Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Камп. забеспячэнне (для сайта).docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
59 Кб
Скачать
☆

Паняцце фармалізацыі

Фармалізацыя (ад лацінскага forma ‘выгляд, вобраз’) – адлюстраванне аб’ектаў некаторай прадметнай вобласці з дапамогай сімвалаў пэўнай мовы. Найпрасцейшы від фармалізацыі – прамая рэпрэзентацыя (абазначэнне, найменне, апісанне) аб’ектаў з дапамогай тэрмінаў. У натуральнай мове ролю такіх тэрмінаў выконваюць асобныя словы і выразы (чалавек, ружа), у матэматыцы – лічбы, знакі складання, памнажэння і іншых матэматычных аперацый. Такая дэскрыптыўная фармалізацыя закладзена ў аснову шсіх іншых тыпаў фармалізацыі, сярод якіх перш за ўсё адрозніваюць натуральную і навуковую.

Натуральная фармалізацыя – адлюстраванне аб’ектаў з дапамогай натуральнай мовы.

Навуковая фармалізацыя – адлюстраванне аб’ектаў з дапамогай адпаведнай фармальнай мовы. У працэсе навуковай фармалізацыі здзяйсняецца больш дакладнае і кампактнае адлюстраванне ўласцівасцей і адносін, якія характарызуюць пэўную галіну даследаванняў, і выкарыстоўваюцца дадатковыя сімвалічныя сродкі, якія дазваляюць шляхам сінтаксічных (фармальных) ператварэнняў атрымаць новыя веды аб даследаванай прадметнай галіне. Да такіх сімвалічных сродкаў адносяцца: тэрміны, пераменныя, формулы, метаформулы, правілы ператварэння формул і метаформул, дапаможныя сімвалы (дужкі, коскі і г.д.).

У залежнасці ад спецыфікі фармальнай мовы (яе сродкаў выражэння, кампактнасці) вынікі фармалізацыі могуць істотна адрознівацца па ступені сваёй адэкватнасці адлюстраванай прадметнай галіне. Таму важнае значэнне мае дэдуктыўная (лагічная) фармалізацыя, якая ўяўляе сабой адлюстраванне ўсеагульных узаемасувязей паміж ведамі – паняццямі, суджэннямі, меркаваннямі, змястоўнымі тэорыямі, сістэмамі тэорый – з дапамогай дэдуктыўна ўпарадкаваных сістэм сімвалаў.

Дэдуктыўная фармалізацыя ўключае 4 элементы:

1) уводзіны тэрмінаў зыходных паняццяў;

2) уводзіны пераменных і правіл пабудовы на іх аснове адпаведных формул;

3) уводзіны зыходных формул (аксіём);

4) уводзіны правіл лагічнага ўводу, якія дазваляюць з аксіём атрымаць вытворныя ад іх даказаныя формулы (тэарэмы).

Аб’ектам лагічнай фармалізацыі выступаюць любыя звычайныя ці навуковыя веды, сэнсавы змест натуральнай ці фармальнай мовы, у тым ліку сістэмы саміх натуральна-моўных ці фармальных сімвалаў. Дэдуктыўная фармалізацыя дазваляе ўдакладніць і сістэматызаваць розныя змястоўныя ўяўленні, сфармуляваць новыя праблемы і магчымыя шляхі іх вырашэння.

Адэкватная фармалізацыя дастаткова глыбокай змястоўнай тэорыяй мае нетрывіяльны характар і нярэдка абцяжарана рознымі лагічнымі памылкамі і парадоксамі. Метады дэдуктыўнай фармалізацыі шырока прымяняюцца з розных абласцях натуральна-навуковых і гуманітарных ведаў.

Выйгрыш у дакладнасці і метадалагічнай правільнасці пры фармалізацыі звычайна суправаджаецца пройгрышам у непасрэднай інтуітыўнай яснасці і кароткасці выкладання, бо пабудова тэорыі ў форме вылічэння мае на ўвазе скрупулёзнае выяўленне ўсіх яе перадумоў і здзяйсненне поўнага доказу яе палажэнняў

Асабліва важнае практычнае прымяненне метады лагічнай фармалізацыі маюць у інфарматыцы, у вобласці камп’ютарнага мадэлявання пазнавальных працэсаў чалавека. Значэнне фармалізацыі для сучаснай навукі вызначаецца так званай “кібернетызацыяй” ведаў, пошукам пераходу да машынных метадаў вырашэння навуковых праблем, якія раней складалі прэрагатыву чыста чалавечай інтэлектуальнай дзейнасці. Метад фармалізацыі закліканы забяспечыць прыёмы, па якіх машыны змогуць атрымаць новыя вынікі, перабіраючы і абіраючы варыянты, якія не можа перабіраць і не прывык выбіраць чалавек.

Фармальнае апісанне – гэта упарадкаванне ў межах нейкай мовы, якая валодае дастаткова дакладна фармалізаваным сінтаксісам пабудовы выразаў і такога самага ўзроўню семантыкай, якая звязвае сэнс выразу з яго формай.