Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
билеты по истории - 56в-2014 - кратко.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
693 Кб
Скачать
☆

56. Культура Беларуси на сучаснам этапе.

Важнае значэнне ў культурна-нацыянальным адраджэнни сучаснай Беларусі мела стварэнне спрыяльных умоў для развіцця беларускай мовы. У студзені 1990 г. быў прыняты Закон «Аб мовах у БССР», які ўстанавіў, што дзяржаўнай мовай Беларусі з'яўляецца беларуская мова. Разам з тым Закон прадугледжваў права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін, свабоднае развіццё і ўжыванне іншых нацыянальных моў. На ўсебеларускі рэферэндум у 1995 г. было вынесена пытанне аб статусе рускай мовы ў Беларусь Большасць насельніцтва выказалася за наданне роўных правоў беларускай і рускай мовам. Палажэнне аб існаванні дзвюхраўнапраўных дзяржаўных моў у рэспубліцы замацавана ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Непасрэдна да Закона аб мовах далучаецца Закон аб адукацыі, прыняты ў 1991 г. Няпоўная сярэдняя адукацыя з'яўляецца сёння ўсеагульнай у Рэспубліцы Беларусь.

Развіццё літаратуры і мастацтва на рубяжы 80—90-х гг. XX ст. было звязана з зацвярджэннем агульначалавечых каштоўнасцей. Беларускія пісьменнікі звярнуліся да тэмы гісторыі беларускага народа. Раман Леаніда Дайнекі «Меч князя Вячкі» прысвечаны часам Полацкага княства, якое паўстала на шляху заваёўнікаў-крыжакоў. Полацкі князь Усяслаў Чар-дзей — галоўны герой рамана «След ваўкалака». Аднаўленню гістарычнай памяці народа садзейнічаюць літаратурныя творы Уладзіміра Арлова, які прысвяціў сваю дзейнасць ас-вятленню гісторыі Полаччыны. Заслужанай папулярнасцю карыстаюцца творы Кастуся Тарасава «Памяць пра легенды», «Пагоня на Грунвальд», «Тры жыцця Рагнеды». На шырокім гістарычным фоне, з улікам агульначалавечых каштоўнасцей, разглядаецца лес беларускага народа ў XX ст. у аповесцях Васіля Быкова «Сцюжа», «Сцяна».

Да тэмы сучаснасці, у тым ліку Чарнобыля, звярнуўся Іван Шамякін. Выйшлі яго раман «Злая зорка», аповесці «Ахвя-ры», «Сатанінскі тур».

Асобае месца ў беларускай літаратуры займае творчасць лаўрэата прэстыжных літаратурных прэмій «Еўрапейскае ўзаемаразуменне», «Гонар і годнасць у літаратуры» Святп-ланы Алексіевгч. Сусветную вядомасць атрымалі яе творы «У вайны не жаночы твар», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарно-быльская малітва — хроніка будучыні».

Міжнародны біяграфічны інстытут узнагародзіў медалямі «Залаты дыск» і «Чалавек года — 94» беларускага мастака Гаўрылу Вашчанку, у знак прызнання яго дасягненняў і лідэрстваў сусветным мастацтве. Ён аўтар шэрагу партрэтаў гістарычных дзеячаў і асоб культуры, у тым ліку трыпціха, прыс-вечанага паўстанню К. Каліноўскага.

У цэнтры творчасці народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага — чарнобыльская трагедыя, якая знайшла адлю-страванне ў цыкле карцін. У іх ліку — «Чарнобыльская мадонна».

Мастаком Аляксандрам Кішчанкам у 1995 г. створаны «Габелен стагоддзя», які адлюстроўвае найбольш вядомых палітычных дзеячаў XX ст. Яго габелен «Чарнобыль» зна-ходзіцца ў будынку ААН у Нью-Йорку.

У 1997 г. на сцэне Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы адбылася прэм'ера п'есы Аляксея Дударава «Князь Вітаўт», якая распавядае аб складаным гістарычным лесе беларускага народа. 3 1990 г. ідзе опера кампазітара Уладзіміра Солтана «Дзікае паляванне караля Стаха». Старонкі гісто-рыі Полацкага княства сталі сюжэтам беларускага балета «Страсці (Рагнеда)», які пастаўлены Валянцінам Елізар'е-въш. Балет прызнаны ў 1995 г. лепшым у свеце па сваёй харэ-аграфіі.

У апошнія гады створаны скульптурныя помнікі выдаўцу першай на тэрыторыі Беларусі друкаванай на беларускай мове кнігі С. Буднаму ў Нясвіжы, беларускаму пісьменніку XII ст. Кірылу Тураўскаму ў старажытным Тураве, паэту — ураджэнцу Беларусі А. Міцкевічу ў Навагрудку, беларускаму першадрукару Ф. Скарыне і Ефрасінні Полацкай на іх радзіме ў Полацку. На узор заходнееўрапейскіх універсітэ-таў дворык Беларускага дзяржаўнага універсітэта ўпры-гожылі помнікі Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага, М, Гусоўскага і Ф. Скарыны, С Буднагаі В. Цяпінскага.

Брэсцкім майстрам Мікалаем Кузьмічом адноўлена хрысціянская святыня, страчаная ў гады Вялікай Айчыннай вайны, — крыж Ефрасінні Полацкай.