Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
методыка бел мовы.docx
Скачиваний:
9
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

8) Падрыхтоўка да выразнага чытання

9) Праца з крылатыми выразами

13. Чытанне і аналіз вершаў, методыка працы з імі

Чытанне вершаў – музычнасць,  рытм і рыфма (практычна знаёмяцца ) ўзбагачае духоўны свет дзіцяці, вучыць заўважаць прыгажосць у прыродзе, у жыцці, фарміруюць правільныя адносіны да навакольнай рэчаіснасці, дапамагаюць іх ідэйна-палітычнаму і эстэтычнаму выхаванню, развіваюць вобразную мову. 

Эпічныя вершы вызначаюцца наяўнасцю сюжэта,таму асаблівай увагі патрабуюць  кампазіцыя,  мова (яе вобразнасць, лаканізм, сінтаксічная будова). Сістэма працы над эпічным вершам падобна да працы над апавяданнем, што звязана з наяўнасцю сюжэта і дзеючых асоб. Яна складаецца з наступных этпаў: падрыхтоўчая работа, чытанне, гутарка з мэтай праверкі першага ўспрымання; работа з тэкстам; выясненне і ўсведамленне канкрэтнага зместу, раскрыццё характару і паводзін дзеючых асоб, галоўнай думкі і выяўленчых сродкаў чытаюць верш самі сабе і рыхтуюць адказы на пытанні па змесце твора, выбарачнае чытанне  складанне плана; вуснае маляванне,  падрыхтоўка да выразнага чытання. зразумець галоўную думку, вагу кожнага слова, адчуць вобразнасць і прыгажосць верша.

  

Лірычныя вершы- перадаюць умкі, пачуцці, перажыванні паэта ці героя з дапамогай малюнка прыроды, вобраза, грамадскай з'явы, факта.

Наяўнасць у дзяцей жыццёвых уяўленняў, блізкіх да аўтарскіх дапамагае ім зразумець задумку аўтара і перадаць яя пры чытанні.

Задачы якія ставіь перад сабой настаўнік пры рабоце над лірычным вершам:

  • Развіццё ў вучняў увагі да перажыванняў, настрою, пачуццяў, якія перадаюцца ў творы;

  • Фарміраванне ў іх творчага ўзнаўляльнага ўяўлення.

Падрыхтоўчая работа можа ўяўляць сабой разгледанне малюнка, рэпрадукцыі карціны. Гэта таксама могуць быць дзіцячыя назіранні, уражанні ад экскурсіі, расказ пра пісьменніка.

Далей настаўнік чытае верш на памяць, выразна. Дзеля таго, каб перадаць настрой і мілагучнасць твора вучням. Гутарка з мэтай праверкі першага ўспрымання:

-Які настрой? -Якія пачуцці?

Работа з тэкстам; аналіз пейзажнага вобразу (што паэт бачыць і чуе? якія словы, выразы паэт выбраў, каб стварыць яркі, паэтычны малюнак восен?)

Шырока выкарыстоўваецца пры рабоце над лірычным вершам вуснае маляванне.

14. Чытанне казак, аналіз іх зместу

Педагагічнае значэнне казак заключаецца ў тым, што казкі вучаць працавітасці, сціпласці, ветлівасці, справядлівасці, мужнасці, высмейваюць, асуджаюць несправядлівасць, сквапнасц, дапамагае лепш уявіць жыццё народа. Гэта таксама сродак развіцця мовы вучняў.

Азнаямленне вучняў з казкай як жанрам - знаёмяцца з асаблівасцямі казкі як жанру (фабулу, ідэю, персанажы,чарадзейнасць, выдумка,мары пра тое, чаго няма ў жыцці, але што хо-чацца мець), кампазіцыйнай асаблівасцю, моўпыя асаблівасці казак Віды працы:

  • Гутарка з мэтай  праверкі першага  ўспрымання ўсведамленне яе вюбразаў, раскрыцця маральнай ідэі ў ёй, аднак не варта тут гаварыць ім, што казка — гэта выдумка. Не раскрываць вучням алегорыю казак пра жывёл, як часам гэта робіцца пры чытанні баек. 

  • Першая чытанне Добра, калі першы раз настаўнік не чытае, а расказвае казку, магнітафон ці прайгравальнік

  • Чытанне казкі вучнямі па частках і разбор кожнай часткі (дапаможа ім лепш зразумець змест і разабрацца ў кампазіцыі і мове казкі). павінны зразумець пададзеныя ў ёй вобразы. спачатку казка аналізуецца, як рэалістычнае апавяданне. Мэты гэтай працы - дапамагчы вучням успрыняць канкрэтны змест, правільна ўявіць сабе развіццё сюжэта, матывы паводзін персанажаў, іх узаемаадносіны. Працуючы з казкай любога віду, настаўнік звяртае ўвагу вучняў на характар персанажаў, на матывы іх паводзін і ўчынкаў, вучыць выдзяляць вобразныя словы і выразы: поле чыстае (інверсію): расла дзяўчынка і вырасла , вучыць сказавай манеры яе перадачы. Паказаць у ёй супрацьпастаўленні (кантрасты): злосная мачыха і добрая падчарыца,  Казачныя персанажы маюць рэзка акрэсленыя характары

  • Абагульняльная гутарка, якая падрыхтуе вучняўда расказвання казкі, дапаможа ім зрабіць вывад

  • Чытанне казкі па ролях. Ч

  • ытанне казкі сам сабе з заданнем падрыхтавацца да вуснага

  • Складанне плана з дапамогаю настаўніка, падбор загалоўкаў і падрыхтоўка да расказвання казкі.

  • Расказванне казкі вучнямі блізка да тэктсту. Дзеці таксама вучацца расказваць казку падрабязна, блізка да тэксту, з выкарыстаннем вобразных слоў, выразаў, паўтораў, вершаваных уставак, з захаваннем сказавай інтанацыі, зачыну, канцоўкі.

Уся работа над гэтай казкай вядзецца, як над рэалістычным апавяданнем, без тлумачэння, што такога ў жыцці не бывае