бацькоў раздаў іх маёмасць манастырам, цэрквам, бедным, а сам пайшоў у манастыр. Яфрэм (вучань Аўрамія) напісаў "Жыццё Аўрамія Смаленскага" (каля 1240), дзе паказаў Аўрамія як чалавека, які пераносіў пакуты, здзекі, пакуль да яго не прыйшло сапраўднае прызнанне. У манастыры Аўрамій пражыў каля 50 гадоў.
Аўрамій Смаленскі (Працалюбівы), асветнік, рэлігійны і грамадскі дзеяч, мастак. Нарадзіўся ў сярэдзіне 12 ст. ў Смаленску ў заможных бацькоў, якія да яго мелі 12 дачок. З дзяцінства выхаваны ў духу строгай хрысціянскай набожнасці і прывучаны да сістэматычных кніжных заняткаў. Пасля смерці бацькоў раздаў усю іх маёмасць манастырам, цэрквам і бедным, а сам пайшоў у манастыр, размешчаны ў ваколіцах Смаленска. Тут ён старанна вывучаў творы Яна Златавуста, Яфрэма Сірына, жыціі святых: Антонія Вялікага, Яўхімія, Савы, Феадосія Палесцінскіх, Антонія і Феадосія Пячэрскіх і інш., займаўся зборам і перапісваннем кніг. У гэты час смаленскі князь Раман Расціслававіч (памёр у 1170) заснаваў у горадзе вучэльню, у якой навучаліся па славянскіх, грэчаскіх і лацінскіх кнігах. Аўрамій актыўна садзейнічаў росквіту гэтай вучэльні, дапамагаў фармаваць яе бібліятэчны фонд. Пасля 30 гадоў манаскага служэння ў 1198 ён прыняў сан прэсвітэра і стаў шырока вядомы як прапаведнік і настаўнік не толькі для манаскай браціі, але і для недухоўных асоб. Гэта выклікала зайздрасць у часткі духавенства, і Аўрамію давялося перайсці ў Крыжаўзвіжанскі манастыр у Смаленску. Сюды да яго пачало прыходзіць яшчэ больш людей за духоўнай парадай, настаўленнем. Ён актыўна ўдзельнічаў у аздабленні храма, намаляваў для яго 2 абразы.
Няспынныя казанні і поспех у вернікаў зноў выклікалі зайздрасць у духавенства і гарадской знаці. Прэсвітэра абвінавацілі ў ерасі і распаўсюджванні забароненых кніг, а таксама ў спакушэнні жанчын і пераманьванні духоўных дзяцей. На судзе, які ўзначальвалі князь і епіскап, ён змог апраўдацца, але яму забаранілі свяшчэннадзейнічаць і загадалі вярнуцца ў той жа самы манастыр. Але папулярнасць Аўрамія ў народзе была такой вялікай, што царкоўныя ўлады вымушаны былі адмяніць сваю забарону на прапаведніцтва і прызначылі яго ігуменам новага манастыра. Па-ранейшаму да яго сыходзіліся розныя людзі, каб паслухаць разумныя парады і настаўленні. Аўрамій заклікаў смалян няўхільна прытрымлівацца маральных прынцыпаў хрысціянства, клапаціцца пра духоўнае ўдасканаленне жыцця, увесь час помніць пра Бога, маліцца дзень і ноч. Памёр ён да 1224, пражыўшы ў манастве 50 гадоў. Пасля смерці, як і пры жыцці, Аўрамія шанавалі смаляне як нястомнага прапаведніка рэлігійнага пакаяння і непазбежнасці страшнага суда. За актыўнае прапаведанне хрысціянства і ўзорнае жыццё праваслаўная царква кананізавала яго. Яго вучань манах Яфрэм напісаў «Жыціе прападобнага Аўрамія Смаленскага».
9. Клімент Смаляціч і яго месца ў кантэксце літаратуры ранняга Сярэднявечча.
Клімент смаляціч(? – пасля 1164г.) паходзіў са Смаленскай зямлі, адкуль і мянушка Смаляціч; быў манахам(можа нават схімнікам) Зарубскага манастыра пад Кіевам, а пасля (з 1147 па 1155 з перапынкамі) - мітрапалітам Кіеўскім. На мітрапалітаў пасад быў узведзены намаганнямі князя Ізяслава Мсціслававіча, нягледзячы на моцнае супраціўленне шэрага епіскапаў, якія былі супраць пастаўлення мітрапаліта без блаславення Канстанцінопальскага патрыярха. Клімент абапіраўся ў асноўным на дапамогу князя, таму пасля смерці Ізяслава прымушаны быў пакінуць кафедру. У перыяд з 1154 па 1156г. Клімент, шукаючы падтрымкі ў розных князеў, імкнуўся вярнуцца ў Кіеў, але ў 1156 новы мітрапаліт, грэк Канстанцін, “іспроверг Клімову службу” як незаконную. Разам з Кліментам быў анафемстваваны (выкляты царквою) і Ізяслаў. Гэтае анафемстваванне было неўзабаве скасавана.
Па словах летапісца (Іпацьеўскі летапіс), Клімент вызначаўся як такі кніжнік і філосаф, “якога на Рускай зямлі яшчэ не было, быў вельмі начытаны, меў дар вучыцельства і выдатныя веды, і склаўшы шмат твораў, запісаў іх.” Жыў ён у манастыры, але больш быў вучоным, чым манахам. У яго келлі побач з кнігамі Святога Шсання можна было знайсці і кнігі айцоў царквьі (так звалі багасловаў, якія сфармулявалі дагматыку, правілы богаслужэння, законы ўнутранага жыцця). 3 іх ён даведваўся пра антычньіх аўтараў: Гамера, Платона, Арыстоцеля. Паводле звестак, якія дайшлі да нас, Клімент быў вельмі працавітым аўтарам: ён напісаў шмат кніг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў, тлумачэнняў. Заснавальнік плыні “протарэнесансавых інтэлектуалаў.
З усіх твораў захаваўся толькі ліст да смаленскага свяшчэнніка Фамы, які абвінавачваў Клімента ў ганарлівасці і схільнасці да філасофсвавання як метаду вытлумачэння Святога Пісьма, што на думку Фамы, было недапушчальна для праваслаўнага пісьменніка. Іранічна пярэчачы Фаме, Клімент – амаль што ў духу рэнесансавай плыні – дэманструе, нават трохі надакучліва і зусім непакорліва, як тое належала б схімніку, савю выдатную адукаванасць і шырокую багаслоўскую эрудыцыю.
Гэта пасланне мае вялікую каштоўнасць, таму што яно сведчыдь пра накірунак думак Клімента і яго сучаснікаў. Мы бачым, што грамадства таго часу цікавілася навукова-рэлігійнымі пытаннямі Святога Пісання. Адны казалі, што разумець Біблію трэба так, як яна напісана, г. зн. літаральна, другія не задавальняліся такім тлумачэннем і даводзілі, што зразумець свяшчэнныя кнігі магчыма толькі з дапамогай свецкай навукі. Сам Клімент ,як гэта бачна па накірунку яго думкі, прытрышгіваўся апопшяга пункту гледжання. На жаль, захаваўся толькі адзін яго твор «Пасланне Фаме прасвітару». Гэты твор сведчыць аб зараджэнні вальнадумства ў царкоўнай пісьменнасці ва ўсходніх славян.
