Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-41 Бел мова марфология.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
60 Кб
Скачать
☆

9.Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў, прынцыпы аб’яднання.

Паводле граматычных уласцівасцей усе словы беларускай мовы размяркоўваюцца па лексіка-граматычных разрадах, якія называюцца часцінамі мовы. Падзел слоў на часціны мовы адбываецца на аснове іх катэгарыяльнага (класіфікацыйнага) лексічнага значэння, марфалагічных прымет, сінтаксічных уласцівасцей і асаблівасці сістэмы словаўтварэння.

Катэгарыяльные (класіфікацыйнае) значэнне - гэта абагульненае лексічнае значэнне слоў пэўнай часціны мовы, не звязанае з лексічным значэннем кожнага асобнага слова - семантычнай прыметай, якая індывідуалізуе слова, вылучае яго ў асобную лексему. Катэгарыяльнае значэнне абагульняе,аб'ядноўвае словы ў адзін клас (разрад).

Катэгарыяльнае (класіфікацыйнае) значэнне працэсу аб'ядноўвае ў адзін лексіка-граматычны разрад дзеясловаў словы мыць,капаць, сачы і інш. са значэннем канкрэтнага фізічнага дзеяння; ехаць,везці,ляцець і інш. - у руху, перамяшчэння ў прасторы.

Да марфалагічных прымет, якія ўлічваюцца пры класіфікацыі часцін мовы, адносяцца: зменнасць ці нязменнасць слоў, тып і асаблівасці іх змянення (скланенне, спражэнне); граматычныя катэгорыі слоў і іх спецыфіка.

Зменнымі словамі з'яўляюцца назоўнікі, прыметнікі,лічэбнікі,займеннікі, дзеясловы, нязменнымі - прыслослоўі, катэгорыя стану (безсабова-прэдыкатыўная словы), мадальны словы, усе службовыя словы і выклічнік. Акрамя таго, сярод зменных часцін мовы могуць быць нязменныя словы. Напрыклад, сярод назоўнікаў у асобную групу выдзяляюцца нескланяльныя словы тыпу метро, дэпо, кенгуру, калібры і інш.

Часціны мовы характарызуюцца розных наборам граматычных катхэгорый і іх зместам. Найбольшую колькасць граматычных катэгорый мае дзеяслоў; у разнастайных свіх формах ён выражае граматычныя значэнні ліку, роду, асобы, часу, ладу, трывання, стану. Такія граматычныя катэгорыі не характэрны для іменных часцін мовы.

Катэгорыі роду, ліку і склону ў назоўнікаў і прыметнікаў адрозніваюцца зместам. У прыметнікаў яны сінтаксічнага залежныя і напараўняюцца канкрэтным граматычным зместам толькі пры спалучэнні прыметнікаў роду, ліку і склону самастойныя, сінтаксічна незалежныя.

Адрозваюцца часціны мовы сінтаксічнымі ўласцівасцямі: спосабам сінтаксічнай сувязі, сінтаксічнай функцыяй.

Пры класіфікацыі часцін мовы неабходна ўлічваць асаблівасці іх словаўтварэння - кожная часціна мовы мае свае словаўтваральныя мадэлі. Так, назоўнікі і прыметнікі найбольш актыўна ўтвараюца з дапамогай прыставак, нуль-суфіксальны спосаб і абрэвіяцыя характэрны толькі для назоўнікай і г.д.

Такім чынам, часціны мовы - гэта лексіка-граматычныя класы слоў, якія характарызуюцца катэгарыяльным (класіфікацыйным) значэннем, уласцівымі ім граматычнымі ккатэгорыямі, асноўнымі сінтаксічнымі функцыямі, спосабымі словаўтварэння.

10.Сістэма часцін мовы

у залежнасці ад ступені самастойнасці, сустэмы граматычных катэгорый, характару сінтаксічных функцый часціны мовы дзеляцца на два разделы - самастойныя і службовыя.

самастойныя часціны мовы - назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеялоў, прыслоўе, безасабова-прэдыкатыўныя словы - маюць лексічнае значэнне,намінатыўную функцыю,з'яўляюцца членамі сказа.

Назоўнік мае катэгарычнае значэнне прадметнасці, характарызуецца самастойнымі катэгорыямі роду,ліку і склону, у сказе выконвае сінтаксічную функцыю дзейніка і дапаўнення. Назоўнікі ўтвараюцца ўсімі спосабамі беларускага словаўтварэння.

