- •Вучэбны дапаможнік
- •Развіццё маўлення і навучанне мове як метадычныя паняцці
- •Дзіцячае маўленне як навуковая дысцыпліна - анталінгвістыка
- •Гісторыя ўзнікнення і развіцця айчыннай і замежнай анталінгвістыкі
- •Асноўныя канцэпцыі асваення дзіцем роднай мовы
- •Фактары развіцця маўлення. Агульная перыядызацыя маўленчага развіцця
- •Даславесны этап развіцця маўлення
- •Актыўны рост лексічнага запаса, авалоданне значэннем слова Лексічная сістэма мовы. Паняцце значэння слова
- •Засваенне пераносных значэнняў слоў
- •Тыповыя памылкі ў засваенні слоўніка
- •Авалоданне фразеялогіяй
- •Авалоданне гукавой асновай маўлення Гукавыя сродкі мовы
- •Развіццё маўленчага слыху
- •Авалоданне вымаўленнем гукаў, слоў
- •Авалоданне марфалогіяй Пераход ад даграматычнага этапа да марфалагічнага.
- •Засваенне граматычных катэгорый.
- •Засваенне марфалогіі.
- •Словаўтваральныя інавацыі ў дзіцячым маўленні.
- •Авалоданне сінтаксісам
- •Развіццё камунікатыўных здольнасцей дзяцей дашкольнага ўзросту. Асаблівасці камунікатыўнага развіцця асобы ў дзяцінстве
- •Паняцце дыялагічнага маўлення ў дашкольным ўзросце
- •Станаўленне дыялога ў дашкольным ўзросце
- •Авалоданне спосабамі арганізацыі тэксту
- •Металінгвістычныя выказванні дзяцей і іх аналіз
- •Асаблівасці руска-беларускага двухмоўя ў дашкольнікаў
- •Станаўленне і развіццё айчыннай методыкі развіцця маўлення дашкольнікаў Гістарычныя перадумовы станаўлення дашкольнай лінгвадыдактыкі ў Беларусі.
- •Беларускія асветнікі пра ролю роднай мовы ў выхаванні асобы.
- •Стварэнне першых падручнікаў для дзяцей на беларускай мове
- •Ул. Ф. Луцэвіч – стваральніца сістэмы навучання дашкольнікаў беларускай мове сродкамі мастацкага слова
- •Распрацоўка зместу і метадаў навучання дзяцей мове, пастаноўка праблемы руска-беларускага двухмоўя ў дашкольнікаў у 40-я – 80-я гг.
- •Распрацоўка тэарэтычных асноў і метадычнага забеспячэння беларускай дашкольнай лінгвадыдактыкі ў канцы хх – пачатку ххі ст.
- •Функцыі маўлення. Родная мова як фактар развіцця і выхавання дзяцей
- •Сістэма работы па развіцці маўлення ў дашкольнай установе Задачы, змест і формы работы па развіцці маўлення дзяцей
- •Прынцыпы развіцця маўлення дашкольнікаў
- •Метады і прыёмы развіцця маўлення
- •Псіхолага-педагагічныя асновы навучання дашкольнікаў беларускай мове як другой
- •Развіццё маўлення дзяцей у розных формах зносін.
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей ранняга ўзросту Станаўленне маўлення на першым годзе жыцця
- •Методыка развіцця разумення мовы дарослых і вымаўлення асэнсаваных слоў у дзяцей першага года жыцця
- •Асаблівасці развіцця маўлення дзяцей другога года жыцця
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей другога года жыцця
- •Методыка развіцця маўлення дзяцей трэцяга года жыцця
- •Методыка слоўнікавай работы
- •I азнаямлення дзяцей 3 наваколлем Асаблівасці слоўніка дзяцей і задачы слоўнікавай работы
- •Прынцыпы слоўнікавай работы і яе змест
- •Асаблівасці слоўнікавай работы пры навучанні беларускай мове як другой
- •Прыёмы актывізацыі слоўніка.
- •Заняткі па першапачатковым азнаямленні з прадметамі і з'явамі
- •Заняткі па паглыбленні ведаў аб прадметах і з'явах
- •Заняткі па фарміраванні паняццяў
- •Загадванне і адгадванне загадак.
