Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
билеты по истории - 56в-2014 - кратко.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
693 Кб
Скачать
☆

28. Фармираванне беларускай нацыи у другой палове 19- пачатку 20 ст.

Нацыя – гэта супольнасць людзей, што склалася гістарычна, для якіх характэрны сталае пражыванне на адной тэрыторыі, агульнасць гаспадарчага жыцця, адна літаратурная мова, і нацыянальная самасвядомасць. Нацыі фарміруюцца ў буржуазную эпоху. У адрозненне ад расійскай і заходнееўрапейскіх, беларуская нацыя фарміравалася ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці.

Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Расійскай імперыі беларускія землі ўваходзілі ў склад Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў.

Насельніцтва Беларусі, згодна з усерасійскім перапісам 1897 г., населеніе налічвала 6,7 млн чалавек. Па нацыянальным складзе яны падзяляліся наступным чынам: 65,6 % насельніцтва Беларусі з'яўляліся беларусамі, 14,6 % — яўрэямі, 6 % — рускімі, 5,2 % — палякамі, 4,6 % — украінцамі. Увядзенне мяжы яўрэйскай аселасці абумовіла штучную перанаселенасць яўрэямі гарадоў і мястэчак Беларусі, колькасную перавагу іх сярод гарадскога пралетарыяту, рамеснікаў і гандлёва-прамысловай буржуазіі.

Характэрнай асаблівасцю беларускага этнасу з'яўлялася тое, што больш за 90 % беларусаў жыло ў сельскай мясцовасці і займалася сельскай гаспадаркай.

Па канфесійным складзе сярод насельніцтва беларускіх губерняў у 1897 г. пераважалі праваслаўныя, якіх налічвалася каля 2/3.

У сацыяльную структуру беларускага грамадства ўваходзілі буржуазія, дваранства, інтэлігенцыя, рабочыя і сяляне. Буржуазія, што ва ўсім свеце, як правіла, выступала лідэрам нацыянальных рухаў, адрознівалася ў Беларусі сваёй слабасцю. Буржуазія ў беларускіх губернях па этнічнай прыналежнасці з'яўлялася яўрэйскай рускай, польскай і толькі часткова беларускай. Асноўныя капіталы краю знаходзіліся ў руках польскіх і рускіх памешчыкаў яўрэйскіх купцоў і прамыслоўцаў. Мясцовая нацыянальная буржуазія не ўсведамляла свайго адзінства і абыякава ці нават варожа ставілася да беларускага нацыянальнага руху.

У склад інтэлігенцыі ў Беларусі ўваходзілі дзеячы культуры, вучоныя, работнікі адукацыі, медыцыны і тэхнічнай сферы, а таксама чыноўнікі, служачыя, ваенныя, духавенства. У нацыянальным складзе інтэлігенцыі краю пераважалі рускія і беларусы, у меншай ступені былі прадстаўлены палякі.

Уласна беларуская нацыянальная інтэлігенцыя з вялікімі цяжкасцямі фарміравалася ў 1880 – 1890-я гг. з асяроддзя пераважна каталіцкай шляхты, сялян, мяшчан. Яна была нешматлікай і недастаткова арганізаванай.

Рабочы клас у Беларусі фарміраваўся з ліку беззямельнага збяднелага сялянства, яўрэйскай гарадской беднаты, рамеснікаў. У пачатку XX ст. колькасць пастаянных наёмных рабочых склала больш за 400 тыс. чалавек. Знайсці працу на прамысловых прадпрыемствах Беларусі было вельмі складана. Таму беларусы шукалі лепшай долі за межамі свайго краю: у Расіі, на Амерыканскім кантыненце. У 1897 г. у Мінску Магілёве, Гродне, Гомелі, Віцебску пражывала 41 тыс. беларусаў, у той час як у Пецярбургу іх колькасць даходзіла да 66,5 тыс. чалавек, Адэсе — 16,9 тыс., Маскве — 15,9 тыс. чалавек.

У беларускім грамадстве колькасная большасць належала сялянству, якое складалася пераважна з прадстаўнікоў карэннага этнасу. Мільёны сялян ледзь зводзілі канцы з канцамі, каля 9 % іх не мелі сваёй зямлі.

