Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вучэбны дапаможнік.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
653 Кб
Скачать
☆

Праверка маўлення дзяцей

Правільна спланаваць работу з групах і асобнымі дзецьмі выхавальніку дапамагае добрае веданне асаблівасцей маўлення кожнага з іх.

У пачатку года ў кожнай узроставай групе выхавальнікі (часта разам з лагапедам) правяраюь стан гукавымаўлення дзяцей. Вынікі запісваюцца ў спецыяльны сшытак, яны і служаць падставай правільнага планавання работы па выхаванні гукавой культуры маўлення. Увесну праводзіцца паўторная праверка маўлення дзяцей для падвядзення вынікаў работы за год. Каб выявіць прычыны магчымых недахопаў гукавымаўлення ў дзяцей і намеціць шляхі іх выпраўлення, трэба загадзя пазнаёміцца з агульным станам здароўя дзяцей, развіццём моўнага і слыхавога апарату.

Перш за ўсё асаблівасці маўлення дзяцей выхавальнік высвятляе, прыслухоўваючыся да дзіцячых размоў, праводзячы гутаркі з імі. Старэйшым дзецям можна прапанаваць прачытать напамяць знаёмы верш, расказаць казку, сюжэт мультфільма і да т.п. Некаторыя парушэнні маўлення ў дзяцей адразу кідаюцца ў вочы: заіканне, агульная затрымка ў развіцці маўлення, розныя формы коснаязыкасці.

Каб дакладна выявіць характэрныя рысы вымаўлення, трэба падысці да кожнага дзіцяці індывідуальна, правепрыць, як яно вымаўляе розныя гукі. З гэтай мэтай прапануецца выкарыстоўваць малюнкі з выявамі знаёмых дзецям прадметаў, у назвах якіх маюцца тыя або іншыя гукі ў розных пазіцыях: у пачатку слова, у сярэдзіне і ў канцы (шапка, кошка, мыш). Дзіця называе намаляваныя прадметы. Калі яно не ведае якога-небудзь слова, выхавальнік паказвае іншы малюнак на той жа гук. Можна выкарыстоўваць знаёмыя прадметы, цацкі, адзенне самога дзіцяці, у словах-назвах якіх ёсць цяжкія для вымаўлення гукі.

Абследванне маўлення праводзіцца так, каб дзіця гэтага не заўважыла. У час абследавання рэкамендуецца выкарыстоўваць як мага больш гульнявых прыёмаў. Напрыклад, лялька або цацка-жывёла “пытаюцца” ў дзяцей: “Што гэта?”, “Як называецца?”

Калі выхавальнік будзе апытваць у дзень 3-4 дзіцяці, то ён складзе поўную карціну гукавымаўлення ў дзяцей на працягу тыдня. Вынікі абследавання заносяцца ў спецыяльную табліцу, складзеную для усёй групы, або ў асабовую карту дзіцяці. У апошнім выпадку ёсць магчымасць прасачыць дынаміку засваення гукавымаўлення дзіцем на працягу знаходжання ў дзіцячым садзе.

Калі дзіця правільна вымаўляе пэўны гук ва усіх пазіцыях у слове, у табліцы ставіцца знак + (плюс); калі дзіця не вымаўляе гук, выкарыстоўваецца знак – (мінус). У выпадку, калі дзіця скажае гук, замяняе яго іншым гукам, адзначасецца, чым яно замяняе гук: ж (замест з). Яшчэ лепш поўнасцю запісаць, як дзіця вымавіла слова: тарова, кавова і да т.п. Калі дзіця ў адных спалучэнняў або пазіцыях гук вымаўляе, а ў іншых - не (чапля, але хлопцык), гэта адзначаецца літарай Н (“няўстойлівае вымаўленне”). У графе “Заўвагі” адзначаюцца асаблівасці голасу дзіцяці, яго маўлення: ціхае, гучнае, крыклівае, хуткае, правільнае, агульная неразборлівасць, злёгку запінаецца і да т.п.

Карта абследавання гукавымаўлення ў дзяцей48

№№

п/п

Прозвішча, імя дзізяці

Час абсле-даван-ня

Узрост

Шыпя- чыя ж, ш, ч

Санор-ныя л, р

Свісця- чыя з, с, ц

Заўвагі

1

Сановіч

Алеся

2.09

3г. 4 мес.

