Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СЭГ РБ печать.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
290 Кб
Скачать
☆
  1. Хімічны комплекс Беларусі: асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння

Хімічны комплекс краіны адносіцца да ліку базавых, які вызначае яе спецыялізацыю ў міжнародным падзеле працы. У яго склад уваходзяць праадпрыемствы і вытворчасці хімічнай і нафтахімічнай, хіміка-фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці. На долю хімічнага комплекса прыпадае дзесятая частка ўсей прамысловай прадукцыі краіны. прыкладна столькі ж усіх занятых у прамысловасці і пятая частка вартасці АПВФ. У структуры беларускага экспарту прадукцыя комплекса займае 3-е месца(пасля мінеральных прадуктаў і машынабудаўнічай прадукцыі). У складзе самога комплекса яўна дамінуе хімічная і нафтахімічная прамысловасць (95% прадукцыі), хіміка-фармацэўтычная знаходзіцца на 2-м месцы (каля 4%), а мікрабіялагічная на апошнім (прыкладна 1%). Асноўныя магутнасці комплекса былі створаны галоўным чынам у 60-80-х гадах XX ст., чаму паспрыялі шматлікія фактары: выгаднае ЭГС, ёмісты ўнутраны рынак тых часоў, наяўнасць пэўных відаў уласнай сыравіны (солі, вуглевадародная сыравіна 2-х НПЗ), высокая забяспечанасць працоўнымі і водньші рэсурсамі, магутная будаўнічая база і развітая транспартная інфраструктура. Сёння ў структуры хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці Беларусі асноўную ролю адыгруюць прадпрыемствы па вытворчасці мінеральных угнаенняў (звыш 40% прадукцыі), хімічных валокан і нітак (звыш 20%), сінтэтычных смол і пластмасавых вырабаў (каля 10%), шын і гумасбеставых вырабаў (прыкладна 10%) і г.д. Вытворчасць мінеральных угнаенняў прадстаўлена выпускам амаль усіх іх відаў, аднак яўна дамінуюць калійныя (4,6 млн.т ці 84% ад усёй вытворчасці ў 2006 г.), на долю азотных прыпадае каля 13%, астатнія -фасфатныя. Па вытворчасці калійных угнаенняў Беларусь -ёаступае толькі Канадзе і Расіі, а па іх экспарту - толькі Канадзе (яны забяспечваюць звыш 10% валютных паступленняў).

Вытворчасць азотных угнаенняў (карбамід, аміячная сялітра, сульфат амонія) прадстаўлена ААТ ГроднаАзот", якія атрымліваюць з прыроднага газу (дзесятая частка ўсяго газу, які спажывае Беларусь). Аднак уласныя патрэбы ва ўгнаеннях гэта прадпрыемства не пакрывае, хаця і экспартуе іх даволі шмат - амаль 1/3 частку. Вострай з'яўляецца таксама экалагічная праблема гэтага прамысловага вузла, што таксама патрабуе дадатковых выдаткаў. Вытворчасць фасфатных угнаенняў (двайны суперфасфат, амафос і інш.) арганізавана на Гомельскім хімзаводзе, які працуе таксама на імпартнай сыравіне (Хібінскія апатыты Расіі і сера Украіны і Расіі). У сувязі з вялікімі выдаткамі на набыццё сыравіны існуе вострая неабходнасць распрацоўкі ўласных фасфарытаў Магілёўскай вобл. Застаецца не вырашанай праблема ўтылізацыі вялікай колькасці фосфагіпсу Беларусь вырабляе шмат сернай кіслаты - 756 тыс.т у монагідраце, якая выкарыстоўваецца найперю у вытворчасці фасфатных угнаенняў і іншых хімічных вытворчасцях.

Вытворчасць хімічных валокан і нітак, якая ўзнікла ў савецкія часы, была зарыентавана адразу на экспарт. I сёння 2/3 іх Беларусь экспартуе (каля паловы ў краіны паза СНД). У агульнай іх вытворчасці яўна дамінуюць сінтэтычныя валокны і ніткі (95%) з вуглевадароднай сыравіны - лаўсан (Магілеўскі і Светлагорскі аб'яднанні “Хімвалакно”) і. нітрон (Наваполацкі "Палімір”), капрон (Гродненскае "Хімвалакно"). Сыравіна паступае з беларускіх і расійскіх НПЗ і хімкамбінатаў.

Штучныя валокны і ніткі вырабляюць з прывазной драўнянай цэлюлозы на Магілеўскім і Светлагорскім аб'яднаннях "Хімвалакно", але зусім у малых аб'ёмах.

