- •Краязнаўства Беларусі
- •Пошук інфармацыі. Праца ў архіве.
- •Бібліятэкі
- •Формы краязнаўчай пазашкольнай працы
- •Краязнаўчыя вандраванні, падарожжы і экскурсіі
- •Мэты пахода
- •Методыка складання маршрута
- •Спіс асабістага рыштунка
- •Спіс групавога рыштунку
- •Як даць імя
- •Некаторыя правілы вызначэння этымалогіі назвы тапоніма
- •Гідронімы
- •Характэрныя групы тапонімаў (назваў населеных месцаў)
- •Тапанімія Віцебска
- •Літаратура
- •Як узяць пад ахову аб’ект, які мае рысы гісторыка-культурнай каштоўнасці
- •Літаратура па гкк г. Віцебска
Тапанімія Віцебска
Першая вуліца Віцебска – Прабойная. Вяла з Верхняга замка ў Ніжні. Была Руская вуліца, там, дзе цяпер Кліны (вуліцы Клінічныя, інтэрнат ВДУ). Назва надаецца па адметным прызнакам. Калі такіх шмат – не цікава.
Назвы замкаў – Горні (Верхні), Дольны (Ніжні), Узгорскі. Летняя рэзідэнцыя – Лукішкі.
Вуліца Замкавая была Дамініканскай вуліца, потым вуліцай Кірава. Некалькі месяцаў (8–9) з’яўлялася вуліцай Каменева, потым зноў Кірава. З 1977 г. зноў стала Замкавай.
Працэс аднаўлення гістарычных назваў адбываўся з другой паловы 1980-х гг. Пры Віцебскім гарвыканкаме працавала тапанімічная камісія. У яе склад уваходзілі вядомыя спецыялісты, выкладчыкі вну, грамадскія дзеячы: Г.М. Мезенка, В.М. Арлоў, В.У. Акуневіч, М. Пішчулёнак. Членамі камісіі ставіліся пытанні пра аднаўленне гістарычных назваў горада. Аднак, па шэрагу прычын амаль ні водная прапанова не была ажыцяўлена. Выключэнне складае толькі назва аўтобуснага прыпынка “Ратуша”, і вуліца, названая ў гонар выдатнага віцебскага гісторыка А. Сапунова. Адзіны горад у Беларусі, у якім назвы гістарычныя назвы вуліцам былі ў большасці вернуты з’яўляецца Маладзечна. Вяртанне гістарычных назваў назіраецца і ў Мінску: Каменная горка, Віленскі тракт, Кальварыя.
Найбольш распаўсюджаная назва вуліцы на Беларусі – Цэнтральная. Яе назва сустракаецца ў 420 населеных пунктах краіны. У Рагачове з прыблізна 215 назваў вуліц 80 названы ў гонар касманаўтаў.
У Віцебску характэрнай асаблівасцю з’яўляецца наданне назваў вуліцам па парадкавым нумары ўжо існуючай: 1-я Лужаснянская, 2-я Лужаснянская, 5-я Лужаснянская і г.д. Віцебску ў гэтым сэнсе належыць рэкорд не толькі па краіне, а верагодна па СНД – у горадзе існуе 25 Гарадоцкіх вуліц.
Самая малая вуліца горада – Маякоўскага (150 м., як і Энгельса, 4-я Садовая), самая вялікая – Ленінградская (7,3 км.). Самая шырокая вуліца Віцебска – Маскоўскі праспект (72 м.). вуліца Кірава – 64,5 м.
Цікавасць выклікае мікратапанімія горада. Яна – візітовая картка месца. Сведчанне асаблівасцяў гістарычнага, культурнага, сацыяльнага жыцця. Сярод найбольш цікавых мікратапонімаў Віцебска прыгадаем наступныя: Маскалі – раён вул. Ленінградскай ад Полацкага рынка да Ціраспаля, дзе сяліліся і жывул стараверы. Пасёлак Тарны атрымаў сваю назву ў 1930-я гг., калі там пабудавалі завод па вырабу тары для перавозкі снарадаў. Яма – віцебскі амфітэатр і тэрыторыя наваколляў, які язнаходзяцца ў нізіне. Дзевятка – пасёлак “Віцьба” і комплекс будынкаў Віцебскай абласной псіхіятрычнай бальніцы, названы па прычыне знаходжання на 9-м км ад Віцебска. Ленінка – назва абласной бібліятэкі якая мае імя У.І. Леніна. Тапонімы адлюстроўваюць і пачуццё гумару мясцовага нсаельніцтва. Прыгадаем цікавыя назвы сфарміраваліся ў старажытнасці, але амаль не выкарыстоўваюцца сучаснікамі Задунаўе, Заручаўе, Пескавацік (ад асаблівасцяў грунта, г.зн. шмат пяску), Маркаўшчына (ад манастыра, які згодна легендзе быў заснаваны нейкім Маркам), Гутараўшчына (ад прозвішча Гутар), Фермапілы (ад асаблівасцяў рэльефа – вельмі вузкае месца), Узгор’е, Валатоўкі, архірэйская дача і інш. Так, у Лепелі ёсць цікавы мікратапонім Сквозняк, таму, што побач знаходзіцца бар “7 вятроў”. Краму, якая працуе без абеда называюць Суткі.
Цікавыя і незвычайныя назвы Віцебшчыны.
Манголія вёска ў Сенненскім раёне. Першую хату тут пабудаваў салдат, якія вярнуўся з руска-японскай вайны і атрымаў за геройства надзел зямлі. Назваў вёску ў гонар той зямлі дзе ваяваў і ўдалося выжыў. У Талачынскім раёне ёсць вёска Байкал. Ад баёк – чалавек, які шмат гаворыць, баіць байкі. Дзярэўня – назва вёскі ў Чашніцкім раёне. В. Яя ў Браслаўскім раёне. Верагодна фіна-угорскае паходжанне слова “лёд”, г.зн. было месца, дзе яго было шмат ці ён пазней сыходзіў увесну. Ксты Полацкага раёна – “крыжы”. Была ў Полацкім раёне вёска Жалейка.
