- •В. И. Куликович Технология редакционно-издательского дела. Практикум
- •Прадмова
- •Положение о редакционно-издательском отделе пгпу
- •1. Общие положения
- •2. Задачи и функции рио
- •3. Статус рио
- •7. Правовое обеспечение деятельности рио
- •8. Структура и управление
- •4. Дополнительные виды деятельности
- •5. Планирование деятельности рио
- •6. Финансовое обеспечение деятельности рио
- •1.2 Змест і патрабавані сучасных стандартаў і заканадаўчых актаў у выдавецкай справе
- •Арганізацыйны (падрыхтоўчы) этап выдавецкага працэсу
- •2.1 Работа рэдактара па фарміраванні попыту на кнігу і кніжны рэпертуар
- •2.2 Формы і метады работы рэдактара з аўтарам на падрыхтоўчым этапе выдавецкага працэсу. Аўтарскія правы
- •2.3 Падрыхтоўка і выпуск анатаваных тэматычных планаў і іншая рэкламная работа рэдактара
- •Тэхналогія працы з аўтарскім арыгіналам
- •3.1 Аўтарскі арыгінал: тэрмін і паняцце
- •3.2 Мэта і складнікі рэдактарскага аналізу, сувязь з другімі метадамі
- •Прэд навальніцэю ў ночы.
- •3.3 Рэдакцыйнае заключэнне
- •Экономические суды и развитие доступности правосудия на различных исторических этапах белорусского государства
- •3.4 Рэцэнзаванне аўтарскага арыгінала
- •Сравнение егэ и цт
- •Текст 1
- •Текст 2
- •4.2. Работа рэдактара над фактычным матэрыялам
- •Текст 1
- •Текст 2
- •Текст 3
- •Текст 4
- •Текст 5
- •Текст 6
- •Текст 7
- •Текст 8
- •Текст 9
- •Текст 10
- •Текст 11
- •4.3.Лагічны аспект рэдагавання тэксту
- •Скоро потеплеет
- •Модные словечки
- •Што мы чытаем?
- •4.4. Методыка і навыкі рэдактарскага аналізу кампазіцыі
- •Текст 1
- •Текст 2
- •Текст 3
- •Текст 4
- •Тэкст 5
- •Текст 6
- •Текст 1
- •4.5. Спосабы выкладу матэрыялу і віды тэкстаў. Рэдагаванне апавядання і паведамлення
- •Текст 1
- •Текст 2
- •Текст 3
- •4.6. Рэдагаванне апісання і разважання
- •4.7. Арфаграфічныя і графічныя памылкі ў беларускамоўных і рускамоўных тэкстах
- •4.8. Лексічныя і фразеалагічныя памылкі ў беларускамоўных і рускамоўных тэкстах
- •4.9. Граматычныя памылкі ў беларускамоўных і рускамоўных тэкстах
- •4.10. Стылістычныя памылкі ў беларускамоўных і рускамоўных тэкстах
- •4.11. Тэхналогія рэдагавання нятэкставых элементаў твора (табліц, формул, ілюстрацый)
- •Альтáнка
- •Религиозный состав населения Республики Беларусь
- •Простуженный ёжик
- •Рэдактарская падрыхтоўка апарата выдання
- •5.1 Выхадныя звесткі. Змест
- •5.2 Указальнікі. Калонтытулы. Даведачна-паясняльны апарат
- •Прадмова
- •5.3 Каментарыі. Заўвагі. Бібліяграфічны апарат выдання
- •Вытворчы этап рэдакцыйна-выдавецкага працэсу. Падрыхтоўка выдавецкага арыгінала
- •6.1. Афармленне, камплектацыя, разметка выдавецкага арыгінала
- •6.2. Задачы рэдактара на стадыі тэхнічнага рэдагавання тэксту
- •6.3.Мерапрыемствы па ацэнцы якасці арыгінала-макета
- •Аналіз вынікаў работы рэдактара. Прасоўванне кнігі на рынак
- •7.1. Удзел рэдактара ў мерапрыемствах, накіраваных на рэалізацыю кнігі
- •7.2. Аналіз і ацэнка рэнтабельнасці і эфектыўнасці праекта
- •Заліковыя тэсты Варыянт 1
- •Варыянт 2
- •Варыянт 3
- •Пытанні для правядзення экзамена
- •Спіс літаратуры
- •Гаранина н.С. Работа редактора над фактическим материалом. М., 1990.
4.7. Арфаграфічныя і графічныя памылкі ў беларускамоўных і рускамоўных тэкстах
Заданні
№1. Прачытайце артыкул і выканайце заданні пасля гэтага артыкула: Куліковіч У. І. Арфаграфічныя памяткі для рэдактара // Теория и практика издательского дела. Хрестоматия: учеб. пособие для студентов специальности «Издательское дело» / авт.-сост.: В.И. Куликович, В. В. Орлова, О. И. Пригожая. – Минск: БГТУ, 2012. – С.300–310.
№2. Выпраўце, дзе лічыце патрэбным, графіка-арфаграфічныя памылкі ў наступных сказах.
