- •Асноўны змест дысцыпліны тэма 1. Беларусь ў старажытны перыяд (2 гадзіны)
- •Тэма 2. Беларусь у раннім сярэднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці ўсходніх славян. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі беларусі (VIII – першая палова XIII ст.Ст.) (2 гадзіны)
- •Перыяд станаўлення дзяржаўнасці
- •Культура беларускіх зямель у іх-хііі стст.
- •Пытанні для абмеркавання і разважання
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Пытанні для абмеркавання і разважання:
- •Тэмы рэфератаў
- •Пытанні для абмеркавання і разважання:
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Асноўны змест дысцыпліны тэма 5. Беларускія землі ў час станаўлення індустрыяльнай цывілізацыі ў складзе расійскай імперыі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст. (2 гадзіны)
- •Тэма 6. Беларускія землі ў перыяд станаўлення і развіцця буржуазнага грамадства ў складзе расійскай імперыі (другая палова XIX – пачатак XX стст.) (2 гадзіны)
- •Тэма 7. Беларускія землі ў перыяд сацыяльных узрушэнняў у пачатку XX ст.(частка 1) (1 гадзіна)
- •Пытанні для абмеркавання і разважання:
- •Тэмы рэфератаў:
- •Літаратура
- •Пытаннi для абмеркавання I разважання:
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Асноўны змест дысцыпліны тэма 8. Бсср у мiжваенны перыяд (1921-1939 гг.) (2 гадзіны)
- •Пытаннi для абмеркавання I разважання
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Правілы напісання і афармлення рэфератаў
Тэмы рэфератаў:
Камітэт заходніх губерняў: асноўныя напрамкі дзейнасці (1831-1848 гг.).
Саслоўны і рэлігійны слад насельніцтва паводле перапісу 1897 г.
Беларускія старонкі дзекабрыстаў.
Адлюстраванне падзей вайны 1812 г. у творчасці беларускіх мастакоў першай паловы XIX ст.
В. Дунін-Марцынкевіч і С. Манюшка: творчае супрацоўніцтва класіка новай беларускай літаратуры і заснавальніка польскай класічнай музыкі.
М.М. Мураўёў і яго праграма мадэрнізацыі беларускіх земляў у складзе Расійскай імперыі.
Станаўленне і развіццё беларусазнаўства.
Класіцызм у архітэктура Беларусі першай паловы XIX ст.
Эклектыка ў архітэктуры Беларусі другой паловы XIX ст.
Гісторыя Беларусі ў мастацкіх творах Н.Орды.
Станаўленне беларускага нацыянальнага тэатра.
Культурнае жыццё Мінска на пачатку ХХ ст.
“Наша Ніва” у нацыянальным адраджэнні беларусаў (1906-1915 гг.).
Дэпутаты-беларусы ў I і II Дзяржаўных Думах.
Ідэалогія заходнерусізму і яе ўплыў на грамадска-палітычнае жыццё Беларусі.
Літаратура
Абезгауз, З.Е. Развитие промышленности и формирование пролетариата Белоруссии во второй половине XIX века / З.Е. Абезгауз. — Минск: Наука и техника, 1971.
Болбас, М.Ф. Развитие промышленности в Белоруссии (1795–1861 гг.) / М.Ф. Болбас. — Минск : Наука и техника, 1966.
Болбас, М.Ф. Промышленность Белоруссии: 1860–1900 / М.Ф. Болбас. — Минск: Изд-во БГУ, 1978.
Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII – пачатку XXI ст. У 2 кн. Кн.1 / А.А. Каваленя [і інш.]; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. – Мінск: Беларус. навука, 2011.
Гісторыя сялянства Беларусі: Са старажытных часоў да 1996 г.: у 3 т. / Нац. акад. навук Бел., Ін-т гісторыі; гал. рэд. М.П. Касцюк (старш.) і iнш.— Мінск: Бел. навука, 1997-2002.
Жытко, А.П. Дваранства Беларусі перыяду капіталізму. 1861-1914 гг. / А.П. Жытко. — Мінск: БДПУ, 2003.
Забаўскі, М.М. Расійская Дзяржаўная Дума ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1906–1917 гг.) /. М.М.Забаўскі. — Мінск : БДПУ, 1999.
История Беларуси в документах и материалах. / Авт.-сост. И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец. — Минск: Амалфея, 2000.
Канфесіі на Беларусі (канец XVIII — XX ст.) / В.В. Грыгор’ева [і інш.]; навук. рэд. УЛ. Навіцкі. — Мн.: ВП «Экаперспектыва», 1998.
Лепеш, О.В. Комитет западных губерний: организация и деятельность (1831 – 1848 гг.) / Лепеш О.В. – Минск: РИВШ, 2010.
Липинский, Л.П. Столыпинская аграрная реформа в Белоруссии / Л.П. Липинский. — Минск : Изд-во БГУ, 1978.
