Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-41 Бел мова марфология.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
60 Кб
Скачать
☆

16.Функцыянальная характарыстыка назоўніка.

Назоўнік - самастойная зменная часціна мовы, якая выражае прадметнасць і мае граматычная катэгорыі роду,ліку і склону.

Паводле семантыкі назоўнік батагая часціна мовы. У яго ўваходзяць розныя групы слоў: назвы асоб (чалавек,сястра,вучань),жывёл,птушак,насякомых(конь,ластаўка,муха),раслін(бяроза,трава),рэчаў,прадметаў(стол,кніга,вапна), з’яў прыроды(дождж,гром),з’яў грамадскага жыцця (рэвалюцыя,сацыялізм), апрадмечаных прымет(прыгажосць,смеласць), апрадмечанных дзеянняў (барацьба, рух).

У сказе назоўнік найчасцей выконвае функцыю дзейніка і дапаўнення: Да вокнаў туліўся сіняваты змрок зорнага вечара.; можа быць выказнікам: Вершы паэта – гэта яго біяграфія.; акалічнасцю: На ўзлессі было ціха,цёпла.; недапасаваным азначэннем: Подых восені ціхай задуменнасцю клаўся на поле.

Назоўнікі могуць паясняцца прыметнікамі, дзеепрыметнікамі, парадкавымі лічэбнікамі, займеннікамі (цёплы вясновы дождж), спалучацца з дзеясловамі (пайсці ў лес), з прыслоўямі ( язда вярхом), з безасабова-прэдыкатыўнымі словамі (шкада сябра)

Назоўнік як часціна мовы вызначаецца і сваёй марфалагічнай будовай – мае спецыфічныя суфіксы, канчаткі (разнос-чык,рыб-ак,лян-от-а),мае сваю сістэму склонавых канчаткаў.

17.Семантычны аб’ём назоўніка.

СЕМАНТЫЧНА вызначаецца род асабовых назоўнікаў у залежнасці ад полу асобы: мужчына, хлопец – мужчынскага роду; сястра, дзяўчына – жаночага роду.

Да МУЖЧЫНСКАГА роду адносяцца назоўнікі, якія ў назоўным склоне маюць нулявы канчатак, а ў родным – канчаткі -а(-я), -у(-ю): дом – дома, край – краю. Да мужчынскага роду адносіцца невялікая група асабовых назоўнікаў, якія ў назоўным склоне маюць канчатак -а(-я), а ў родным – -і(-ы): дзядзька – дзядзькі, бацька – бацькі. Мужчынскі род уласцівы субстантываваным прыметнікам і дзеепрыметнікам, якія ў назоўным склоне маюць канчатак -ы: знаёмы, паляўнічы

Да ЖАНОЧАГА роду адносяцца назоўнікі, якія ў назоўным склоне маюць канчатак -а(-я) і нулявы канчатак, а ў родным – канчатак -ы(-і): вуліца – вуліцы, вясна – вясны, ноч – ночы, далонь – далоні. Жаночы род маюць субстантываваныя прыметнікі і дзеепрыметнікі, якія ў назоўным склоне маюць канчатак -ая: дзяжурная, знаёмая.

Да НІЯКАГА роду адносяцца назоўнікі, якія ў назоўным склоне маюць канчаткі -а(-я), -о(-ё), -е, а ў родным – -а(-я): збожжа – збожжа, возера – возера, дзіця – дзіця(ці), жарабя – жарабя(ці), акно – акна, вядро – вядра, жыццё– жыцця, калоссе – калосся, зерне – зерня. Ніякі род уласцівы субстантываваным прыметнікам і дзеепрыметнікам, якія ў назоўным склоне маюць канчатак -ае: марожанае, пірожнае, шампанскае.

Род назоўнікаў АГУЛЬНАГА роду, якія з'яўляюцца імёнамі і прозвішчамі, таксама вызначаецца семантычна: сын Жэня – дачка Жэня, унук Шура – унучка Шура, хлопчык Саша – дзяўчынка Саша; Алеся Ждановіч – Віктар Ждановіч.

У большасці выпадкаў назоўнікі агульнага роду маюць стылістычна зніжаную экспрэсіўную афарбоўку, ужываюцца для адмоўнай характарыстыкі асобы ў гутарковай мове і ў мове мастацкай літаратуры: : плакса, ціхоня, п'яніца, няўдаліца, выскачка, задавака.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]