- •1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
- •2. Узнікненне і развіццё навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у іх-першай палове XIII стагоддзя.
- •4. Палітычны лад старажытнабеларускіх дзяржаў-княстваў (іх-хііі ст ст).
- •5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка.
- •6. Дагавор Смаленскага, Полацкага і Віцебскага княстваў з Рыгай і Гоцкім берагам 1229г.
- •7. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
- •8. Грамадскі лад вкл у хіу-першай палове хуі ст ст.
- •9. Палітычны лад вкл.
- •10.Люблінскі сойм і умовы аб"яднання вкл з Польшчай.
- •11 .Гісторыка-прававы аналіз агульназемскіх прывілеяў 1387, 1413, 1432-1434гг.
- •12.Казіміраў прывілей.
- •14.Абласныя і валасныя прывілеі. Прывілеі гарадам на магдэбургскае права.
- •15.Судзебнік Казіміра 1468г.
- •16.Кадыфікацыя права і Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529г.
- •17.СтатутВкл 1566г.: агульная характарыстыка.
- •18.Статут вкл 1588г.: агульная характарыстыка.
- •19.Вышэйшыя судовыя органы вкл.
- •20.Мясцовыя судовыя органы вкл.
- •21 .Працэсуальнае права вкл.
- •22.Асаблівасці грамадзянскага права вкл.
- •23.Крымінальнае права вкл.
- •24.Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай.
- •25.Асаблівасці права Беларусі ў другой палове хуі-хуш ст.Ст.
- •26.Спробы рэфармавання прававой сістэмы Рэчы Паспалітай і Канстытуцыя 1791г.
- •27.3Мены ў прававым становішчы саслоўяў пасля ўключэння Беларусі ў склад Імперыі.
- •28.Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі ў канцы хуш-першай паловеХіх.
- •2. Государственный строй на территории Беларуси
- •1 Инстанции
- •29.Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі.
- •42.Узаемаадносіны бсср з рсфср да 1923 г.
- •43.Удзел бсср у стварэнні Савецкага Саюза.
- •44."Узбуйненне" бсср і змены ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле.
- •45.Канстытуцыя бсср 1927г.
- •46.Савецкая Беларусь у 20-я гады: змены ў прававым рэгуляванні грамадскага жыцця.
- •47.Прававое афармленне фарсіраваннага будауніцтва "сацыялізму".
- •48.Канстытуцыя бсср 1937 года аб грамадскім і дзяржауным ладзе.
- •54.Вялікая Айчынная вайна: змены ў праве.
- •55.Вялікая Айчынная вайна: акупацыйны рэжым на Беларусі.
- •56.Бсср - суб"ект міжнароднага права.
9. Палітычны лад вкл.
Пытанне дзяржаўнага ладу ВКЛ - адно з найболыл скла-даных, асабліва ў раскрыцці праблемы даяржаўнага ўлад-кавання.
У XIV-XVI стст. Вялікае княства Літоўскае па форме ііраўлення было феадальнай манархіяй. На чале дзяржавы стаяў манарх, які называўся гаспадаром, або вялікім кня¬зем. Ён ажыццяўляў заканадаўчую, судовую і адміністра-цыйна-гаспадарчую ўладу. У прыватнасці, вялікі князь кіраваў пытаннямі знешняй палітыкі, камандаваў узброе-нымі сіламі, выдаваў граматы і іншыя прававыя акты, ажыццяўляў вышэйшы суд у дзяржаве, валодаў правам за-канадаўчай ініцыятывы і г. д. Але ж найбольш важныя пы-танні ён павінен быў вырашаць разам з радаю.
Такім чынам, улада гаспадара не была абсалютнай, яна была абмежавана радай, у склад якой уваходзілі вярхі кла¬са феадалаў. Акрамя таго, яго ўлада абмяжоўвалася сой¬мам, дзе былі прадстаўнікі і павятовай шляхты.
Прававое становішча рады замацавана ў прывілеях 1492 і 1506 гг. Напрыклад, у 1492 г. законам было ўстаноўлена, што ў выпадку разыходжання ў радзе думак вялікага князя і радных паноў гаспадар быў абавязаны выконваць тое, што па-раяць яму паны-рада. Абмежаванне ўлады вялікага князя ў да-лейшым было заканадаўча замацавана ў Статуце 1529 г.
