- •I. Общие положения
- •II. Органы конвенции
- •III. Охрана нематериального культурного наследия на
- •IV. Охрана нематериального культурного наследия на
- •V. Международное сотрудничество и помощь
- •VI. Фонд нематериального культурного наследия
- •VII. Доклады
- •VIII. Переходные положения
- •IX. Заключительные положения
- •9 Студзеня 2006 г. N 98-з
- •Глава 1
- •Глава 2 дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
- •Глава 3 гiсторыка-культурныя каштоўнасцi
- •Глава 4
- •Выяўленне матэрыяльных аб'ектаў I нематэрыяльных
- •Праяўленняў творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць
- •Гiсторыка-культурную каштоўнасць
- •Глава 5
- •Наданне матэрыяльным аб'ектам I нематэрыяльным праяўленням
- •Творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай
- •Каштоўнасцi. Улiк гiсторыка-культурных каштоўнасцей
- •Глава 6 захаванне гiсторыка-культурных каштоўнасцей
- •Глава 7 аднаўленне гiсторыка-культурных каштоўнасцей
- •Глава 8 утрыманне I выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей
- •Глава 9 права ўласнасцi на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi
- •Глава 10 фiнансаванне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
- •Глава 11 заключныя палажэннi
- •Палажэнне аб аўтэнтычным фальклорным калектыве мастацкай творчасцi ў рэспублiцы беларусь
- •Па курсу "народная музычная творчасць"
- •Жанравы пералік фальклорных твораў з указаннем прыкладных узораў музычнай традыцыйнай класікі Беларусі
- •Літаратура
- •Бібліяграфія (Паводле т.Я. Якіменка)
- •Натаграфія
- •Аўдыяграфія
- •Балады................................................................... 32
Глава 2 дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
Артыкул 6. Дзяржаўныя органы, якiя ажыццяўляюць дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
Дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны ажыццяўляецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, мясцовымi Саветамi дэпутатаў, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, а таксама iншымi дзяржаўнымi органамi ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй.
Артыкул 7. Кампетэнцыя Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны:
вызначае дзяржаўную палiтыку ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;
уносiць у мiжнародныя арганiзацыi прапановы аб уключэннi гiсторыка-культурных каштоўнасцей у Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны або Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай;
(в ред. Закона Республики Беларусь от 07.05.2007 N 212-З)
ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы ў гэтай сферы ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, Законам Рэспублiкi Беларусь ад 21 лютага 1995 года "О Президенте Республики Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 17, ст. 179; Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., N 24, ст. 463), iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 8. Кампетэнцыя Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь забяспечвае рэалiзацыю дзяржаўнай палiтыкi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны шляхам:
зацвярджэння канцэпцый i рэспублiканскiх праграм па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны, забеспячэння iх выканання i кантролю за iм;
надання матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i пазбаўлення iх такога статусу;
устанаўлення парадку вядзення Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь;
устанаўлення парадку фармiравання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь i парадку азнаямлення з iнфармацыяй, якая змяшчаецца ў Банку звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь;
устанаўлення парадку часовага вывазу за межы Рэспублiкi Беларусь рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
ажыццяўлення iншых паўнамоцтваў у адпаведнасцi з гэтым Законам, iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 9. Кампетэнцыя Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь рэалiзуе дзяржаўную палiтыку ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны шляхам:
падрыхтоўкi прапаноў па асноўных напрамках дзяржаўнай палiтыкi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;
распрацоўкi, прыняцця (выдання) у межах сваёй кампетэнцыi актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;
арганiзацыi кантролю за выкананнем гэтага Закона, у тым лiку за ўтрыманнем i выкарыстаннем гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
каардынацыi дзейнасцi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання;
арганiзацыi i садзейнiчання ажыццяўленню мерапрыемстваў па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;
вядзення Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь;
забеспячэння фармiравання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь;
аказання юрыдычным i фiзiчным асобам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, арганiзацыйнай, метадычнай i iншай дапамогi па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;
выдачы юрыдычным i фiзiчным асобам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, абавязковых для выканання пiсьмовых прадпiсанняў у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;
удзелу ў мiжнародных праграмах па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;
удзелу ў дзейнасцi па вяртанню ў Рэспублiку Беларусь гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя апынулiся за яе межамi;
выдачы пiсьмовага дазволу на часовы вываз за межы Рэспублiкi Беларусь рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ажыццяўлення кантролю за выкананнем умоў iх часовага вывазу;
папулярызацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
ажыццяўлення iншых паўнамоцтваў у адпаведнасцi з гэтым Законам, iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 10. Кампетэнцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў i мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
1. Мясцовыя Саветы дэпутатаў удзельнiчаюць у рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны шляхам:
1.1. зацвярджэння рэгiянальных праграм па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i кантролю за iх выкананнем;
1.2. садзейнiчання ажыццяўленню мерапрыемстваў па захаванню i аднаўленню гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
1.3. садзейнiчання грамадскiм аб'яднанням у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;
1.4. папулярызацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
1.5. ажыццяўлення iншых паўнамоцтваў у адпаведнасцi з актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
2. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы ўдзельнiчаюць у рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны шляхам:
2.1. распрацоўкi рэгiянальных праграм па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i забеспячэння iх выканання;
2.2. арганiзацыi i садзейнiчання ажыццяўленню мерапрыемстваў па выяўленню матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, iх вылучэнню для надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
2.3. арганiзацыi i садзейнiчання ажыццяўленню мерапрыемстваў па захаванню i аднаўленню гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
2.4. правядзення ўлiку гiсторыка-культурных каштоўнасцей i забеспячэння кантролю за iх утрыманнем i выкарыстаннем;
2.5. аказання садзейнiчання грамадскiм аб'яднанням у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;
2.6. заахвочвання грамадзян, якiя пражываюць на адпаведнай тэрыторыi, да ўдзелу ў ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;
2.7. папулярызацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
2.8. ажыццяўлення iншых паўнамоцтваў у адпаведнасцi з гэтым Законам, iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 11. Беларуская рэспублiканская навукова-метадычная рада па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь
1. Беларуская рэспублiканская навукова-метадычная рада па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Навукова-метадычная рада) ажыццяўляе навукова-метадычнае забеспячэнне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.
2. Навукова-метадычная рада ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны:
2.1. прымае рашэннi аб неабходнасцi надання матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або аб адсутнасцi неабходнасцi надання iм такога статусу;
2.2. прымае рашэннi аб неабходнасцi аднясення гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да пэўнай катэгорыi або аб неабходнасцi змянення яе катэгорыi;
2.3. адабрае або не адабрае навукова-праектную дакументацыю на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый "0", "1", "2" i эталонах фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
2.4. выдае заключэннi аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдатаў на атрыманне пасведчанняў на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях;
2.5. выдае заключэннi аб немагчымасцi навукова абгрунтаванага аднаўлення гiсторыка-культурных каштоўнасцей у выпадку страты iмi iх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
2.6. выдае заключэннi аб поўным вывучэннi помнiкаў археалогii;
2.7. выконвае iншыя функцыi ў адпаведнасцi з гэтым Законам, iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
3. Палажэнне аб Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь i яе склад зацвярджаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.
4. Дзейнасць Навукова-метадычнай рады ажыццяўляецца за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на ўтрыманне Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, iншых крынiц фiнансавання, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