1. Сярод асноўных задач Рэспубліканскай акцыі — стымуляванне развіцця ў краіне мецэнатства, прыцягненне грамадскай увагі да спонсарскай падтрымкі ў сферы культуры. Пад час акцыі мяркуецца наладжванне прэс-канферэнцый, сустрэч мецэнатаў з дзеячамі культуры і мастацтва («Культура»).
2. Фіналам стане Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам Ф. Ліса, дзе з нашым студэнцкім калектывам будзе саліраваць Народны артыст Беларусі Ігар Алоўнікаў («Культура»).
3. Патрэбныя дакументы нейкі нядбайны работнік універсітэта аддаў нясвоечасова ў работу («Звязда»).
4. Кніга будзе мець ўнікальны памер — 43×33 см — і змяшчаць 200 высокаякасных фотаздымкаў з тэкстам да іх («Звязда»).
5. У дабрачыннай акцыі асабіста бяруць удзел кіраўнік дзяржавы, кіраўніцтва і члены ўрада, парламента, Адміністрацыі Прэзідэнта, Канстытуцыйнага суда, Нацыянальнага банка, дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі («Звязда»).
6. За дасягнутыя вынікі ў адукацыйнай, даследчай, творчай, спартыўнай дзейнасці за пяць год чатыры навучэнца гімназіі сталі лаурэатамі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы таленавітай моладзі і студэнтаў («Мінская праўда»).
7. Цікавы гэты помнік тым, што ён мае «кантрастны» выгляд: сумяшчае ў сабе мадэрн і неаготыку («Мінская праўда»).
8. А між імі — і заснавальнік Куцеінскага манастыра Іаіль Труцэвіч, і разьбяр Арсеній, які рабіў Каломенскі палац, і друкар Спірыдон Собаль, і паліглот з Копысі Міхаіл Уропчанка, які разам з адміраламі і мораплаўцамі Крузенштэрнам, Літке, Урангелем, акадэмікам Арсеньевым і Струве быў заснавальнікам Рускага геаграфічнага таварыства — на пасяджэнні гэтым ён, буйнейшы даследчык у галіне геадэзіі, тапаграфіі, вядомы літаратар сядзеў побач з Уладзімірам Далем — аўтарам «Толкового словаря живого русского языка» («Полымя»).
9. Сёння «Дудуткі» — сваеасаблівы элітны музей пад адкрытым небам, куды возяць, які з гонарам паказваюць гасцям Беларусі («Полымя»).
10. Кнігу П. Караева «Туркменскія коні» падараваў мне Аманназар Ашыраў, з якім мы сядзелі побач на з’езде пісьменнікаў Туркменіі і які падахвоціў паказаць мне і Рэпетэкскі барханны запаведнік, і старажытную Нісею-Нісу, і вярблюдаводчы малочны саўгас «Сакар-Чага» ў ауле Кешы, дзе разводзяцца гэтыя найпрыгажэйшыя і найспрытнейшыя ў свеце коні («Полымя»).
№3. Прааналізуйце сказы. Устанавіце словы, дзе дапушчаны арфаграфічныя памылкі. Складзіце слоўнік арфаграфічных недакладнасцяў па ўзоры.
Узор.
Слова з памылкай |
Правільнае напісанне |
Прычына памылкі |
|
|
|
1. Дарослыя адносяцца да такога новаўвядзення па рознаму: хтосці выступае «за», маўляў, кантраляваць свайго неслуха будзе лягчэй, нехта шкадуе маладое пакаленне — якое ж гэта дзяцінства.
2. Хораша вяртацца дамоў старой, даўно знаёмай, яшчэ добра неабсохлай сцяжынай, адчуваючы, што з табой, плячо да пляча, ступае новая вясна, яшчэ добра не апяяная птушкамі, не аблашчаная сонцам і маладой зелянінаю.
3. Каля камендатуры стаялі прывязаныя да слупоў два высокія стройныя з белымі панчожкамі амаль да каленяў дагледжаныя тыя два рысакі-скакуны якіх бачылі разведчыкі ні раз. Адзін камендантаў другі ардынарцаў. Прывязаўшы свайго не-рысака і не-скакуна да частаколіцы разветчык выбраў прыгажэйшага з дзвюх.
4. 27 ліпеня выпала амаль палавіна сярэднемесячнай нормы апаткаў.
5. У самы разгар ягаднага сязону ў глухіх дрэтуньскіх лясах 16 каманд з Полацка і раёна паспаборнічаюць ва уменіі збіраць ягаду.
6. Сеў гароху пачыналі ў пэўныя дні. Найбольш спрыяльным лічыўся аўторак на Страстным тыдні.
7. Яўгенія рассказала, што яе сям’я вырашыла зэканоміць на забавах.
8. Другое і апошняе выданне заблудаўскай друкарні – “Псалтыр з Часасловам” – выйшла ў свет 23 сакавіка 1570 г.