Агульнасць гаспадарчага жыцця з'яўляецца адной з прыкмет фарміравання нацыі. Павелічэнне колькасці фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў у прамысловасці, пераарыентацыя памешчыцкіх гаспадарак на продаж сваёй прадукцыі, развіццё гандлю і чыгуначнае будаўніцтва спрыялі стварэнню на тэрыторыі Беларусі адзінага эканамічнага рэгіёна. Пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязяў паміж рознымі часткамі Беларусі садзейнічала аб’яднання прадстаўнікоў карэннага этнасу ў Нацыю Выезд Беларусаў за межы радзімы на работу або вучобу дазваляў ім знаёміцца з побытам і культурай іншых народаў, дапамагаў усведамляць свае этнічныя адметнасці.

Развіццё беларускай літаратурнай мовы. У пачатку XIX ст. адбывалася адраджэнне беларускай літаратурнай мовы. На момант першага ўсеагульнага перапісу Расійскай імперыі існаванне беларускай мовы прызнавалася расійскай афіцыйнай уладай. Значная частка насельніцтва Беларусі ў перапісе назвала беларускую мову сваёй роднай.

У адраджэнні Беларускай мовы ключавую ролю адыграў паэт Францішак Багушэвіч. Ён першым з беларускіх дзеячоў культуры адзначыў самастойнасць беларускай мовы і роўнасць яе з усімі іншымі мовамі. Ф. Багушэвіч заклікаў да адраджэння беларускай мовы як асновы нацыі: «...мова нашая ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая. ...Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная, як і другім добрым людцам... Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю...» Пры друкаванні беларускіх выданняў выкарыстоўвалася пераважна лацінка. Так выдавался творы В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, газета «Мужыцкая праўда». У канцы XIX ст. лацінку паступова пачала выцясняць кірыліца.

У пачатку XX ст. з'явіліся легальныя беларуска-моўныя выданні, сярод іх – газета «Наша ніва». Аўтары, якія друкаваліся ў гэтай газеце, – Янка Купала, Якуб Колас, Алаіза Пашкевіч (Цётка) – унеслі значны ўклад у фарміраванне беларускай літаратурнай мовы.

Нацыянальная самасвядомасць. Нацыянальная самасвядомасць — гэта сукупнасць ідэй, уяўленняў перакананняў вераванняў у якіх народ (этнас) асэнсоўвае сябе як нацыянальную супольнасць і ўсведамляе гістарычныя карані свайго паходжання.

Аб фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці сведчылі адносіны жыхароў Беларусі да мовы. Паводле перапісу 1897 г. беларускую мову прызналі роднай 60 % настаўнікаў 40 % чыноўнікаў 29 % паштова-тэлеграфных служачых, 20 % работнікаў медыцынскіх устаноў.

Знешняй формай праяўлення нацыянальнай самасвядомасці з'яўляецца назва народа. Назва Беларусь з’явілася на карце Расійскай імперыі яшчэ ў канцы 18 ст. праўда датычылася яна толькі усходняй паловы Беларусі. Цэнтральную і Заходнюю Беларусь нярэдка называлі Літвой, а яе насельніцтва Літвінамі. Аднак у канцы XIX – пачатку XX ст. тэрмін «Беларусь» і назва «беларусы» замацаваліся за ўсёй этнічнай тэрыторыяй беларусаў. Частка насельніцтва Беларусі называла сябе «тутэйшыя». У некаторых мясцовасцях існавалі рэгіянальныя назвы, якія адносіліся да значных тэрыторый: «палешукі» — для ўсяго Палесся, «пінчукі», «брашчане» — для яго асобных частак. Тым не менш, перапіс 1897 г. засведчыў, што большасць жыхароў Беларусі ўжо засвоіла назву «беларусы» і трымалася яе.

Такім чынам, другая палова XIX — пачатак XX ст. сталі вырашальным этапам працэсу фарміравання беларускай нацыі. Яе станаўленне адбывалася ў складзе Расійскай імперыі, урад якой быў зацікаўлены ў тэрытарыяльным адзінстве дзяржавы і аслабленні ў ёй нацыянальных рухаў.