Вытворчасць сінтэтычных смол і пластмас прадстаўлена Наваполацкім ААТ "ТІалімір" (поліэтылен, акрыланітрыл), ААТ “ГроднаАзот,, (капралактам), Магілёўскае ААТ "Хімвалакно" і Лідскім лакафарбавым заводзе (алкідныя і поліэфірныя смолы). 3 прадукцыі гэтых прадпрыемстваў атрымліваюць сінтэтычныя валокны і ніткі, розныя пластмасавыя вырабы, плёнку, трубы, лісты, палімерную тару і інш. Усяго ў краіне звыш 360 прадпрыемстваў і вытворчасцей па выпуску пластмасавых вырабаў, шкловалакністых матэрыялаў, шклопластыкаў, буйнейшыя сярод якіх - Наваполацкае ААТ “Палімір” Полацкае ААТ “Шкловалакно" (высокатэхналагічная вытворчасць электраізаляцыйнай тканіны для вытворчасці электронных плат), Барысаўскі завод пластмасавых вырабаў, Мінскі завод "Цермапласт” Магілеўскі завод палімерных труб і інш.

Нафтахімія Беларусі - гэта найперш вытворчасць шын і гуматэхнічных вырабаў, у складзе якой асабліва вылучаешда Беларускі шынны камбінат "Белшына" (80% усёй прадукцыі нафтахіміі). Гуматэхнічныя вырабы для машынабудавання, хімічнай прамысловасці і Іншьіх галін вырабляюць у Бабруйску, Барысаве, Магілеве, Крычаве. Гумавы абутак - у Крычаве, Гомелі і Мазыры.

Атрымала развіццё ў Беларусі лакафарбавая і прамысловасць бытавой хіміі (Мінск, Ліда, Брэст, Пінск, Барысаў, Баранавічы, Калінкавічы і інш.). Аднак з-за высокіх выдаткаў на ўвозімыя сыравіну і матэрыялы, не вытрымлівае канкурэнцыі. Гэта праблемы тычыцца і іншых галін хімічнага комплексу (за выключэннем калійнай прамысловасці.

Хіміка-фармацэўтычная прамысловсць краіны мае добрыя перспектывы не толькі для цяперашняга, але і будучага развіцця. Актыўна развівацца яна пачала менавіта ў апошнія гады. Да того ж яна не кепска забяспечана сыравінай (як жывёльнага і расліннага паходжання, так і хімічнай), мае трывалую навуковую базу, падрыхтаваныя кадры. 3 4 тыс. найменняў лекаў, якія неабходныя для жыццядзейнасці чалавека (актыўны попыт складаюць 1000 найменняў), Беларусь вырабляе сёння амаль 1/3 частку. Вось чаму трэба актыўна праводзіць палітыку імпартазамяшчэння. Па стану на сённяшні дзень Беларусь вырабляе лекі практычна ўсіх фармакатэрапеўтычных групю Найбольш буйныя вытворцы “Мінскае ААТ'Медпрэпараты" (вырабляе звыш 300 відаў лекаў), Барысаўскі завод медпрэпаратаў (каля 180 найменняў лекаў), СП ”Фрэбор" па вытворчасці штучнай ныркі (амаль усю прадукцыю экспартуе), "Дыалек"_у Мінску, "Экзон" у Драгічыне, Гродзенскі завод медпрэпаратаў (г.Скідаль).

Мікрабіялагічная прамысловасць прадстаўлена вытворчасцю кармавых бялковых рэчываў з вуглявадароднай сыравіны (Наваполацкі ЗБВК, Мазырскі ЗКД), гідролізнай вытворчасцю (Бабруйск і Рэчыца), анцібіотыкаў немедыцынскага паходжання, кармавых вітамінаў і прэміксаў (Нясвіж і Пінск). 3-за вельмі высокай экалагічнай небяспечнасці Мазырскі і Наваполацкія заводы перапрафіліраваны на вытворчасць іншай прадукцыі і на іншую зыходную сыравіну (адходы збожжалерапрацоўкі).

Для далейшага развіцця хімічнага комплеса краіны неабходна найперш мадэрнізацыя вытворчасці, для чаго спатрэбяцца вялікія інвестьшыі. Нельга забывацца і аб тым, што гэта вельмі энергаёмістая і экалагічна небяспечная вытворчасць, што прымушае яе таксама ісці па шляху мадэрнізацыі.