- •Асноўны змест дысцыпліны тэма 1. Беларусь ў старажытны перыяд (2 гадзіны)
- •Тэма 2. Беларусь у раннім сярэднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці ўсходніх славян. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі беларусі (VIII – першая палова XIII ст.Ст.) (2 гадзіны)
- •Перыяд станаўлення дзяржаўнасці
- •Культура беларускіх зямель у іх-хііі стст.
- •Пытанні для абмеркавання і разважання
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Пытанні для абмеркавання і разважання:
- •Тэмы рэфератаў
- •Пытанні для абмеркавання і разважання:
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Асноўны змест дысцыпліны тэма 5. Беларускія землі ў час станаўлення індустрыяльнай цывілізацыі ў складзе расійскай імперыі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст. (2 гадзіны)
- •Тэма 6. Беларускія землі ў перыяд станаўлення і развіцця буржуазнага грамадства ў складзе расійскай імперыі (другая палова XIX – пачатак XX стст.) (2 гадзіны)
- •Тэма 7. Беларускія землі ў перыяд сацыяльных узрушэнняў у пачатку XX ст.(частка 1) (1 гадзіна)
- •Пытанні для абмеркавання і разважання:
- •Тэмы рэфератаў:
- •Літаратура
- •Пытаннi для абмеркавання I разважання:
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Асноўны змест дысцыпліны тэма 8. Бсср у мiжваенны перыяд (1921-1939 гг.) (2 гадзіны)
- •Пытаннi для абмеркавання I разважання
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэмы рэфератаў
- •Літаратура
- •Правілы напісання і афармлення рэфератаў
Асноўны змест дысцыпліны тэма 5. Беларускія землі ў час станаўлення індустрыяльнай цывілізацыі ў складзе расійскай імперыі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст. (2 гадзіны)
Тэрыторыя і насельніцтва. Адміністрацыйны падзел. Сацыяльная і нацыянальна-рэлігійная структура насельніцтва. Яе асаблівасці. Катэгорыі сялян. Становішча і склад гарадскога насельніцтва.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Разлажэнне феадальна-прыгонніцкага ладу і фарміраванне капіталістычных адносін. Развіццё таварнай вытворчасці ў сельскай гаспадарцы. Пачатак яе спецыялізацыі. Новыя з’явы ў агратэхніцы. Структура і формы арганізацыі прамысловай вытворчасці. Вотчынныя і купецкія мануфактуры. Рост выкарыстання наёмнай працы. Будаўніцтва дарог і каналаў. Гандаль. Кірмашы. Узрастанне ролі гарадоў і мястэчкаў.
Вайна 1812 г. і Беларусь. Расійска-французскія адносіны і палітычная сітуацыя ў заходніх губернях напярэдадні вайны. Праект адраджэння Вялікага княства Літоўскага. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1812 г. Палітыка французскіх улад. Дзейнасць Часовай камісіі ўрада Вялікага княства Літоўскага. Адносіны шляхты да Напалеона. Пазіцыі сялянства. Партызанскі рух. Удзел насельніцтва Беларусі ў баявых дзеяннях. Разгром французскіх войскаў на Бярэзіне. Вынікі вайны для Беларусі.
Урадавая палітыка. «Польскае пытанне» і ўрадавая палітыка. Эвалюцыя саслоўнай палітыкі. Ваенныя пасяленні. Актуалізацыя сялянскага пытання ў другой чвэрці XIX cт. Люстрацыя дзяржаўных маёнткаў. Інвентарная рэформа. Канфесіянальная палітыка. Полацкі царкоўны сабор і яго вынікі. Змяненні палітыкі ў галіне асветы. Заканадаўства. Камітэт заходніх губерняў і яго дзейнасць. Русіфікацыя і яе сутнасць.
Грамадска-палітычнае жыццё і яго накірункі. Тайныя таварыствы вучнёўскай моладзі і іх дзейнасць. Дзекабрысты. Беларусь у планах дзекабрыстаў. Бабруйскі план паўстання. «Таварыства ваенных сяброў». Выступленне дзекабрыстаў у Літоўскім корпусе і ў Бабруйскай крэпасці. Разгром тайных таварыстваў.
Шляхецкае паўстанне 1830—1831 гг. Яго мэты і праграма дзеянняў. Развіццё паўстання ў заходніх і паўднёвых раёнах Беларусі. Мабілізацыя сялян і мяшчан. Бітва за Вільню. Падаўленне паўстання.
«Дэмакратычнае таварыства». Ф. Савіч. «Саюз свабодных братоў». Зараджэнне беларускага нацыянальна-культурнага руху.
«Заходнерусізм» і яго прадстаўнікі: мітрапаліт літоўскі І. Сямашка, І. Грыгаровіч і інш.
Культура. Рамантызм і асветніцтва. Фарміраванне сістэмы свецкай і духоўнай адукацыі. Віленская навучальная акруга. Віленскі універсітэт. Гімназіі. Павятовыя вучылішчы. Царкоўнапрыходскія школы. Змены ў сістэме адукацыі. Беларуская навучальная акруга. Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Віцебская настаўніцкая семінарыя. Духоўная адукацыя. Полацкая езуіцкая акадэмія. Ваеннае і прафесійнае навучанне. Зараджэнне і развіццё археаграфіі, крыніцазнаўства, славяназнаўства, беларусазнаўства, этнаграфіі і археалогіі. Прыродазнаўчыя веды: батаніка, біялогія, фізіялогія, хімія. Станаўленне новай беларускай мовы і літаратуры. Рамантызм: А. Міцкевіч, Я. Чачот, У. Сыракомля, Я. Баршчэўскі. Пераход да рэалізму. В. Дунін-Марцінкевіч. Ананімная паэзія. Мастацтва. Тэатр. Музыка. А. Абрамовіч, М. Агінскі, Д. Стэфановіч, С. Манюшка. Архітэктура і горадабудаўніцтва. Палацава-сядзібнае будаўніцтва. Класіцызм. Неаготыка. Жывапіс. Віленская школа жывапісу. Я. Дамель, І. Аляшкевіч, В. Ваньковіч, І. Хруцкі, В. Дмахоўскі. Графіка. Скульптура.
