- •1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
- •2. Узнікненне і развіццё навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у іх-першай палове XIII стагоддзя.
- •4. Палітычны лад старажытнабеларускіх дзяржаў-княстваў (іх-хііі ст ст).
- •5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка.
- •6. Дагавор Смаленскага, Полацкага і Віцебскага княстваў з Рыгай і Гоцкім берагам 1229г.
- •7. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
- •8. Грамадскі лад вкл у хіу-першай палове хуі ст ст.
- •9. Палітычны лад вкл.
- •10.Люблінскі сойм і умовы аб"яднання вкл з Польшчай.
- •11 .Гісторыка-прававы аналіз агульназемскіх прывілеяў 1387, 1413, 1432-1434гг.
- •12.Казіміраў прывілей.
- •14.Абласныя і валасныя прывілеі. Прывілеі гарадам на магдэбургскае права.
- •15.Судзебнік Казіміра 1468г.
- •16.Кадыфікацыя права і Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529г.
- •17.СтатутВкл 1566г.: агульная характарыстыка.
- •18.Статут вкл 1588г.: агульная характарыстыка.
- •19.Вышэйшыя судовыя органы вкл.
- •20.Мясцовыя судовыя органы вкл.
- •21 .Працэсуальнае права вкл.
- •22.Асаблівасці грамадзянскага права вкл.
- •23.Крымінальнае права вкл.
- •24.Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай.
- •25.Асаблівасці права Беларусі ў другой палове хуі-хуш ст.Ст.
- •26.Спробы рэфармавання прававой сістэмы Рэчы Паспалітай і Канстытуцыя 1791г.
- •27.3Мены ў прававым становішчы саслоўяў пасля ўключэння Беларусі ў склад Імперыі.
- •28.Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі ў канцы хуш-першай паловеХіх.
- •2. Государственный строй на территории Беларуси
- •1 Инстанции
- •29.Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі.
- •42.Узаемаадносіны бсср з рсфср да 1923 г.
- •43.Удзел бсср у стварэнні Савецкага Саюза.
- •44."Узбуйненне" бсср і змены ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле.
- •45.Канстытуцыя бсср 1927г.
- •46.Савецкая Беларусь у 20-я гады: змены ў прававым рэгуляванні грамадскага жыцця.
- •47.Прававое афармленне фарсіраваннага будауніцтва "сацыялізму".
- •48.Канстытуцыя бсср 1937 года аб грамадскім і дзяржауным ладзе.
- •54.Вялікая Айчынная вайна: змены ў праве.
- •55.Вялікая Айчынная вайна: акупацыйны рэжым на Беларусі.
- •56.Бсср - суб"ект міжнароднага права.
10.Люблінскі сойм і умовы аб"яднання вкл з Польшчай.
10 студзеня 1569 г. пачаў работу Люблінскі сойм, які працягваўся амаль шэсць драматычных месяцаў. Кожны бок ставіў свае ўмовы уніі.
Ліцвінскі праект аб'яднання дзвюх дзяржаў быў такім: аіульны ўладар, які захоўваў тытул вялікага князя літоўскага; агульныя соймы вырашаюць толькі справы абедзвюх дзяр-жаў; на Літве працягваюць дзейнічаць свае вальныя соймы і павятовыя соймікі; пры ўладары знаходзіцца і ліцвінская рада, а ў Княстве застаецца вялікакняжацкая рада.
Умовы польскага боку былі наступнымі: Польскае кара-леўства і Вялікае княства Літоўскае злучаюцца ў адну дзяр-жаву з адным уладаром — польскім каралём, якога абіраюць палякі і ліцвіны ў Польшчы, адным соймам, адной агуль-най пячаткай, адным сенатам, адным войскам, адной ма-петай — словам, ад Княства не павінна застацца і назвы.
Зразумела, што ліцвіны не прынялі польскі праект уніі. Не аднойчы прадстаўнікі Вялікага княства Літоўскага паўтаралі, што яны будуць абараняць сваю дзяржаву, якая не саступае Кароне і другім хрысціянскім краінам. Больш таго, калі паслы Княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага за-ключэння уніі на непрымальных для іх умовах, яны 1 са-кавіка 1569 г. пакінулі Люблін.
