Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тэсты па беларускай мове факультатыў.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

Тэст № 12

А1. Адзначце прыметнік(-і), які(-ія) ўтварае (-юць) ступені параўнання:

  1. васільковы; 4) звонкі;

  2. вялікі; 5) свежы.

  3. сонны;

А2. Адзначце правільна ўтвораныя прыналежныя прыметнікі:

  1. Сцёпкіна хата; 4) дзядуліны гісторыі;

  2. Толеў брат; 5) ластаўчына гняздо.

  3. лісіны след;

А3. Адзначце прыметнік (-і), напісаны (-я) правільна:

  1. эстэцкі; 4) карэліцкі;

  2. персіцкі; 5) кіргізскі.

  3. славакскі;

А4. Адзначце прыметнік (-і), у якім (-іх) пішацца адна літара н:

  1. давае__ны; 4) драўля__ны;

  2. высачэ__ны; 5) алавя__ны.

  3. сцюдзё__ны;

А5. Адзначце прыметнік (-і), у якім (-іх) пішуцца дзве літары нн:

  1. бясформе__ны; 4) ветра__ны;

  2. неацэ__ны; 5) бяздо__ны.

  3. палатня__ны;

А6. Адзначце прыметнік (-і), у якім (-іх) пішацца мяккі знак:

  1. астрахан__скі; 4) восен__скі;

  2. чэрвен__скі; 5) рэдзен__кі.

  3. ц__мяны;

А7. Адзначце словы, якія пішуцца разам:

  1. дзесяці__павярховы дом;

  2. глыбока__даследаванае пытанне;

  3. мала__ вядомы спосаб;

  4. бела__грывы конь;

  5. цёмна__ шэры колер.

А8. Адзначце словы, якія пішуцца асобна:

  1. часова __ прызначаны начальнік;

  2. літаратурна__ мастацкі часопіс;

  3. прыгожа__ аформлены кабінет;

  4. глыбока__ паважаны настаўнік;

  5. усходне__ славянскія народы.

А9. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок:

  1. смугла__ твары чалавек;

  2. ружавата__ чырвоны месяц;

  3. сардэчна__сасудзістыя захворванні;

  4. ярка__ рыжы хвост;

  5. рана__ўзаранае поле.

А10. Знайдзіце сказ(-ы) з памылкай ва ўжыванні ступені параўнання прыметніка. Запішыце правільны варыянт ужывання формы слова:

  1. Вас чакаюць найцікавейшыя падзеі.

  2. Раскажыце сваю гісторыю больш падрабязна.

  3. Часам сняжынкі прыгажэй самых лепшых кветак.

  4. Васіль спакайнейшы за Янку.

  5. Вышэйшы абавязак – узгадаваць добрага чалавека.

Тэст № 13

А1. Адзначце прыметнік(-і), які(-ія) не ўтварае(-юць) ступені параўнання:

  1. малады; 4) кульгавы;

  2. яснавокі; 5) вясковы.

  3. дрэнны;

А2. Адзначце правільна ўтвораныя прыналежныя прыметнікі:

  1. Міколкін гадзіннік; 4) Тамашоў кажух;

  2. Насцін муж; 5) мядзведзеў бярлог.

  3. буслава гняздо;

А3. Адзначце прыметнік(-і), напісаны(-я) правільна:

  1. фінлянцкі; 4) узбекскі;

  2. тыбецкі; 5) калмыкскі.

  3. таварышскі;

А4. Адзначце прыметнік(-і), у якім(-іх) пішацца адна літара н:

  1. саламя__ны; 4) шкля__ны;

  2. племя__ны; 5) каме__ны.

  3. жураўлі__ны;

А5. Адзначце прыметнік(-і), у якім(-іх) пішуцца дзве літары нн:

  1. семя__ны; 4) стара__ны;

  2. песе__ны; 5) гусі__ны.

  3. мір__ны;

А6. Адзначце прыметнік(-і), у якім(-іх) пішацца мяккі знак:

  1. мен__шы; 4) восен__скі;

  2. жнівен__скі; 5) прыгожан__кі.

  3. любан__скі;

А7. Адзначце словы, якія пішуцца разам:

  1. грунтоўна__ прадуманае выступленне;

  2. заходне__еўрапейскія краіны;

  3. маркотна__ журботны настрой;

  4. шмат__лікія птушкі;

  5. руса__валосы хлопец.

А8. Адзначце словы, якія пішуцца асобна:

  1. адмыслова__ зробленыя рэчы;

  2. чыста__ вымытая падлога;

  3. Паўночна__ Ціхаакіянскае цячэнне;

  4. паўночна__ заходні напрамак;

  5. агульна__ народная задача.

А9. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок:

  1. паўднёва__ ўсходні вецер;

  2. літаратурна__ мастацкі часопіс;

  3. бледна__жоўтая сукенка;

  4. прынцыпова__ новы падыход;

  5. века__помныя дні.

А10. Знайдзіце сказ(-ы) з памылкай ва ўжыванні ступені параўнання прыметніка. Запішыце правільны варыянт ужывання формы слова:

  1. Найвышэйшая ўлада на свеце – матчына;

  2. Гэта шырэйшая вуліца ў горадзе;

  3. Галінкі гэтай яліны больш пушыстыя;

  4. Міхась быў меншы за мяне ростам і, вядома, лягчэй мяне;

  5. Хай прынясе нам Новы год найлепшыя дары.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]