Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ІРК разд 1-2 (Предеина).doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
338 Кб
Скачать
☆

Практычная работа № 2 вызначэнне краязнаўчай каштоўнасці дакументаў, 6 гадзін

Мэта: авалоданне методыкай правядзення экспертызы краязнаўчай каштоўнасці дакументаў (КД): не толькі па зместу (агульныя крытэрыі), але і па іншых дапаможных крытэрыях (прыметах).

Выкананне: апытанне студэнтаў аб змесце агульных і дапаможных прымет (крытэрыяў), на падставе якіх камплектатар праводзіць экспертызу краязнаўчай каштоўнасці дакументаў з мэтай адбора дакументаў у краязнаўчы фонд бібліятэкі.

Кожны студэнт практычна праводзіць экспертызу краязнаўчай каштоўнасці 3 – 4 прапанаваных яму дакументаў, пісьмова, у сшытку, вызначаючы кожную з агульных і дапаможных прымет (крытэрыяў) гэтых дакументаў.

Правесці аналіз колькасных характарыстык каштоўнасці краязнаўчых дакументаў з мэтай вызначэння ўзроўня іх краязнаўчай каштоўнасці.

Пры аналізе грунтавацца на наступныя лічбавыя паказчыкі:

-КД, змястоўна звязаны з краем – 100 балаў;

-КД шырокага сацыяльнага прызначэння – 20 балаў;

-КД, функцыянальна прызначаны для вывучэння края – 20 балаў;

-КД, створаны і выдадзены ў краі – 20 балаў;

-КД комплекснага характару – 10 балаў;

-КД, які цалкам прысвечаны краю – 10 балаў;

-КД, створаны мясцовым аўтарам – 5 балаў;

-КД, надрукаваны на дзяржаўнай мове або мове карэннага насельніцтва – 3 бала;

-КД, дзе супадае час стварэння, выдання і падзеі, якія апіс. у КД – 2 бала

____________

200 балаў

Калі КД набраў 200 балаў – гэта ідэальна каштоўны ў краязнаўчым сэнсе дакумент, які неабходна набыць бібліятэцы і які пойдзе ў яе ядро краязнаўчага фонду (КФ).

Калі КД набраў ад 100 да 200 балаў – гэта рэальны аб’ект фарміравання краязнаўчага фонда.

Калі КД ніжэй за 100 балаў – гэта патэнцыяльны аб’ект фарміравання краязнаўчага фонда, экзэмплярнасць якога – мінімальная.

ЛІТАРАТУРА

  1. Акулич, С.Н. О сущности понятия "краеведческий документ" / С.Н. Акулич // Сов. библиотековедение. – 1990. – №4. – С. 4 – 53.

  2. Криворотенко, С.Н. Краеведческий фонд библиотек: учеб. пособие / С.Н.Криворотенко. – М.: Либерея-Бибинформ, 2005. – 94 с.

  3. Лукашов, И.Б. Определение краеведческого качества документа / И.Б.Лукашов // Библиотековедение. – 1993. – №3. – С.67 – 75.

  4. Мамонтов, А.В. Библиотечное краеведение : учеб. пособие. Вып. 2. Краеведческий библиотечный фонд / А.В.Мамонтов. – СПб. : Акад. культуры, 1998. – 38 с.

Практычная работа № 3 бягучае камплектаванне краязнаўчага фонда бібліятэкі, 2 гадзін

Мэта: авалоданне методыкай адбору дакументаў у краязнаўчы фонд бібліятэкі.

Выкананне: пазнаёміцца са зместам тэматычных планаў выдавецтваў Рэспублікі Беларусь, якія адлюстроўваюць плануемыя да выпуску выданні. У адпаведнасці з межамі края і відам бібліятэкі, якія былі вызначаны кожным студэнтам на практычнай рабоце №1, па тэматычных планах выдавецтваў Рэспублікі Беларусь адабраць краязнаўчыя дакументы, неабходныя для папаўнення краязнаўчага фонда гэтай бібліятэкі.

ЛІТАРАТУРА

Асноўная

  1. Библиотечное краеведение: терминологический словарь / сост. В.С. Крейденко, А.В. Мамонтов. – СПб., 1998. – 85с.

  2. Криворотенко, С.Н. Краеведческий фонд библиотек: учеб. пособие / С.Н.Криворотенко. – М.: Либерея-Бибинформ, 2005. – 94 с.

  3. Мамонтов, А.В. Библиотечное краеведение: учеб. пособие. Вып. 2. Краеведческий библиотечный фонд / А.В.Мамонтов. – СПб.: Академия культуры , 1998. – 38 с.

Дадатковая

  1. Криворотенко, С.Н. Структурная модель краеведческого фонда библиотек / С.Н.Криворотенко // Інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк і іх кадравае забеспячэнне: матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф. – Мн., 2000. – С.54 – 55.

  2. Кушнаренко, Н.Н. Формирование краеведческих фондов библиотек / Н.Н.Кушнаренко // Сов. библиотековедение. – 1989. – №5. – С.43 – 50.