- •1. Методыка беларускай мовы як навука
- •2. Беларуская мова як прадмет у пачатковых класах
- •3. Сучасны гукавы аналітыка-сінтэтычны метад навычання грамаце
- •4. Урокі навучання грамаце ў падрыхтоўчы перыяд
- •Гукі і літары
- •Склад і націск
- •5. Сістэма працы ў букварны і паслябукварны перыяды
- •8. Развіцце маўлення і мыслення ў перыяд навучання грамаце
- •6. Актуальныя праблемы пачатковага навучання мовы
- •7. Навучанне пісьму ў букварны перыяд Задачы навучання пісьму у перыяд навучання грамаце.
- •9. Фарміраванне навыкаў чытання
- •Віды работ над тэкстам:
- •10. Працэс працы з мастацкім тэкстам у пачатковых класах
- •11. Арганізацыя урокаў чытання
- •12. Асаблівасці методыкі чытання твораў розных жанраў Чытанне апавяданяу.
- •Чытанне і аналіз зместу баек.
- •8) Падрыхтоўка да выразнага чытання
- •9) Праца з крылатыми выразами
- •13. Чытанне і аналіз вершаў, методыка працы з імі
- •14. Чытанне казак, аналіз іх зместу
- •Выкарыстанне прыказак і загадак
- •15. Арфаграфічныя практыкаванні і іх віды
- •16. Урокі пазакласнага чытання
- •17. Метады і прыемы навучання мове
- •18. Методыка вывучэння асноў фанетыкі і графікі.
- •19. Выпрацоўка навыкаў літаратурнага вымаўлення.
- •21. Сістэма вывучэння марфемнай будовы слова.
- •22. Задачы вывучэння назоўніка ў пачатковых класах
- •23. Змест і задачы вывучэння прыметніка
- •24. Змест і задачы вывучэння дзеяслова ў пачатковых класах
- •25. Фарміраванне арфаграфічных навыкаў
- •26. Тыпы і структура ўрокаў буларускай мовы
- •27. Задачы і шляхі развіцця маўлення вучняў у пачатковых класах
- •28. Праца са зловазлучэннем і сказам
- •29. Вусныя і пісьмовыя пераказы
- •30. Вусныя апавяданні і пісьмовыя сачыненні.
Гукі і літары
У гэты перыяд даецца паняцці аб гуках мовы, уводзіцца артыкуляцыйны прыем выдзялення зычнага гука як ротазамыкальніка. У гэты перыяд вядзецца прапедэўтычная работа чытання па слоўных схемах з надрукаванай на ўсіх першай літарай, зычны ў канцы слова, збег зычных у пачатку слова і яго літэральная адпаведнасць.
Склад і націск
На уроках навучання грамаце дзеці практыкуюцца ў падзеле сказа на словы, слова на склады, вызначаюць націскны склад (дзеляць на склады шматскладовыя словы, вызначаюць месца пэўнага склада ў слове) пры гэтым абавязкова: літэральна-гукавы аналіз усіх новых слоў тэксту на пачатковым этапе навучання па буквары.
У падрхтоўчы перыяд дзеці знаемяцца з галоснымі як ротаразмыкальнікамі, з тым што яны самастойна утвараюць склады (о-ле). Галосныя літары вывучаюцца папарна (а-я, у-ю…), дзе яны самастоўна абазначаюць адпаведна цвердыя ці мяккія склады, а таксама і-ы.
На уроках чытання дзеці друкуюць літары ў буквары: урокі навучання грамаце ў першаі і дрогой чвэрцях могуць быць камбінаванымі (на адным уроку чытанне і пісьмо па пропісям). З самага пачатку навучанню чытанню і пісьму ставіцца і такая важнейшая задача, як развіцце вуснай мовы дзяцей.
Дзяліць слова на склады дзеі вучацца пры дапамозе рытмічнага, расцягнутага, паскладавога вымаўлення слова. Значна цяжэй асэнсоўваць вучням будову аднаскладовых слоў з апошнім зычным гукам. Настаўнік павінен паказаць дзецям, як правільна вымаўляць такія словы.
5. Сістэма працы ў букварны і паслябукварны перыяды
Мэта букварнага перыяду – навучыць дзяцей чытаць і пісаць. У букварны перыяд дзеці вучацца чытаць і пісаць, у іх выпрацоўваюцца навукі чытання. Неабходна ведаць, што гукавая структура слова – адзіная аснова пісьма і чытання. Ідзе прагаворванне надрукаванага слова з адначасовай абврдкай яго літар. Як далейшы этап гукавога аналізу – усведамленне паслядоўнасці гукаў у слове, а таксама гука-літарнай адпаведнасці.
У гэты перыяд адбываецца фарміраванне навыкаў чытання . вучні вучацца чытаць цэлымі словамі, ідзе выкарыстанне фіраначкі.
Амаль усе заданні выконваюцца ў форме гульні. У гэты перыяд ціхае чытанне тэкстаў вучнямі - неад’емны этап урокаў чытання. Шмат увагі надаецца паступоваму навучанню свядомаму правільнаму плаўнаму чытанню ў голас і моўчкі асобных слоў, кароткіх сказаў, і невялікіх тэкстаў, зразумелых дзецям па змесце, на аснове правільнага і хуткага называння літар.
Ідзе прапедэўтычная работа над выразным чытаннем і чтаннем з паўзамі, інтанацыяй адпаведнымі знакамі прыпынку у канцы простага сказа і ў сярэдзіне пры пералічэнні аднародных членаў.
Практыкаванні па чытанню слоў і тэкстаў займаюць асноўнае месца на ўроку чытання. Вялікая ўвага надаецца ўскладненню вучэбнага матэрыялу і відаў работы: разгадванне простых красвордаў, сувязь з іншымі вучэбнымі прадметамі. Вядзецца прапедэўтычная работа з сінонімамі – словы-браты; вельмі шмат матэрыялу па развіццю мовы
Задачы паслябукварнага перыяду: замацоўваць і ўдакладняць навыкі чытання на спецыяльна падабраным матэрыяле звязных тэкстаў буквара; замаоўваць і ўдакладняць навыкі пісьма.
У гэты перыяд вучні не толькі адказваюць на пытанні, але і складаюць карцінны план і па ім самастойна перадаюць змест прачытанага. Настаўнік сочыць за правільнасцю пабудовы сказаў, дакладнасцю перадачы зместу. Слоўнікавы запас вучняў пашыраецца шляхам уведамлення ў тэксце буквара такіх слоў, з якімі дзеці не сустракаліся ў букварны перыяд навучання грамаце. Пры паўторным чытанні твораў звяртаецца ўвага на ўдакладненне і далейшае развіцце тэхнікі чытання.
Для таго каб тэхніка чтання лепш развівалася, выпрацоўваліся навыкі чытання, тэмп чытання, выкарыстоўваецца дыдактычныматэрыял у выглядзе набору картак тэкстаў, дыялогаў, загадак і адгадак.
