- •1. Прадмет, значэнне и мэта курса Гисторыя Беларуси. Крыницы.
- •2. Асноуные падыходы да вывучэння гисторым. Перыядызацыя гисторыи Беларуси.
- •3. Першапачатковае засяленне беларуских зямель. Даиндаеурапейски перыяд этничнай гисторый Беларуси (каменны век).
- •4. Индаеурапейски перыяд этничнай гисторыи Беларуси. Балты и славяне на тэрыторыи Беларуси.
- •5. Язычницкия вераванни старажытных продкау.
- •6. Палитычная история Полацкага и Тураускага княствау.
- •7. Сацыяльна-эканамичнае развицце беларуских зямель у 10-13 ст.
- •8. Прыняцце хрысцианства и яго уплыу на Культуру беларуских зямель у 10-13ст.
- •9. Утварэнне Вяликага Княства Литоускага и уваходжанне беларуских зямель у яго склад.
- •10. Эвалюцыя дзяржауна-палитычнага ладу и заканадауства вкл.
- •11. Сацыяльна-эканамичнае развицце беларуских зямель у складзе Вяликага княства Литоускага у 13-16 ст.
- •12. Асноуные напрамки унутранай и знашняй палитыки Вяликага Княства Литоускага у 13-16 ст.
- •13. Вытоки беларускага этнасу. Культура беларуских зямель у другой палове 13-першай палове 16 ст.
- •14. Царкоуна-рэлигийные адносины у Вяликим княстве Литоуским и Рэчы Паспалитай.
- •15. Люблинская уния и утварэнне Рэчы Паспалитай.
- •16. Сацыяльна-эканамичнае развицце беларуских зямель у складзе Рэчы Паспалитай
- •17. Знешняя и унутраная палитыка Рэчы паспалитай у другой палове 16-першай палове 18ст.
- •18. Палитычны кризис Рэчы Паспалитай (друг. Пал. 18 ст.). Падзелы Рэчы Паспалитай
- •19. Культура Беларуских зямель у складзе Рэчы Паспалитай у другой палове 16-18ст.
- •20. Этапы и змест палитыки расийскага урада на тэрыторыи Беларуси у канцы 18-19 ст.
- •21. Грамадска-палитычны рух на Беларуси у канцы 18- першай палове 19 ст.
- •22. Вайна 1812г. И Беларусь.
- •23. Гаспадарка беларуских зямель у канцы 18-першай палове 19ст. Эканамичныя рэформы 1830-1840гг.
- •25. Адмена крепостного права и Асабливасци буржуазных реформ.
- •26. Развицце капитализму у сельскай гаспадарки и прамысловасци Беларуси у другой палове 19ст
- •27. Паустанне 1863-1864 гг. На Беларуси, яго выники, наступствы.
- •28. Фармираванне беларускай нацыи у другой палове 19- пачатку 20 ст.
- •29. Сацяльна-эканамичнае становишча беларуских губерняу у 1900-1914 гг. Сталыпинская агарарная реформа.
- •30. Народницки и сацыял-демократический рух на тэрыторыи Беларуси в 19-20 ст
- •31. Рэвалюцыйные падзеи 1905-1907гг на тэрыторыи Беларуси.
- •32. Першая сусветная вайна и Беларусь. Лютауская рэвалюцыя 1917г. На Беларуси.
- •33. Кастрычникая рэвалюцыя 1917 г. И усталяванне савецкай улады на Беларуси.
- •34. Першы усебеларуски зъезд (снежань 1917г.). Абвяшчэнне и дзейнасць бнр
- •35. Утварэнне бсср и Литоуска-Беларускай сср.
- •36. Вайна Польшы и Савецкай Расии. Другое абвяшчэнне бсср. Рыжски мир.
- •23 Июля главком с.С. Каменев отдал приказ Западному фронту овладеть Варшавой. 12 августа Красная Армия подошла к Варшаве.
- •37. «Новая эканамичная палитыка» у Беларуси.
- •38. Удзел бсср у стварэнни ссср. Нацыянальна-дзяржаунае будауництва у беларускай сср у 20-х гг. 20ст.
