- •Узнікненне літаратуры як мастацтва слова.
- •Пераемнасць вобразаў і тэм у творах сусветнай літаратуры. Культурны герой.
- •Антычная літаратура як крыніца і ўзор сусветнай літаратуры.
- •Параўнальна-тыпалагічная характарыстыка ўзораў гераічнага эпасу “Слова пра паход Ігаравы” і “Песні пра Раланда”.
- •Тытан Адраджэння Дантэ Аліг’еры.
- •Сусветная літаратура эпохі Сярэднявечча: перыядызацыя, састаў, крыніцы ўзнікнення.
- •Біблія – цэнтральная кніга Сярэднявечча ў хрысціянскіх дзяржавах. Біблейскія матывы ў літаратурных творах наступных эпох.
- •Рэнесанс на Беларусі: філасофскія погляды ф. Скарыны, яго асветніцкая дзейнасць.
- •Паэт-лацініст вкл м. Гусоўскі.
- •Санет у творчасці ф. Петраркі, у. Шэкспіра, а. Міцкевіча, м. Багдановіча.
- •Барока ў сусветнай літаратуры.
- •Класіцызм у сусветнай літаратуры.
- •Эпоха Асветніцтва ў літарататуры.
- •Рамантызм у літаратуры. Творчасць Дж. Байрана.
- •Літаратура Беларусі хіх стагоддзя.
- •Замежная літаратура хіх стагоддзя.
- •Жыццёвы і творчы шлях а. Міцкевіча.
- •Я. Баршчэўскі і Беларусь.
- •Т. Шаўчэнка – класік украінскай літаратуры.
- •Рабінзанада ў сусветнай літаратуры, яе асаблівасці ў творчасці я. Маўра.
- •Замежная літаратура першай паловы хх стагоддзя. Пісьменнікі “страчанага пакалення”.
- •Літаратурны працэс другой паловы хх стагоддзя за мяжой.
- •Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры першай паловы хх стагоддзя.
- •Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры другой паловы хх стагоддзя.
Я. Баршчэўскі і Беларусь.
Першая палова ХІХ стагоддзя ў беларускай літаратуры вядома арыгінальнымі па жанравых і тэматычных асаблівасцях творамі Я.БАРШЧЭЎСКАГА, паэта і празаіка, аўтара публіцыстычных артыкулаў, падарожніка і выдаўца, рамантыка і наіўнага рэаліста. Фактаў з яго біяграфіі захавалася мала. Вядома, што пісьменнік нарадзіўся ў фальварку Мурагі на поўначы Віцебшчыны ў збяднелай шляхецкай сям’і. Адукацыю атрымаў у Полацкай езуіцкай калегіі, дзе праявіў першыя здольнасці ў вершатворчасці. Пасля вучобы ў калегіі пераехаў у Пецярбург, дзе займаўся рэпетытарствам, выкладаннем старажытных моў, гувернёрствам, служыў у марскім ведамстве. У Пецярбургу пазнаёміўся з А. Міцкевічам і Т. Шаўчэнкам.
У час службы ў марскім ведамстве Я. Баршчэўскі наведаў Францыю, Англію, Фінляндыю. Падарожжы ўзмацнілі ў юнака рамантычныя пачуцці вернасці радзіме, цікавасці да яе мінулага, фальклору. Р. Падбярэскі пісаў пра Я. Баршчэўскага: “…палымяны беларус, не цяпер, але з самага дзяцінства; правёў з народам усё жыццё; твар яго загарэлы, не кабінетны, кажа пра чалавека справы, а не слова; усю Беларусь ведае, як нельга лепш, бо з трыццаць разоў яе абышоў пешшу, і кожны год і зараз яе адведвае з Пецярбурга…”.
Знаёмства з людзьмі, назапашаны жыццёвы вопыт паспрыялі напісанню своеасаблівай казачна–рамантычнай нізкі “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” (1844г.). Чатырнаццаць апавяданняў аб’яднаны адным галоўным героем (шляхціц Завальня), які слухае гісторыі, што расказваюць шматлікія госці, праезжыя людзі. А. Лойка параўнаў кнігу Я. Баршчэўскага з гогалеўскімі “Вечарамі на хутары каля Дзіканькі”. Свет сялянскіх забабонаў раскрыты Я. Баршчэўскім не без своеасаблівай паэзіі, маралі. Пісьменнік імкнуўся раскрыць у сваёй кнізе “паэтычную незвычайнасць уяўленняў беларускага сялянства, якая знайшла сваё выяўленне ў фантасмагорыях і забабонах, імкнуўся раскрыць маральны стрыжань падзей з сялянскага жыцця” (А. Лойка). Вуснамі апавядальніка выказваецца думка: для народнага ідэала прыгожае не магчыма без маральнай чысціні; разам з тым маральныя пачвары антыэстэтычныя па сваёй сутнасці.
