Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Пытанні да экзамена па дысцыпліне.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
328 Кб
Скачать
☆
  1. Рамантызм у літаратуры. Творчасць Дж. Байрана.

Англія стала прарадзімай рамантызму, чаму спрыяў прамысловы пераварот, вынікамі якога сталі глыбокія сацыяльныя зрухі (з’яўляецца пралетарыят, узмацняецца буржуазія). Вялікае значэнне для станаўлення англійскага рамантызму меў зварот пісьменнікаў да вуснага паэтычнага майстэрства. Моцная арыентацыя англійскіх рамантыкаў на фальклор пачалася з выдання Т. Персі ў 1765 г. “Помнікаў старажытнай англійскай паэзіі”, які ўключыў узоры баладнага жанру.

Прадстаўнікамі англійскага рамантызму былі У. Блейк, У. Вордсварт, В. Скот, Дж. Байран, П. Шэлі, Дж. Кітс.

ДЖОРДЖ ГОРДАН БАЙРАН (1788-1824) – крупнейшы прадстаўнік англійскага і еўрапейскага рамантызму. В. Бялінскі назваў Байрана “Праметэем ХІХ стагоддзя”. Паэт паходзіў са старажытнай арыстакратычнай сям’і. У 1801 г. вучыўся ў школе закрытага тыпу ў Харлоў, шмат чытаў, спрабаваў сябе ў тэатральных пастаноўках. Цяга да літаратуры не ўхвалялася ў арыстакратычнай школе, таму Байран неаднаразова просіць маці забраць яго са школы. У 1805 г. Байран паступае ў Кембрыджскі універсітэт, пасля яго заканчэння падарожнічае. У 1811 г. пасля вяртання ў Англію выступае ў парламенце з палымянай прамовай ў абарону лудзітаў (паслядоўнікаў Дж. Луда, які першым разбурыў станок). У гэты час Байран піша палітычныя вершы, другі раз выступае ў парламенце з прамовай аб палітычным становішчы Ірландыі. У 1816 г. паэт вымушаны пакінуць Англію пасля бракаразводнага працэсу, які выклікаў грамадскі рэзананс. Жыве ў Швейцарыі і Італіі, дапамагае грэчаскім паўстанцам. У 1824 г. памірае пасля хваробы. Прах Байрана перавезены ў Англію (Ньюстэд).

А. Пушкін прысвяціў паэту верш “К морю”, К. Рылееў - верш “На смерть Байрона”.

Перыядызацыя творчасці Дж. Байрана:

  • Ранні перыяд (1802-1809) – лірыка;

  • Перыяд станаўлення (1809-1816) – 1 і 2 Песні “Паломніцтва Чайльд Гаральда”, “Усходнія паэмы”;

  • Сталы перыяд (1816-1824) – 3 і 4 Песні “Паломніцтва Чайльд Гаральда”, паэмы “Манфрэд”, “Шыльёнскі вязень”, трагедыя “Каін”, паэма “Дон Жуан”.

Паэма “Паломніцтва Чайльд Гаральда” носіць фрагментарны характар, што дазволіла аўтару свабодна пераходзіць з эпічнага плана ў лірычны і наадварот. Паэма ўяўляе сабою дзённік, які адначасова вядуць аўтар і галоўны герой. Чайльд Гаральд, незадаволены рэчаіснасцю, адпраўляецца ў падарожжа па еўрапейскіх краінах (Партугалія, Іспанія, Францыя, Албанія, Швейцарыя, Італія), убачанае прыводзіць героя да разваг над гісторыяй і часам.

  1. Літаратура Беларусі хіх стагоддзя.

1. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЎМОВЫ ЎЗНІКНЕННЯ НОВАЙ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ.

Узнікненне новай беларускай літаратуры даследчыкі звязваюць з важнымі палітычнымі падзеямі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Пад уплывам ідэй заходнееўрапейскага Асветніцтва і рамантызму на беларускіх землях абвастраецца працэс асэнсавання нацыянальна-культурных інтарэсаў, пашыраецца цікавасць да фальклору, духоўных здабыткаў народа.

На станаўленне і развіццё беларускай літаратуры першай паловы ХІХ ст. істотны ўплыў аказалі тры падзелы Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795), у выніку якіх беларускія землі апынуліся ў складзе Расійскай Імперыі. Беларусь была падзелена на два генерал-губернатарствы: Літоўскае і Беларускае. Пасля падаўлення паўстання Т. Касцюшкі ў 1794 годзе царскі ўрад прымае шэраг мер па ўзмацненні рэакцыі на беларускіх землях. Беларускі народ апынуўся ў складанай грамадска-палітычнай і эканамічнай сітуацыі. Сяляне цікавілі расійскае кіраўніцтва толькі як аб’ект папаўнення царскай казны. Імператрыца Кацярына ІІ выдала ўказ, які ўмацоўваў пазіцыі праваслаўнай царквы. У беларускіх гарадах і мястэчках пачынаюць працаваць рускія школы, прапагандуюцца рускія перыядычныя выданні. Усё гэта паклала пачатак русіфікацыі і адмаўлення самабытнасці і непаўторнасці беларускай зямлі і яе народа.

