- •Алесь Лозка Народныя гульні
- •Дзіцячыя гульні
- •Забавы Свісток
- •Скаканне на дошцы
- •Карагоды
- •Крывы танок
- •Гульні і забавы. Як бавіліся пастухі.
- •Жанiцьба Цярэшкi
- •Золата (Скута, Кругавы I iнш.)
- •"Звязда" I "Вiфлеем"
- •Арэхi (Цот цi лiшка?)
- •Каралевiч
- •"У мядзведзя на бару"
- •Гульня "яшчур"
- •"Ваджэнне казы". Падрыхтоўка да каляд
- •Веснавыя гульнi. Святочнае iгрышча "гуканне вясны"
- •Захоп у ступу
- •А мы сеялi, сеялi лянок
- •Перапёлачка
- •Гульнi ў "тура", "баяры", "проса", "ляда"
- •"А мы проса сеялi..."
- •Абрадавае iгрышча "страла"
- •Крывы танец
- •"Тураўскi карагод" -- юраўскае iгрышча. Ляльнiк. Ярылавiца
- •Пастухоўскiя гульнi. Мiкола
- •Гульня пастухоў на Ягор'еў дзень
- •Кашэнне травы, або Салёны агурок
- •Кальцо, або Наброс
- •Воўчы хвост
- •Пастушок I авечкi
- •Карагодныя I танцавальныя гульнi
- •Сёмуха, купалле, пятро. Летнiя гульнi I забавы
- •Завiванне вянкоў
- •Iван Купала
- •Выбары хлопца
- •Прыпутнiк
- •Лiтаратура
"Звязда" I "Вiфлеем"
На працягу Каляд у некаторых краях адбываюцца пераважна два роды гульняў. Моладзь ходзiць або са "звяздою", або з "Вiфлеем". Звязду майструюць так. На раму ад рэшата або сiта наклейваюць прамочаную салам або алеем паперу i замацоўваюць яе на падставачнай жэрдцы, каб зручна было пераносiць з аднаго месца на другое. Каб гэты круг меў выгляд зоркi, прымацоўваюць да яго ў некалькiх пунктах чатыры--шэсць пiрамiдальных "рагоў" i, дзеля прыгажосцi, абгортваюць iх рознакаляроваю папяроваю махрою.
Затым робяць новае невялiкае кола, па акружнасцi якога наклейваюць выразаных з паперы салдацiкаў, коннiцу або пяхоту. Гэтае колца замацоўваюць на палачцы. Калi цяпер мы ўставiм у раму "звязды" свечку (у астатняй частцы пакоя не павiнна быць агню) i будзем там паварочваць колца з наклеенымi салдацiкамi, то тым, хто стаiць з пярэдняга боку "звязды", уяўляецца, што iдзе бясконцая колькасць войска.
Наладжванне "Вiфлеема" больш складанае i абыходзiцца даражэй. За яго пагэтаму бяруцца заможныя хлопцы. Майструецца нешта накшталт скрынкi, верх якой раздзяляецца на такiя ж, як у "звязды", пiрамiдальныя "рогi", толькi большага памеру. Бакi i верх гэтай скрынкi ўпрыгожваюць рознымi святымi карцiнамi, якiя тычацца свята. Нiжнi бок яе, або падлога, робiцца з разрэзамi i адтулiнамi, i бывае засланы белымi мехавымi шкуркамi.
Рыхтуюцца з дрэва выявы людзей, якiя ўяўляюць сабой розных асоб: Iрада, трох каралёў, жонку Iрада, Смерць у выглядзе якога-небудзь шкiлета з касою, Iуду-срэбралюбца, Цыгана з мядзведзем i г.д. Выявы гэтыя прымацоўваюцца да дроту, якi можа вольна рухацца ў разрэзах падлогi. Вопытная рука, кiруючы гэтым дротам (незаўважна, безумоўна, для гледачоў), можа прымушаць нямыя лялькi рабiць рознага роду спектаклi. Тут паважаныя гледачы могуць убачыць i прагную да крывi Смерць, якая, не шкадуючы, сячэ свае ахвяры тупою касой, i займальную барацьбу Цыгана з мядзведзем, i своеасаблiвы танец Iрадыяды, i многае iншае.
Вясковы люд лiчыць падобныя вiдовiшчы вяршыняй задавальнення i асалоды. Майстры з гэтымi рэчамi ходзяць звычайна па вечарах да больш заможных гаспадароў, паказваючы iм сваё майстэрства, i атрымлiваюць нейкае ўзнагароджанне.
(Крачковский Ю. Очерки быта западнорусского селянина. М., 1874.)
Золата (Скута, Кругавы I iнш.)
Iснуе шмат варыянтаў гульнi. Асноўнае ў iх -- iмiтацыя: уяўляецца, што вядучы ("раздатчык") кладзе ў працягнутыя i складзеныя далонi гульцоў якi-небудзь прадмет (кальцо, цукерку, манету, вугалёк i г.д.). "Адгадчык" павiнен адгадаць, у чыiх руках знаходзiцца прадмет.
У матэрыялах П.Бяссонава, У.Дабравольскага гульня лiчыцца каляднай. У.Дабравольскi ў 1903 г. на Смаленшчыне запiсаў 8 варыянтаў тэксту каляднай песнi, якая выконвалася пад час гульнi. Вось пачатак адной з iх:
Я iз кута iду,
Золата пахаранiваю.
А iмчыцця, баяры,
А iдзе золато,
А iдзе сырэбра?
А ў краснай дзявiцы
На правай ручыцы...
У сучасных запiсах, зробленых у Лельчыцкiм раёне, гульня называецца "Шкута", "Скута". Пачатковы радок архетыпа ўтварыў пазней невядомую загадкавую iстоту, пра якую спяваецца:
Шкута йдзе,
Золата нясе.
Хто адгадае,
Той шчасце мае.
Чаму ў кожнай песнi гаворыцца, што нехта iдзе "з кута"? Можа, гэта невыпадкова? Магчыма, iснаваў раней хатнi культ, якi "жыў" у куце, на пачэсным "покуцi", i захоўваў багацце ("золата").
Пасля таго як "адгадчык" адгадае, у каго "золата", ён сам займае месца ў крузе. У iншых варыянтах па ўмоўным сiгнале той, у каго знаходзiцца "золата", павiнен выскачыць са свайго месца, каб не затрымалi суседзi. Такiмi сiгналамi з'яўляюцца выразы: "Скута, ка мне!", "Кальцо, ка мне!" i iнш.
Цiкавы працяг гульнi запiсаны ў Рагачоўскiм раёне ("шута"). Калi адгадчык з трох разоў адгадае, у каго "мышка", тады пачынаецца "жанiцьба". Для гэтага "раздатчык" паведамляе па сакрэце "адгадчыку" iмя якога-небудзь жыхара блiжэйшай хаты i, паказваючы на будынкi складзенымi далонямi, гаворыць: "Там гарэла, там гарэла, тут згасла!" Заканчвае ён, паказваючы на хату, у якой жыве чалавек, што носiць названае iм iмя. Усе адгадваюць яго.
Гульня шырока вядома ў Беларусi i за яе межамi, мае некалькi назваў: "Кальцо, да мяне!", "Конь", "На фанты", "Золата рабiць", "Золата хараню" i iнш. Тэксты маюцца ў матэрыялах А.Васiльевай, Ю.Крачкоўскага, П.Шэйна i iншых фалькларыстаў мiнулага.