- •Методыка фарміравання граматычнага ладу маўлення
- •Метады і прыёмы фарміравання граматычнай правільнасці маўлення
- •Змест граматычнай работы ў дзіцячым садзе
- •Заняткі па фарміраванні граматычнай правільнасці маўлення
- •Методыка фарміравання гукавой культуры маўлення Паняцце гукавой культуры маўлення і задачы яе выхавання ў дашкольнікаў
- •Праверка маўлення дзяцей
- •Методыка работы над кампанентамі гукавой культуры
- •Методыка развіцця звязнага маўлення і маўленчых зносін Звязнае маўленне і задачы яго развіцця ў дашкольнікаў
- •Методыка навучання дыялагічнаму маўленню Размова выхавальніка з дзецьмі
- •Гутарка як сродак развіцця дыялагічнага маўлення
- •Маналагічнае маўленне і асаблівасці яго засваення дзецьмі
- •Навучанне пераказу мастацкіх твораў
- •Методыка навучання дзяцей маналогам-апісанням
- •Методыка работы з дыдактычнай карцінай
- •Навучанне дзяцей расказванню з асабістага вопыту
- •Навучанне творчаму расказванню
- •Азнаямленне дашкольнікаў з мастацкай літаратурай Змест праграмы і задачы дашкольнай установы па азнаямленні дзяцей з мастацкай літаратурай
- •Асаблівасці ўспрымання твораў мастацкай літаратуры дзецьмі дашкольнага ўзросту
- •Формы, метады і прыёмы работы з творамі мастацкай літаратуры
- •Азнаямленне дашкольнікаў з паэзіяй
- •Азнаямленне дашкольнікаў з кніжнай ілюстрацыяй
- •Драматызацыя і інсцэніраванне мастацкіх твораў
- •Цэнтр маўленчай актыўнасці для дашкольнікаў
- •Падрыхтоўка дашкольнікаў да навучання грамаце Тэарэтычныя асновы навучання грамаце
- •Азнаямленне дашкольнікаў з асноўнымі моўнымі паняццямі.
- •Развіццё фанематычнага слыху ў дзяцей
- •Планаванне работы па развіцці маўлення і навучанні роднай мове ў дашкольнай установе
Методыка слоўнікавай работы
I азнаямлення дзяцей 3 наваколлем Асаблівасці слоўніка дзяцей і задачы слоўнікавай работы
У дашкольнай педагогіцы пад слоўнікавай работай разумеецца мэтанакіраваная педагагічная дзейнасць дарослага, якая забяспечвае эфектыўнае засваенне дзецьмі слоўніка роднай мовы. Развіццё слоўніка ў дзяцей разумеецца як доўгі працэс асваення слоўнага запасу роднай мовы, г. зн. колькаснага назапашвання і авалодання зместам кожнага слова.
Слова - гэта асноўная адзінка маўлення, яго будаўнічы матэрыял. У сучасных філасофскай, лінгвістычнай, псіхолага-педагагічнай навуках слова разглядаецца як знак, які абазначае вынікі пазнання, мыслення ў форме паняцця. Л. С. Выгоцкі пісаў: «Слова заўсёды адносіцца не да аднаго якога-небудзь прадмета, але да цэлай групы або да цэлага класа прадметаў. У сілу гэтага кожнае слова ўжо абагульняе, і з псіхалагічнага пункту гледжання значэнне слова перш за ўсё ўяўляе сабой абагульненне”.27 Адсюль вынікае, што асваенне дзіцем слова вымагае асваення паняцця. Паняцце вызначаецца як форма думкі – “адзінка моўнага мыслення”, паводле Л.С.Выготскага, у якой адлюстроўваецца сутнасць прадметаў і з'яў, і гэтым падкрэсліваецца яго важная роля ў пазнанні.
Слоўнік падзяляецца на актыўны і пасіўны. Пасіўны слоўнік — гэта словы, якія чалавек разумее, але ў актыўным маўленні імі не карыстаецца. Актыўны слоўнік — гэта словы, якія чалавек не толькі разумее, але і выкарыстоўвае ў сваім маўленні. Багацце і культура маўлення чалавека ў многім вызначаюцца характарыстыкай яго актыўнага слоўніка.