Важнае значэнне ў грамадска-палітычным і культурным жыцці Беларусі пачатку ХІХ ст. адыграў Віленскі універсітэт, у які была рэарганізавана ў 1803 годзе Галоўная літоўская школа. Універсітэт стаў навучальным і адміністрацыйным цэнтрам Віленскай навучальнай акругі, якая ўключала Беларусь, Літву і частку Украіны. У 1817 г. у сценах Віленскага універсітэта па ініцыятыве студэнтаў Т. Зана і А. Міцкевіча было заснавана тайнае студэнцкае Таварыства філаматаў. У перакладзе з грэчаскай мовы філамат – “той, хто імкнецца да ведаў”. Філаматы таксама называлі сябе прамяністымі. У склад філаматаў уваходзіла арганізацыя філарэтаў – з грэч. “той, хто любіць дабрачыннасць”. Старшынёй Таварыства быў абраны Ю. Яжоўскі, сакратаром – Т. Зан. Пераважную большасць членаў Таварыства складалі беларусы. Сюды ўваходзілі Я. Чачот, І. Дамейка, А. Міцкевіч, К. Пясецкі і інш. Першапачаткова задачай філаматаў было ўдасканаленне і ўзаемадапамога ў набыцці ведаў, пазней задачы пашырыліся: з дапамогай асветы члены Таварыства імкнуліся рыхтаваць грамадства да барацьбы за вызваленне Айчыны ад царызму. Філаматы вывучалі родны край, збіралі народныя песні, легенды, паданні, вывучалі духоўную спадчыну народа.

Новая беларуская літаратура валодала тымі ж адметнасцямі, якія былі характэрны для большасці новаеўрапейскіх літаратур таго часу. Новая беларуская літаратура пачынае складвацца напачатку ХІХ ст. на гутарковай мове. Важнейшую ролю ў станаўленні новай беларускай літаратуры адыграла нацыянальная культура. Яна стала адным з вытокаў самабытнасці беларускай літаратуры.

Новая беларуская літаратура зараджалася ў цеснай узаемасувязі з польскай, рускай і ўкраінскай літаратурамі. Літаратурная пераемнасць паглыбляла мастацкую дасканаласць твораў, спрыяла пошуку нацыянальных адметных традыцый.

У адрозненне ад старабеларускай літаратуры новая беларуская літаратура мае толькі свецкую форму бытавання. Новым героем беларускай літаратуры становіцца селянін, пазней з’явіцца герой-інтэлігент, што значна пашырыць тэматычныя межы літаратуры.

2. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ПЕРШАЙ ТРЭЦІ ХІХ СТ.

Пачатак ХІХ ст. стаў самым раннім этапам станаўлення новай беларускай літаратуры. У названы перыяд была напісана паэма “Энеіда навыварат”, працаваў П. Багрым, на скрыжаваннях польскай і беларускай культуры з’явілася творчасць Я. Чачота і Я. Баршчэўскага.

У першай палове ХІХ ст. у беларускай літаратуры ўзнікла шмат ананімных твораў: вершаў, гутарак, паэм. Іх паяўленне абумоўлена палітычнай сітуацыяй, якая існавала на заходніх тэрыторыях царскай Расіі. Рэалістычны змест і беларускамоўнае бытаванне не дазволілі аўтарам раскрыць свае прозвішчы (вершы-гутаркі “Праўда”, “Вось цяпер які люд стаў”, “Вясна гола перапала” і інш.).

Новая беларуская літаратура фарміравалася не толькі на ўласным матэрыяле – яна з поспехам выкарыстоўвала класічныя сюжэты. Такім творам стала “Энеіда навыварат”. Паэма належыць да паэтычнага, камедыйна-парадыйнага жанру, які носіць назву бурлеска – з фр. “жарт”. У аснову бурлескнай паэзіі пакладзены прынцыпы травестацыі (з фр. travesti - “пераапрананне”), такога віду камічнага, калі ідэальнае, афіцыйна ўзвышанае сродкамі гратэску зніжаецца і пераводзіцца ў зямны, падкрэслена будзённы, смехавы план.

Доўгі час твор лічыўся ананімным. У 60-70 гг. ХХ ст. беларускія літаратуразнаўцы І. Бас і Г. Кісялёў даказалі, што аўтарам паэмы з’яўляецца памешчык Смаленскай губерніі Вікенцій Равінскі (1786-1855) – чалавек перадавых поглядаў, які выдатна ведаў беларускую вусную народную творчасць.

Цэнтральнае месца ў беларускай літаратуры пач. ХІХ ст. займае асоба П. БАГРЫМА (1812-1891) – першага беларускага сялянскага паэта. П. Багрым паходзіў з мястэчка Крошын (сёння Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці), вучыўся ў мясцовай парафіяльнай школе. Са спадчыны паэта захаваўся адзіны верш “Зайграй, зайграй, хлопча малы…”, які ўвасобіў глыбокі смутак прыгоннага юнака і трагізм часу.