Кніга Я. Баршчэўскага напісана па-польску, але па фальклорнай аснове яна цалкам беларуская. Кніга Я. Баршчэўскага стала спробай пісьменніка даследаваць нацыянальны характар беларуса.
Акрамя кнігі “Шляхціц Завальня…” Я. Баршчэўскі вядомы як аўтар беларускамоўных вершаў (“Дзеванька”, “Гарэліца”, “Бунт хлопаў”) і філасофскіх аповесцяў “Драўляны Дзядок і кабета Інсекта”, “Душа не ў сваім целе”.
Т. Шаўчэнка – класік украінскай літаратуры.
Рабінзанада ў сусветнай літаратуры, яе асаблівасці ў творчасці я. Маўра.
Замежная літаратура першай паловы хх стагоддзя. Пісьменнікі “страчанага пакалення”.
Еўрапейская літаратура ХХ ст. па стылістычных і ідэйных пошуках непараўнальная з літаратурай ХIХ ст., дзе можна было вылучыць тры-чатыры вядучыя накірункі. Разам з тым сучасная літаратура дала не больш вялікіх талентаў, чым літаратура ХІХ ст.
Пачатак ХХ стагоддзя ўскалыхнула вялікая трагедыя Першай сусветнай вайны, якая стала штуршком для ўзнікнення цэлага напрамку – літаратуры “страчанага пакалення”.
“Страчаным пакаленнем” у літаратуры называюць пакаленне маладых людзей, прыйшоўшых з франтоў Першай сусветнай вайны. Іх напаткалі праблемы адаптацыі да мірнага жыцця, светапоглядная сістэма людзей-равеснікаў ХХ стагоддзя перажыла моцныя зрухі, трагедыя вайны прывяла да іншага разумення жыцця і свайго месца ў свеце. Гэта пакаленне людзей са сваёй сістэмай каштоўнасцей, сваёй ацэнкай рэчаіснасці, пакаленне людзей, змененых вайной.
Пісьменнікамі гэтага пакалення сталі Э. Хэмінгуэй, Э.-М. Рэмарк, У. Фолкнер, А. Барбюс і інш. У іх творах спалучаецца нянавісць да вайны, песімізм і адчай. Адказам на падзеі Першай сусветнай вайны сталі антываенныя раманы А. Барбюса “Агонь”, Э.-М. Рэмарка “На Заходнім фронце без перамен”, Э. Хэмінгуэя “Бывай, зброя”, Р. Олдзінгтона “Смерць героя” і інш.
Значнымі здабыткамі літаратуры сталі раманы М. Пруста “У пошуках страчанага часу”, Дж. Джойса “Уліс”, Ф. Кафкі “Замак”. У творах гэтых пісьменнікаў прааналізаваны духоўныя, псіхічныя, паталагічныя праявы чалавека. Агульным для многіх твораў згаданых празаікаў стаў метадалагічны прыём – выкарыстанне адкрытага французскім філосафам А. Бергсанам метаду аналізу “паток свядомасці”, сутнасць якога ў апісанні неперарыўнай плыні думак, адчуванняў і пачуццяў чалавека.
Літаратура крытычнага рэалізму адчувала на сабе паглыбленне крытыкі сацыяльных супярэчнасцей, у творах пісьменнікаў-рэалістаў часта скарыстоўвалася ўмоўнасць, фантастыка. Фарміраваліся новыя жанры (сацыяльная ўтопія, публіцыстыка, дакументальныя творы). У 30-я гады ХХ ст. у заходніх літаратурах павялічылася грамадская актыўнасць пісьменнікаў–рэалістаў, пераход іх на пазіцыі гуманізму (Р. Ралан, Г. Ман, Т. Ман).
У той жа час еўрапейская літаратура адчула ўплыў мадэрнізму, што найперш праявілася ў паэзіі. Французскія паэты П. Элюар і Л. Арагон сталі вядучымі фігурамі сюрэалізму. Адмаўленне традыцый класічнай літаратуры і рэалізму, імкненне стварыць новую паэтычную форму, новыя вобразы сталі вызначальнымі рысамі напрамку.