Рада з'яўлялася пастаянна дзеючым дзяржаўным орга¬нам. Яна не мела строга акрэсленай кампетэнцыі і магла вырашаць любое пытанне ўнутранага і знешняга жыцця дзяржавы. У прыватнасці, у кампетэнцыю рады ўваходзіла: выбранне вялікага князя, абарона дзяржавы, вырашэнне міжнародных спраў, абмеркаванне і прыняцце заканадаўчьгх актаў, заслухоўванне справаздач некаторых службовых асоб, разгляд найважнейшых судовых спраў і інш.
Такім чынам, рада была выканаўча-распарадчым, за-канадаўчым і кантралюючым органам. Яе галоўнае пры-значэнне заключалася ў тым, каб ахоўваць правы магнатаў ад замахаў з боку вялікага князя, а таксама ахоўваць тэры-тарыяльную недатыкальнасць дзяржавы.
Сойм — вышэйшы агульнадзяржаўны заканадаўчы орган бярэ пачатак ад старажытньгх вечавых сходаў, якія пры феада¬лізме ператварыліся ў саслоўна-класавыя органы феадалаў. Пачатак рэгулярнага склікання соймаў адносіцца да XV ст.
Парадак работы сойма, яго кампетэнцыя да XIV ст. рэгу-ляваліся звычаёвым правам. Спачатку ў сойм уваходзілі ўсе буйныя феадалы, якія з'яўляліся раднымі панамі, службо-выя асобы цэнтральнай і мясцовай адміністрацыі, а такса¬ма ўся шляхта. Але рашэнні, як правіла, выносіліся вялікім князем і панамі-радай, а дробныя і сярэднія феадалы пры гэтым толькі прысутнічалі, інакш кажучы, валодалі да-радчым, а не рашаючым голасам. Таму соймы гэтага пе-рыяду былі больш дарадчымі, чым заканадаўчымі.
У XVI ст. заканадаўчыя функцыі сойму пашырыліся. У гэты час ён з усесаслоўнага перарос у прадстаўнічы орган, на пасяджэнні якога з'яўлялася не ўся шляхта, а толькі яе прадстаўнікі — па два дэпутаты (паслы) ад кожнага паве-та, якія выбіраліся на павятовых сойміках. Акрамя гаспада-ра, паноў-рады, службовых асоб цэнтральнага і мясцовага кіравання ў рабоце вальных (агульных) соймаў бралі ўдзел каталіцкія і праваслаўныя епіскапы, ігумены манастыроў і кляштараў.
У сістэме органаў дзяржаўнага кіравання значная роля належала вышэйшым службовым асобам, паўнамоцтвы якіх рэгуляваліся пераважна звычаёвым правам.
Важнае месца займаў маршалак земскі, які з'яўляўся ахоўнікам парадку і этыкету пры вялікакняжацкім двары. Яго намеснікам быў маршалак дворны.
Узброенымі сіламі дзяржавы кіраваў гетман найвышэйшы (з XVIII ст. — вялікі), які меў, асабліва ў час вайны, вялікія паўнамоцтвы. Яго намеснікам быў маршалак дворны.
Дзяржаўную канцылярыю ўзначальваў канцлер, пры ім былі пісары, сакратары і іх памочнікі (дзякі). Канцлер збе-рагаў дзяржаўную пячатку, без прыкладання якой законы не набывалі сілы, падпісваў найважнейшыя дзяржаўныя дакументы, разам са сваім намеснікам падканцлерам — удзельнічаў у падрыхтоўцы і канчатковым рэдагаванні за-канадаўчых актаў.
Падскарбі земскі загадваў дзяржаўнымі фінансамі, скар-бам. Яго намеснікам быў падскарбі дворны, а памочнікамі -скарбнікі і скарбавыя пісары.
Спецыфічнае становішча сярод службовых асоб займалі вялікакняжацкія ўраднікі. Яны непасрэдна неслі службу ў вялікага князя і вышэйшых прадстаўнікоў улады, выкон-валі судовыя рашэнні, уводзілі ва ўладанне маёнткамі, рабілі рэвізіі (люстрацыі), спаганялі нядоімкі па падатках, сачылі за будаўніцтвам дарог, мастоў і інш.
Мясцовыя органы ўлады і кіравання на дзяржаўных зем¬лях будаваліся ў адпаведнасці з адміністрацыйна-тэрытары-яльным падзелам. Да ўтварэння ваяводстваў і паветаў асоб-ныя землі кіраваліся намеснікамівялікага князя. Пры на-месніках былі такія службовыя асобы, як ключнік, гараднічы, цівун, канюшы, ляснічы, пасады якіх у асноўным засталіся і пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гг., што падзяліла тэрыторыю ВКЛ на ваяводствы (акрамя існа-ваўшых раней уводзіліся і новыя), паветы і воласці.
