- •1 Рб на палітычнай карце свету. Ацэнкаэканоміка-геаграфічнага і геапалітычнага становішча.
- •2 Прп Беларуси.
- •3.Дэмаграфічны і працоўны патэнцыял б.І іх ацэнка
- •4. Вытворчы і навукова-інавацыйны патэнцыялы рб і яго ацэнка
- •5Галіновая структура гаспадаркі і міжгаліновыя комплексы.
- •6. Паліўна-энергетычны комплекс Беларусі: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння.
- •7. Машынабудаунічы комплекс Беларусі.
- •Хімічны комплекс Беларусі: асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння
- •9Лесапрамысловы комплекс (лпк): асаблівасці сучаснага развІцця і размяшчэння.
- •10. Апк Беларусі асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння
- •11.Строительно-промышленный комплекс Беларуси особенности современного развития и размещения.
- •12. Комплекс па вытворчасці тавараў народнага спажывання і сферы паслуг
- •13 Транспартно-инфроструктурный комплекс особенности современного развития и размещения.
- •14. Тэрытарыяльная структура гаспадаркі Беларусі: рэгіянальная палітыка і эканамічнае раяніраванне:
- •15. Знешнегандлевыя сувязі б.
4. Вытворчы і навукова-інавацыйны патэнцыялы рб і яго ацэнка
Вытворчы патэнцыял краіны характарызуе магчымасці яе эканомікі на дадзеным атрэзку часу вырабляць разнастайныя матэрыяльныя даброты і розныя паслугі. Ён вызначае здольнасць галін вытворчай сферы вырабляць прамысловую і сельскагаспадарчую прадукцыю, ажыццяўляць будаўніцтва, перавозку грузаў, аказваць насельніцтву і прадпрыемствам паслугі. Зразумела, што ад яго стану ў значнай ступені залежыць устойлівасць развіцця краіны. Ацэньваецца вытворчы патэнцыял сістэмай колькасных і якасных паказчыкаў. Асноўны абагульняючы паказчык - ВУП, па велічыні і структуры якога мяркуюць аб узроўні эканамічнага развіцця краіны і ступені прагрэсіўнасці яе эканомікі. Структура ВУП: вытворчасць тавараў – 43%, вытворчасць паслуг – 43%, сведчыць аб ступені прагрэсіўнасці нашага развіцця. Адзін з абагульняючых паказчыкаў, характарызуючых вытворчы патэнцыял, - вартасць асноўных фондаў (асноўных сродкаў, асноўнага капіталу): будынкаў, збудаванняў, рабочых і перадатачных машын і абсталявання, транспартных сродкаў, рабочай і прадукцыйнай жывёлы і г.д. У савецкія часы ў Беларусі быў створаны магутны вытворчы патэнцыял (3,4% усёй вартасці фондаў СССР), Беларусь у пачатку 2007 г. мела вартасць асноўных фондаў (АФ) у памеры прыкладна 270 трлн.руб., што па аб'ему эквівалентна 4 ВУП краіны. У адпаведнасці з айчынным класіфікатарам галін народнай гаспадаркі ўсе асноўныя фонды падзяляюцца на дзве групы: асноўныя сродкі (фонды) галін, якія вырабляюць тавары (прамысловасці, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва) і асноўныя фонды галін, якія аказваюць паслугі (транспарту, сувязі, ЖКГ, МТЗ, гандлю, аховы здароўя, адукацыі і інш.). Суадносіны паміж імі 53%:47%.
Якаснымі характарыстыкамі вытворчага патэнцыялу эканомікі з'яўляюцца: узровень зносу асноўных фондаў; узроставы склад актыўнай часткі АФ; доля абсталявання, якая адпавядае адпаведным перадавым сусветным параметрам І г.д. Так, маральны і фізічны знос АФ складае амаль 55% (у 1990 г. - 33%). Асабліва небяспечная сітуацыя склалася ў прамысловасці ( 62%), сельскай гаспадарцы (58%), транспарце (56%), а знос актыўнай часткі ўвогуле катастрафічны (каля 80% у цэлым па эканоміцы. Падмурак вытворчага патэнцыялу - прамысловасць, на долю якой прыпадае 35% усіх АФ эканомікі краіны. Па галінах прамысловасці яны размеркаваны нераўнамерна. Так, машынабудаванне - 26%, хімічная - 21, электраэнергетыка - 17, паліўная - 8, харчовая - каля 8% і г.д. На жаль, у нас большасць прадпрыемстваў абапіраецца на 4-ы тэхналагічны ўклад, тады як развітыя краіны ўжо перайшлі на 5-6 уклады. Знос актыўнай часткі тут (82%) ужо даўно перавышае крытычны (найбольшы ён у хімічнай - 85% і машынабудаўнічай галінах - 83%), а гэта нашы асноўныя экспартныя галіны. 3 высокім зносам звязана слабая загрузка вытворчых магутнасцей прадпрыемстваў краіны (на 100% - толькі пракат чорных металаў, цэменту, на 99% - халадзільнікі і маразільнікі, мін.угнаенні). Нізкай застаецца рэнтабельнасць вытворчасці (15%). Між тым для простага ўзнаўлення прадпрыемствы павінны мець 30-35%. А вось канцэнтрацыя вытворчасці (як галіновая, так і тэрьтарыяльная) застаецца вельмі высокай. Тры прадпрыемствы паліўнай прамысловасці вырабляюць звыш 98% усёй прадукцыі, у каляровай металургіі - 93%, чорнай металургіі - 89%. Геаграфічная структура прамысловых фондаў выглядае таксама нераўнамерна. У лідэрах - Гомельская вобл. (21,6%) і г. Мінск (21%). У аўтсайдэрах - Брэсцкая (8,2%) і Гродзенская (9,4%) вобласці. Астатнія рэгіёны Мінская -14,8%, Віцебская - 12,9 і Магілёўская - 12,1%. Што неабходна, каб змяніць сітуацыю да лепшага? Грошы, г.зн. інвестыцыі. Пры гэтым прырост іх павінен складаць 8-10% штогод, што дазволіць абнаўляць 10-15% асноўных фондаў прамысловасці.
