- •1 Рб на палітычнай карце свету. Ацэнкаэканоміка-геаграфічнага і геапалітычнага становішча.
- •2 Прп Беларуси.
- •3.Дэмаграфічны і працоўны патэнцыял б.І іх ацэнка
- •4. Вытворчы і навукова-інавацыйны патэнцыялы рб і яго ацэнка
- •5Галіновая структура гаспадаркі і міжгаліновыя комплексы.
- •6. Паліўна-энергетычны комплекс Беларусі: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння.
- •7. Машынабудаунічы комплекс Беларусі.
- •Хімічны комплекс Беларусі: асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння
- •9Лесапрамысловы комплекс (лпк): асаблівасці сучаснага развІцця і размяшчэння.
- •10. Апк Беларусі асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння
- •11.Строительно-промышленный комплекс Беларуси особенности современного развития и размещения.
- •12. Комплекс па вытворчасці тавараў народнага спажывання і сферы паслуг
- •13 Транспартно-инфроструктурный комплекс особенности современного развития и размещения.
- •14. Тэрытарыяльная структура гаспадаркі Беларусі: рэгіянальная палітыка і эканамічнае раяніраванне:
- •15. Знешнегандлевыя сувязі б.
6. Паліўна-энергетычны комплекс Беларусі: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння.
ПЭК - гэта міжгаліновая сістэма, якая аб'ядноўвае 1) паліўную прамысловасць 2) электраэнергетыку (прадпрыемствы па вытворчасці электра- і цеплаэнергіі і нерадачы яе спажыўцам), 3) прадлрыемствы, якія спецыялізуюцца на вытворчасці і рамонце энергетычнага абсталявання, будаўніцтве і рэканструкцыі энергетычных аб'ектаў,-4) навукова-даследчыя і праектныя арганізацыі, органы кіравання развіццём комплекса.
ПЭК - важнейшая структурная частка нацыянальнай эканомікі, якая забяспечвае функцыянаванне ўсіх яго звёнаў, энергетычную бяспеку краіны, паступленне валюты і павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва.Роля ПЭК у эканоміцы краіны вызначаецца наступнымі параметрамі: ён вырабляе 28% прамысловай прадукцыі, , ё'н засвойвае прыкладна 30% усіх інвестыцый у асноўны капітал прамысловасці (больш толькі сельская гаспадарка, транспарт і жыллёвае будаўніцтва), на яго прьпадае звыш 5% усіх занятых у прамысловасці і 15% усяго экспарту Беларусі. Асаблівасць развіцця айчыннага ПЭК - невысокая ўдзельная вага паліўназдабыўных галін з-за абмежаванасці мясцовых відаў паліва, высокая доля імпартуемай для перапрацоўкі нафты. Ядро комплекса - папіўная прамысловасць і электраэнергетыка. Яна прадстаўлена ў здабычай і перапрацоўкай нафты, спадарожнага газу і торфу. У яе складзе яўна дамінуе (97% усёй прадукцыі) здабыча і перапрацоўка нафты і спадарожнага газу.
Па стану на сённяшні дзень у краіне разведана 64 нафтавых радовішчы з рэшткавымі запасамі каля 60 млн.т. і 8 млрд.мЗ спадарожнага газу. У распрацоўцы знаходзіцца 44 радовішчы, якія складаюць аснову нафтаздабычы цяпер і на бліжэйшую перспектыву. Практычна ўсе радовішчы прымеркаваны да Гомельскай вобл.Сёння Беларусь не валодае адкрытымі радовішчамі прыроднага газу. Выяўлены толькі пры здабычы нафты папутна дзве залежы свабоднага газу на Баршчоўскім нафтавым і Краснасельскім нафтагазакандэнсатньм радовішчах, звязаных з міжсолевымі адкладамі з запасамі каля 1 млрд.
Спадарожны газ, які атрымліваецца пры нафтаздабычы, паступае на Рэчыцкі газаперапрацоўчы завод, дзе яго падзяляюць на кандэнсат і сухі газ (выкарыстоўваецца на Светлагорскай ЦЭЦ). Ў нетрах знаходзіцца звыш 8 млрд.мЗ запасаў спадарожнага газу .