- •39. Палитыка беларусизацыи, яе асноуные напрамки и выники. Культура бсср у 1920-1930гг.
- •40. Правядзенне индустрализацыи и калектывизацыи у бсср.
- •41. Фармираванне савецкай грамадска-палитычнай систэмы у бсср у канцы 20-30гг 20ст. Палитычные рэпрэсии у бсср.
- •42. Заходняя Беларусь у складзе Польшы (1921-1939) Абъяднанне Заходняй Беларуси и бсср.
- •44. Акупацыйны рэжым нацыстау на Беларуси.
- •45. Развицце партызанскага руху и падполля на Беларуси у гады Вяликай Айчыннай вайны.
- •46. Вызваленне Беларуси ад нямецка-фашысцких захопникау. Заканчэнне Вяликай Айчыннай вайны
- •47. Аднауленне и развицце народнай гаспадарки бсср у 1944-1954гг.
- •48. Грамадска-палитычнае жыцце у бсср ва умовах «адлиги». Спробы рэфармавання эканомики у 1950-1960 гг.
- •49. Сацыяльна-эканамичнае и палитычнае развицце бсср у 1960-1980 ыя гг.
- •50. Развицце белорусской культуры у Беларуси у пасляваенны час (1945-1985гг.)
- •51. Палитыка перабудовы. Спробы мадэрнизацыи савецкай грамадска-палитычнай и эканамичнай систэмы у другой палове 1980г.
- •52. Распад ссср
- •53. Грамадска-палитычныя змены у Рэспублике Беларусь у другой палове 90-х гг. – пачатку xXст
- •54. Белорусская модель социально-экономического развития
- •55. Знешняя палитыка рб. Интэграцыйныя працэсы.
- •56. Культура Беларуси на сучаснам этапе.
51. Палитыка перабудовы. Спробы мадэрнизацыи савецкай грамадска-палитычнай и эканамичнай систэмы у другой палове 1980г.
У сярэдзіне 80-х гг. Савецкі Саюз апынуўся ў складаным становішчы. Запавольваліся тэмпы сацыяльна-эканамічнага развіцця, не заўсёды дасягненні навукі і тэхнікі ўкараняліся ў вытворчасць.Патрабавалася рэфармаванне палітыка-эканамічнай сістэмы. Пленум ЦК КПСС у красавіку 1985 г. прыняў курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця СССР. Гэты палітычны курс меркавалася ажыццявіць за кошт трох асноўных фактараў: 1) навукова-тэхнічны прагрэс, прыярытэтнае развіццё машынабудаўнічага комплексу – базы гэтага прагрэсу; 2) структурная перабудова эканомікі – прыпыненне затратнага капітальнага будаўніцтва і выкарыстанне сродкаў, якія вызваляюцца пры гэтым, на тэхнічнае пераўзбраенне і мадэрнізацыю прадпрыемстваў; 3) актывізацыя чалавечага фактару – павышэнне творчай, стваральнай актыўнасці людзей, ўмацаванне працоўнай дысцыпліны, павышэнне зацікаўленасці людзей у выніках працы, актывізацыя руху рацыяналізатараў і вынаходнікаў. Незадаволенасць і азлабленне ў большасці насельніцтва краіны выклікала антыалкагольная кампанія, якая праводзілася па ініцыятыве ЦК КПСС у 1985 – 1988 гг. Благародная па сваіх мэтах (барацьба з “народнай бядой” – п’янствам і алкагалізмам) яна праводзілася выключна адміністрацыйна- забарончымі метадамі. У спешным парадку закрываліся магазіны, якія гандлявалі спіртным, а таксама гарэлачныя заводы, у Крыму, Малдавіі і на Доне пачалі высякаць вінаграднікі. Былі створаны “зоны цвярозасці”, у якіх гандль спіртнымі напоямі быў цалкам забаронены. Масавы характар набыло самагонаварэнне. Антыалкагольная кампанія моцна пахіснула грашова- фінансавую сістэму краіны. Значная частка грошай ад продажу гарэлкі пайшла на ўзбагачэнне “ценявікоў” і карумпіраваных чыноўнікаў. 