Лугаўцова, С.Л. Палітыка самадзяржаўя ў адносінах да дваранства Бела-pyci (1831—1856 гг.) / С.Л. Лугаўцова // Пытанні гісторыі Беларусі: зб. навук. арт. / Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка; пад агул. рэд. A.M. Лютага. — Мінск: БДПУ, 1998.
Люты, A.M. Дваранства Беларусі ў перыяд разлажэння і крызсу феадалізму (канец XVIII — першая палова XIX ст.): вучэбна-метадычны дапаможнік / Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка / А.М. Люты, Г.М. Туміловіч. — Мінск: БДПУ, 1991.
Люты, A.M. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі у другой палове XVIII — першай палове XIX ст. / А.М. Люты. — Мінск: БДПУ, 2004.
Марозава, С.В. Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1893) / С.В. Марозава. — Гродна: ГрДУ, 2001.
Полетаева, Н.И. Купечество Беларуси 60-е гг. XIX – начало XX в. – Минск, 2004.
Самбук, С.М. Политика царизма в Белоруссии во второй половине XIX в. / С.М. Самбук. — Минск: Наука и техника, 1980.
Слобожанин, В.П. Земское управление в Белоруссии / В.П. Слобожанин. — Минск: Право и экономика, 1994.
Смяховіч, М. Арганізацыя і асобы: паўстанне 1830–1831 гг. на Беларусі / М. Смяховіч // Полымя. — 1996. — № 4.
Соркіна, І. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. – Вільня, 2010.
Таляронак, С. Грамадска-палітычны рух на Беларусі напярэдадні вайны 1812 г. / С. Таляронак // Беларускі гістарычны часопіс. — 1994. — № 3.
Таляронак, С.В. Палітыка царызму ў адносінах да каталіцкай i уніяцкай царквы на Беларусі (1772—1839 гг.) / С.В. Таляронак // Весці Акадэміі навук Беларусі. Сер. грамад. навук. — 1992. — № 2.
Терешкович, П.В. Этническая история Беларуси XIX – начала XX в. / П.В. Терешкович. – Минск, 2004.
Чепко, В.В. Города Белоруссии в первой половине ХІХ века (Экономическое развитие) / В.В. Чепко. — Минск : Изд-во БГУ, 1981.
Чепко, В.В. Сельское хозяйство Белоруссии в первой половине XIX века / В.В. Чепко. — Минск: «Наука и техника», 1966.
Черепица, В.Н. Михаил Осипович Коялович. История жизни и творчества / В.Н. Черепіца. – Гродно, 1998.
Шалькевич, В.Ф. Кастусь Калиновский: страницы биографии / В.Ф. Шалькевич. — Минск : Университетское, 1988.
Швед, В.В. Паміж Польшчай і Расіяй: грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772—1863 гг.) / В.В. Швед. — Гродна: ГрДУ, 2001.
Швед, В. Беларускія старонкі гісторыі дзекабрыстаў / В. Швед. — Мінск: БелНДІДАС, 1998.
Яноўская, В.В. Хрысціянская царква ў Беларусі ў 1863-1914 гг. / В.В. Яноўская. – Мінск, 2002.
МОДУЛЬ 3. БЕЛАРУСЬ У САВЕЦКІ ПЕРЫЯД.
СТАНАЎЛЕННЕ І РАЗВІЦЦЁ НЕЗАЛЕЖНАЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ(1917-2012 гг.)
АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ
ТЭМА 7. БЕЛАРУСКIЯ ЗЕМЛI Ў ПЕРЫЯД САЦЫЯЛЬНЫХ УЗРУШЭННЯЎ У ПАЧАТКУ ХХ СТ. (частка 2)
(1 гадзіна)
Абвастрэнне палітычнага і сацыяльна-эканамічнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Барацьба агульнарасійскіх і беларускіх партый за выбар шляхоў грамадскага развіцця. Бальшавізацыя Саветаў.Перамога Кастрычнiцкай рэвалюцыi у Петраградзе. Абвяшчэнне Савецкай улады.
Рэвалюцыйныя падзеi на Беларусi i Заходнiм фронце. Утварэнне i пачатак дзейнасцi органау Савецкай улады Заходняй вобласцi i фронту. Адносiны беларускiх нацыянальных арганiзацый да Кастрычнiцкай рэвалюцыi. Першы Усебеларускi з’езд (снежань 1917 г.) i яго рашэннi.
Ваенная iнтэрвенцыя Германii. Брэсцкi мiрны дагавор i яго наступствы.
Спробы фармiравання беларускай дзяржаунасцi на нацыянальна-дэмакратычнай аснове. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублiкi (БНР). Захады БНР у галiне дзяржаунага будаунiцтва i культурна-асветнiцкай сферы. Палiтычны крызiс БНР.