Папулярнасць у філасофіі і еўрапейскай літаратуры ХХ ст. набыў экзістэнцыялізм, вызначальнымі для якога сталі праблемы індывідуальнай свядомасці і свабоды асобы (А. Камю, Ж.-П. Сартр).
АНРЫ БАРБЮС (1873-1935) – паходзіў з сям’і пісьменніка. У студэнцкія гады захапляўся творчасцю Ш. Бадлера, В. Гюго, сам спрабаваў сілы ў паэзіі. Першым творам стала песімістычная паэма “Развітанне” (1893), першы зборнік вершаў “Плакальшчыцы” убачыў свет у 1895 г. Неўладкаванасць жыцця, разгубленасць чалавека перад будучым – цэнтральны матыў зборніка. Псіхалагічным даследаваннем душэўнага стану маладога чалавека, які шукае ісціну, стаў раман “Умаляючыя” (1903). У 1908 г. А. Барбюс апублікаваў раман “Пекла” са скразной думкай пра чалавечую адзіноту.
Вызначальным у творчасці пісьменніка стаў антываенны раман “Агонь”(1916), напісаны пасля ўдзелу А. Барбюса ў Першай сусветнай вайне. У рамане, па словах М. Горкага, аўтар “глыбей, чым хто-небудзь да яго, зазірнуў у сутнасць вайны і паказаў людзям бездань іх памылак”. Значэнне рамана не толькі ў тым, што гэта была першая праўдзівая кніга пра вайну, напісаная яе ўдзельнікам, але і ў тым, што твор дапамог людзям зразумець сэнс падзей, вызваліць свядомасць ад ілжывай афіцыйнай прапаганды.
Ж. Дзюкло адзначаў, што А. Барбюс “…быў у поўным сэнсе слова пісьменнікам-змагаром і прымаў актыўны ўдзел у палітычных бітвах, якія разгарнуліся пасля Першай сусветнай вайны”. У 1919 г. А. Барбюс звярнуўся да пісьменнікаў з заклікам стварыць Міжнародную арганізацыю дзеячаў культуры, якая тлумачыла б народам сэнс падзей, якія адбываюцца, дапамагала змагацца супраць хлусні і падману. Узнікла група “Клартэ” (“Яснасць”), куды ўваходзілі Р. Ралан, Т. Гардзі, А. Франс, С. Цвейг, Г. Уэлс, Т. Ман і інш.
У 1926 г. А. Барбюс публікуе кнігу “Палачы”, якая стала рэзультатам яго паездкі па Балканскіх краінах. Прызыў у абарону міру гучыць у “Праўдзівых аповесцях”(1928) А. Барбюса.
А. Барбюс наведаў Савецкі Саюз (першы раз у 1927 г.), яго творы мелі вялікую папулярнасць у савецкіх чытачоў.
А. ДЭ СЕНТ-ЭКЗЮПЕРЫ (1900-1944) – паходзіў з сям’і страхавога інспектара. У 1919 г. будучы пісьменнік паступіў у Акадэмію мастацтваў на архітэктурнае аддзяленне. Аднак у хуткім часе ён зацікавіўся прафесіяй лётчыка, з 1922 г. працаваў у розных авіякампаніях.
Першая навела “Лётчык” апублікавана ў 1926 г. У жанры нататкаў пілота напісаны кнігі “Начны палёт” (1931), “Планета людзей” (1939). Філасофскі роздум над праблемамі чалавечага быцця гучыць у “Маленькім прынцы” (1943). Адказваць за Зямлю, на якой жывеш, абараняць тых, каму патрэбна твая дапамога – галоўнае, што хацеў сказаць пісьменнік.
У чэрвені 1943 г. за тры тыдні да вызвалення Францыі самалёт пілота А. дэ Сент-Экзюперы не вярнуўся на базу, пісьменнік трагічна загінуў.
Літаратура Германіі (на прыкладзе творчасці Э.-М. Рэмарка і Г. Бёля).
Э.-М. РЭМАРК (1898-1970) нарадзіўся ў сям’і пераплётчыка. Прайшоў Першую сусветную вайну радавым. Пасля вайны быў настаўнікам, гандляром, рэпарцёрам. Пасля захопу ўлады гітлераўцамі ў 1933 г. Рэмарк вымушаны пакінуць Германію. Пісьменнік жыў у Швейцарыі, Францыі, ЗША.
