- •Краязнаўства Беларусі
- •Пошук інфармацыі. Праца ў архіве.
- •Бібліятэкі
- •Формы краязнаўчай пазашкольнай працы
- •Краязнаўчыя вандраванні, падарожжы і экскурсіі
- •Мэты пахода
- •Методыка складання маршрута
- •Спіс асабістага рыштунка
- •Спіс групавога рыштунку
- •Як даць імя
- •Некаторыя правілы вызначэння этымалогіі назвы тапоніма
- •Гідронімы
- •Характэрныя групы тапонімаў (назваў населеных месцаў)
- •Тапанімія Віцебска
- •Літаратура
- •Як узяць пад ахову аб’ект, які мае рысы гісторыка-культурнай каштоўнасці
- •Літаратура па гкк г. Віцебска
Характэрныя групы тапонімаў (назваў населеных месцаў)
Узнікненне назваў звязана з шэрагам акалічнасцяў, асаблівасцямі гістарычных абставін, эпохі. Назвы пэўнай мясцовасці фарміраваліся на працягу ўсёй яе гісторыі. Кожная эпоха пакідае сваю тапанімію, мае сваю спецыфіку.Такім чынам, па назве можна выявіць, калі ўтварылася паселішча, абставіны яго утварэння Кожная эпоха пакідала сваю тапанімію.
Можна выдзяляць некалькі гістарычных пластоў. Першапачаткова назвы былі нарыцальнымі (відавымі), якія азначалі геаграфічны аб’ект (гара, рака – Дон, Днепр – Дн, Дон – вада з індаіранскага), асаблівасці прыроднага асяроддзя. Пазней сталі ўжывацца тыя, што азначаюць грамадскую структуру і ідэалогію, анімістычныя ўяўленні. У перыяд развітога родавага ладу з’яўляюцца назвы азначаючыя агульнасць насельніцтва (палачаны, крывічы, дрыгавічы). З’яўленне прыватнай уласнасці, фарміраванне раннефеадальных дзяржаў спрыяла ўзнікненню прыналежных назваў. Так, назвы гарадоў Кіеў (ад Кія), Тураў (ад Тура), Рагачоў (ад Рогача), Браслаў (ад Брачыслава), Барысаў (ад Барыса), Мсціслаў (ад Мсціслава), Давід-Гарадок пайшлі ад імёнаў князёў, па загадзе якіх яны былі заснаваны. Распаўсюджваюцца назвы, якія адлюстроўваюць гаспадарчае жыццё: Буда, Гута, Рудня, Паташня. Некаторыя назвы населеныя пункты атрымалі ў сувязі з модай. Бельмонт, Монблан, Швейцарыя, Цівалі, Монплезір калісці з’яўляліся шляхецкімі сядзібамі. Іх валадары надаючы такія назвы падражалі Заходняй Еўропе. Да 1913 г., да святкавання 300-годдзя дома Раманавых мяняюць назвы вёскам на Раманава. Так, вядомая в. Слабодка Браслаўскага раёна некаторы час была Раманава. Была на Віцебшчыне вёска Божая Ласка, Новы Іерусалім. Некаторыя назвы мянялі сваю назву па жаданню валадароў. Народныя назвы свядома замяняліся на “лепшыя”: Трыполле – Тирасполь (Ціраспаль); Мар’іна поле – Марыполе – Марымпаль; Ганаполле – Аннаполь.
У савецкія часы з’явілася шмат новых назваў. Звязаны ў большасці з ідэалагічнымі зменамі. Яны адлюстроўвалі новыя рэаліі. Адсюль назвы: Октябрь, Партызанаўка, Леніно, Кіровск, Чапаевка. На назвал адлюстраваліся працэсы калектывізацыі, індустрыялізацыі, Вялікай Айчыннай вайны, мараў пра пабудову камунізма. Асабліва шмат было пераіменаванняў. Так, Прапойск стаў Слаўгарадам, Ігумен – Чэрвенем. Асабліва шмат іх было ў перыяд праўлення Хрушчова. Звязаны яны былі тым, што на 1980 г. планавалася пабудова камунізма. У новы лад не выпадала ўваходзіць з недобрагучнымі назвамі. Таму горад Дрыса стаў Верхнядзвінскам. Халуі, Жываглодавічы, Чорная Гразь, Балваны, Дурынічы, Забулдыніна. Вёска Парэчнае Віцебскага раёна мела гістарычную назву Дрыч’і Лукі, пазней Дрычалукі. У другой палове ХХ ст. на карце Беларусі з’явіліся новыя гарады – Салігорск, Новалукомль, Новаполацк, Светлагорск.
У этымалогіі славянскіх назваў можна вылучыць наступныя групы:
назвы, атрыманыя па асаблівасці прыроднага асяроддзя
назвы, атрыманыя ад гідронімаў
асаблівасцях рэльефу: геалогія, флора, фауна
Горкі, Астраўкі, Астраўскія, Асінаўка, Заполле, Загараны, , Быкі, Бычыха, Камень, Дубкі
назвы, якія ўтварыліся ад імёнаў і прозвішчаў асоб:
Заслаўе, Браслаў, Мсціслаў, Дывыд-Гарадок, Тураў, Рагачоў, Кіеў. Пецярбург, Екацярынадар. Харытонаўка, Кузьміно, Васільчыцы, Ульянавічы, Герасімава, Мазалава, Аўтушкава, Яроміна
назвы, атрыманыя звязаныя з гаспадарчым жыццём, заняткамі насельніцтва (земляробствам, рамяством і гандлем, промысламі), азначаюць сацыяльна-гаспадарчую прыналежнасць.
с/г Ляда, Стадолішча, Лядзенкі, Лядзішча, Ляднікі
Рудня, Паташня, Гута, Тартак, Млынок, Цагельня
Баброўнікі, Псярцы, Пушкары, Півавары, Сакольнікі
сацыяльна-гаспадарчая прыналежнасць Слабада (на Віцебшчыне 36 вёсак маюць такую назву і яшчэ 18 – Слабодка), Слабадзішча, Агароднікі, Ганчарны канец, вуліца Плотніцкая, Обжорный ряд (у Маскве).
назвы, звязаныя з анімістычнымі ўяўленнямі, грамадскай структурай і ідэалогіяй, этнічным паходжаннем.
Этнічная прыналежнасць: Шведы, Ляхі, Ляхавічы, Прусы, Лытыгаль (Сенненскі), Латышова, Латышонкі, Латышы, Літоўцы, Літоўшчына, Ліцвянкі, Ліцвінава, Маскалёўшчына, Маскалёва, Маскаляняты, Маскалішкі, Цыганы (Гарадоцкі), Цыганкі (Сенненскі)
Новаствораныя назвы,
запазычаныя, якія адлюстроўваюць павевы моды, стылю (напрыклад, на замежныя назвы, антычнасць (Швейцарыя, Ціраспаль, Манплезір, Манблан (Здраўнёва))
характарызуюць асаблівасці гістарычнай эпохі: (савецкай: Октябрь, Чырвоны партызан, Партызанаўка, Кастрычнік, Перамога, Кіраў, Ленінск).
іншыя: Светлагорск, Наваполацк, Новалукомль, Салігорск, Слаўгарад, Верхнедзвінск, чыг. станцыя Беларусь, Дзяржынск– ч/ст. Койдавана.
нетлумачальныя