Вытворчы патэнцыял аграрнага сектару эканомікі Беларусі выглядае яшчэ горш. Пагаршаецца ўрадлівасць глебаў (адмоўны баланс па гумусу назіраецца больш чым у 40 раёнах), пры тым, што сярэдняя яго ўтрыманне складае 2,2%. Мінеральных угнаенняў уносіцца не шмат (крыху болей за 180 кг на 1 га ворыва), а трэба - 250 кг, 7-8 л пестыцыдаў. Арганікі таксама мала ўносім - 6 т/га ворыва. Зменьшылася вапнаванне зямель, а кустоўя становіцца больш, 6% - завалунена, столькі ж эрадзіраваных. А яшчэ 23% пакрыты радыенуклідамі.
Пагоршылася сітуацыя з забяспячэннем тэхнікай. Сёння мы маем 15 трактароў на 1000 га ворыва (у 1990 г. -20), у выніку нагрузка на трактар павялічылася да 70 га. Тое самае па іншых відах тэхнікі. Між тым штогадовае паступленне новай тэхнікІ складае -5%, а трэба 10-15%. Геаграфія сельскагаспадарчых асноўных фондаў выглядае меньш кантрастна, чым у прамысловасці. 24% іх- прыпадае на сталічную вобласць, 16% - на Віцебскую, 18% - на Брэсцкую, 11% - на Магілёўскую, 17% - на Гомельскую і 15% -у Гродзенскую. Устойлівы рост эканомікі Беларусі ў значнай ступені залежыць ад стану вытворчага патэнцыялу будаўнічага комплексу. Разам з машьшабудаваннем капітальнае будаўніцтва з'яўляецца базай мадэрнізацыі і структурнай - перабудовы эканомкі- Удзельная вага АФ будаўніцтва ў агульнай іх вартасці за апошнія гады скарачалася І складае цяпер меньш 3%. а ступень зносу дасягае амаль 45%. На сучасным этапе павышаецца роля АФ вытворчай інфраструктуры, якая стварае агульныя матэрыяльныя ўмовы для эфектыўнага функцыянавання ўсіх галін па вытворчасці тавараў. Беларусь валодае развітой транспартнай сістэмай. Сярод еўрапейскіх краін яна займае 15-е месца па шчыльнасці дарог агульнага карыстання, г.зн.мясцовых дарог (245 км/1000 кв.км) і 12-е - па іх працягласці ў разліку на 1000 жыхароў. У плане дарожнага сэрвісу міжнародным патрабаванням адпавядае толькі транспартны калідор №2. Аўтобусы ў нас не ездзяць у 630 с.н.п. з колькасцю двароў звыш 10. Не лепшым чынам выглядае чыгунка. Працягласць аднапутных шляхоў -3904 км, дзвухпутных - 1624 км, разгорнутая працяглаць галоўных шляхоў -7,3 тыс.км. Электрыфікавана толькі 16% чыгункі (897 км).
Значэнне, якасць і прадукцыйнасць патэнцыялаў навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці як канкрэтнага ядра інавацыйнай сістэмы Беларусі характарызуюць натупныя колькасныя і якасныя параметры і паказчыкі: колькасць навуковых арганізацый, іх функцыянальная структура (па відах дзейнасці, сектарах, галінах, рэгіёнах); аб'ёмы і структура даследаванняў і распрацовак (фундаментальныя, прыкладныя, дзяржаўныя НТП, галіновая структура і інш.); навуковыя кадры (колькасць, кваліфікацыя); фінансавае забяспячэнне (крыніцы фінансавання, аб'ём затрат на дасследчыя работы); матэрыяльна-тэхнічная база (прыборы, абсталяванне, вытворчыя памяшканні і Інш.); навукова-інфармацыйныя рэсурсы (бібліятэчныя і патэнтныя фонды, камп'ютарныя сістэмы і інш.); сістэма кіравання навуковай сферай (у нас гэта Камітэт па навуцы і тэхналогіях, ВАК і НАНБ).
