Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pedagogika.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
84 Кб
Скачать
☆
  1. агульных мэт адукацыі, выхавання і развіцця вучня і асноўных патрабаванняў суч.дыдактыкі

  2. асаблівасцей зместу і метадаў дадзенай навукі і вывучаемага прадмета, тэмы

  3. Асаблівасці методыкі выкладання канкрэтнай вучэбнай дысцыпліны

  4. Мэты, задач і зместу матэрыялу канкрэтнага ўрока

  5. Часу, адведзенага на вывучэнне мвтэрыялу

  6. Узроставых асаблівасцей вучняў, іх пазнаваўчых магчымасцей

  7. Узроўня падрыхтоўкі вучняў (адукаванасці, развіцця і выхаванасці)

  8. Матэрыяльнай базы навучальнай установы, наяўнасці абсталявання, наглядных і тэхнічных сродкаў

  9. Магчымасцей і здольнасцей настаўніка, узроўня тэарэт і практычнай падрыхтаванасці, метад. майстэрства і яго ўласных якасцей.

  10. 12. Формы арганізацыі навучання і іх развіццё ў дыдактыцы. Індывідуалізацыя і дыферэнцыяцыя навучання.

Форма арганізацыі навучання - гэта устойлівая арганізацыя педагагічнага працэсу, якой уласцівыя сістэматычнасць і цэласнасць, пастаянства складу ўдзельнікаў, наяўнасць вызначанага рэжыму правядзення.

Віды форм навучання: індывідуальныя, індывідуальна-групавыя, калектыўныя, класныя і пазакласныя, школьныя і пазашкольныя і інш. (указаць + і -)

Індывідуальная форма навучання - навучэнцы выконваюць заданні індывідуальна, у хаце настаўніка або вучня. Дапамога настаўніка выступала альбо непасрэдна, альбо ўскосна, аказваемая вучню праз вывучэнне ім падручніка. Прыкладам непасрэдных і індывідуальных кантактаў настаўніка і вучня ў сучасных умовах з'яўляецца рэпетытарства.

Індывідуальна-групавая форма - заняткі настаўнік вядзе з цэлай групай дзяцей, узровень падрыхтоўкі якіх быў розны. Настаўнік вёў навучальную працу з кожным вучнем асобна. Ён па чарзе пытаў у кожнага вучня пройдзены матэрыял, тлумачыў кожнаму ў асобнасці новы матэрыял, даваў індывідуальныя заданні.

Калектыўныя формы - навучэнцы прыблізна аднаго ўзросту і ўзроўня падрыхтоўкі складаюць клас, які захоўвае ў асноўным пастаянны склад на ўвесь перыяд школьнага навучання; клас працуе па адзіным гадавым плане і праграме паводле пастаяннага раскладу.

Індывідуалізацыя - ажыццяўленне прынцыпу індывідуальнага падыходу, арганізацыя навучальнага працэсу з улікам індывідуальных асаблівасцяў навучэнцаў, якая дазваляе стварыць аптымальныя ўмовы для рэалізацыі патэнцыйных магчымасцяў кожнага вучня. (карткі, індывідуальныя рознаўзроўненыя заданні)

У школьнай практыцы індывідуалізацыя заўсёды адносная па прычынах:

1) звычайна ўлічваюцца індывідуальныя асаблівасці не кожнага вучня

2) улічваюцца толькі вядомыя асаблівасці (напрыклад, агульныя разумовыя здольнасці);

Дыферэнцыяцыя навучання – форма арганізацыі вучэбнай дзейнасці школьніка сяр. І старшага ўзросту, улічваючы схільнасці. Інтарэсы і здольнасці (факультатывы, профілі, падгрупы)

13. Урок як асноўная форма школьнага навучання. Тыпалогія і структура ўрокаў.

Урок - гэта форма арганізацыі навучання з групай навучэнцаў аднаго ўзросту, пастаяннага складу, занятак па цвёрдым раскладзе і з адзінай для ўсіх праграмай навучання. Структура ўроку: 1) вывучэнне новага матэрыялу, 2) замацаванне пройдзенага, 3) кантроль і адзнака ведаў навучэнцаў, 4) хатняе заданне, 5) абагульненне і сістэматызацыя ведаў, але яна можа змяняцца ў залежнасці ад тыпу ўрока.

Вылучаюцца наступныя пяць тыпаў урокаў:

Урок вывучэння новага матэрыялу. Мэта: авалоданне новым матэрыялам. Найбольш часта ўжываюцца такія ўрокі ў працы са школьнікамі сярэдняга і старэйшага ўзросту, бо менавіта ў сярэдніх і старэйшых класах вывучаецца даволі аб'ёмны матэрыял.