Тарфяная прамысловасць- старэйшая 'галіна паліўнай прамысловасці.У апошнія гады здабыча скарацілася да 2,3 млн.т, пры гэтым для сельскай гаспадаркі яно амаль зусім не здабываецца. У бліжэйшыя гады здабыча расці не будзе і захаваецца на ўзроўні 2-1,6 млн.т, таму як запасы яго вычарпаны .Прадпрыемствы тарфяной прамысловасці распрацоўваюць 46 радовішчаў з эксплуатацыйнымі запасамі каля 111 млн.т пры ўмоўнай 40% вільготнасці, з якіх 78 млн.т прыдатныя для вытворчасці паліва і 33 млн.т - выкарыстання ў сельскай гаспадарцы. Асноўны аб'ём прыпадае на Мінскую (36%), дзе вылучаюцца такія торфазаводы, як "Старобінскі, "Бярэзінскі", "Усяж", Брэсцкую і Гродзенскую вобл, хаця здабыча вядзецца паўсюдна.
Ёсць перспектыва стаць рэальньш відам паліва ў Беларусі ў бурага вугаля. Разведаныя запасы Жыткавіцкага і Брынёўскага радовішчаў, якія найбольш вывучаны.
Гаручыя сланцы Любанскага і Тураўскага радовішчаў з папярэднеразведанымі запасамі ў 1,2 млрд.т не могуць разглядацца сёння як эфектыўны від паліва).
У цэлым аб'ёмы паліўных рэсурсаў, здабываемых у краіне складаюць каля 5 млн. т.у.п. і забяспечваюць каля 15% агульнай патрэбнасці яе ў ПЭР, якая ацэньваецца ў 34 млн.т.у.п. Недастаючую частку Беларусь набывае за межамі (30% усяго імпарту па вартасці).
Вызначальную ролю ў паліўным балансе адыгрывае прыродны газ (75%).
Сістэма газа- і нафтазабяспчэння звычайна разглядаецца ў складзе транспартнга комплексу, што лагічна. Аднак з пункту гледжання развіцця ПЭК нафта- і газаправоды можна разглядаць як тэхналагічны від транспарту ў складзе гэтага комплексу як неад'емную яго частку.
Па тэрыторыі Беларусі праходзяць дзве веткі магістральнага нафтаправода "Дружба", нафтаправод "Саматлор-Наваполацк~-Вентспілс", тры ніткі магістральнага газаправода "Таржок-Мінск-Івацэвічы", газаправод "Дашава-Мінск" (з адгалінаваннямІ) і амаль пабудаваны газаправод "Ямал-ЕўропаНафтаправод "Саматлор-Наваполацк" праходзіць па крайнему паўночнаму ўсходу краіны і далей у порты Балтыі.
Акрамя сеткі нафтаправодаў, па тэрыторыі Беларусі праходзяць транзітныя нафтапрадуктаправоды з РФ у еўрапейскія краіны, а таксама ад НПЗ да спажыўцоў унутры Беларусі і за яе межамі
3. Электраэнергетыка краіны абапіраецца на розныя віды паліва, але найперш на прыродны газ (50% усяго газу, які паступае ў РБ). Першанец энергетыкі Беларусі - БелДРЭСу Аршанскім раёне працавала на торфе. Сёння энергасістэма краіны - гэта 7 вытворчых аб'яднанняў, у складзе якіх 23 буйныя электрастанцыі, 25 раённых кацельняў, звыш "250 тыс.км размеркавальных ЛЭП напружаннем 35-750 кВ, звыш 4 тыс.км цеплавых сетак. Агульная магутнасць усіх электрастанцый краіны - каля 8 млн. Буйнейшая электрастанцыя краіны - Лукомльская ДРЭС магутнасцю 2,4 млн.кВт .Другая - Бярозаўская ДРЭС якая мадэрнізавана ў апошнія гады. Трэцяя - Мінская ЦЭЦ-4, затым ідуць Гомельская ЦЭЦ-2 Наваполацкая ЦЭЦ , Мінская ЦЭЦ-3, Магілёўская ЦЭЦ-2, Мінская ЦЭЦ-5. Яшчэ трэба дадаць магутнасць блок-станцый прамысловых прадпрыемстваў.
У краіне функцыянуе 26 малых ГЭС магутнасцю 12 мВт Буйнейшыя - Асіповіцкая на р.Свіслач і Чыгірынская на р.Друць. Будуецца Полацкая ГЭС (28 тыскВт), Гродзенская ГЭС (17 тыс.кВт) і інш. Валавы гідраэнергетьтчны патэнцыял рэк Беларусі - 7,5 млрд. кВт
Агульная выпрацоўка электраэнергіі складае ў Беларусі 30,1 млрд.кВт ч Імпартам з РФ, Літвы Латвіі Украіны .Спажываем у прамысловасці - 61%, насельніцтва - каля 20%, сельская гаспадарка - 5,6%, трнспарт - 2,7%.
