Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тэсты па беларускай мове факультатыў.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

Частка в

В1. Выпішыце слова, у якім пішацца й:

  1. за__нтрыгаваць; 4) пабо__шча;

  2. пады__сці; 5) адна__менны.

  3. са__скальнік;

В2. Выпішыце слова, напісанае правільна:

  1. помстлівы; 4) масштаб;

  2. княскі; 5) вагзал.

  3. казакскі;

В3. Выпішыце слова, дзе ёсць прыстаўны гук:

  1. __угаманіцца; 4) __улей;

  2. __участак; 5) __ужытак.

  3. __оптам;

В4. Знайдзіце сказ з памылкай ва ўжыванні ступені параўнання прыметніка або прыслоўя. Запішыце правільны варыянт ужывання формы слова:

  1. Я пайшоў у першы клас у восем гадоў, таму быў старэйшы за ўсіх аднакласнікаў.

  2. Насця была для мяне самай прыгожай.

  3. Да мяне адразу падышоў старэйшы лейтэнант.

  4. Потым жанчыны заспявалі званчэй.

  5. Я шмат бачыў дзіўных мясцін, але прыгажэйшых за беларускія лясы не сустракаў.

В5. Знайдзіце словазлучэнне, няправільна перакладзенае на беларускую мову. Запішыце правільны варыянт перакладу:

  1. заведующий библиотекой - загадчык бібліятэкі;

  2. у меня болит голова – у мяне баліць галава;

  3. писать по адресу – пісаць на адрас;

  4. судить по итогам – меркаваць па выніках;

  5. поздравить друг друга – павіншаваць адзін аднаго.

В6. Выпішыце граматычную аснову з безасабовага сказа:

  1. Дарогу засыпала залатое лісце.

  2. Ад роднай мовы, ад роднай нацыі не адцураюся, не адракуся!

  3. На лодцы можна дабрацца да самых недаступных мясцін.

  4. За акном цёмная жнівеньская ноч.

  5. У тыя гады рана браліся за работу.

В7. Знайдзіце сказ, у якім дапушчана памылка ў каардынацыі дзейніка і выказніка. Запішыце правільную форму ўжывання выказніка:

  1. Пляскат ног і рыпенне дошак аддаваліся палахлівым рэхам у пустых пакоях.

  2. Удзельнікаў семінара сустракала галоўны аграном камбіната Галіна Корзун.

  3. Трое меншых дзяцей трывожна паглядала на бацьку.

  4. З другога боку дарогі раслі некалькі кучаравых кустоў лазы.

  5. Чуўся матчын голас і звонкія падгалоскі жанчын-суседак.

В8. Запішыце, якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова:

Маці не дазваляла Васю доўга сядзець над кнігамі.

Тэст № 18 Частка а

А1. Адзначце слова(-ы) з падоўжанымі зычнымі:

  1. аддзіраць; 4) маліннік;

  2. калоссе; 5) багацце.

  3. разводдзе;

А2. Адзначце радок(-і), дзе ўсе падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націскнымі:

  1. агент, адзінаццаць; 4) крапіва, арнамент;

  2. балаваць, бульбяны; 5) загадзя, індустрыя.

  3. дачыста, звычай;

А3. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара е:

  1. б__гуны; 4) мес__ц;

  2. кал__ндар; 5) с__мнаццаць.

  3. л__генда;

А4. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара а:

  1. партр__тыст; 4) Таронт__;

  2. алегр__; 5) інт__лект.

  3. карц__р;

А5. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара я:

  1. вогн__трываласць; 4) зерн__сушылка;

  2. вол__выяўленне; 5) сярэдн__вяковы.

  3. зерн__сховішча;

А6. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца мяккі знак:

  1. фал__варак; 4) вядз__мак;

  2. кар__ерыст; 5) дз__мухавец.

  3. ган__біць;

А7. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара у:

  1. кансілі__м; 4) па__за;

  2. жанчына-__рач; 5) а__тограф.

  3. ла__рэат;

А8. Адзначце выпадак(-і), калі пры ўтварэнні пэўнай формы назоўніка адбываецца чаргаванне зычных гукаў:

  1. выступаць на (мітынг); 4) сказаць (бацька);

  2. ісці па (сцежка); 5) поспехі (навука).

  3. ляжаць на (лаўка);

А9. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца вялікая літара:

  1. (К, к)оласавы словы; 4) (З, з)аслужаны трэнер;

  2. (К, к)упалаўскія радкі; 5) (Л, л)агойскі тракт.

  3. (М, м)ірскі замак;

А10. Адзначце слова(-ы) з невытворнай асновай:

  1. прысады; 4) рука;

  2. новенькі; 5) зацірка.

