Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_istoriya_belarusi_shpory.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
370 Кб
Скачать
☆

23. Особенности проведения нэПа в бсср

Разбурэнні, беспрацоўе, неабдуманае ўсеагульнае адзяржаўленне сродкаў вытворчасці, харчразвёрстка выклікалі незадаволенасць народа, асабліва сялянства.Прычынай цяжкага эканамічнага і палітычнага крызісу на рубяжы 1920–1921 гг. было разбалансаванне палітычных і эканамічных інтарэсаў.З’явілася новая эканамічная палітыка, распрацаваная У. Леніным і прынятая Х з’ездам РКП(б) у сакавіку 1921 г. Сродкамi яе рэалiзацыi вызначалiся: харч падатак кааперацыя, свабоднае прадпрыймальнiцтва i свабодны рынак.

Сутнасць нэпа зводзілася да максімальнага пад’ёму вытворчых сіл і паляпшэння становішча рабочых і сялян дзеля захавання савецкай улады.Галоўнай мэтай нэпа стала замена харчразвёрсткі харчовым падаткам.Дазвалялася здаваць зямлю ў арэнду і выкарыстоўваць наёмную працу пры ўмове, што члены сям’і наймальніка таксама працуюць.У гады нэпа ажыццяўляліся тры віды гандлю: прыватны, кааператыўны і дзяржаўны. Дзяржбанк ў канцы 1922 г. выпусціў новыя грашовыя знакі – чырвонцы.Былі адменены ўсе абмежаванні на сумы ўкладаў, якія маглі захоўваць грамадзяне і арганізацыі ў ашчадных банках.Дзяржава стала падтрымліваць дробныя і сярэднія прыватныя і кааператыўныя прадпрыемствы.Дазвалялася арэнда прамысловых прадпрыемстваў іншаземнымі фірмамі ў форме канцэсій.Радыкальныя змены адбыліся ў кіраванні дзяржаўнай прамысловасцю.Узнаўлялася грашовая аплата працы.Заняпаўшая ў гады вайны і рэвалюцыйных пераўтварэнняў эканоміка Беларусі з пераходам да нэпа пачала адраджацца.Аднак поспехі першых гадоў нэпа прынеслі і вялікія эканамічныя праблемы. Яны былі выкліканы крызісам збыту, які ўзнік у выніку няправільнай цэнавай палітыкі дзяржавы, вялікай розніцы паміж коштам прамысловых і сельскагаспадарчых тавараў.Разыходжанне ў цэнах прывяло да таго, што селянін за прададзеную прадукцыю мог набыць прамтавараў у параўнанні з даваенным часам у 7 разоў менш.Крызіс збыту абвастрыў фінансавую праблему.У ходзе пераадолення крызісу прымаліся меры па зніжэнні сабекошту прамысловай прадукцыі, цэн на тавары, скарачэнні накладных расходаў, удасканальвалася дзейнасць кіруючага апарату і інш.У выніку павысілася рэнтабельнасць прадпрыемстваў, узніклі ўмовы для зніжэння цэн на прамысловыя тавары.Хуткаму аднаўленню прамысловай вытворчасці садзейнічала не толькі новая эканамічная палітыка, але і творчая ініцыятыва рабочых, укараненне прагрэсіўных метадаў працы.Правядзенне ў жыццё новай эканамічнай палітыкі дазволіла ў кароткі тэрмін аднавіць прамысловасць, стабілізаваць эканоміку.Доля прыватніка ў валавой прамысловай прадукцыі зменшылася.У тых умовах выцясненне прыватніка было адной з памылак у справе кіраўніцтва эканомікай краіны. У 1927г. аб'ём валавай прадукцыi iндустрыi БССР перавысiу даваенны узровень. На долю дзяржаунай прамысловасцi прыходзiлася амаль 3/4 усёй прамысловай прадукцыi.

24. Коллективизация, ее ход и результаты

Калектывізацыя—аб'яднанне дробных індывідуальных гаспадарак сялян у буйныя калектыўныя гаспадаркі. Каапераванне сялянскіх гаспадарак мела месца яшчэ да 1929 г. Сяляне ахвотна ішлі на кааперацыю, якая не закранала асноў самастойнага вядзення аднаасобнай гаспадаркі. Аднак пасля XV з'езда ВКП(б) у 1927 г. аб'яднанне гаспадарак сялян у буйныя калектыўныя становіцца генеральнай лініяй партыі ў вёсцы. Прынцып добраахвотнасці пры ўступленні ў калгасы не прытрымліваліся. Адміністрацыйна-сілавыя метады ажыццяўлення індустрыялізацыі пераносіліся цяпер на вёску. Тых, хто быў супраць прымянення сілавых метадаў у эканоміцы, абвінавачвалі ў правым ухіле. Па гэтай прычыне быў абвінавачан і рэпрэсіраван нарком земляробства БССР Д. Прышчэпаў і яшчэ 30 чалавек.

На аснове раскулачвання бальшавікі сталі пераходзіць да паскоранай, прымусовай калектывізацыі. Да мая 1930 г. у БССР было раскулачана каля 15,5 тысяч гаспадарак. Сілавыя метады правядзення калектывізацыі вызвалі сялянскія выступленні. Толькі ў 1930 г. адбылося каля 500 узброеных выступленняў на Беларусі. Іх называлі не іначай, як "кулацкія" мяцяжы. Прадугледжвалася завяршыць калектывізацыю даканца 1931 г.

Вясной 1932 г. у БССР пачаўся новы адток сялян з калгасаў. Гэта явілася рэакцыяй сялян на голад, які на фоне "суцэльнай калектывізацыі" ахапіў усю краіну. Ён пачаўся зімой 1932 г. Нягледзячы на маштабы голаду, за мяжу вывозілася ў вялікай колькасці зерне для атрымання валюты на правядзенне індустрыялізацыі. Масавы голад абышоў Беларусь, хаця і тут многія сяляне засталіся бяз хлеба.

Такім чынам, цаною вялізарных ахвяр у 1937 г. у калгасах было абагульнена 96% пасяўной плошчы.

Вынікі індустрыялізацыі і калектывізацыі ацаніць нельга адназначна. Яны былі складанымі і супярэчлівымі.

1. Тэхніка-эканамічнае адставанне ад краін Захаду ў значнай меры было пераадолена.

2. Да 1930 г. знікла безрабоціца.

3. Змянілася ў лепшы бок аблічча гарадоў.

4. Была аднаўлена разбураная гаспадарка, у першую чаргу прадпрыемствы.

5. Дзякуючы працоўнаму энтузіязму насельніцтва Беларусі была створана добрая матэрыяльна-тэхнічная база для далейшага развіцця.

Аднак разам з тым:

1. Была ліквідавана шматукладнасць у эканоміцы. Да канца 30-х гг. у прамысловасці панавала дзяржаўная ўласнасць, былі ліквідаваны рыначныя адносіны і механізмы.

2. Чалавек-працаўнік згубіў эканамічную свабоду.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]