- •1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
- •2. Узнікненне і развіццё навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у іх-першай палове XIII стагоддзя.
- •4. Палітычны лад старажытнабеларускіх дзяржаў-княстваў (іх-хііі ст ст).
- •5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка.
- •6. Дагавор Смаленскага, Полацкага і Віцебскага княстваў з Рыгай і Гоцкім берагам 1229г.
- •7. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
- •8. Грамадскі лад вкл у хіу-першай палове хуі ст ст.
- •9. Палітычны лад вкл.
- •10.Люблінскі сойм і умовы аб"яднання вкл з Польшчай.
- •11 .Гісторыка-прававы аналіз агульназемскіх прывілеяў 1387, 1413, 1432-1434гг.
- •12.Казіміраў прывілей.
- •14.Абласныя і валасныя прывілеі. Прывілеі гарадам на магдэбургскае права.
- •15.Судзебнік Казіміра 1468г.
- •16.Кадыфікацыя права і Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529г.
- •17.СтатутВкл 1566г.: агульная характарыстыка.
- •18.Статут вкл 1588г.: агульная характарыстыка.
- •19.Вышэйшыя судовыя органы вкл.
- •20.Мясцовыя судовыя органы вкл.
- •21 .Працэсуальнае права вкл.
- •22.Асаблівасці грамадзянскага права вкл.
- •23.Крымінальнае права вкл.
- •24.Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай.
- •25.Асаблівасці права Беларусі ў другой палове хуі-хуш ст.Ст.
- •26.Спробы рэфармавання прававой сістэмы Рэчы Паспалітай і Канстытуцыя 1791г.
- •27.3Мены ў прававым становішчы саслоўяў пасля ўключэння Беларусі ў склад Імперыі.
- •28.Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі ў канцы хуш-першай паловеХіх.
- •2. Государственный строй на территории Беларуси
- •1 Инстанции
- •29.Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі.
- •42.Узаемаадносіны бсср з рсфср да 1923 г.
- •43.Удзел бсср у стварэнні Савецкага Саюза.
- •44."Узбуйненне" бсср і змены ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле.
- •45.Канстытуцыя бсср 1927г.
- •46.Савецкая Беларусь у 20-я гады: змены ў прававым рэгуляванні грамадскага жыцця.
- •47.Прававое афармленне фарсіраваннага будауніцтва "сацыялізму".
- •48.Канстытуцыя бсср 1937 года аб грамадскім і дзяржауным ладзе.
- •54.Вялікая Айчынная вайна: змены ў праве.
- •55.Вялікая Айчынная вайна: акупацыйны рэжым на Беларусі.
- •56.Бсср - суб"ект міжнароднага права.
3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у іх-першай палове XIII стагоддзя.
У разглядаемы перыяд на тэрыторыі сучаснай Беларусі існаваў раннефеадальны лад. Асноўнымі класамі былі феа¬далы і феадалъна-залежныя сяляне. Пры гэтым адзначым, што ў грамадстве адначасова з феадаламі і феадальна-за-лежным насельніцтвам існавалі рабы (халопы, чэлядзь нявольная), свабодныя гарадскія жыхары (рамеснікі, купцы, госці — буйныя купцы, вялі міжгародны і зарубежны ган-даль) і сяляне-даннікі. Апошнія не знаходзіліся ў залежнасці ад асобных феадалаў, а выконвалі пэўныя павіннасці і ўносілі феадальную рэнту непасрэдна на карысць дзяржавы.
Зразумела, што ў IX—XI стст. працэс феадалізацыі раз-віваўся марудна. У IX ст. князь не жалаваў сваей дружыне зямель і не заводзіў сваей гаспадаркі, а абкладаў свабоднае і паўсвабоднае насельніцтва данінай. Збор дароў з свабод-нага насельніцтва на тэрыторыі, якой уладаў князь, назы-ваўся «палюддзем». Дружыннікі таксама атрымлівалі ад князя правы збіраць даніну і «карміцца» з той ці іншай воласці'. Так, яшчэ да з'яўлення буйнога княжацкага зем-леўладання ва ўсходніх славян узнікалі прыкметы васаль-най залежнасці. Яна выглядала як права атрымання дру-жыннікамі даніны з пэўнай тэрыторыі. У якасці васалаў вялікага князя дружыннікі неслі ў яго службу за «лен» — права збору даніны з пэўнай тэрыторыі.
