Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-41 Бел мова марфология.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
60 Кб
Скачать
☆

27.Назоўнікі з суадноснымі формамі ліку.

Большасць назоўнікаў у сучаснай беларускай мове мае суадносныя формы адзіночнага і множнага ліку: вёска – вёскі, заданне – заданні, бяроза – бярозы. Некаторыя назоўнікі маюць толькі форму адзіночнага або толькі форму множнага ліку.

Толькі форму адзіночнага ліку маюць назоўнікі: 1)абстрактныя: барацьба, дабрата, радасць, гумар, чырвань,сумленне; 2)зборныя: маладняк, абутак, адзенне, вучнёуства,моладзь, зерне, насенне, інвентар; 3) рэчыўныя: жалеза, руда, капуста, пеніцылін, брызент, вельвет; 4) наоўнікі,якія абазначаюць грамадска-палітычныя вучэнні, формы грамадскага і дзяржаўнага ладу, літаратурныя плыні6 марксізм,рэалізм, сацыялізм, апартунізм, класіцызм; 5) назоўнікі, што абазначаюць напрамкі свету: усход,захад, поўнач, поўдзень; 6) уласныя назоўнікі: Купала,Буг,Гарынь,Байкал, Салігорск, Урал, Сонца.

Некаторыя адзіночналікавыя назоўнікі, што абазначаюць рэчыўна-зборныя прадметы, трэба адрозніваць ад агульных парналікавых назоўнікаў: калоссе – колас,каласы; лісце – ліст,лісты, куп’ё – купаліна,купаліны.

Толькі форму множнага ліку маюць назоўнікі, якія абазначаюць: 1) прадметы, што складаюцца з дзвюх і больш аднолькавых частках: акуляры,вароты,дзеры, граблі, жабры, сані, цымбалы; 2) рэчывы, прадукты пэўнага выбару: апілкі, высеўка, крупы, дрожджы; 3) падзеі,дзеянні, працэсы: выбары,зносіны,перагаворы, манеўры, паводзіны; 4) народныя звычаі,гульні: вячоркі, імяніны, гарадкі,зажынкі, адведкі,каласавіны, хованкі, жмуркі, шахматы; 5) прамежкі часу: суткі, прыцемкі канікулы; 6) геаграфічныя назвы: Асіповічы, Альпы, Баранавічы, Клімавічы, Бакланы, Філіпіны; 7) субстантывы,якія з’яўляюцца спецэяльнымі темінамі: цісавыя, цытрусавыя,азімыя,злакавыя.

Некаторыя множналікавыя назоўнікі,якія абазначаюць прадметы,што складаюцца з дзвюх частак, і назоўнікі са значэннем часу могуць падлягаць лічэнню і ўтвараюць супрацьпастаўленнне адзінкавасці –множнасці: дзверы-двое, трое,пяцёра дзвярэй, сані-двое,трое,пяцёра санеей.

Ад множнагалікавых назоўнікаў трэба адрозніваць назоўнікі, якія ўжываюцца пераважна ў множным ліку, але маюць форму і адзіночнага ліку: боты – бот,рукавіцы-рукавіца.

28.Назоўнікі singularia tantum i pluralia tantum. Лексіка-граматычная катэгорыя ліку семантычна знаходзіць сваё выражэнне ў асобным разрадзе слоў – лічэбніках, а таксама ў некаторых формах дзеясловаў, у многіх назоўніках, займенніках, прыметніках, прыслоўях, з дапамогай якіх можна выразіць (азначыць) любы лік, і дакладны, і няпэўны. У параўнанні з родам катэгорыя ліку больш паслядоўна і выразна матывуецца знешняй рэальнасцю: адзінкавасцю або множнасцю пазначаных словамі прадметаў, з’яў, прыкмет, а таксама іх расчлянёнасцю. У залежнасці ад таго, злічонымі ці незлічонымі з’яўляюцца адпаведныя абазначэнні, назоўнікі беларускай мовы падзяляюцца на словы, што маюць адзіночны і множны лік, словы толькі з адзіночным лікам, або singularia tantum, словы толькі з множным лікам, або pluralia tantum. Да слоў толькі адзіночнага ліку належаць уласныя назвы (параўн.: Купала, Беларусь, Мінск і да т.п.), рэчыўныя назоўнікі (параўн.: вада, сена , золата і інш.), адцягненыя назоўнікі са значэннем прыкметы, дзеяння, стану (параўн.: братэрства, сінь, ідэалізм і інш.), зборныя назоўнікі (параўн.: студэнцтва, птаства, ламачча і інш.), назвы месяцаў, напрамкі свету (параўн.: лістапад, жнівень, поўдзень і інш.). Pluralia tantum складаюць назоўнікі, што абазначаюць парныя або састаўныя прадметы (параўн.: сані, акуляры, шахматы і інш.), некаторыя абстрактныя паняцці (параўн.: паводзіны, зносіны, гульні і інш.), паўтаральныя дзеянні, працэсы (параўн.: дэбаты, заняткі, жмуркі і інш.), пэўныя часавыя адрэзкі, святы, абрады (параўн.: канікулы, дажынкі, заручыны і інш.), некаторыя ўласныя імёны (параўн.: Смалявічы, Афіны, Гімалаі і інш.), назвы сукупнасці чаго-небудзь (параўн.: аліменты, дрожджы, фінансы і інш.), найменні частак цела (параўн.: лёгкія, бронхі, ныркі і інш.). Некаторыя множналікавыя назоўнікі падлягаюць злічэнню (параўн.: трое саней, двое сутак, шмат дэбатаў і інш.). Назоўнікі з суадноснымі формамі адзіночнага і множнага ліку абазначаюць і канкрэтныя прадметы (параўн.: стол – сталы, літара – літары, ліст – лісты і інш.), і адцягненыя паняцці (параўн.: думка – думкі, тэорыя – тэорыі, погляд – погляды і інш.).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]