  3. новы;

А11. Адзначце словазлучэнне(-і), у якім(-іх) выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні:

  1. шэрыя думкі; 4) лёгкія крокі;

  2. свежыя газеты; 5) скошаныя лугі.

  3. гліняны збанок;

А12. Адзначце сінанімічны(-я) рад(-ы):

  1. адчай, адчуванне, безвыходнасць;

  2. адумацца, апомніцца, апамятацца;

  3. выбачаць, дараваць, падараваць;

  4. прапанова, заключэнне, думка;

  5. апатыя, абыякавасць, раўнадушша.

А13. Адзначце словазлучэнне(-і), у якім(-іх) дапушчаны памылкі ў дапасаванні да роду назоўнікаў:

  1. прыгожая Чылі; 4) афрыканскі поні;

  2. калгасная палявод Паўлава; 5) цікавая лібрэта.

  3. высокая Ай-Петры;

А14. Адзначце назоўнік(-і) з канчаткамі –у, -ю:

  1. у бярэм__; 4) аб песняр__;

  2. аб геро__; 5) аб мядзведз__.

  3. у погляд__;

А15. Адзначце слова(-ы), якое(-ія) пішацца(-уцца) праз злучок:

  1. дабра __ якасны; 4) пяці __ гадовы;

  2. ярка __ ружовы; 5) обер __ пракурор.

  3. авія __ пошта;

А16. Адзначце лічэбнік(-і), які(-я) запісаны правільна:

1) тысяча восемсот чалавек; 4) пяццюстамі грамамі;

2) на дзвух яблынях; 5) тры сёмых часткі.

3) чатырма днямі;

А17. Адзначце дзеяслоў(-вы), які(-я) ў форме 1-ай асобы множнага ліку цяперашняга часу ўжываецца(-юцца) з канчаткам –ом (-ём):

  1. несці; 4) рашаць;

  2. даць; 5) ужываць.

  3. браць;

А18. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску трэба ўжыць займеннік сабе:

  1. Ёсць сем’і, якія валодаюць зайздроснай сілай прыцягваць да ___ людзей.

  2. Той сам ___ губіць, хто працы не любіць.

  3. Бываюць моманты, якіх ___ ніколі не даруеш.

  4. Лес, дзе знаходзіўся штаб, сам па ___ невялікі, але надзвычай густы.

  5. Прыемна адчуваць ___ пераможцам.

А19. Адзначце правільна ўтвораны(-я) і запісаны(-я) дзеепрыметнік(-і):

  1. недаспеўшыя чарніцы; 4) спарахнелы грыб;

  2. скошанныя лугі; 5) паваленыя дрэвы.

  3. змецянае лісце;

А20. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) дзеепрыслоўі ўжыты правільна:

  1. Буслы толькі злёгку рамантавалі гняздо, засцілаўшы дно яго галінкамі.

  2. Атрымаўшы дыплом, выпускніц ахапіла вялікая радасць.

  3. Ціха калоссе, схіліўшы галовы, шэпчацца ў межах палёў.

  4. Падымаючыся на гару, у турыстаў парваліся вяроўкі.

  5. Каля ракі палыхалі агні, асвятляючы людскія постаці.

А21. Адзначце слова(-ы), якое(-ія) пішацца(-уцца) асобна:

  1. было (ўсё) роўна; 4) думаць (па) рознаму;

  2. ішлі (па) двое; 5) (хто) сьці са знаёмых.

  3. (на) перакор лёсу;

А22. Адзначце сказ(-ы), дзе пішацца ні:

  1. Хто ж __ любіць душою нашу маці-зямлю!

  2. Усё часцей дзяцінства сніцца, дзе б у дарозе я __ быў.

  3. Быць чалавекам – ці ж гэта __ шчасце?

  4. Як __ гне мароз, __ гладзіць, але нічога не парадзіць.

  5. Вакол не відаць было __ душы.

А23. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) не (ня) пішацца разам:

  1. На моры шум і (не) спакой, за хваляй хваля коціцца.

  2. Спякота была (не) сцерпная, рэдка такая здараецца ў чэрвені.

  3. Ранняе сонца асвяціла раўніннае, ніколі намі (не) бачанае поле.

  4. Ішлі яны (не) спяшаючыся, выбіраючы найболей глухія лясныя дарожкі.

  5. Цішыню парушала толькі (не) сціханае стракатанне палявых конікаў.

А24. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску неабходна паставіць працяжнік:

  1. Голас у чалавека __ глухі, сіплы.

  2. На раўніне шырыня Дуная __ два кіламетры.

  3. А найвышэйшая тут мэта__ звярнуць з дарогі і да цёткі зайсці на час які кароткі.

  4. Надвор’е __ як па заказу.

  5. У белым адзенні прыходзіць зіма, вясна __ ў зялёным адзенні.