26 красавіка 1986 г. на Чарнобыльскай АЭС, узарваўся чацвёрты энергаблок. Тое, што кіраўніцтва СССР не паведаміла адразу аб сапраўдных маштабах трагедыі, з’явілася падставай для крытыкі савецкай сістэмы.. У 1986 г. курс на “паскарэнне” цалкам праваліўся. Чацвёртая частка прадпрыемстваў не выканала вытворчыя планы, 13 % з іх былі затратнымі. У студзені 1987 г. пачаўся спад вытворчасці які стаў пачаткам глыбокага эканамічнага крызісу. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення. ХХVІІ з’езд КПСС (25 лютага – 6 сакавіка 1986 г.) і ХІХ Усесаюзная канферэнцыя КПСС (28 чэрвеня – 1 ліпеня 1988 г.) удакладнілі палітычны курс і вызначылі палітыку перабудовы, абнаўлення ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства. Перабудову прадугледжвалася праводзіць у рамках сацыялістычнага выбару, сацыялістычных ідэалаў і каштоўнасцей пад лозунгам: “Больш дэмакратыі, больш сацыялізму”. Яе мэтамі былі пераадоленне дэфармацый сацыялізму, больш поўнае раскрыццё яго патэнцыяльных магчымасцей, дэмакратызацыя ўсіх бакоў жыцця савецкага грамадства, рэфармаванне палітычных інстытутаў дзяржавы. У ходзе ажыццяўлення палітыкі перабудовы значна пашырылася самастойнасць прадпрыемстваў і аб’яднанняў у выніку іх пераходу на поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне. Працоўныя калектывы атрымалі права выбіраць кіраўнікоў, рэгуляваць заработную плату і адлічэнні на сацыяльныя патрэбы. Укараняліся прагрэсіўныя формы арганізацыі працы – арэндныя калектывы, гаспадарчыя разліковыя брыгады. Больш дэмакратычнай станавілася выбарчая сістэма, развіваліся галоснасць і плюралізм думкі, фарміравалася шматпартыйная сістэма. Больш магчымасцей стала для ажыццяўлення дэмакратычных правоў і свабод грамадзян, для творчай дзейнасці. Становішча яшчэ больш ускладнілася, калі ў 1988 г. быў апублікаваны Закон СССР аб кааперацыі. Кааператывы пачалі стварацца ўсюды, у тым ліку і на базе дзяржаўных прадпрыемстваў. Рэсурсы і грошы з дзяржаўнай казны пачалі пераводзіцца ў прыватныя кішэні.. Кааператыўная дзейнасць станавілася эфектыўным сродкам для “адмывання брудных грошай” і стварэння вялікіх капіталаў. З адменай дзяржаўнай манаполіі на знешні гандаль і з дазволам прадпрыемствам і прыватным асобам прадаваць за рубеж тавары сацыяльна- эканамічная сітуацыя ў краіне ў 1987 – 1990 гг. значна пагоршылася. Пусцелі прылаўкі магазінаў, падскочылі рознічныя цэны, прадукты харчавання адпускаліся па “картачках спажыўцоў». Эканоміка СССР і яе грашова-фінансавая сістэма ляжалі ў руінах.. Пачаўся працэс паступовай падмены сацыялізму іншымі ідэаламі і каштоўнасцямі. Ідэя сацыяльнай справядлівасці абвяшчалася шкоднай і недасягальнай, пепсі, снікерс і жвачка – сімваламі далучэння да заходняга ладу жыцця, эканоміка гандлёва-базарнага тыпу – вяршыняй эканамічнай практыкі. Пачалі прапагандавацца культ нажывы, асабістай выгады па прынцыпу “хочаш жыць – умей круціцца”, а таксама тое (насілле, парнаграфія, прастытуцыя, аднаполыя шлюбы, бамжаванне і г. д.), што ў савецкі час лічылася зневажаючым чалавека і грамадства. Людзей заклікалі не працаваць, а піць, гуляць, весяліцца. Быў зроблены антынавуковы і шкодны вывад аб тым, што савецкая сістэма не рэфарміруема, а таму павінна быць разбурана, знішчана.
