Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лозка. Народныя гульні.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
272 Кб
Скачать
☆

Гульня пастухоў на Ягор'еў дзень

...Пастух вызначае, каму з падпаскаў быць "зайцам", каму -- "сляпым", каму -- "кульгавым", каму -- "замком" i каму -- "калодай", расстаўляе iх усiх вакол статка. Пасля гэтага бярэ прыгатаваную яешню i iдзе з ёю да "зайца", пытаючы:

-- Заяц, заяц, цi горкая асiна?

Той адказвае:

-- Горкая!

-- Дай бог, каб i наша скацiнка для звяроў была горка!

Звяртаецца да "сляпога":

-- Сляпэй, а сляпэй, цi бачыш ты?

Сляпы адказвае:

-- Не бачу!

-- Дай бог, каб i нашу скацiнку не бачыла звярынка!

Далей пытае ў "кульгавага":

-- Храмэй, а храмэй, цi дайдзеш ты?

У адказ:

-- Не дайду!

-- Дай бог, каб i звярынка не дайшла да нашай скацiнкi!

Затым пастух пытае ў "замка":

-- Замок, а замок, цi разамкнешся ты?

"Замок" адказвае:

-- Не, не разамкнуся!

-- Дай бог, каб у звера не разамкнулiся зубы ля нашай скацiнкi!

Нарэшце пастух падыходзiць да "калоды":

-- Калода, а калода, цi пувярнешся ты?

Тая кажа:

-- Не пувярнуся.

-- Дай бог, каб i звер к нашай скацiнцы не пувярнуўся!

Такiм чынам пастух тры разы абыходзiць статак. Пасля гэтага ўсе дзеючыя асобы сядаюць i з'ядаюць яешню, а затым, трохi счакаўшы, але задоўга да вечара, гоняць жывёлу назад у вёску, дзе ўжо на вулiцы пачынаюцца танцы, як на Радаўнiцу.

(Зап. У.Дабравольскi на Смаленшчыне.)

Каза

"Каля коней" (там, дзе пасуць коней. -- А.Л.) хлопцы гуляюць "у казу". Перш за ўсё пастануць у рад i кiдае кожны сваю шапку сабе пад ногi. I чыя шапка ўпадзе блiжэй да ўсiх, таму трэба "пасцiць казу". Уб'юць тады калок у зямлю, прывяжуць за яго аброць з доўгiм повадам i пакладуць усе свае шапкi ля колiка. Той, хто павiнен "пасвiць коз", бярэ ў рукi канец повада i палачку цi пугу i пiльнуе "коз" (шапкi). Хлопцы падбягаюць i стараюцца схапiць шапку. А "пастух" не дапускае iх; некаторых так адсцягае, што давядзе да плачу. Калi ж ён упусцiць тры "казы", дык яго гоняць праз свой рад. Усе пастануць адзiн за адным i расставяць шырока ногi. Пад ногi i лезе гэты пастух. А тут яго "жараць" шапкамi па спiне i па галаве.

(Зап. М.Ануфрыеў у в.Хонава Быхаўскага павета.)

Кашэнне травы, або Салёны агурок

Вязалi з вуздзечак доўгi шнур, з якога найбольш высокi ўдзельнiк гульнi рабiў кола, а астатнiя, стаўшы ў яго, павiнны былi адпаведна падскокамi старацца не трапiць пад удар шнуром (вельмi балючы, бо ў вуздзечках былi цуглi). Гульня ў "салёны агурэц", мяркуючы па назве, была рускага паходжання. Хлопцы бралiся за рукi i хутка ў падскоках кружылi ў коле. Хто ўпаў, той станавiўся "салёным агурком" i выходзiў з гульнi.

(Зап. Ф.Сялiцкi ў мiжваенныя гады на Вiлейшчыне.)

Кальцо, або Наброс

Гулялi пастушкi-падлеткi, па два чалавекi. Для гульнi звязвалi з лазы па 10--12 колцаў дыяметрам 20--25 см, утыкалi ў зямлю ў 2--3 метрах адзiн ад аднаго колiкi даўжынёй 800--100 см i ў 5--8 м ад iх праводзiлi рысу.

Стоячы на рысе, гульцы старалiся накiнуць усе колцы на свой колiк, затым падбiралi колцы працiўнiка, якiя не траплялi на колiкi, i кiдалi з рысы на свой колiк. Калi ўсе колцы аказвалiся накiнутымi, гульцы забiралi сабе колцы са свайго колiка.

(Зап. Я.Вiлькiн у г.п.Альберцiн Слонiмскага р-на ад Н.Ляхаўскага, 1898 г.н.)