- •Краязнаўства Беларусі
- •Пошук інфармацыі. Праца ў архіве.
- •Бібліятэкі
- •Формы краязнаўчай пазашкольнай працы
- •Краязнаўчыя вандраванні, падарожжы і экскурсіі
- •Мэты пахода
- •Методыка складання маршрута
- •Спіс асабістага рыштунка
- •Спіс групавога рыштунку
- •Як даць імя
- •Некаторыя правілы вызначэння этымалогіі назвы тапоніма
- •Гідронімы
- •Характэрныя групы тапонімаў (назваў населеных месцаў)
- •Тапанімія Віцебска
- •Літаратура
- •Як узяць пад ахову аб’ект, які мае рысы гісторыка-культурнай каштоўнасці
- •Літаратура па гкк г. Віцебска
Формы краязнаўчай пазашкольнай працы
Больш актыўна краязнаўства выкарыстоўвалася ў пазашкольнай і пазаўрочнай працы. Такі від дзейнасці забяспечваў запатрабаванні і глыбокае задавальненне пазнавальных інтарэсаў школьнікаў у працэсе вывучэння асноў гуманітарных навук. Яно ажыццяўлялася праз дзейнасць
гурткоў розных накірункаў,
экскурсіі і паходы па родным краі,
работу школьных музеяў,
краязнаўчую працу навучэнцаў у складзе навуковых экспедыцый,
праз ахову помнікаў,
пошукавую
вечарыны
віктарыны
канферэнцыі
алімпіяды і іншыя віды дзейнасці.
На пачатку 1990-х небываламу ўзлёту школьнага краязнаўства спрыяла распрацоўка і правядзенне Усебеларускай экспедыцыі “Наш край”, якая стала своеасаблівым вынікам турысцка-краязнаўчай працы, праведзенай у папярэднія гады. Не гледзячы на падабенства назваў (“Наш край” – “Мая Радзіма – СССР”), гэта экспедыцыя вывела краязнаўчы рух на якасна новы ўзровень. Можна лічыць, што пастанова аб правядзенні Усебеларускай экспедыцыі “Наш край” аднавіла сапраўдны краязнаўчы рух у сучасным яго разуменні, вызваліла яго ад ухілу ў турысцка-аздараўленчую накіраванасць.
Краязнаўчыя вандраванні, падарожжы і экскурсіі
Усе віды падарожніцтва – экспедыцыі, падарожжы, экскурсіі і вандраванні – маюць надзвычайна важнае значэнне з краязнаўстве. Аднак, не ўсе з іх магчыма выкарыстоўваць у працы настаўніка. Адны з іх патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі іх ўдзельнікаў і сродкаў. Экскурсіі найбольш простыя, не вымагаюць вялікіх грошай. Яны разлічаны на першапачатковае вывучэнне і пазнаванне краіны. Жаданне да вандраванне ў крыві чалавека. Яно . яшчэ ў 1925 г. малады віцебскі краязнаўца Марыновіч з сваім сябрам, вышайшы з Віцебска ранняй вясной, вярнуліся ўвосень, прайшоўшы па БССР каля 800 вёрст пехатою, нічога не маючы з сабою, акрамя дакументаў і запісных кніжак3.
Новыя ўражанні выклікаюць у вандроўніка дапытлівасць, гадуюць здольнасць меркаванняў, параўнанняў, абагульненняў, наогул развіваюць інтэлект вандроўка сваімі ўражваннямі дае грунт для далейшага развіцця чалавека і разам з тым з’яўляецца найбагацейшай ілюстрацыяй да вед вандроўніка.
Акрамя культурнага і асветніцкага, мае і сялікае сацыяльнае значэнне. Яно выхоўвае грамадскія якасці і салідарнасць. Новыя знаёмствы і погляды новых знаёмых развіваюць уменні арыентавацца ў розных сацыяльных адносінах. Разам з тым, вандраванне, паказваючы ўсё новыя і новыя прыгажосці краю, развівае эстэтычныя погляды вандроўніка. Зразумела, вандраванні загартоўваюць вандроўніка фізічна.
Але найбольш важнае значэнне вандравання – краязнаўчае. Вандроўца ўбачыць тое, што не зможа ўбачыць даследчык, які знаходзіцца ў кабінеце. У працэсе вандравання ён навучыцца быць даследчыкам.
Мэты пахода
Экскурсійныя (наведаць месцы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю знакамітых людзей)
Выхаваўчыя ()
Навуковыя (сабраць гербарый, этнаграфічныя ці фальклорныя звесткі, археалагічная разведка)
Аздараўленчыя
Вучэбныя (навучыць раскладваць вогнішча, ставіць намёт, арыентавацца на месцы)
Спартыўныя (прайсці маршрут, выканаць разрад)
Пазнавальны (пазнаёміцца з бытам і норавам людзей, пабачыць іншыя месцы)
