- •6 Беларускамоўных паэтычных Зборнікаў. Паэзіі ўласцівы гутарка, анекдот. Ёсцт рысы драмы. Адсутнічае псіхалагізм. Па-рознаму праяўляецца лірызм.
- •Літаратурнае жыццё на Віцебшчыне
- •Кастусь Каліноўскі – грамдскі дзеяч і літаратар (1838- 1864)
- •Асветніцкая дзейнасць Адама Кіркора (1818 - 1886) і Аляксандра Ельскага (….Посмотреть)
- •Творчая спадчына Заблоцкага (1850-пасля 1893)
- •Творчасць Элаізы Ажэшкі (1841 - 1910) і беларуская культура
- •Фелікс Тапчэўскі як паэт - гумарыст
- •Біяграфія і творчая спадчына а.Абуховіча (1840-1898)
- •Жыццё і творчасць Янкі Лучыны (Неслухоўскі)
- •Асоба і светапогляд Францішка Багушэвіча
- •Лёс героя і лёс народа ў паэме “кепска будзе”(неповезёт)
Асоба і светапогляд Францішка Багушэвіча
Ён увайшоў у гісторыю бел літ-ры як паэт, празаік, публіцыст, удзельнік паўстання 1863 г. Нарадзіўся ў незаможнай шляхецкай сям’і. 1840-1900. Навучаўся спачатку дома, потым у Віленскай гімназіі. Скончыў яе ў 1861 г. Асаблівыя поспехі – ў славянскіх мовах, матэматыцы і заанадаўстве. Зацікавіўся гісторыяй, краязнаўствам Беларусі. Увосень 1861 г паступіў на фізіка-мат факультэт Пецярбургскага універсітэта. Вучыўся там нядоўга. Пачаліся студэнцкія хваляванні, абумоўленыя з’яўленнем заліковак. Шмат студэнтаў выключылі, але Багушэвіч знайшоў медыцынскую даведку, што быў хворы, і сам выключыўся з універсітэта. Пасля Багушэвіч ідзе працавать настаўнікам у школу. С пачаткам паўстання 1863 года ён уступіў у паўстанскі атрад Людвіка Наргута. Атрад, у які трапіў Баг. Браў непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях. Баг. Быў паранены ў нагу, бой быў няўдалы. Ён схаваўся, каб не схапілі. Паехаў на Украіну,вучыўся ў ліцэі.Пачаў пісаць вершы на ўкраінскай мове, зарабляў на жыццё рэпетытарствам, судовым следчыкам на Чарнігаўшчыне без прадметнага кар’ернага росту. Там ён ажаніўся з мінчанкай, нарадзілася дачка і сын. Прытрымліваўся пастулатаў народніцкай ідэалогіі. Імкнуўся быць чалавекам з маральна бездакорнымі паводзінамі. Будучыню звязываў выключна з сялянствам. Прызнаваў пазіцыю, што цывілізаванае меншыства павінна аддаць далгі народу. Лічыў асновай прагрэсу свядомую дзейнасць крытычнай асобы. Перавагу аддаваў сацыяльнай прапагандзе і асвеце. Не быў прыхільнікам сілавой змены ўлады, быў дэмакратам. У 1884 г. была абвешчана амністыя ўдзельнікаў паўстання, і Баг пераехаў у Вільню, працуе адвакатам, карыстаўся аўтарытэтам у калег, капіталаў не нажыў, але заімеў славу “мужыцкага адваката”, бо разбіраў сялянскія справы. Шмат разоў был за мяжой. Неаднойчы наведваў Гародню, перапісваўся з Элізай Ажэшкай, яна высока цаніла яго творчасць, заахвочвала яго пісаць па-беларуску. Многія гады Баг збіраў матэрыялы для бел слоўніка. Спадзяваўся, што мова стане літаратурнай. Перапісваўся з пісьменнікамі: Ельскім, Абуховічам. Быў карэспандэнтам пецярб. Часопіса “Край”. У 1897 г цяжка захварэў, пераехаў у маёнтак Кушляны. Атрымаў спадчыну. Там і памёр у красавіку 1900 г. На пахаванні былі сябры, калегі і ваколечныя сяляне.
Калі пачаў пісаць – невядома, але плённая пісьменніцкая дзейнасць упадае на Віленскі перыяд. Актыўна піша па-беларуску з 1880-х г. З гэтага часу дасылаў беларускія вершы Яну Карловічу, цаніў творчую спадчыну Міцкевіча. Крытычна ставіўся да творчасці Д-М. Добра ведаў польскую, рускую, украінскую літаратуры, Біблію. Гэтыя веды выкарыстоўваў у творчасці. У 1891 г надрукаваў першы паэтычны зборнік “Дудка беларуская”. Псеўданім – Мацей Бурачок. Выдаў кнігу колькасцю 3000 экзэмпляраў. У 1892 г выдаў апавяданне “Тралялёначка”. Быў незадаволены тым, што шмат было памылак. Выдаваў кнігі за свае ўласныя сродкі.У 1894 г выдаў “смык беларускі” пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава. Усе выданні лацінскім шрыфтам. Усе выданні былі падцэнзурныя, кантрабандныя.Два нерэалізаваныя праэкты – паэтычны зборнік “скрыпка беларуская” і празаічны “беларускія расказы Бурачка”. Рыхтаваліся на прыканцы жыцця. Лёс іх дагэтуль невядомы. Найбольшая трагедыя яго жыцця – яго сям’я не падтрымлівала яго справу, магчыма яны самі знішчылі яго спадчыну.
Напісаў для сваіх зборнікаў прадмовы. Гэта – першыя літаратурныя нацыянальныя маніфесты. У іх дэкларавалася права беларусаў на развіццё ўласнай літаратуры. Эстэтычныя погляды Баг не атрымалі прамога тэарэтычнага абгрунтавання, таму асаблівасці ідэйна-мастацкай вобразнасці яго твораў трэба вызначаць паводле паэтычнай іх тканіны.
Баг нічога не ідэалізаваў, ён адмаўляў існуючыя парадкі. Яго паэзія вылучаецца падкрэсленнай сацыяльнасцю і тэндэнцыйнасцю. Прыгажосць для яго – сінонім дабра. Гэта праца на сваёй зямлі, любоў да радзімы, вернасць традыцыям. Лічыцца, што ён стаў заснавальнікам рэалізму ў бел літ-ры. Зыходны момант яго светапогляду – ідэалы яднання людзей, згуртаваных сацыяльна.
Творчая спадчына Баг. Зрабіла выключны ўплыў на далейшы літаратурны працэс. У першай чвэрці 20 ст было 5 перавыданняў яго зборнікаў. Гэтыя зборнікі сталі бэстсэлерамі. Ўплылі на тагачасную эстэтыку. У гісторыі сусветнай літаратуры няшмат выпадкаў, калі настолькі неаб’ёмная творчая спадчына зрабіла такі выключны ўплыў. Гэта – феномен Багушэвіча. Адзін з яго сучаснікаў назваў яго беларускім народным пісьменнікаў. К.Чорны лічыў Багушэвіча вечным.