I тут польскі бок — юрыдычны саюзнік, звязаны з Кня¬ствам персанальнай уніяй, — пайшоў на дэманстрацыю сілы. Скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ, польскія феадалы дамагліся ад Жыгімонта Аўгуста здрады інтарэсам Княства. Апошняя заключалася ў тьгм, што кароль польскі і вялікі князь літоўскі 5 сакавіка 1569 г. выдалі незаконны акт аб аддзяленні ад Вялікага княства Літоўскага Падляшскай зямлі (ваяводства) з гарадамі Драгічынам, Мельнікам, Бельскам і інш. і далучэнні яе да Польшчы. Феадалам і службовым асобам Падляшша было загадана пад страхам канфіскацыі маёмасці прысягнуць на вернасць Кароне. Калі гэты захопніцкі акт не атрымаў на-лежнага адпору, Жыгімонт Аўгуст далучыў да Польшчы і ўкраінскія землі — Валынь, Падолле і Кіеўшчыну. 3 юры¬дычнага боку акты аб далучэнні беларускіх і ўкраінскіх зя¬мель да Польшчы былі незаконныя і належала лічыць, што яны не маюць сілы. Паводле заканадаўства Вялікага княст¬ва Літоўскага вялікі князь, уступаючы на прастол, даваў прысягу і абяцаў дзейнічаць згодна з дзяржаўнымі законамі. Адпаведна з парафафамі 12 і 15 прывілея 1492 г. і артыкуламі 1, 2, 12 раздела II Статута ВКЛ 1566 г. вялікі князь не меў права памяншаць тэрыторыю дзяржавы і выдаваць якія-небудзь заканадаўчыя акты без згоды рады і сойма. У арты-куле 4 таго ж раздзела проста ўстанаўлівалася забарона выдаваць прывілеі, якія парушаюдь нормы Статута.
Таму акты аб аддзяленні ўкраінскіх і заходняй часткі беларускіх зямель, выдадзеныя ў Любліне, належала прыз-наць несапраўднымі. Апошняя выснова пацвярджаецца і граматай Жыгімонта Аўгуста ад 21 снежня 1568 г., дзе ён кляўся захоўваць старыя законы і звычаі і не парушаць тэ-рытарыяльнай цэласнасці дзяржавы. Дакументы аб аддзя-ленні зямель не былі замацаваныя пячаткай Княства, што таксама рабіла іх несапраўднымі. Але мы павінны адзна-чыць: нягледзячы на незаконныя акты па далучэнню част-кі зямель ВКЛ да Кароны, сітуацыя складалася такая, што вялікакняжацкі ўрад не мог ісці на ваенны канфлікт з Польшчай перш за ўсё таму, што на значнай частцы Кня¬ства гаспадарыла маскоўскае войска і самастойна весці вай-ну ў яго не было сілы. У такім становішчы прадстаўнікі ВКЛ вымушаны былі вярнуцца за стол перамоў з Польш¬чай. Агульны сойм зноў распачаў работу.
1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі.
Акт Люблінскай уніі быў аформлены ў выглядзе прывілея-дагавора. Галоўная ідэя прывілея зафіксавана ў яго трэцім параграфе: «3 гэтага часу абедзве дзяржавы ўяўляюць сабой адно непадзельнае цела, а таксама адну агульную Рэч Паспалітую, у якой абодва гаспадары і абод-ва народы ўз'ядналіся ў адзіны народ і адзіную дзяржаву».
Вышэйшым органам улады станавіўся агульны сойм, які мог збірацца на тэрыторыі Польшчы. Асобных соймаў як для Кароны, так і для Княства не прадугледжвалася. Манарх ба-чыўся агульным: «над абодвума народамі будзе панаваць адзін кароль, абіраемы супольнымі галасамі Польшчы і Літвы».
Аднак трэба заўважыць, што тытул вялікага князя за-хоўваўся. Так, у зацверджаньш акце гаворыцца: «...Новы гаспадар пры выбранні і каранацыі павінен аб'яўляцца каралём Польскім, вялікім князем Літоўскім, Рускім, Прускім, Жмудскім, Кіеўскім, Валынскім, Падляшскім, Ійфляндскім.,. Выбранне і ўзвядзенне князя на прастол Вялікага княства Літоўскага, якое да гэтага часу право-дзілася асобна, павінна спыніцца»1.
Выключна да кампетэнцыі Рэчы Паспалітай адыходзіла знешняя палітыка. Усе ранейшыя законы і дагаворы, што былі накіраваны супраць інтарэсаў аднаго з бакоў, павінны былі быць скасаваны. Акт засяроджваў увагу на прынцыпо-ным для польскага боку пытанні: Статуты і ўсе якія бы то ІІІ былі пастановы, ухваленыя ў Літве супраць польскага парода па пытаннях аб набыцці і валоданні палякамі ма-снткаў у Літве, надалей не павінны былі дзейнічаць. Даз-валялася набываць маёнткі і валодаць імі палякам у Літве, а літоўцам у Польшчы.
Такім чынам, Люблінскі акт павінен быў выклікаць і некаторыя змены ў заканадаўстве Княства. Разам з тым Княству Люблінскім актам не адводзілася роля польскай ка-ланіяльнай ускраінЫ. Тут захоўваліся былы адміністрацыйны апарат, асобнае ад Польшчы заканадаўства і судовая ар-ганізацыя, назва дзяржавы «Вялікае княства Літоўскае» і дзяржаўная пячатка, а таксама войска.