А25. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

  1. Для нас цвітуць сады і агароды __ і жытнія звісаюць каласы.

  2. Алег здаваў апошні __ цяжкі экзамен.

  3. Сталыя і важныя буслы з незвычайнай сур’ёзнасцю хадзілі па краях балота __ або ляталі да гнёздаў на старых хвоях __ і папраўлялі свае апушчаныя за зіму палацы.

  4. Слава травам, слава кветкам, слава летнім яркім дням __ і засеяным палеткам __ і пакошаным лугам!

  5. Здаецца, што ты чуеш __ і вільгаць __ і пахучую парнасць сонца __ і незлічоныя перамешаныя лясныя пахі.

А26. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) набраныя курсівам словы трэба выдзеліць коскамі:

  1. Вечарам можа быць сустрэнемся ў тэатры.

  2. У тэксце можа быць памылка.

  3. Зводдаль хата здаецца маленькай чорнай гурбачкай.

  4. Небяспека прыдае смеласці нават баязліўцу.

  5. Мы з вамі здаецца знаёмыя.

А27. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

  1. Па-над белым пухам вішняў __ быццам сіні аганёк __ б’ецца, уецца шпаркі, лёгкі сінякрылы матылёк.

  2. Сон __ як рукой зняло.

  3. Лёд __ бы камень самацветны __ блішчыць праменнаю ігрой.

  4. Так, ты будзеш, кім хочаш, толькі вырасці __ сыне!

  5. Дзеду дужа хацелася далучыць да сябе такога спрытнага чалавека __ як Марка Балук.

А28. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) набраныя курсівам словы адасабляюцца.

  1. Усмешка не то гарэзлівая, не то засмучаная застыла на яе твары.

  2. Хутка дзяцел вярнуўся назад трымаючы нешта ў дзюбе паклаў сваю ношку на пень і праз хвіліну зноў узляцеў на арэшыну.

  3. Яшчэ не так даўно чвэрць стагоддзя назад на запрудзе сажалкі быў млын.

  4. Туман слупамі стаяў над поўнымі празрыстай вады ямамі.

  5. Кожную раніцу прачнуўшыся Біруля выходзіў у яблыневы сад.

А29. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

  1. Над вымытымі вадой палямі засінела чыстае неба __ і зазіхацела яркае жнівеньскае сонца.

  2. Цёмныя ночы тояць нейкі ўрачысты спакой __ і неба ніжэй нахіляецца да зямлі.

  3. Пераганялі адна адну свінцовыя хмары, і __ калі выглядала сонца, цені дрэваў адбіваліся ў лясным возеры.

  4. Мы ідзём і размаўляем пра салдацкую службу, пра тэхніку __ без якой цяпер не ступіць ні кроку.

  5. Клён памятаў, як гарэла вёска __ і ў начным чарноцці хаты цвілі велізарнымі і жудаснымі чырвонымі кветкамі.

А30. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца двукроп’е:

  1. Адно для Сцёпкі было ясна __ цяпер ён за парогам бацькавай хаты.

  2. Мы ўжо даўно не просім міласці ў прыроды __ прырода моліць літасці ў нас.

  3. Жураўлі ляцяць высока __ зіма яшчэ далёка.

  4. Раніца першага верасня выдалася хмурая і халодная __ уначы ішоў дождж.

  5. Трава ўсюды была скошана чыста, роўна __ нават паабкошана была дарога.

А31. Адзначце складаназалежны(-я) сказ(-ы), у якім(-іх) даданая частка звязана з галоўнай пры дапамозе злучальнага слова:

  1. І былі ў гэтым лесе такія пушчы і нетры, аб якіх не ведаў ніхто на свеце.

  2. Назад не прыйдзе хваля тая, што з быстрай рэчкай уплывае.

  3. Каб сонца засланіць, вушэй асліных мала.

  4. Ён не ведаў стомы і страху, бо яго вучыла і гартавала вайна.

  5. Пад густой навіссю лістоты, праз якую ледзьве прабіваліся сонечныя промні, я вырашыў трохі адпачыць.

А32. Адзначце сказ(-ы), які(-я) адпавядае(-юць) схеме “П, - а. – П”.

  1. Вы, напэўна, думаеце, што я скрытная і не ўмею дзякаваць за шчырасць загаварыла раптам яна выпытала ў вас, што хацела, а сама маўчу.

  2. Сынку ціха і радасна прамовіла старая адкуль жа ты прыляцеў, галубок.

  3. Часта пытаюць кінуў на Малініна цікаўны позірк Макараў калі пачнецца наступленне.

  4. У цябе, Ясь, добрая галава сказаў яму неяк настаўнік калі ты вырасцеш, ты будзеш вялікім чалавекам.

  5. Вы тут не сумуеце вінавата запыталася Вера Антонаўна мы зараз будзем гатовы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]