Першы раман убачыў свет у 1928 г. – “На Заходнім фронце без перамен”. Франтавыя будні паказаны без гераізацыі. Для персанажаў Рэмарка значная толькі адна каштоўнасць – элементарная еднасць і ўзаемная падтрымка, якая злучала людзей на фронце. У наступным рамане “Вяртанне” (1931) на першым плане лёс салдат, якія вярнуліся на радзіму, гэта твор пра разбурэнне франтавога брацтва з-за сацыяльнай розніцы і маёмаснай няроўнасці. Мужчынскае сяброўства, вернасць і каханне як апошні прытулак ад варожых чалавеку сіл – аснова рамана “Тры таварыша” (1938).
Пачынаючы з рамана “Вазлюбі бліжняга свайго”(1940) у творчасці Рэмарка ўзмацняецца антыфашысцкая тэма, найбольш яркае ўвасабленне атрымаўшая ў рамане “Трыумфальная арка” (1946). Э.-М. Рэмарк – аўтар рамана “Час жыць і час паміраць” (1954), дзе створаны збіральны вобраз новага “страчанага пакалення”, расчараванага і дэзарыентаванага вайной і фашызмам. Апошнім раманам пісьменніка стаў твор “Цені ў раю”.
Маральны кодэкс герояў Рэмарка:
Будзь добрым і мужным;
Выконвай абавязак чалавечага братэрства і салідарнасці;
Таму, хто церпіць, прыдзі на дапамогу нават са стратамі для сябе;
Будзь верным у каханні і сяброўстве, непрымірымы да подласці і бязлітасны да нягоднікаў;
Будзь абыякавы да багацця і ўлады і іншых рычагоў асабістага ўзвышэння;
Не прыніжайся і не прыніжай, беражы гонар і годнасць.
Г. БЁЛЬ (1917-1985) – адзін з удзельнікаў “Групы-47” – аб’яднання літаратараў Германіі, поўных нянавісці да фашызму. Творы Г. Бёля “Цягнік прыйшоў ў час” (1949), “Дзе ты быў, Адам?” (1951) развянчалі міфы пра вайну, паказалі празаічнасць смерці на вайне. “Дом без гаспадара” (1954), “Більярд а палове дзесятай” раскрываюць тэму адказнасці за мінулае, выкрываюць бесчалавечнасць вайны.
Літаратура ЗША (на прыкладзе творчасці Т. Драйзера і Э. Хэмінгуэя).
Т. ДРАЙЗЕР (18 -19 ) – крупнейшы раманіст паходзіў з сям’і ткача. Маладым чалавекам Т. Драйзер вымушаны быў многа працаваць: служыць клеркам, перабівацца выпадковымі заробкамі. Неўзабаве ён змог атрымаць месца вучня рэпарцёра і пачаў вучыцца прафесіі журналіста. У 1894 г. пісьменнік пераехаў у Нью-Йорк. Тут адбыліся першыя публікацыі Т. Драйзера.
Першы раман “Сястра Кэры” быў напісаны ў 1900 г. Сацыяльна-псіхалагічны раман “Джэні Герхард” (1911) замацаваў меркаванне пра Драйзера як сур’ёзнага раманіста. Т. Драйзер – аўтар “Трылогіі жадання” (раманы “Фінансіст”, “Тытан”, “Стоік”), рамана “Амерыканская трагедыя”, які развянчаў міф пра вялікія амерыканскія магчымасці, т. зв. “амерыканскую мару”. Для пісьменніка не прымальны матэрыяльны поспех як аснова шчасця чалавека.
Э. ХЭМІНГУЭЙ (1899-1961) – адзін з самых вядомых амерыканскіх раманістаў, лаурэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1954 г.). Паходзіў з сям’і ўрача. Трапіў на фронт Першай сусветнай вайны, дзе быў паранены. Пасля вайны працаваў журналістам.
Першы поспех прыйшоў у 1926 г. пасля выхаду твора “Сонца таксама ўзыходзіць”, песімістычнага рамана пра “страчанае пакаленне” французскіх і іспанскіх рэпатрыянтаў 1920-х гадоў. Папулярным стаў раман “Бывай, зброя” (1929), дзе жорсткасць і абсурднасць вайны супрацьпастаўлена пачуццю.
Любоў Хэмінгуэя да Іспаніі, перажыванне за лёс краіны падчас грамадзянскай вайны знайшлі адлюстраванне ў п’есе “Пятая калонна” і рамане “Па кім б’е звон” (1940). Пасля вайны значным дасягненнем пісьменніка стаў невялікі раман “Стары і мора”(1952).