+ + ц

- Н

+ + с

Невыраз-нае, голас сіплы

Метады і прыёмы фарміравання гукавой культуры маўлення

Работа па выхаванні гукавой культуры маўлення ажццяўляецца ў дзіцячым садзе на спецыяльных занятках, уключаецца ў іншыя заняткі, як маўленчыя, так і не, праводзіцца і па-за заняткмі (з дзецьмі, якія маюц патрэбу ў дадатковых практыкаваннях).

Методыка развіцця розных кампанентаў гукавой культуры маўлення распрацоўвалася В.В. Гербавай, М.Ф.Фамічовай, А.І.Максакавым, Г.А.Тумаковай і іншымі даследчыкамі дзіцячага маўлення.

Вядучым метадам выхавання гукавой культуры маўлення ў дашкольнікаў выступае гульня. У гульні ўдасканальваюцца ўсе кампаненты гукавой культуры. Гэта перш за ўсё дыдактычныя гульні. Напрыклад, гульні на фарміраванне маўленчага дыхання (“Пузыр”), развіццё слыхавога ўспрымання (“Адгадай, на чым іграюць”, “Адгадай, што я сказала”), развіццё правільнага гукавымаўлення (“Цягнік”, “Аркестр”), якасцей голасу (“Рэха”) і інш.

Шырока выкарыстоўваюцца рухавыя і карагодныя гульні з тэкстам. Сярод іх шмат народных гульняў (“Каравай”, “Пазнай па голасе”, “Гусі”).

Другім метадам выхавання гукавой культуры маўлення з’яўляецца практыкаванне. Метадам практыкавання адпрацоўваецца маўленчае дыханне (“Пагрэем ручкі”), артыкуляцыйныя рухі (“Зліжам смачнае варэнне”), гукавымаўленне (прагаворванне скорагаворак),

У літаратуры прыводзіцца мноства гульняў, гульнявых практыкаванняў па выхаванні гукавой культуры маўлення. Выхавальніку неабходна ведаць іх як мага больш, каб гэтую задачу развіцця маўлення дзяцей, якая займая даволі шмат часу, асабліва ў малодшым дашкольным узросце, вырашаць разнастайна49.

У рамках названых метадаў выкарыстоўваюцца наступныя прыёмы.

Узор правільнага выканання задання (дыхальнага практыкавання, гукавымаўлення і г.д.). Гэта вядучы прыём.

Узор можа суправаджання тлумачэннем: “Каб так доўга цягнуць гук, удыхніце як мага больш паветра і павольна яго выдыхайце”.

Выкарыстоўваецца ўзор і ў спалучэнні з паказам артыкуляцыйных рухаў, якое ў сваю чаргу таксама можа суправаджацца тлумачэннем. Напрыклад: “Каб правільна праспяваць песеньку паравозіка (у-у-у), трэба выцягнуць вусны трубачкай, вось так”. М.Г.Генінг і Л.А.Герман паказ і тлумачэнне артыкуляцыі ўключаюць у гульнявы сюжэт – “Казку пра Вясёлага Язычка”, у якім органы артыкуляцыі атрымліваюць гульнявыя назвы: Язычок жыве ў хатцы (рот), у хатцы ёсць дзверцы і ганак (зубы і вусны), стол (нёба), і сценкі; язычок можа выглядваць з хаткі, грэцца на ганку і да т.п.50

Да прыёмаў выхавання гукавой культуры маўлення адносяцца таксама вымаўленне слова з інтанацыйным падкрэсліваннем гука, націску (“Гэта кошшка, а ў дзяўчынкі косска”); індывідуальныя і харавыя паўтарэнні гукаў, гукаперайманняў, слоў; сумеснае вымаўленне дзіцяці і выхавальніка; адлюстраванае вымаўлене (неадкладнае паўтарэнне дзіцем узору выхавальніка). Ацэнка маўлення і яго выпраўленне таксама выкарыстоўваюцца як прыёмы выхавання гукавой культуры маўлення.