9. Толькі ў чацвертым квартале 2009 года рост рэзерваў КНР склаў 126 міліярдаў доллараў. Рэзервы выраслі ў першую чаргу з-за гандлёвага прафіцыту КНР, а таксама прытоку інвесціцый у краіну.
10. У поўфінале кубка – без сэнсацый.
11. Конязавод Л. Даватара спецыалізуецца па развядзенні Тракененскай пароды. Гэтая парода была выведзена ва ўсходняй Прусіі і з’яўляецца гордасцю Германіі.
12. У Статуце Вялікага княства Літоўскага ёсць артыкул, дзе ўзгаданы пакаранні за згубу ці забойства сабакі.
13. Сітуацыя імкліва змяняецца, мне патрэбны намеснік па экспарце — не па маркецінгу ці чамусці яшчэ, — але я ні магу ўвесці такую пасаду, — скардзіцца Мікалай Яфімчык.
14. Можа, не ўсе памятаюць, што калісці барэль нафты каштаваў дзесяць долараў.
15. У вёсцы зарэгістраваны прыход Святога вялікамучаніка Панцеляймона.
16. Для прапаганды ідэі па школах ездзіць Эміліо Амбрызі.
17. Падраздзяленні МНС дасталі пацярпелую з пад колаў «МАЗа» з дапамогай гідраўлічнага інструмента.
№4. Прачытайце сказы. У якіх словах вы прапануеце аўтару паставіць знак націску. Патлумачце. Паспрабуйце самастойна паставіць гэты знак.
1. На зубах скарынка храбусцела — / Ад пясчынак, што не змог здзьмухнуць. / Праглынуць зараз яе карцела, / Ды ці ўсмак — / Адразу праглынуць? 2. Дзяўчына падбегла да шафёрскай кабіны, працягнула шафёру рукі. Абедзве рукі з двума рамонкавымі букетамі. 3. Ён трымаў на абрытніку худаватага, але шустрага і зграбнага каня. 4. Крыніц на цэнтральнай Міншчыне багата, і звычайна не маюць яны сваіх назваў-наймяў. 5. Алеська чытаў яму кніжку пра Янку, хлопчыка-музыку. 6. Ніхто ў сям’і ні разу не браў пугу ў рукі. Ні на пострах ці выхаванне, ні на пасту, ні на ворыва. 8. Падможаш, сынок, на воз падаць снапы або раскрыць мэндлікі-бабкі пасля дажджу, каб прасыхалі. 9. Неўзабаве мы разгледзелі: ішла пара, якая, мабыць, перажыла ўжо сваё залатое вяселле. 10. І калі вопытная інспектарава рука заціскала па чарзе пяць гаек, каля нас спынілася яшчэ адна машына. 11. Над крыніцаю быў зруб — чатыры нятоўстыя дубовыя слупкі, абабітыя абгладжанымі лёгкімі плашчакамі. 12. Калі прывязалі коней да плота, хлапчукі акружылі сівага, кожнаму хацелася пагладзіць яму шыю, расчасаць пальцамі грыву або дакрануцца да персяў. 13. Бегаю, страшу пугаю, зганяю ў кучу, а яны быццам змовіліся або іх нячысцік разганяе — хто куды. 14. Мы разанулі кабель Берлін — фронт, разанулі за тры кіламетры ад Казекава, у чыстым полі, пры даўнейшай дарозе. 15. Машына кацілася далей. Прыпынялася там, дзе Новы двор і Рагава, Радашкавічы і Удранка.
№5. Прочитайте текст. Согласны ли вы с мнением автора?
Как показывают опыты, не слишком мы вдумываемся в орфографию, когда читаем текст. Забавное доказательство этого найдено мной в интернете, где данный текст фигурирует в качестве анекдота:
По рзелульаттам илссеовадний одонго анлигйсокго унвиертисета, не иеемт занчнеия, вкокам пряокде рсапожолена бкувы в солве. Галвоне, чотбы преавя и пслоендяя бквуы блыи на мсете. Осатьлыне бкувы мгоут селдовтаь в плоонм бсепордяке, все-рвано ткест чтаитсея без побрелм. Пичрионй эгото ялвятеся то, что мы не чиатем кдаужю бкуву по отдльенотси, а все солво цликеом.
Действительно, текст читается достаточно легко, хотя перепутаны все буквы, кроме первой и последней. Конечно, не надо стремиться к такой практически абсолютной свободе (все-таки слова выглядят как-то неприятно), но не надо и драматизировать ситуацию. Самое же замечательное, что так легко мы справляемся с этим текстом именно потому, что в нем представлены привычные нам кириллические буквы, и нам достаточно мимолетного взгляда на них, чтобы воспринять некий графический образ слова. Так что, извините, товарищи немцы, без кириллицы нам никак нельзя. Кстати, этот лингвистический тест оказывается и аргументом против искажений орфографии в интернете. Если вы перемешаете буквы неправильно записанного слова, вы его вряд ли опознаете. Привычки к искаженному образу у нашего глаза нет.
№6. Можно ли сказать по-руски “пустой квартира”?