У актыўны слоўнік дзіцяці дашкольнага ўзросту ўваходзіць даступная яму агульнаўжывальная лексіка, а таксама спецыфічныя словы, выкарыстанне якіх тлумачыцца ўмовамі жыцця дзіцяці. Напрыклад, дзеці, якія жывуць у горадзе, ужываюць такія словы, як трамвай, кіёск, падземны пераход і г. д. Для вясковых дзяцей характэрна ўжыванне слоў, якія абазначаюць сельскагаспадарчыя прылады працы (матыка, вілы), назвы пабудоў для захоўвання гародніны (склеп), дроў (дрывотня) і інш.
У працэсе развіцця слоўніка дзіцяці вылучаюцца два ўзаемазвязаныя бакі — колькасны і якасны.
Колькасны рост слоўніка, адзначае Д. Б. Эльконін, знаходзіцца ў прамой залежнасці ад умоў жыцця і выхавання дзяцей, індывідуальныя адрозненні тут больш вялікія, чым у якой-небудзь іншай сферы псіхічнага развіцця. У даследаваннях апошніх гадоў прыводзяцца больш высокія колькасныя паказчыкі, чым, напрыклад, у рабоце М. А. Рыбнікава, выкананай у 1926 г. Так, паводле даных В. I. Логінавай, атрыманых ў 80-я гады ХХ ст., к 3 гадам у слоўніку дзіцяці налічвалася 1200 слоў (супраць 400—600, якімі валодала дзіця гэтага ўзросту ў дваццатыя гады), а актыўны слоўнік шасцігадовага дашкольніка дасягаў 3000—3500 слоў (супраць 2500— 3000 слоў). Паводле сучасных даных, слоўнік дзіцяці чатырох гадоў складае ад 250 да 3000 слоў, а шасцігадовага дашкольніка – да 8000 слоў (К.Ю.Пратасава).
Часціны мовы ў слоўніку дашкольнікаў рознага ўзросту і з розным узроўнем развіцця камунікатыўнай дзейнасці прадстаўлены неаднолькава.
Так, лексіка дзяцей з сітуацыйна-дзелавой формай зносін звязана з канкрэтнай прадметнай сітуацыяй, што выяўляецца ў вялікай колькасці назоўнікаў. 98 % усіх дзеясловаў, якімі валодае дзіця, абазначаюць толькі канкрэтныя прадметныя дзеянні (есці, спаць, ісці і да т.п.).
У дзяцей з пазасітуацыйна-пазнавальнай формай зносін, дзе на першы план выступаюць задачы атрымання ад дарослага інфармацыі аб навакольных прадметах і з'явах, спосабах дзеяння, пашыраецца запас слоў, звязаных з адлюстраваннем якасцей прадметаў і з'яў рэчаіснасці (хуткі, лоўкі, празрысты, дажджлівы і да т.п.) .
Для маўлення дзяцей з пазасітуацыйна-асобаснай формай зносін, якія імкнуцца атрымаць інфармацыю аб нормах узаемаадносін паміж людзьмі, характэрны этычныя прыметнікі і тыя, што абазначаюць фізічны стан, узрастае роля дзеясловаў валявога і інтэлектуальнага дзеяння (стомлены, акуратны клапатлівы, падумалі і вырашылі і да т.п.).
Якасны рост слоўніка абумоўлены працэсам засваення дзецьмі значэння слова. Этапы развіцця значэння слова ў дзяцей раскрыты М. М, Кальцовай.
Для дзіцяці канца першага — пачатку другога года жыцця слова азначае толькі адзін пэўны прадмет (лялька, шапачка, дом). Тут слова - эквівалентнае пачуццёваму вобразу прадмета.
К канцу другога года жыцця слова для дзяцей абазначае групу адпаведных прадметаў («лялька» — гэта розныя лялькі). Значэнне слова тут болып шыро-кае, разам з тым яно менш канкрэтнае.
У 3-3,5 гады ў дзяцей назіраецца больш высокая ступень абагульнення: слова абазначае некалькі груп адпаведньіх прадметаў («цацкі», «посуд»). Сігнальнае значэнне такога слова вельмі шырокае, разам з тым яно значна аддалена ад канкрэтных вобразаў прадметаў.
Апошняя ступень абагульнення - у слове як бы дадзены шэраг папярэдніх узроўняў абагульнення (слова «рэч», напрыклад, змяшчае ў сабе абагульненні, якія ахопліваюць словы «цацкі», «посуд», «мэбля» і інш.). Сігнальнае значэнне такога слова надзвычай шырокае, а сувязь яго з канкрэтнымі прадметамі прасачыць даволі цяжка. Такі ўзровень абагульнення даступны дзецям толькі на пятым годзе жыцця.