Завяршэнне нямецкай акупацыi Беларусi. Шляхi фармiравання беларускай дзяржаунасцi на класава-рэвалюцыйнай аснове. Дзейнасць Беларускага нацыянальнага камiсарыята i Беларускiх секцый РКП(б) па стрварэнню Беларускай савецкай рэспублiкi. Пазiцыя бальшавiкоу у беларскiм пытаннi. Абвяшчэнне ССРБ. Першы Усебеларускi з’езд Саветау. Утварэнне Лiтоуска-Беларускай ССР (ЛiтБел).
Савецка-польская вайна. Палiтыка Ю. Пiлсудскага у адносiнах да Беларусi. Барацьба супраць польскiх iнтэрвентау. Завяршэнне савецка-польскай вайны. Другое абвяшчэнне ССРБ. Рыжскi мiрны дагавор у лёсе беларусау. Беларускае пытанне пры афармленнi Версальска-Вашынгтонскай сiстэмы.
план семінара
6. ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ беларусІ Ў ПАСЛЯКАСТРЫЧНІЦКІ ПЕРЫЯД
(1917-1921 гг.).
(2 гадзіны)
План
Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. і ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі
Праблема беларускай дзяржаўнасці ў грамадска-палітычным руху Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні.
Абвяшчэнне і дзейнасць Беларускай Народнай Рэспублікі ва ўмовах нямецкай акупацыі (сакавік-снежань 1918 г.).
Утварэнне ССРБ і Літоўска-Беларускай ССР.
Вайна Польшчы і Савецкай Расіі. Другое абвяшчэнне БССР. Рыжскі мір.
Асноўныя паняцці, тэрміны, асобы:
Савецкая улада, дыктатура пралетарыяту, Першы Усебеларускi з’езд, Ваенная интэрвенцыя Германii, Беларуская Народная Рэспублiка, Брэсцкi мiр, ССРБ, Лiтоўска-Беларуская ССР, Савецка-польская вайна, Рыжскi мiр, разруха, iнфляцыя, беспрацоуе, бежанцы, лiкбез.
Ленiн У.I., Iгнатоускi В., Кнорын В., Ластоускi В., Мяснiкоу А., Луцкевiч А., Пiлсудскi Ю.Чарвякоў А.Р., Варонка I., Жылунович Д.Ф., Мiцкявiчус-Капсукас В.
Асноўныя падзеі:
25 кастрычніка 1917 г.- перамога ўзброенага паўстання ў Петраградзе,
кастрычнік - лістапад 1917 г. - усталяванне савецкай улады на неакупаванай тэрыторыі Беларусі,
26 лістапада 1917 г. - утварэнне абласнога выканаўчага камітэту Савета дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах) і Савета народных камісараў Заходняй вобласці,
15-17 снежня 1917 г. - I Усебеларускі з'езд (кангрэс) прадстаўнікоў беларускіх партый і арганізацый,
12 студзеня 1918 г. - пачатак мяцежа корпуса генерала Доўбар-Мусніцкага супраць савецкай улады,
31 студзеня 1918 г. дэкрэт СНК РСФСР аб утварэнні Беларускага нацыянальнага камісарыяту (Белнацкама),
18 лютага 1918 г. - пачатак наступлення нямецкіх войск і акупацыі Цэнтральнай і Ўсходняй Беларусі,
20-21 лютага 1918 г. - утварэнне ў Мінску (ад імя Рады Ўсебеларускага з'езду) Народнага сакратарыяту Беларусі — першага урада Беларусі пасля распаду Расійскай імперыі,
3 сакавіка 1918 г. - заключэнне Брэсцкага міру з Германіяй,
9 сакавіка 1918 г. - абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР),
18 сакавіка 1918 г. - перайменаванне Рады Ўсебеларускага з'езду ў Раду БНР,
25 сакавіка 1918 г. - абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР),
лістапад - снежань 1918 г. - вызваленне Беларусі ад нямецкіх захопнікаў,
1 студзеня 1919 г. - абвяшчэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусія (ССРБ.). Утварэнне Часовага працоўна-сялянскага ўраду Беларусі на чале з Д.Ф.Жылуновічам,
1 студзеня 1919 – пачатак 1920-х гг. - частковае дзеянне на тэрыторыі Беларусі заканадаўчых актаў РСФСР,
2-3 лютага 1919 г. - I Усебеларускі з'езд Саветаў. Прыняцце першай Канстытуцыі ССРБ. Выбары ЦВК Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (ЛітБелССР),
1919-1939 г. - паланізацыя заходніх тэрыторый Беларусі,
27 лютага 1919 г. - першае аб'яднанае паседжанне ЦВК ЛітБелССР і ЦВК ССРБ,
сакавік 1919 г. - кастрычнік 1920 г. - польска-савецкая вайна,
31 ліпеня 1920 г. - прыняцце «Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі»,
лістапад - снежань 1920 г. - Слуцкае паўстанне,
18 сакавіка 1921 г. - падпісанне ў Рызе мірнага дагавору паміж Савецкай Расеей і Польшчай (аб падзеле тэрыторыі суверэнай БССР без удзелу прадстаўнікоў апошней).