Саслоўна-прадстаўнічымі органамі мясцовай улады вы¬ступал! павятовыя і ваяводскія соймікі. У іх удзельнічалі ўсе землеўласнікі павета ці ваяводства.
Мясцовыя органы ўлады мелі шырокія паўнамоцтвы і мала залежалі ад цэнтральных органаў. У сваёй дзейнасці яны кіраваліся агульнадзяржаўнымі нарматыўнымі актамі і мясцовым звычаёвым правам, а таксама актамі мясцовай адміністрацыі.
На тэрыторыі ваяводства прадстаўніком вышэйшай ула¬ды быў ваявода. Ён узначальваў адміністрацыйныя, гаспа-дарчыя, ваенныя і, у значнай ступені, судовыя органы. Ваявода прызначаўся вялікім князем і радай пажыццёва з ліку буйных феадалаў — ураджэнцаў ВКЛ. Бліжэйшым па-мочнікам ваяводы быў кашталян, які ўзначальваў войска галоўнага замка і апалчэнне.
Ключнік адказваў за спагнанне падаткаў і чыншу, га-раднічы быў камендантам замка, лоўчы і ляснічы наглядалі за ляснымі і паляўнічымі ўгоддзямі.
Кіраўніком адміністрацыі ў павеце быў староста, які таксама прызначаўся вялікім князем і радай з ліку буйных феадалаў. Намеснікам яго быў' падстараста. Паўнамоцтвы старасты былі блізкія да паўнамоцтваў ваяводы, у тым ліку і ў галіне правасуддзя. Памочнікам старасты па ваенных справах быў павятовы маршалак, які камандаваў павято-вым апалчэннем шляхты. Ён жа, як правіла, старшынства-ваў на пасяджэннях павятовага сойміка.
Ніжэйшым звяном у сістэме мясцовага кіравання (на ўзроўні воласці) былі дзяржаўцы — кіраўнікі дзяржаўных і вялікакняжацкіх маёнткаў.
Органы мясцовага кіравання і самакіравання ў гарадах Беларусі, якія рэгулявалі жыццядзейнасць карпарацый мяшчан, значна адрозніваліся ад іншых мясцовых органаў улады і кіравання на месцах. Па арганізацыі кіравання і па характару залежнасці ад вышэйшых органаў улады бела-рускія гарады падзяляліся на тыя, якія мелі спецыяльныя граматы (прывілеі) на магдэбургскае права, і тыя, якія не мелі такіх грамат. Гарады, якія атрымалі прывілеі, выклю¬чался з адміністрацыі ваявод і старастаў, у іх утвараліся органы гарадскога кіравання (магістрат) у спалучэнні з некаторымі элементамі самакіравання.
У магистрат (раду) уваходзілі войт, бурмістры, радцы і лаўнікі. Войт стаяў на чале гарадской адміністрацыі суда, прызначаўся на гэтую пасаду ўрадам з ліку феадалаў або гараджан. Правасуддзе войт ажыццяўляў сумесна з членамі гарадской рады і лаўнікамі (засядацелямі). Войт мог прызна-чыць сабе намесніка — лент-войта. Памочнікам войта па кіраванню справамі ў горадзе былі бурмістры, якія прызна-чаліся або зацвярджаліся войтам з ліку членаў гарадской рады.
У большасці беларускіх гарадоў рада складалася прыклад-на з 6—20 чалавек. Як правіла, у яе ўваходзілі найбольш бага-тыя купцы, кіраўнікі рамесных цэхаў, багатыя майстры-ра-меснікі. У адных гарадах рада выбіралася мяшчанамі, у другіх — войт кампанаваў раду. Рада вызначала асноўны напрамак раз-віцця гарадской гаспадаркі і кіравала пытаннямі доб-раўпарадкавання і ўтрымання ў баявой гатоўнасці абарон-чых збудаванняў, займалася зборам сродкаў на гарадскія патрэбы, ажыццяўляла кантроль за іх расходаваннем і г. д.
Прыватнаўласніцкія гарады былі ўласнасцю асобных князёў і паноў. Таму кіраванне ў іх залежала ад волі ўладаль-ніка, які мог дазволіць утварэнне_ мясцовых органаў у ад-паведнасці з магдэбургскім правам або прызначыць у го-рад свайго намесніка-кіраўніка.