Ужываемыя дашкольнікамі словы трэцяй і чацвёртай ступеней абагульнення («добры», «злы», «людзі», «ежа») часта бедныя па змесце і не могуць быць аднесены да слоў, якія нясуць высокія ступені абагульнення. Напрыклад, розніцу паміж садавінай і агароднінай дзеці тлумачаць так: «Садавіну ядуць сырой, а калі вараная — гэта агародніна». Пры сістэматычнай рабоце, адзначае М. М. Кальцова, даволі лёгка ідзе фарміраванне ў дзяцей высокіх ступеней абагульнення.
Практыка моўных зносін пастаянна сутыкае дзяцей з розйымі значэннямі аднаго слова, з сінонімамі і антонімамі. Разуменне гэтых слоў і выкарыстанне іх у маўленні падпарадкавана канкрэтным умовам камунікацыі. Дашкольнікі, напрыклад, асобна ўспрымаюць такія словы і выразы, як храбры, смелы, мужны; баязлівы, нясмелы, пужлівы; грэбень пеўніка і грэбень для расчэсвання валасоў, не заўважаючы паміж імі ўласна моўных сувязей.
Гэтыя факты сведчаць аб тым, што маўленчая рэчаіснасць асэнсоўваецца дашкольнікамі вельмі невыразна. Між тым элементарнае ўсведамленне слова як структурнай адзінкі, вызначальнай уласцівасцю якой з'яўляецца змест, значэнне, садзейнічае фарміраванню ў дзяцей разумення якаснага боку лексікі, развіццю умення асэнсавана выбіраць найбольш дарэчныя прыдатныя, дакладныя для адпаведнага выказвання словы.
Зыходзячы з асаблівасцей засваення дзецьмі слоўніка роднай мовы, можна вьізначыць наступныя задачы слоўнікавай работы.
Колькаснае ўзбагачэнне слоўніка дзяцей рознымі часцінамі мовы, неабходнымі для канкрэтных зносін.
Фарміраванне ў дзяцей паняццяў - сацыяльна замацаванага значэння слоў.
Актывізацыя слоўніка (пераход слоў з пасіўнага слоўніка ў актыўны - у практыку зносін).
Фарміраванне ў дзяцей элементарнага разумення слова як моўнай адзінкі.
Акрамя названых агульных задач слоўнікавай работы вылучаюцца прыватныя: замена дыялектызмаў, жарганізмаў у маўленні дзяцей словамі літаратурнай мовы, увядзенне ў вобразны лад роднага маўлення - узбагачэнне дзіцячага слоўніка вобразнымі выразамі, фразеалагічнымі зваротамі, прыказкамі, прымаўкамі.
Усе задачы слоўнікавай работы вырашаюцца ў адзіным педагагічным працэсе. У той жа час слоўнікавая работа ў кожнай узроставай групе мае сваю спецыфіку. У малодшых групах ажыццяўляецца папаўненне і актывізацыя слоўніка дзяцей, неабходнага для сітуацыйна-дзелавых і пачатковых пазасітуацыйна-пазнавальных зносін. Значэннем слоў малыя авалодваюць на аснове іх дакладнага суаднясення з аб'ектамі навакольнага свету, іх некаторымі асаблівасцямі.
У групе “Чамучкі” ўзбагачэнне і актывіацыя дзіцячага слоўніка адбываюцца, у значцай меры, за кошт лексікі, уласцівай пазасітуацыйна-пазнавальнай форме зносін. Разам з засваеннем канкрэтнага значэння слова на аснове дакладнага суаднясення яго да прадметаў і з'яў, іх асаблівасцей і адносін, дзеці засвойваюць абагульненае значэнне слоў на аснове вылучэння істотных прыкмет аб'ектаў пазнання. Дашкольнікі сярэдняга ўзросту здольны засвоіць першапачатковыя звесткі аб слове.
Старэйшыя дашкольнікі – “фантазёры” - засвойваюць слоўнік, неабходны як для пазнавальных, так і для асобасных зносін, авалодваюць больш высокімі ступенямі абагульнення. Значнае месца ў старшай групе займае работа над сэнсавымі сувязямі і адносінамі паміж словамі (сінаніміяй, антаніміяй, шматзначнасцю слоў).