Ваенная дружына была важнай апорай княжацкай ула-ды. Дружыннікі акружалі князёў, абаранялі ўсе іх інтарэсы. 3 імі князь раіўся па пытаннях арганізацыі паходаў, а так¬сама суда і адміністрацыйнага кіравання. Калі князь пера-мяшчаўся на новае княства, дружына ішла за ім. Так, калі ў 1088 г. тураўскі князь Святаполк Ізяславіч перайшоў на кня-жанне ў Кіеў, то з сабой ён забраў і тураўскую дружыну.
Дружыны ў полацкіх князёў, як і ў іншых князёў «рускіх», складаліся з дзвюх труп: у першую, старэйшую, дружыну, уваходзілі «бояри», «сильные мужи»; у другую, малодшую, дружыну, якая жыла пры двары князя, — «гридь», «отро¬ки», «детские». 3 яе выходзілі слугі князя, яго целаахоўнікі, малодшыя службовыя асобы. Земскія' апалчэнцы, якія не на¬лежалі да сталага княжацкага войска, насілі найменне «вояў».
Такім чынам, грамадства распалася на некалькі пла-стоў. Вышэйшы складалі князі, баяры, старэйшая і малод-шая дружыны, духавенства. Феадалы былі ўзаемазвязаны сістэмай васалітэта, якая рэгулявала правы і абавязкі паміж імі, а таксама іх перад дзяржавай.
Эканамічная магутнасць класа феадалаў дазволіла яму за-няць пануючае сгановішча ў палітычным жыцці грамадства, захапіць у свае рукі ўсе ключавыя пасады ў дзяржаўным апа-раце. Клас феадальна-залежных людзей утвараўся:
1) за кошт замацавання халопаў і іншых несвабодных людзей на зямлі, бо для феадала значна важней станавілася валодаць правам распараджацца павіннасцямі сялян, чым імі самімі;
2) шляхам гвалтоўнага пазаэканамічнага прымусу бы¬лых свабодных абшчыннікаў уносіць пэўныя даніны і вы-конваць павіннасці на карысць асобных феадалаў або дзяр¬жавы ў цэлым;
3) у выніку маёмаснага расслаення свабодных сялян, якія, збяднеўшы, трапілі ў даўгавую кабалу.
Разам з тым на пачатку развіцця феадальных адносін на тэрыторыі Беларусі працягвалі яшчэ захоўвацца свабод-ныя сяляне-даннікі, якія вялі сваю ўласную гаспадарку і абавязаны былі ўносіць на карысць цэнтральных і мясцо-вых органаў кіравання пэўную даніну натурай або грашы-ма, выконваць шэраг дзяржаўных павіннасцей (нясенне ваеннай службы ў апалчэнні, рамонт і будаўніцтва зам-каў, мастоў, шляхоў (дарог) і г. д.). Сяляне-даннікі захоўвалі сваю свабоду да XVII ст.
Наяўнасць у разглядаемы пярыяд значнай колькасці свабодных сялян-даннікаў і рабоў у канчатковым выніку не мяняла феадальнага характару грамадскіх адносін. Сва-бодныя сяляне-даннікі плацілі рэнту на карысць феадаль-най дзяржавы, і рабы эксплуатаваліся таксама феадаламі. У эканамічнай структуры грамадства праца свабодных ся¬лян-даннікаў і чэлядзі нявольнай не мела вядучай ролі, а насіла дапаможны характар.
У гарадах таксама ішоў працэс маёмаснага расслаення. Пануючае становішча ў гарадской эканоміцы занялі куп¬цы і багатыя рамеснікі. Яны аказвалі значны ўплыў і на палітыку дзяржавы.