Прыметнік мае катэгарыяльнае значэнне прыметы,дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку і склоне; граматычныя катэгорыі прыметніка сінтаксічнага залежаныя і рэалізуюцца праз сінтаксічную сувязь з назоўнікам. У сказе прыметнік выконвае тыповую сінтаксічную фунцыю азначэння або выказніка.

Прыметніку ўласцівыя спецыфічныя сколонавыя канчаткі, словаўтваральныя і формаўтрваральныя суфіксы.

Лічэбнік мае катэгаральнае значэнне колькасці, якое канктрэзуецца ў значэннях - адцягнены лік, колькасць аднародных прадметаў, парадак іх пры лічэнні. Для лічэбнікаў характэрна катэгорыя склону; формы роду і ліку маюць толькі асобныя лічэбнікі. У сказе лічэбнікі могуць выконваць ролю любога члена сказа.

Займеннік паказвае на прадметы, прыметы прадметыў ці колькасць, не называючы іх.Лексічнага значэнне, марфалагічня прыметы і сінтаксічная функцыя займенніка залежаць ад таго, якую часціну мовы ён "замянае".

Дзеяслоў мае катэгаральнае значэнне працэсу, характарызуецца самай складанай сістэмай граматычных катэгорый і формаў; ён мае катэгорыі стану, пераходнасці -непераходнасці, трывання, ладу. часу,асобыліку. Спрагальныя формы дзеяслова выконваюць сінтаксічную ролю выказніка, несрагальныя - азначэння і акалічнасці. Для дзеяслова характэрна своеасаблівая сістэма словаўтварэння.

Многія лінгвісты цяпер разглядаюць як асобную часціну мовы безасабова-прэдыкатыўныя словы(словы катэгорыі стану), якая характарызуецца спецыфічным лексічным значэннем - абазначае стан прыроды ці чалавека; граматычнымі прыметамі - словы гэтай часціны мовы не замяняюцца; сінтаксічнай функцыяй - выконвае роля выказніка(прэдыката) у безасабовых сказах: Весела на полі,слаўна пад бырозкай.

Да другога разраду адносяцца службовыя часціны мовы - прыназоўнікі,злучнікі,часціцы. Яны не маюць намінатыўнага значэння і граматычных катэгорый,самастойнай сінтаксічнай функцыі - не з'яляюцца членамі сказа. ужываюцца яны толькі ў спалучэнні з самастойнымі часцінамі мовы і могуць выражаць адносіны паміж кампанентамі словазлучэння,канкрэтызаваць значэнні сконавых формаў (прыназоўнік),злучаць словы і часткі складаных сказаў, выражаючы сэнсавыя адносіны паміж імі(злучнік), а таксама даваць разнастайныя сэнсавыя і мадальнавалявыя,эмацыянальна-экспрэсіўныя аценкі слова, словазлучэння ці сказа(часціцы)

Асобна ў сістэме часцін мовы стаяць выклічнікі і гукапераймальнныя словы. Яны выражаюць пачуцці,розныя волевыяўленні, але не называюць іх(выклічнік) або перадаюць з дапамогай моўных сродкаў розныя гукавыя з'явы(гукапераймальныя словы)

Сістэма часцін мовы, аднак, не з'яуляецца пастаяннай, нязменная,бо не застаюцца нязменнымі, непарушальнымі межы кожнай часціны мовы, яе аб'емы. Адбываецца не толькі павелічэнне або змяншэнне колькасці слоў, якія ўваходзяць у пэўную часціну мовы,мянаецца і колькасць самх часцін мовы. Аднак з прымет(семантычныя,марфалагічныя,сінтаксічныя),што ляжыць у аснове выдзялення пэўнай часціны мовы, можа ўзмацняцца або паслабляцца, у вынікку мяняецца класіфікацыйная характарыстыка слоў гэтага разраду. Так,у навуковых граматыках у асобную чаціну мовы цяпер выдзяляюцца мадальныя словы. Мадальныя словы выражаюць суб'ктыўна-аб'ектыўна адносіны асобы да зместу выказвання. Яны не змяняюцца, граматычна не звязаны з іншымі словамі ў сказе, не з'яўляюцца членамі сказа, як правіла, выдзяляюцца інтанацыйна, звычайна выконваюць функцыю пабочных слоў: Па-над рэчкай у лузе квяцістым мы хадзілі, бывала, не раз. Упершыню ў сістэму часцін мовы мадальныя словы ўключыць В.У.Вінаградаў, ахарактарызаваўшы іх як самастойны лексіка-граматычныразрад слоў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]