Ключавыя макрапараметры навуковага патэнцыялу (НП) -навукаёмістасць ВУП (у нас яна склала ў 2006 г. усяго 0,4%, сярэднегадавая колькасць работнікаў галіны "Навука і навуковае абслугоўванне" (30 тыс.чал.), колькасць навуковых арганізацый (звыш 300). Сярод нашых суайчыннікаў таксама ёсць такія асобы (Глухоўскі, Прыгожын, Алфёраў, Кузнец). Структура навуковага патэнцыялу па галінах навук традыцыйна падзяляецца на прыродазнаўчыя (на іх прыпадала асноўная доля даследаванняў і распрацовак); тэхнічныя (выходзяць на перадавыя пазіцыі ў апошнія гады па затратах - 2/3); сельскагаспдарчая; медыцынскія; грамадскія; гуманітарныя. Геаграфічны аспект кадравага навуковага патэнцыялу краіны мае яскрава выражаную асіметрыю, г.зн.3/4 усіх работнікаў прыпадае на сталіцу Беларусі Такая дыспрапорцыя з'яўляецца ненармальнай. Скарачэнне навуковых кадраў, звыш паловы дактароў НАН маюць узрост звыш 60 гадоў. Фінансаванне навукі ў апошнія гады некалькі змянілася: зменьшылася доля бюджэту і павялічылася доля прадпрымальніцкага сектару. Аднаўленне АФ 4% Неабходнасць актывізацыі інавацыйнай дзейнасці на сучасным этапе СЭР краін свету, у т.л. і Бесларусі выклікана трымя групамі прычын: эканамічнымі (глабалізацыя, імкненне прадпрыемстваў скараціць выдаткі і інх); інфармацыйнымі (рост аб'ёмаў і хуткасці Інфармацыйных абменаў, аўтамтызацыя вытворчых працэсаў і інш.); антрапагеннымі (негатыўны ўплыў з боку чалавека на прыроднае асяроддзе, скарачэнне рэсурснай базы чалавецтва і інш.). Галоўная задача забяспячэння ўстойлівага развіцця БеларусІ -распрацоўка і ўкараненне ў яе эканоміку эколагабяспечных, энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій. Адсюль становіцца зразумелым, што рабіць у галіне інавацый.
Што неабходна для інавацыйнай эканомікі? 1) адукацыя, якая з'яўляецца мабільнай і дзейснай, адпавядаючай патрэбам нашай эканомікі, г.зн. мае практычнае прымяненне; 2) сучасная навука, звязаная шчыльна з структурай эканомікі (не трэба нам шмат фундаментальнай навукі, таму як яна заўсёды была сусветнай, а мы яе проста не можам-пацягнуць); 3) трансфер высокіх тэхналогій (хуткае ўкараненне вынаходстваў); 4) інвестыцыі павінны ісці ў высокія тэхналогіі, а не селядцы вырабляць у СЭЗ. У нас толькі 2% тэхналогій з'яўляюцца патэнтаздольнымі. Дарэчы, усяго ў нас зарэгістравана каля 6 тыс. вынаходстваў, каля 1 тыс.патэнтаў на карысныя мадэлі, звыш 600 - на прамысловыя ўзоры, каля 80 - на гатункі раслін. Асноўныя элементы інавацыйнай інфраструктуры ў свеце - гэта тэхнаполісы, тэхнапаркі, тэхналагічныя цэнтры, цэнтры трансфера тэхналогій (арганізацыі, якія займаюцца ацэнкай узроўня тэхналогій і іх трансферам на камерцыйнай і безвяртальнай аснове - ліцэнзійныя, інжынірынгавыя, кансалтынгавыя паслугі); Інавацыйныя інкубатары малога бізнесу. (прадстаўляюць малым венчурным фірмам навуковае абсталяванне, сервісныя службы, кансультацыі і г.д.); зоны прадпрымальніцтва (разнастайнасць комплексных СЭЗ); інавацыйныя сеткі (розныя асацыяцыі, якія скіраваны садзейнічаць развіццю інавацыйнай дзейнасці ў рэгіёнах ці краіне ўвогуле).
3 9 бізнэс-інкубатараў толькі 3 (у Лідзе, Гомелі і Мінску) можна аднесці да інавацыйных, а з функцыянуючых тэхнапаркаў ("Магіяеў", "БДУ'\ "Акадэмтэхнапарк", "БНТУ" толькі "Тэхнапарк "Магілеў" комплекна рашае пытанні трансфера тэхналогій і камерцыялізацыі навуковых распрацовак.
