- •Паняцце экспертнай сістэмы, задачы, якія вырашаюць экспертныя сістэмы
- •Віды і тыпы экспертных сістэм
- •Сферы прымянення экспертных сістэм
- •Экспертныя сістэмы ў лінгвістыцы
- •Паняцце фармалізацыі
- •Камп’ютарныя сістэмы і сродкі навучання ў сучасным адукацыйным працэсе
- •Інфаграфіка і нагляднасць у навучальных экспертных сістэмах
- •Гіпертэкст як універсальная аснова для напаўнення навучальнай экспертнай сістэмы
Інфаграфіка і нагляднасць у навучальных экспертных сістэмах
Камп’ютарныя сістэмы і сродкі навучання (КСН) адной са сваіх пераваг маюць візуалізацыю – прадстаўленне пэўных звестак у нагляднай форме з дапамогай малюнкаў, графікаў і анімацыі. У электронным падручніку нагляднасць значна вышэйшая за друкаваны падручнік. Яна забяспечваецца выкарыстаннем пры стварэнні ЭП мультымедыйных тэхналогій: анімацыі, гукавога суправаджэння, гіперспасылак, вдэасюжэтаў.
КСН не абыходзяцца без інфаграфікі. Гэта папулярны зараз напрамак развіцця графічных выяў. Інфаграфіка – самы малады з існуючых журналісцкіх жанраў. Часам інфаграфіка нагадвае коміксы. Па сутнасці гэта малюнкі на актуальныя тэмы з неабходнымі подпісамі і каментарыямі. Галоўны крытэрый якасці інфаграфікі – лагічны парадак і чытабельнасць. Выкарыстанне інфаграфікі вельмі дарэчна ў КСН для павышэння нагляднасці вучэбнага матэрыялу. Эфектыўным элементам інфаграфікі з’яўляецца дыяграмы, малюнкі, табліцы.
Ступень выкарыстання відэа-прадукцыі і інфаграфікі абумоўлівае педагагічны дызайн. У шырокім сэнсе дызайн – гэта праектаванне. Педагагічны дызайн – гэта прыведзенае ў сістэму выкарыстанне ведаў (прынцыпаў) аб эфектыўнай вучэбнай рабоце (навучанні і вучэнні) у працэсе праектавання, распрацоўкі, ацэнкі і выкарыстання вучэбных матэрыялаў.
Такі падыход да паняцця педагагічнага дызайну робіць аб’ектам яго разгляду ўрок. Урок як непасрэдны інструмент рэалізацыі асноўных ідэй інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій патрабуе максімальна пільнай распрацоўкі. Менавіта ўрокі з’яўляюцца той лакмусавай паперкай, якая паказвае эфектыўнасць той ці іншай распрацоўкі. Урок – гэта адначасова і канчатковы вынік, і апошняя стадыя афармлення, рэалізацыі ідэй, закладзеных распрацоўшчыкамі тых ці іншых тэхналогій.
Нагляднасць урока павінна валодаць якасцямі:
- узнаваемасць – адпаведнасць прад’яўленай пісьмовай ці вуснай інфармацыі;
- дынаміка – час дэманстрацыі павінен быць аптымальным, адпавядаць вывучанай у дадзены момант вучэбнай інфармацыі, не перабольшыць з эфектамі;
- прадуманы алгарытм відэараду выяў – сродкі мультымедыя даюць магчымасць уявіць неабходную выяву з дакладнасцю да імгнення. Дастаткова дэталёва прадумаць паслядоўнасць падачы выяў на экран, каб навучальны эфект быў максімальна вялікім;
- аптымальны памер.
Да педагагічнага дызайну прымыкае паняцце usability (юзабіліці) ‘зручнасць у карыстанні’. У юзабіліці (выкарыстальнасць) перш за ўсё ўваходзяць эрганамічныя патрабаванні (найбольш зручнае выкарыстанне камп’ютарных магчымасцей).
Вялікая значэнне мае колеравая гама. Можна ўлічыць і патрабаванні псіхолагаў, дызайнераў аб уплыве колеру на пазнавальную дзейнасць навучэнцаў, аб спалучэнні колераў, аптымальнай колькасці колераў на экране. Трэба памятаць, што колеравае ўспрыняцце на экране манітора і на вялікім экране таксама адрозніваецца.
На зручнасць успрымання ўплываюць колькасныя паказчыкі:
- велічыня старонак тэксту;
- памер шрыфту і міжрадковага інтэрвалу;
- колькасць дапушчаных гарнітур.
