Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Камп. забеспячэнне (для сайта).docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
59 Кб
Скачать
☆

Віды і тыпы экспертных сістэм

Існуюць разнастайныя тыпалогіі ЭС.

Па спосабу фарміравання рашэння:

аналітычныя – мяркуюць выбар рашэнняў з мноства вядомых альтэрнатыў (вызначэнне характарыстык аб’ектаў);

сінтэтычныя – мяркуюць генерацыю невядомых рашэнняў (фарміраванне аб’ектаў).

Па спосабе уліку часавай прыкметы:

статычныя – вырашаюць задачы пры нязменных у працэсе рашэння дадзеных і ведах; здзяйсняюць манатоннае неперарыўнае рашэнне задачы ад уводу зыходных дадзеных да канчатковага выніку;

дынамічныя – дапускаюць змяненні; прадугледжваюць магчымасць перагляду ў працэсе рашэння атрыманых раней вынікаў і дадзеных.

Статычныя ЭС выкарыстоўваюцца ў дадатках, дзе можна не ўлічваць змен акаляючага свету, якія адбываюцца за час рашэння задачы. Першыя ЭС былі статычнымі.

У архітэктуру дынамічнай ЭС у параўнанні са статычнай уводзяцца два кампаненты: падсістэма мадэлявання знешняга свету і падсістэма сувязі са знешнім акружэннем. Апошняя здзяйсняе сувязі са знешнім светам праз сістэму датчыкаў і кантролераў. Традыцыйныя кампаненты статычнай ЭС (база ведаў і машына вываду) перажываюць змены, каб адлюстраваць часавую логіку падзей, што адбываюцца ў рэальным свеце.

Па відах выкарыстаных дадзеных і ведаў:

сістэмы з дэтэрмінаванымі (дакладна вызначанымі) ведамі і нявызначанымі ведамі; нявызначанасць ведаў (дадзеных) – іх непаўната (адсутнасць), недаставернасць (недакладнасць вымярэння), двухсэнсоўнасць (шматзначнасць паняццяў), недакладнасць (якасная ацэнка замест колькаснай).

Па колькасці выкарыстаных крыніц ЭС могуць будавацца з выкарыстаннем адной ці мноства крыніц ведаў. Крыніцы ведаў могуць быць альтэрнатыўнымі (мноства светаў) ці дапаўняючымі адна адну (кааперыруючыя).

Па тыпе выкарыстаных метадаў і ведаў:

традыцыйныя – выкарыстоўваюць нефармалізаваныя метады інжынерыі ведаў і нефармалізаваныя веды, атрыманыя ад экспертаў;

гібрыдныя – выкарыстоўваюць і метады інжынерыі ведаў, і фармалізаваныя метады, а таксама дадзеныя традыцыйныя праграмавання і матэматыкі.

Па ступені складанасці структуры:

павярхоўныя – прадстаўляюць веды аб вобласці экспертызы ў выглядзе правіл (умова – дзеянне). Умова кожнага правіла вызначае ўзор некаторай сітуацыі, пры якой правіла можа быць выканана. Пошук рашэння – гэта выкананне правіл, узоры якіх супастаўляюцца з бягучымі дадзенымі (бягучай сітуацыяй у рабочай памяці). У працэсе пошуку рашэнняў паслядоўнасць сфарміраваных такім чынам сітуацый не абарвецца да атрымання рашэння, г.абазн. не ўзнікне невядомай сітуацыі, якая не супаставіцца ні з адным правілам;

глыбінныя – акрамя магчымасцей павярхоўныя сістэм, валодаюць здольнасцю пры ўзнікненні невядомай сітуацыі вызначаць з дапамогай некаторых агульных прынцыпаў, справядлівых для вобласці экспертызы, якія дзеянні трэба выканаць.

Сукупнасць указаных характарыстык дазваляе вызначыць асаблівасці канкрэтнай ЭС. Карыстальнікі імкнуцца ахарактарызаваць ЭС адным абагуленым параметрам. З гэтай прычыны кажуць пра пакаленні ЭС.

Да першага пакалення адносяцца статычныя павярхоўныя ЭС, да другога – статычныя глыбінныя ЭС, часам гібрыдныя ЭС, да трэцяга – дынамічныя (яны будуць і глыбінныя, і гібрыдныя).

Задачы, якія рашаюць ЭС, характарызуюцца аспектамі: колькасцю і складанасцю правіл у задачы, звязнасцю правіл, прасторай пошуку, колькасцю актыўных агентаў, якія мяняюць прадметную вобласць, класам вырашаных задач.