Урок удасканалення ведаў, уменняў і навыкаў. Асноўныя дыдактычныя задачы: а) сістэматызацыя і абагульненне новых ведаў; б) паўтор і замацаванне раней засвоеных ведаў; в) ужыванне ведаў на практыцы для паглыблення раней засвоеных ведаў; г) фарміраванне ўменняў і навыкаў; д) кантроль за ходам вывучэння навучальнага матэрыялу і ўдасканаленні ведаў, уменняў і навыкаў.Відамі ўрокаў: а) урокі самастойных прац; б) урок - лабараторная праца; в) урок практычных прац.

Урок абагульнення і сістэматызацыі - нацэлены на рашэнне двух асноўных дыдактычных задач - усталяванне ўзроўня авалодання навучэнцамі тэарэтычнымі ведамі, і праверкі і адзнакі ведаў, уменняў і навыкаў навучэнцаў па ўсім праграмным матэрыяле.

Камбінаваны ўрок. Асноўныя элементы: а) арганізацыя навучэнцаў да заняткаў; б) паўтор і праверка ведаў навучэнцаў; в) першаснае замацаванне новага матэрыялу і арганізацыя працы па выпрацоўцы ў навучэнцаў уменняў і навыкаў ужывання ведаў на практыцы; д) хатняе заданне; е) падвядзенне вынікаў уроку з выстаўленнем адзнакі.

Урокі кантролю і карэкцыя ведаў, уменняў і навыкаў. Урокі гэтага тыпу прызначаюцца для адзнакі вынікаў вучэння, узроўня засваення навучэнцамі тэарэтычнага матэрыялу. Віды ўрока: вуснае апытанне (франтальны, індывідуальны, групавы); пісьмовае апытанне, дыктоўкі, кантрольная самастойная праца. Усе гэтыя і іншыя віды ўрокаў праводзяцца пасля вывучэння цэлых раздзелаў, буйных тэм.

14. Сучасныя патрабаванні да ўроку. Інавацыйныя формы арганізацыі навучальных заняткаў.

1.патрабаванні да зместу ўрока

- Навуковасць зместу

- сувязь з жыццём

- даступнасць матэрыялу

- мэтанакіраванасць матэрыялу

Даказальнасць інфармацыі

2.патрабаванні да метадычнага боку

- развіццё інтарэсаў да ведаў (дадатковая інфа)

- праблемнасць навучання

- Стымуляцыя вучняў да пазнавальнай і творчай працы

- разнастайнасць метадаў і прыёмаў пераказу матэрыялу

- выкарыстанне наглядных сродкаў і ТСН

- паведамленне д/з творчага характару.

3. да арганізацыйнага боку

- рацыянальнае выкарыстанне часу

- індывідуалізацыя навучання

- ажыццяўленне падрыхтоўкі да кожнага ўрока, пачынаючы з планавання сістэмы ўрокаў па дадзенай тэме

- пры планаванні ўрока зыходзіць з абавязковых для яго кампанентаў.

Эфектыўнасць усяго навучальнага працэсу залежыць яшчэ ад таго, наколькі ўдала настаўнік спалучае ўрок з іншымі формамі навучання: - хатняя праца (замацоўвае веды, атрыманыя на ўроку, развівае самастойнасць навучальнай працы); - факультатывы і прадметныя гурткі (навучанне з улікам інтарэсаў і схільнасцяў навучэнцаў); - дадатковыя заняткі з мэтай папярэджання непаспяховасці; - экскурсіі на прыроду, у музей.

У наш час педагогі ўсё больш выкарыстаюць і шырока ўжываюць нестандартныя ўрокі або інавацыйныя формы вызначаных заняткаў. Нестандартны ўрок - гэты імправізаваны навучальны занятак, які мае нетрадыцыйную структуру (урокі-спаборніцтвы, кампутарныя ўрокі, урокі, якія вядуць навучэнцы, тэатралізаваныя ўрокі, урокі-конкурсы, урокі-дыялогі).

Нестандартныя ўрокі больш падабаюцца навучэнцамі, чым будзённыя навучальныя заняткі.Такія формы ўрокаў выкарыстоўваюцца на розных уроках па структуры, не прыгнятаючы традыцыйную форму навучання, а толькі дапаўняючы і ўзбагачаючы.

Але трэба памятаць, што нетрадыц. Урокі варта праводзіць не часцей, чым 1 раз у чвэрць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]